Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Які ж тут розум, калі яснавяльможныя паны ў каторы раз двух каралёў абралі. Ну не дробная ж шляхта так зладзіла' I абодвух з-за белага свету. Як, не ведаючы народу, кіраваць ім будуць? Можа й засмела для чалавека майго стану, але ж калі вольнасць, то магу я гэта вольна абдумаць. Як можна спадзявацца, што немец ці француз між намі парадак усталюе? Свой, нямецкі ці французскі, можа і навядзе, толькі сабе на карысць. Пераедзе саксонец з Дрэзна ў Варшаву? Сядзе там намеснік-скуралуп з тых жа саксонцаў! А гэта ўжо як у маёй хаце сусед гаспадаром. Ці не праўду кажу?
Праўду кажаце, пане Мацей. Я вам болей скажу. Колькі тыдняў таму, вось гэта, што вы казалі, ад іншага чалавека чуў. I дзе б вы думалі? У Гданьску.
Няўжо ад немца? Месцічы, яны смялейшыя ў меркаваннях. Але ж ні на сойміках, ні ў Сойме іх голасу не пачуеш.
Але гэты чалавек якраз паляк, шляхціц. Даўно там жыве. Гандлем займаецца.
Разумны відаць і зацны чалавек, калі бедамі Айчыны праймаецца.
Вельмі годны чалавек.
* * *
Дадому было зусім недалёка, калі абрынуўся агідны, са снегам, дождж. Як на злосць, паблізу не было ані жытла, ані якой-кольвек будыніны. Усе вымаклі і намерзліся, а на Андрэя насела раптоўная гарачка. Нейкі час ён яшчэ змагаўся з хваробаю, але давялося шукаць фурманкі і везці яго захутанага ва ўсё, што было пад рукою. На шчасце, патрэбная ваколіца была блізка, хлопцы пачалі аддзяляцца ў напрамку сваіх сяліб, а пан Мацей з Міхасём павезлі Андрэя да свайго маёнтка. Радасць ад сустрэчы была крыху азмрочана нядужнасцю дарагога для сям’і госця, але ўсё ж добра, што і яму тут будзе і зручней і ўтульней і догляд як належыць.
Хвароба доўга не выпускала Андрэя з кіпцюроў. Час ад часу крыху адступала і тады прыходзіла нядоўгае ўсведамленне навакольнага свету. Андрэй пазнаваў Мацея, яго жонку Агату, Міхася. Былі яшчэ нейкія твары. Пасля раптоўна правальваўся ў бясконцае трызненне, рабілася нясцерпна горача. Як скрозь туман выплываў незнаёмы дзявочы твар, і з ім прыходзіла палёгка прахалодных дотыкаў, вільготных абкладаў, прыемных клопатаў. Піў нешта смачнае і нешта шаптаў. Збянтэжаная дзяўчына спрабавалаўгадаць, ці патрапіла са сваёй дапамогай, ці аблягчыла хоць крыху пакуты хворага.
Нібы на нябачаных хвалях узнімала і кідала ўніз андрэеву істоту неадступная гарачка цягам некалькіх доўгіх дзён. Маладая, здаровая натура вытрымала выпрабаванне і перамагла. Аднойчы Андрэй адкрыў вочы з адчуваннем, што нарэшце вось прачнуўся. He з часовага бяспамяцтва выйшаўабудзіўся пасля звычайнага спакойнага сну. Ён паварушыўся на пасланні і звярнуў на сябе нейчыю ўвагу.
Добры дзень наблізіўшыся да ложка, прамовіла незнаёмая дзяўчына. Твар яе чамусьці здаўся Андрэю знаёмым, свойскім. Прачнуліся? Гэта ж першую ноч пан спакойна спаў. Шкода было будзіць, хоць ужо хутка полудзень.
Дзяўчына паклал а далонь Андрэю на лоб і задаволена ўсміхнулася.
Во, і гарачка адступілася! Дзякуй Богу і Найсвяцейшай Багародзіцы!
Андрэй ледзь стрымаўся ад усмешкі, калі яна перахрысціла яго.
Паводзіны і гаворка пасавалі да асобы сталага веку, а ўся істота нянькі квітнела паўнакроўнай дзявоцкасцю якіх дваццаці гадоў.
А што вы ўсміхаецеся? запыталася яна, відавочна задаволеная і гэтай прыкметай паляпшэння. Ведаеце, колькі вы хварэлі, ды яшчэ ў бяспамяцтве?
-1 гадаць не бяруся.
Андрэй нават не пазнаў свайго слабага голасу.
Доўга. Вельмі мы баяліся за вас. От цёця Агата ўзрадуецца, як убачыць!
А васпанна кім ёй даводзіцца? Здаецца я ўсіх мацеевых па аповедах ведаю.
Пляменніца я. Дзядзька Мацей і маці-нябожчыца родныя брат і сястра адказала дзяўчына. А зваць мяне Анэтай.
Дык гэта вы мяне даглядалі! нарэшце здагадаўся Андрэй.
-1 я, і цётка, і Міхасёк, усе. Усе клапаціліся.
Усім я ўдзячны, але васпанне асабліва.
Чаму ж? Я, як і ўсе дзяўчына заружавелася, але відаць было, што ёй прыемна чуць такое.
Анэта адышла да стала, каб заняцца з нейкімі начыннямі.
Вы ж пэўна пагасцяваць завіталі, а не з хворым вэждацца? Ды яшчэ такім, што ў непрытомнасці заўважыў Андрэй.
Я тут крыху пажыць прыехала. Цётцы ў чым дапамагчы. Бо ў мяне свайго дому няма. Можа вам што хочацца з’есці, альбо піць? устрывожылася яна сваёй нядбайнасцю. А я вас байкамі займаю.
He, дзякуй. Есці пакуль не хочацца. А вады ці квасу якога з ахвотай выпіў бы прызнаўся Андрэй.
Дзяўчына пачала завіхацца, наліваючы нештаў малы збаночак.
Гэта добры знак, што вам квасу захацелася, а не проста вады зноў вельмі сур’ёзна патлумачыла яна. гэта ў вас смак абудзіўся. Значыць, і есці будзеце з ахвотаю, да здароўя вяртацца.
Яна асцярожна ўзняла галаву Андрэя і паднесла збанок да вуснаў.
Збанок зручны, якраз хворага паіць як малому вяла Анэта сваю навуку. На здароўечка!
Выцерла чыстым ручніком вусны Андрэю. Той ветліва падзякаваў.
Паненка нібы сапраўдны лекар прамаўляе. Пашэнціла мне ў такім доме хварэць.
Пан жартуе з мяне мякка ўпікнула дзяўчына.
Д ы не! шчыра ўсклікнуў Андрэй. Якія жарты! Гэта я ад сэрца кажу. Бо ці меў бы лепшы дагляд і ў сваім доме, калі б ён у мяне быў.
А ці ж не маеце аніякага? запыталася Анэта і заружавелася. Падалося ёй, што пытанне можа неўласцівае, не да месца.
Андрэй заўважыў і паспяшаўся адказаць, бо і самому хацелася паразмаўляць, адолець урэшце хоць у гэтым сваю слабасць.
Я з дому даўно паехаў. Там дзед і бабуля засталіся. Яны мяне гадавалі. Апынуўся далёка, а звестак, што там, дома, не маю. Ці
жывыя-здаровыя, не ведаю. А тут хвароба гэтая ледзь не на парозе зваліла. Адвык ад халадоў на поўдні. Але што гэта я паненцы галаву тлумлю, мо’ ў якой справе замінаю!
He жвава запярэчыла Анэта. Мне цікава паслухаць! Разумею і спачуваю вам, бо сама сірата. і пра сваё сіроцтва дзяўчына гаварыла спакойна, тонам сталай жанчыны. Відаць было, што даўно з ім звыклася.
Гэта ж, дзядзька казаў, колькі год дома не былі! усклікнула яна ў здзіўленні. А чаму так? Ці не вабіла?
Як не вабіла? Цягнула моцна. Але спачатку ў палон трапіў, а як з палону вырваўся, то так далёка апынуўся, што не мог, от так, вярнуцца. Час і сплыў. Прызнаюся, была яшчэ цікаўнасць маладосці да невядомага, незвычайнага.
Ой-ёй-ёй! Гэта ж трэба, як вас лёс дасведчыў!
Ага! усміхнуўся Андрэй сапраўды дасведчыў.
Тут вярнулася аднекуль пані Агата. Згледзеўшы, як Андрэй гутарыць з пляменніцай, радасна пляснула рукамі.
Вось табе і хворы! Ай, малайчына! Ачуняў загаманіла яна. Ці ж ты яго карміла, Анэтка?
~ Ня хоча пакуль што адказала дзяўчына.
Мала што ня хоча! Зараз гарачай поліўкі дамо. На карысць пойдзе, падмацуе, а там паглядзім. Вось мужчыны ўзрадуюцца!
Андрэй нават ніякавата сябе адчуў, гледзячы, як усе па чарзе вітаюць яго выздараўленне.
А ты не глядзі так пані Агата разгадала яго разгубленасць. Тут твой дом, а мы ўсе твая радня. I слухацца мяне, хлопча, павінен не менш, чым Міхась дадала яна з уяўнай строгасцю.
Д ы буду слухацца пас лухмяна адказаў Андрэй. Як жа іначай.
To добра! Масці яму, Анэта, за спіною, каб сядзець было зручна, ды будзем карміць яго па сапраўднаму.
Ну, лыжку я ўжо сам утрымаць здолею! пажартаваў Андрэй.
Тады бярыся! дазволіла Агата. Рушнік на іпыю пакуль, як малому, усё ж завяжы, Анэтка. Кашуля сухой застанецца.
Неўзабаве Андрэй, з’еўшы амаль поўную латушку гарачай поліўкі з жытнім хлебам, адчуў сытасць і здаровую стому.
А цяпер кладзіцеся і засніце сказала Анэта, ахінаючы яго коўдраю. Да вечара яшчэ далёка, варта крыху адпачыць.
Андрэй сапраўды хутка акунуўся ў ціхі сон, без відовішчаў і трызнення. Ад гэтага часу стан яго паляпшаўся імкліва, дзень пры дні. Гадзіны, калі, седзячы пры ложку, Анэта праводзіла ў размовах з ім, былі самымі прыемнымі. Яна болып слухала, чым апавядала. Да ўсяго была цікаўная і не саромелася распытаць пра незразумелае. Здаралася, што Андрэя асабліва забаўляла, прасіла нанова расказаць пра якую-небудзь падзею.
Падумаўшы, зразумеў, што для Анэты падзеі ягонага жыцця,
нібы кніга, якую можна пагартаць у патрэбны бок і, адкрыўшы адпаведную старонку, перачытаць тое, што вельмі ўразіла ці зацікавіла. Асабліва захаплялі яе апавяданні пра розныя краіны і гарады, дзе давялося пабыць Андрэю.
А ці быў пан у Рыме? Гэта ж, здаецца...
У Італіі падказваў Андрэй. He, не давялося. Гэта далей углыб краіны. Вось ля Венецыі быў. Але ў самым горадзе, зноў жа, не давялося. А горад, ведаю, вельмі цікавы. Напрыклад, у іх вуліцамі служаць каналы, як нашы рэчкі. I рухаюцца ад дома да дома на чаўнах.
Oro! А ці шмат там касцёлаў?
Безліч! Смела магу засведчыць, хоць і не бачыў на ўласныя вочы.
А чаму ж не заехалі, калі, кажаце, былі паблізу?
Андрэй усміхнуўся. Цяжка Анэце зразумець усю складанасць дачыненняў Венецыі з паняволенымі народамі, асабліва з тымі, хто гэтае паняволенне не прызнае і ўпарта змагаецца.
Шчыра кажучы, нас там не вельмі хацелі бачыць сказаў Андрэй.
Але ж калі там касцёлы, то пэўна жыхары каталікі?
Каталікі па большасці, але там іншых людзей шмат жыве, нават не ўсе хрысціяне. А мы для венецыянцаў былі як разбойнікі.
Ой, Божачка, але ж гэта грэх разбойніцтва! усклікнула дзяўчына, у страху шырока раскрыўшы вочы.
Грэх Андрэй не бачыў іншага выйсця, як пагадзіцца. Але ж яны й самі вядуць разбой на моры, як і мы.
To яны пэўна з нехрысцямі, з туркамі, з сарацынамі бязбожнымі? Анэта спрабавала неяк уладкаваць сваё разуменне справядлівасці і граху ў тыя складаныя абставіны.
Васпанне можа не спадабаецца такое, алеў сарацынаў і туркаў ёсць свой Бог. Яны яму шчыра моляцца, выконваюць запаветы, да нашых, хрысціянскіх вельмі падобныя.
Анэта ўважліва прыгледзелася свайму апавядальніку. Андрэю падалося, што яна сумняваецца, ці пазбавіўся ён хваробы, ці не пашкодзіла яму гарачка на розуме.
Прабачце простай дзяўчыне, але такога не можа быць. Вы з мяне жартуеце! нясмела, але пераканана запярэчыла Анэта.
Андрэй зразумеў, што абразіў яе пачуцці. He магла прызнаць роўнасці сваёй веры з нічыёй іншай, тым больш нехрысціянскай. Хвіліну павагаўшыся, рашыў не адступаць. Жывы розум Анэты павінен адолець так пашыранае ўспрыманне іншай веры як нялюдскай, нявартай павагі і падлягаючай ганьбаванню, a то і гвалту.
Васпанна мае шчырае сэрца і паверыць, што я не магу з яе жарты строіць у тым, што датычыць веры Андрэй няўцям узяў у сваю руку яе вузкую далонь. Я і сам да таго, што перад тым казаў, дайшоў не адразу, бо ваяваць давялося і з туркамі, і з сарацынамі. Але пабыўшы між людзей не хрысціянскай веры, пераканаўся, што