Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Ды не, не даводзілася. А скажы, гэта каля вас там іншы двор, Крушня? дабіваўся Вароніч.
Побач, суседзяў нашых, Хмялеўскіх, маёнтак.
Дык ты Івана Хмялеўскага ведаеіп?
Панцырнага паручніка? Вядома. Ён і ў нас бываў зрэдку.
А сына яго, Багдана? Ты прабач, што дапытваюся перапрасіў Вароніч. Пасля ўсё патлумачу.
Андрэй адолеў здзіўленне і паспрабаваў сабраць, што помнілася з тае далёкае пары.
Сына ня ведаю. Сям’я Хмялеўскага ў іншым месцы жьхла, у малой Крушні. Можа і бачыў разы са два ў касцёле, але што для мяне, дзесяцігадовага, была тая малеча засмяяўся Андрэй. А вы, я разумею, з імі знаёмыя?
Ды ўжо ж, ад пэўнага часу. Цікавая кал ізія усміхнуўся Вароніч Андрэю. Багдан Хмялеўскі, сын Івана, гаспадара на Крушні, ў маім двары жыве зараз. Як мы жартуем рэзідэнт. А ў Крушні іншы пав сядзіць.
Вось яно як? Прадалі, значыць, маёнтак. А што ж сам пан Хмялеўскі? Мабыць у войску на пасадзе, меў на тое здольнаесці? А можа пра маіх што чулі? He дачакаюся, каб выбрацца. Ліст падрыхтаваў, калі надорыцца пасланец. На свае лісты ані разу дасюль не атрымаў адказу. Яно то не дзіва такая далеч.
Вароніч крыху павагаўся, нібы не рашаўся пра нешта распавядаць, але ўспомніў, хто перад ім і што кожная вестка для яго важная і жаданая.
Значыць і пра наезд на ваш Клінок, адразу кажу, няўдалы, напэўна нічога не ведаеце?
Адкуль жа?
А з якой прычыны наезд? Бо і двор, як Андрэй казаў, невялікі здзівіўся пан Мацей. He ў крыўду кажучы, што ўжо там нарабуеш? Як той казаў: свінню галіць не столькі шэрсці, колькі піску.
Усе засмяяліся, і знікла напружанасць ад варонічавага паведамлення. Параўнанне Мацея было трапным, але прычын не тлумачыла і адказу не несла.
Міхасёк аклікнуў сына Мацей пахваліся Панасіку нашымі коньмі, андрэевага пакажы. Ды і ўвогуле гаспадарку суседу. Вам жа пасля панаваць.
Хлопцы перашэптваліся ў куце, але ахвотна падхапіліся і кінуліся ў сені апранацца. Калі яны выйшлі, пан Мацей патлумачыў:
Няхай прабягуцца, ды і размова, адчуваю, не для іх.
Правільна адчуваеш пахваліў Вароніч і дадаў для Андрэя. Павінен цябе засмуціць, але што зробіш, усе мы пад Богам ходзім. Дзеда твайго пахавалі таму здаецца два ці тры гады, але бабуля жывая і здаровая. Так Багдан расказаў. А яшчэ трэба табе ведаць, што як там з’явішся, над табою можа небяспека завіснуць. Бо Кл інок ваш хацеў захапіць не хто іншы, як той, хто зараз на Крушні сядзіць. A звёў яго намеры на нішто ваш аканом.
Пан Лявон?
Напзўна. Імя не запамятаў.
Пан Кузьма пераказаў усё, што пачуў ад Багдана, не ўтаіўшы і ролі апошняга ў тых падзеях. Паведаміў з болыпага і пра захоп Крушні.
Вось што я вам скажу прамовіў пан Мацей калі мы ўжо ў жыццё гэтых хлопцаў ублыталіся, хоць не з іх ці нашай віны, то мусім дапамагаць, я так разважаю звярнуўся ён да Вароніча.
-Хіба што так пагадзіўся той. Найперш яны павінны адзін аднаму дапамагчы, а мы да гэтага свае магчымасці далучым. Нельга, каб іх дзедзіны пазбавілі. Злыдзень на Крушні засеў адмысловы. A калі бабуля старая, а спадчыннік загінуў... Вароніч не закончыў сказу...
Пан Кузьма расказаў абодвум суразмоўцам усё, ад свайго знаёмства з Багданам пачаўшы і вызваленнем яго бацькі закончыўшы.
Які страшны лёс! жахнуўся Андрэй. Вось не чакаў, што і дома мае прыгоды не скончацца. Спадзяваўся пасля Гданьска з Варшавай, што па сваёй зямлі ў цішы ды спакоі ехацьмем ён іранічна ўсміхнуўся.
Прыгадаўся той варшаўскі напад. Калі дагэтуль ён схільны быў звязваць яго з Гданьскам, то зараз не выключаў іншых прычын замаху.
Турбот, браце, і тут пад завязку. Толькі мех падстаў жыццё насыпле павучальна зазначыў Мацей.
I не кажы пагадзіўся Вароніч. He дапытваўся я ў Багдана больш таго, што ён сам хацеў расказаць. He хацелася хлапцу варушыць перад чужым чалавекам бацькавы справы. Хацелі бацьку зняславіць з дапамогаю нейкіх папер, але хлопец імі завалодаў. Як бацька да здароўя прыйдзе, спатрэбяцца толькі людзі ды нейкія грошы.
А дзе ж зараз пан Хмялеўскі? пацікавіўся Андрэй.
Ён зараз на гасціне ў свайго таварыша па войску. Там яму бяспечней.
Скажы, нягоднікі! узлаваўся Мацей. Людзі маюць маёнтак, гэтулькі нагараваліся, а мусяць жыць начужой ласцы. Ды яшчэ і погалас ганебны ўслед пускаюць! Але да пары ваду збан носіць!
Пан Кузьма агледзеў застольнікаў.
Сказаў аднойчы разумны чалавек: у злачынства заўсёды ёсць сведкі, калі не чалавек, то звер які, а ўжо заўсёды -Бог! Тут, бач, усе трое спрычыніліся.
Авантуры найяснейшага пана
Асновы ладу Рэчы Паспалітай Аўгуст II, натуральна, ведаў, алеяе палітычныя традыцыі былі яму чужыя. Адзінае выйсце, меркаваў ён, уваходзячы ўролю ўладара Кароны і Вялікага Княспгва, як найхутчэй змяніць усё па нямецкаму ўзору. Да сваіх новых падданых
Ставіўся, па прыкладу іншых еўрапейскіх уладароў пасля Венскай бітвы: ахвочыя да вайсковай славы па першаму закліку выступяць у абароне хрысціянства. На гэтай струне і трэба зайграць. Паабяцаць адабраць у туркаў Камянец-Падольскі і украінскія землі і шляхта размякне ад захаплення. Хоць і непакоіла магчымасць новай сутычкі з князем Канці, не забываўся на прыпавесці трактату Паўла Грэбнера “Sericum mundi filum”, “Шаўковая нітка свету”. Здабыццё польскай кароны і стальца Вялікага Княства Літоўскага як найдакладней пацвярджала праўдзівасць прадказанняў старадаўняга астролага. Сярод іх вельмі прывабна выглядае вяртанне хрысціянскаму свету Канстантынопаля і аднаўленне манархіі Палеалогаў. Што лепш сведчыла б на карысць нованавернутага каталіка? I гэта магчыма, калі спалучыць фінансавыя сілы невялікай Саксоніі са значнымі рэкруцкімі магчымасцямі Рэчы Паспалітай.
12 студзеня 1698 года Міласцівы Пан з’явіўся нарэшце ў сваёй другой сталіцы. Напачатку ён завітаўў Вільянова, дзе на прыступках палаца яго сустрэлі каралевічы Сабескія, каб леваруч караля правесці да пакояў Яе Вялікасці Марыі-Казімеры.
Абход палаца пачаўся ад пакоя, дзе памёр святой памяці Яя III. Агледзеўшы каралеўскія пакоі, Аўгуст II наведаўЯе Вялікасць, пад аксамітным, у шырокія залатыя пасы, намётам пагрэўся ля агню, бо быў апрануты па летняму. Затым выйшаў у сад абыйсці палац, аглядаючы яго звонку. Зноў трапіў да пакояў нябожчыка-караля, дзе пад парчовым каралеўскім балдахінам меў пачастунак і келіх віна. Лагодная ўсмешка, ласкавы позірк, пекныя рухі моцных рук яшчэ здаваліся рысамі характару, а не добра засвоенай маскай
бязмежнага эгаізму, якая дапамагала саксонцу адгарадзіцца ад усяго непажаданага, клапатлівага, непрыемнага. Што Міласцівы пан не кеміў па-польску, дзівам не было, але прыкра было пераканацца, што не вельмі і па лаціне. Толькі й мог па-нямецку ды пафранцузску, як немец.
А дзясятай гадзіне развітаўся з каралевічамі і рушыў у горад, сустраканы на ўсім шляху свецкімі і духоўнымі знакамітасцямі, што далучаліся да суправаджэння караля. За натоўпамі і будынкаў было не разгледзець. 3 вокан аднаго з дамоў за ўсёй цырымоніяй сачыла і каралева Марыя-Казімера з сынамі.
Праз трыўмфальную браму ля бернардынскага касцёла, аздобленую шматлікімі лацінскімі павучэннямі, рушылі да касцёла Святога Яна, каб праслухаць Те Deum Laudamus пад гром гармат з Гнойнай Гары. Далей Міласцівы Пан, атрымаўшы ключы ад прэзыдэнта Варшавы, аглядаў горад. Па абедзе наведаў Яе Вялікасць МарыюКазімеру на Марывілю і меў з ёй і каралевічамі размову. Напэўна гутарылі і пра сплату каралём удовай і сірочай адправы, а таксама страт падчас бескаралеўя. Абяцанні караля нібыта грунтавалі добрыя стасункі з сям’ёй Сабескіх на працяглы час. Але Аўгуст II выключна лёгка ахвяраваў кім бы то ні было і не трымаў дадзенага слова. Сплыве некалькі гадоў і, раззлаваны палітычнай дзейнасцю Якуба Сабескага, ён загадае арыштаваць яго разам з братам і ўвязніць у замку Кіршэнштэйн.
Са з’яўленнем караля ажыў занядбаны Сабескім варшаўскі замак. Служба прыспешыла працы, але першы варшаўскі карнавал Аўгуста II быў даволі сціплы. He склал ася яшчэ вялікапышная світа, а варшаўскае таварыства не засвоіла звычак новаабранага манарха. Жонкі сенатараў прыхільнікаў караля адчувалі сябе няпэўна і абмяжоўваліся выкананнем прыдворных абавязкаў. Пагалоска, што замест жонкі караля суправаджае метрэса, пацвердзілася і прывяла да ўхілення варшаўскіх паняў ад карнавал ьных імпрэзаў. Давялося Аўгусту II прыстасоўвацца да варшаўскіх традыцый, хоць ён ніколі не быў схільны ахвяраваць сваімі звычкамі дзеля каго іншага.
Вялікі гетман Сапега з сынам Міхалам прыбыў у Варшаву не дзеля забаў і пакланення. Некалькі дзён ішлі перамовы наконт згоды ў Вялікім Княстве. Але ні ў студзені, ні пазней, калі напачатку пацыфікацыйнага Сойму 1698 года афіцыйна перапросіць Аўгуста II, грошай на войска вялікі гетман не атрымае. He даб’ецца і суда над Рыгорам Агінскім. Сапега ўлёт зразумеў, што бойкі і авантуры ў Княстве цалкам адпавядаюць намерам караля. He парываючы з Сапегамі, ён не хацеў іх перамогі над апазіцыяй.
Нарэшце 28 студзеня гетман падпісаў адпаведны дакумент і прызнаў каэквацыю правоў. He атрымаўшы ад караля мала спад-
зяванай дапамогі, вялікі гетман не разгубіўся. He бачыў прычыны паступацца сваімі намерамі на карысць каралеўскіх.
...Вазок мякка слізгаў па ўкатаных пасля лёгкай адлігі каляінах.
Ну, як табе Міласцівы пан? павярнуўся гетман да сына. Сумна яму ў Варшаве?
Міхал усміхнуўся, зручней атуліўся футрам. He хацелася лаяць караля, але пачынаў падзяляць бацькава стаўленне.
Весяліцца, як можа. Незадаволены нашымі панямі хмыкнуў Міхал не такія разняволеныя як дрэздэнскія. Вельмі яго гэта засмучае, больш чым што іншае.
Далі дзіцяці цацку! сярдзіта крэкнуў гетман. Бяда толысі, што цацка Рэч Паспалітая, а дзіця дарослае. Ды і сілы немалой, глядзі, каб не зламала.
Міхал зразумеў алюзію. Гасцяванне ў Варшаве дало магчымасць прыгледзецца і пагутарыць. He заўважыў з боку караля належнай увагі да спраў Рэчы Паспалітай, што казаць пра Вялікае Княства. Калі і схільны пра яго слухаць, то толькі дзеля заспакаення і прымірэння са шляхтай. Хіба яшчэ наконт падаткаў. Сапегам гэтага, канешне, мала.
-Як вы, тата, думаеце, ведае ён пра ліст Любамірскага і міхалаў рэйд?
Гетман павярнуўся да сына.
А якая розніца? Кал і і ведае, будзе маўчаць. He рэзон яму адкрыта з намі сварыцца. Сваім парадкам, і дурню ясна: калі сам вялікі каронны падскарбі ад француза адступіўся, то і мне, яго прыяцелю, не варта адставаць. Таму я і Міхала з ягонай тысячай адклікаў. Ды ён і сам да гэтага схіляўся, дачуўшыся пра Любамірскага.