Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Успамінам з маленства здавалася беларуская зіма, гэтая свойская забаўка на сажалцы, родны сасновы пошум. Але пара было крочыць у дом: магчыма, яго вазок ужо заўважылі. Няёмка доўга затрымлівацца.
Каб упэўніцца, ці не памыліўся, Андрэй запытаў чалавека ля дзвярэй і пачуў, што гаспадыня маёнтка пані Дарота Сапегава. He дзіва, што ўсё дагледжанае і прыгожае. Чакаць давялося нядоўга. Пані Дарота сама выйшла да госця і без роспытаў запрасіла ў гасцінны пакой. Даведаўшыся пра мэту візіту, паслала пакаёўку, і ў гасцінным пакоі з’явіўся чалавек год за сорак з прыязным, разумным тварам.
Рэкамендую вашмосцяў усміхнулася пані Дарота. Пан Андрэй Забела, пан на Клінку. Пан Максім Сапега мой швагер і, як ён кажа, рэзідэнт.
Раз Андрэй Забела ды з Клінка, то напэўна ўнук старога Андрэя Забелы? напалову сцвярджальна запытаў Сапега і, зірнуўшы ў твар яму, дадаў. Здагадваюся, што вас закінула ў гэты куток.
Спадзяюся, я адпаведна трапіў? Андрэй адразу пачуўся ўпэўнена і падаў Санегу аркушык са схованкі.
Дакладна пацвердзіў Максім Сапега і павярнуўся да швагеркі. Гэтага прыходу я чакаю ўжо каторы год!
He разумею адказала пані Дарота, пераводзячы вочы з аднаго на другога.
Пан Максім загадкаваўсміхнуўся.
Таямніца! прамовіў ён гучным шэптам. Вечарам мы яе адкрыем. А зараз, здаецца, пара палуднаваць?
Ой! Загаварылася з вамі -спахапілася гаспадыня. Прабачце, бягу.
Яна выйшла, ці можа выплыла з пакою, такой грацыёзнай і лёгкай падалася Андрэю яе хада. Між волі праводзіў жанчыну вачыма.
Дарота ўдава па маім браце патлумачыў Максім Сапега і запытаўся: Як мы зробім, пане Забела? Зараз, ці пазней зоймемся? Да абеду ёсць крыху часу.
А як вам зручней, так і зробім.
Андрэй баяўся выглядаць навязлівым, хоць і рупіла даведац-
ца, што знойдзе ў гэтым доме. Пан Максім падумаў, пахмыкаў і прыйшоў да высновы:
Мне здаецца вам карціць убачыць усё як найхутчэй, таму хадзем да мяне.
Ен скіраваўся перадам, паказваючы дарогу і даючы пабежныя тлумачэнні, як то робіцца з чалавекам, які ўпершыню апынуўся ў доме. У пакоі пана Максіма было прасцей, чым у гасцінным, але ўтульна і светла. Андрэя ўразіла колькасць кніг на паліцах і ў шафах. Тое, што кнігі ляжалі і на стале, сведчыла: яны тут не дзеля важнасці і ўяўнай вучонасці ўладальніка.
Адчувайце сябе як дома запрасіў гаспадар. Мы жывем збоку ад вялікіх дарог, то рады кожнаму госцю.
Ведаеце, нязваны госць... пажартаваў Андрэй, усё яшчэ збянтэжаны сутыкненнем з сапежанскім родам.
He ведаў, як сябе паводзіць у будучых размовах. Дастаткова наслухаўся пра дачыненні Сапегаў са шляхтай, пра спрэчкі магнатаў, але сам не меў пакуль выразнай пазіцыі.
Гэта ў каго іншага, але не ў нас адказаў Сапега, нібы здагадаўшыся, пра што думае госць. Сядайце вось тут, калі ласка.
Гаспадар тым часам уладкаваўся ў старасвецкім крэсле цёмнага дубу. Па таму, як прывычна апусціўся ў яго Сапега было відаць, што цэніць яго не за прыгажосць, а за зручнасць.
Вы да нас проста з дому? запытаў ён, парадкуючы паперы і кнігі, каб вызваліць на стале месца паміж сабою і Андрэем, які сеў насупраць.
Так адказаў Андрэй. Як толькі дастаў гэтую паперыну, так і выбраўся. Дні кароткія, таму зваліўся вам, як снег на галаву. Вы ўжо зрабіце ласку, патлумачце пані дому. He меў магчымасці папярэдзіць.
Пра што гаворка, пане Забела Сапега нядбала махнуў рукою. Ці ж вам было спыняцца ў якой хаце ды слаць сюды вяскоўца?
Пан Максім заўважыў, як Андрэй аглядае паліцы з кнігамі і патлумачыў:
Адзінае маё ў гэтым доме. Усё астатняе швагерчына па тэстамэнту брата у голасе яго не адчу валася ані крыўды, ані шкадавання, відаць такі парадак лічыў натуральным і адзіна правільным.
Вайна? спагадліва запытаў Андрэй.
Чамусьці яму здалося, што гэта так. Магчыма, маладосць удавы падказала такую думку, можа што іншае.
Вайна з горыччу сказаў пан Максім. А такая была дабраная пара... 3 кахання, не з разліку. А зараз сын марыць пра ваярскі лёс! Апантанае ліцьвінскае рыцарства.
Андрэй уважліва зірнуў на суразмоўніка. Быў здзіўлены не столькі змесцам пачутага, колькі шчырасцю і прастатой выказвання.
Нязвыклыя словы з вуснаў родзіча вялікага гетмана? з ледзь заўважнай іроніяй запытаўся Сапега.
Сапраўды нечакана прызнаўся Андрэй і паглядзеў на пана Максіма, чакаў, што ён скажа далей.
Гаспадар з натугаю выцягнуў цяжкую доўгую шуфляду, адшукаў у цёмнай глыбіні вялікі каваны ключ і павярнуўся да жалезнай скрыні, што стаяла побач. Азваліся два мілагучныя званочкі, і века адскочыла ўверх ці то ад спружын, ці ад сціснутага там змесціва. Сапега нахіліўся і пачаў выкладваць адтуль пакункі папер і зшытыя простай дратвай кнігі. Нарзшце дабраўся да патрэбнага.
Вось тут усё, што вам трэба сказаў ён, адсопваючыся. Чакалі вас і дачакаліся пляснуў далоняю па ладнаму стосу папер, перавязаных крыж-накрыж.
Андрэй, стрымліваючы недярплівасць, пачаў разблытваць вузлы шнурка, злепленыя воскам з адбіткамі дзедавай пячаткі.
Але перш-наперш, пане Забела, зірніце на мой даверчы ліст.
Сапега падаў Андрэю аркуш тоўстай паперы. Гэта была дакладная копія ліста, знойдзенагаў схованцы з дадаткам у некалькі сказаў, дзе Андрэю наказвалася даверыцца пану Максіму Сапегу як распарадчыку тэстамэнта і зацнаму чалавеку.
Ясна Андрзй зірнуў у вочы пану Максіму так і застасуюся. Рады, пане Сапега, і ўдзячны за садзеянне.
Пачуўся аддалены званок.
Во! Клічуць да стала сказаў пан Максім. Давайце ўсё пакладзём, а пасля абеду зоймемся праглядам.
Уладкавалі паперы ў скрыню, зноў азваліся званочкі, ключ лёг у шуфляду. Абедалі ўтрох. Гаспадыня трымалася вельмі міла і проста, чым справіла Андрэю вялікую прыемнасць. Ён канчаткова пазбавіўся пачуцця няёмкасці і сцесненасці.
А вы ад нас куды, пане Андрэй? запыталася гаспадыня, пераходзячы да болып свойскага звароту.
Мушу наведаць Гародню і Вільню, каб знайсці пэўных людзей. Натуральна, калі з імі чаго благога не здарылася. Людзі сталага веку.
Усё справы спадчыны?
-Так. Дзядуля распланаваў, кабмаладзейшыпабегаў-усміхнуўся ён.	Мушу бегаць, бо такая яго воля, ды і бабуліны даручэнні.
Мяркую, вы не надта спяшаецеся сказаў пан Максім, дзеньдругі не робіць вам розніцы?
Калі столькі год чакалася, то дні лічыць не даводзіцца пагадзіўся Андрэй, яшчэ не разумеючы, чаму пра гэта пытаюцца.
Вось і добра! прытакнуў Сапега. Тады ў нас і заначуеце. I фурман ваш адпачне, стаміўся пэўна па такіх сумётах.
Андрэй ніякавата глянуў на гасцінных гаспадароў.
Што да фурмана, то ваша праўда. Шмат разоў па цаліку прабіваліся.
Успомніў пра стос папер, у якіх яшчэ невядома ці разбярэцца без дапамогі, пра наказ дзеда даверыцца гэтаму пану Максіму, пра здарожанасць коней і стомленасць хлапца.
Няма пра што гаварыць -умяшалася пані Дарота. Калі ўжо адчуваеце сябе вінаватым за турботы, то дам вам у Вільню даручэнне. Сама не ведаю, калі выбяруся, а вам жа назад гэтай дарогай?
Андрэй пацвердзіў, перш чым успомніў, што назад мерыўся ехаць іншым шляхам.
Вось бачыце, як мне пашэнціла засмяялася пані Дарота. -1 Максіму якую кніжку давязіце, бо ён ужо ўсе дру гі раз перачытвае.
Як гэта часта здараецца, нябесныя сілы пакрыжавалі людскія намеры. Ужо надвячоркам усхадзілася завея, што не дазволіла б рушыць з двара, каб і хацелася. Андрэй з чыстым сумленнем пры свечках засеў за паперы, не думаючы пра непагадзь і затрымку.
Прагледзелі? пан Максім спагадліва зірнуў на стомлены твар Андрэя.
He спадзяваўся такога прызнаўся той, прыціскаючы пальцамі павекі. Ды і не марыў, калі шчыра казаць.
Гэта вы дарма, пане Забела пан Максім зірнуў на яго з усмешкай старэйшага векам і дасведчанага чалавека. Заможнасць не зашкодзіць: па першае, дае незалежнасць і пазіцыю ў асяроддзі. Па другое, як ужыць багацце зал ежыць ад самога чалавека. Ці ж не так?
Мабыць так кіўнуў Андрэй. Я, ведаеце, не спрактыкаваны ў такіх справах. Нават за сталом доўга сядзець не прывычны. Дзед, дарэчы, пра усё гэта не расказваў ён паказаў на паперы a вось наклаў такі абавязак.
Андрэй разумеў, што дзед не спадзяваўся такой ранняй смерці сына, разлічваў, што ўсё пойдзе адвечным парадкам: дзед, сын, унук.
Лёс так распарадзіўся спачувальна ўздыхнуў пан Максім Супакой, Божа, іх душы і суцеш, бо не выпадковы чалавек, а ўнук сядзе на дзедзіну! Сапега перахрысціўся на кут, дзе вісеў невялікі абраз Маці Божай Вострабрамскай.
Андрэй пайіпоў за яго прыкладам. Цяжкае бярэмя ўсклаў дзед на яго плечы: аднавіць Кліноцкі двор, якім ён некалі быў. А вось на паперах дагэтуль ёсць.
Пан Максім разумеў андрэевы пакуты
Вы, пане Забела, не ўпадайце ў роспач. Чалавек вы цвёрды, адолееце і гэту навуку. А я дапамагу, калі вы не супраць?
Як гэта я магу быць супраць пры маёй недасведчанасці? усклікнуў Андрэй. Кожную дапамогу прыму з найвялікшай удзячнасцю.
Вось і добра адзначыў Сапега. Я і так да справы прывяза-
ны, як выканаўца тэстамэнту вашага дзеда. Падумаем, параімся з разумнымі людзьмі, з павятовымі ўладамі. Нічога асаблівага, паверце, тут няма. Усе прывілеі і даравізны ў парадку і належным чынам засведчаны. Дарэчы, яшчэ адзін асобнік тэстамэнта ў Трыбунале.
Пан Максім патлумачыў, што тэстамэнт складаўся і аблатаваўся не ў павеце, а ў Вільні, у Літоўскім Трыбунале, дэпутатам якога ён тады быў. А дзед Андрэя быў дэпутатам ад свайго павета. Можа таму так і зрабіў. Законам дазваляецца. А ў павеце ніхто нічога не ведаў.
Я мяркую, дзед ваш зрабіў так наўмысна. Ведаў, што з палону яе заўсёды вяртаюцца хутка. А захаванне ў Літоўскім Трыбунале болып надзейнае, чым у павеце. Незадоўга перад смерцю перадаў мне вось гэтыя паперы. ”Ты маладзейшы захавай для ўнука,” як бы ведаў, што з ім станецца.
Дзякуй вам, пане Сапега сказаў расчулены Андрэй. Я не разумеў, навошта дзед усё ускладніў, але пагартаўшы усе гэтыя паперы...
Пан Максім папярэдзіў Андрэя, што пэўныя клопаты могуць узнікнуць з засценкамі. Людзі прывыклі адчуваць сябе гаспадарамі. He плацілі падаткаў ані каралю, ані арэнды пану. He выключана, што пашырылі свае надзелы звычайным захопам аблогаў. Можа быць і супраціў, і неабходнасць судовага разбіральніцтва.
Ленпі бы абысціся без гэтага. Толькі вярнуўся і адразу судзіцца занепакоіўся Андрэй.
Вя ды ў гэтым няма паблажліва махнуў рукою Сапега. Людзі дзесяткамі год працэсуюцца і жывыя. Але гэта не абавязкова. Абы не знайшоўся там які падбухторшчык. Як я разумею, вам не залежыць на адбіранні гэтых надзелаў?