• Часопісы
  • Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 3

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 298с.
    Гародня 2018
    88.37 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 1
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Па таму як усклікнула жанчына, як памкнулася да дзвярэй лёгка заўважалася, што новы госць не толькі прыемны, але чаканы.
    Прабачце, пане Фрыч -апамяталася гаспадыня. -Я вас пакіну ненадоўга. Трэба ж сустрэць яшчэ аднаго госця.
    Няма мовы! He турбуйцеся пра мяне. Уважайце, што мяне нібы няма пажартаваў Гюнтэр Фрыч з ветлівым паклонам.
    Ды што вы, пане Фрыч усміхнулася жанчына. Але іду, бо час...
    Пані Дарота з’явілася ў сенях, якраз калі служка прапускаў туды Андрэя.
    Зачыняй, зачыняй дзверы, хлопча, пані застудзіш падагнаў яго Андрэй і павітаўся. Дзень добры, пані Дарота. Ізноў наяжджаю ваш гасцінны дом.
    Добры дзень, пане Андрэй! Рада вас бачыць здаровым і вясёлым. Ці ўдала з’ездзілі?
    Усё як найлепей адказаў Андрэй. -1 дарога добрая, і коні не падвялі, і справы шчасліва ўклаліся.
    Рада за вас. Распранайцеся, адпачнеце, а там абед паспее. A пакуль прашу ў гасцінны пакой, вып’еце чаго лепшага.
    Хвіліначку, пані Дарота. Скіну гэты панцыр Андрэй вызваліўся ад падбітага футрам кунтуша.
    А вам у ім вельмі да твару. Сапраўдны ліцьвінскі пан: малады, здаровы, прыгожы! ці то жартам, ці ўсур’ёз сказала пані Дарота, аглядаючы ладную постаць Андрэя.
    Ен ужо амаль звыкся са сваімі строямі і да французскіх не цягнула, асабліва ў такую халодную зімовую пару. Тут жа Андрэй паказаў на пакункі, складзеныя служкам на лаве.
    Усё, што вы даручалі. Таксама і для пана Максіма. Даруйце, яшчэ мой сціплы ўпамінак для вас патлумачыў Андрэй.
    Дзякуй, пане Андрэй, і за памяць, і за турботы пані Дарота злёгку заружавелася. 3 вашай згоды займуся гэтым пазней, на адзіноце. Так нам, жанчынам, прыемней яна сарамліва ўсміхнулася. А зараз хадземце, пазнаёмлю вас з другім нашым госцем.
    А гэты госць ад пачатку размовы стаяў блізу дзвярэй і не прапусціў аніводнага слова з размовы. У апошні момант рассеўся на канапе з келіхам ў руце. Такім яго засталі пані Дарота і Андрэй.
    Рэкамендую паноў зграбным рухам павяла рукою гаспадыня. Пан Г юнтар Фрыч, пан Андрэй Забела, амаль што сусед і наш добры знаёмец.
    Паны павіталіся.
    Бонжур, месье Забела устаючы насустрач па-французку прамовіў Фрыч.
    Андрэй адказаў таксама па-французку. Ад ужывання французскай мовы як звычайнай яшчэ не адвык, хоць карыстаўся ёю зрэдзьчас. Г осць і надалей гаварыў па-французску, нібы хацеў упэўніцца, ці суразмоўнік сапраўды ёю валодае. Гаспадыня перапрасіла гасцей і выйшла па сваіх справах.
    Як дарога? Здалёк едзеце? пацікавіўся Фрыч.
    3 Вільні адказаў Андрэй. Дарога добрая, увогуле ваяж удаўся.
    Па самому пану відаць заўважыў Фрыч прыязна, хоць у вачах яго не праглядала ані іскры дружалюбнасці, адна пільнасць і
    праніклівасць. Да таго ж візіт маеце ў найпрыемнейшым доме. Бачу, вы тут свой чалавек.
    Я ту т дру гі раз усміхнуўся Андрэй і абодва разы па абавязку.
    Абавязак? здзіўлена пералытаў Фрыч.
    Абавязак няпрошанага госця нечым аддзячыць гаспадарам патлумачыў Андрэй паўжартам. А ўвогуле, то спяшаюся. He думаў, што гэтулькі клопатаў звязана са спадчынай.
    Дзеля гэтага і раз’езды? Фрыч пытаўся, нібы спадзяючыся, што яму запярэчаць.
    Размова ішла вяла, як заўсёды між двума ледзь знаёмымі людзьмі ў чужым доме. Госць, ці такі цікаўны, ці ад сціпласці не кранаў сваёй асобы. Адразу звёў размову да роспытаў. Абодвух выратаваў пан Максім. Уваліўся чырвоны ад марозу і ў прыўзнятым настроі. Весела павітаўся з Андрэем.
    Бачу, вас перазнаёмілі, і я пазбаўлены гэтай прыемнасці усклікнуў ён. А сёння, ведаеце, нейкі незвычайны мароз. Каго ні стрэну ва ўсіх выдатны настрой. Можа гэта прадчуванне свята?
    Мажліва засмяяўся Андрэй. У мяне такое ж пачуццё. Нават коні, здаецца, беглі жвавей.
    Пан Максім пацёр рукі і прыклаў іх да цёплай грубкі.
    Гэта ж ездзіў вазок таргаваць патлумачыў ён, стаючы да печы спіною. Належала б, паводле мудрасці, рабіць гэта ўлетку, але і стэльмахі не дурні збываць выраб танней пан Максім весела зарагатаў.
    -1 які вынік трансакцыі? пацікавіўся Фрыч.
    Са з’яўленнем Сапегі ён пакінуў французску ю мову і больш да яе не вяртаўся. Гаварыў больш па-польску, але відаць было, што і беларускай валодае цалкам прымальны. Паліглот, падумалася Андрэю. Неяк не мог схіліць сябе да прыязнага стаўлення. Незразумела, хто ён і адкуль, а распытваць лічыў непрыстойным.
    Вынік станоўчы пан Максім выглядаў задаволеным Думаю, што не пераплаціў, вазок здатны. Палазы капаныя, падбіты жалезам, паслужаць. I кораб утульны. Заўтра-пазаўтра павінны прыгнаць. А як тут з абедам? Адскочу даведацца, усё ж двое гасцей у доме. Гаспадыня, пэўна, хвалюецца.
    Але пан Максім дарма турбаваўся. Абед быў амаль на стале, і яму давялося паклапаціцца наконт віна і гарэлкі, успомніўшы язду на марозе. За сталом размова пайшла весялей. Пан Максім распытваў Андрэя пра Вільню, сам расказваў пра тое, як фурман ледзь не пабіўся з хітрым стэльмахам з-за крываватай аглоблі. Андрэй адзначыў, што Сапега, не абыходзячы Фрыча увагай і гасціннасцю, ні аб чым яго не распытвае.
    Каб не забыцца, пане Максім заўважыў Андрэй амаль усё, што прасілі, знайшоў і прывёз. Астатняе спадзяюцца мець і за-
    хаваюць для вас. Так што напытвайце пры нагодзе. Я ім пакінуў запіс дзеля памяці.
    Вось за гэта дзякуй, пане Андрэй. Выручылі. Асабліва з паперай. He люблю пісаць абы на чым. Апошнія аркушы Міхась забраў з сабою.
    А я ж, прабачце, і не запытаўся, пані Дарота, дзе ваш чароўны сын усклікнуў пры упамінанні Міхася Фрыч такі з мяне ўважны госць ён вінавата пахіліў галаву.
    У Гародні гасцюе, адтуль у Вільню павязуць. Думаю, пара яго ў калегіюм аддаць адказала пані Дарота. Вось паслалі прыглядацца.
    Разумна ухваліў Фрыч. У наш час адукацыя неабходная, калі дбаць пра свой статус.
    Нават Сапегам дадаў пан Максім.
    Фрыч кінуў на яго пільны погляд, відавочна, каб не памыліцца са сваёй заўвагай.
    У выпадку Сапегаў статус непарушны зазначыў ён як думку неабвержаную. Але і тут выхаванне і веды, добра падмацаваныя ў якім універсітэце, неблагі грунт да высокіх пасад.
    Пан Максім ківаў галавою на знак згоды, але, калі Фрыч скончыў, узняў палец на знак увагі.
    Сапегам варта час ад часу ўспамінаць, што і Карфаген быў усё ж парушаны. А дзеля захавання статуса шмат каму са старэйшых не зашкодзіла б крыху навукі, каб хоць пісалі без памылак пан Максім гаварыў з усмешкай, але пераканана і неаспрэчна.
    Пані Дарота падтрымала швагра як заўсёды, калі мова ішла пра навуку, пра веды.
    -Мы з панам Максімам цэлую бойку вытрымалі са сваім маладым рыцарам засмяялася яна, нешта прыгадаўшы. Усё з-за таго, што не прызнае патрэбы ў навуках, апроч ваярскай.
    Хоць у гэтай галіне дабіліся ад рыцара пэўных саступак дадаў пан Максім. Мусіў прызнаць карыснасць вайсковых трактатаў. I неабходнасць укладаць іх без памылак.
    Усе пасмяяліся з атрыманай перамогі.
    Дарэчы, ваш прыклад, пане Андрэй, нам вельмі дапамог пані Дарота кінула Андрэю цёплы позірк, а Андрэй падзякаваў паклонам.
    Прыемна чуць, але вы, пані Дарота, завысока ацанілі мой удзел у выхаванні паніча ветліва запярэчыў ён.
    He кажыце, пане Забела азваўся Фрыч. Для юнака прыклад старэйшага ваяра з выхаваннем і ведамі значыць больш, чым усе довады родзічаў. Дарэчы, пане Забела, як вы ставіцеся да заўвагі пана Максіма наконт старэйшых рыцараў? Я сказаў бы наконт старэйшых ва ўсіх сэнсах.
    -А мне здаецца, пане Фрыч засцярогся Максім Сапега вы маеце на думцы адзін сэнс старэйшасці гетманства. Ці не так? пан Максім прыжмурыўся.
    Фрыч не збянтэжыўся. Глынуў з келіха, таксама прыжмурыўся і з усмешкай адказаў:
    Няхай будзе і так. Дык што вы на гэта, пане Забела?
    Андрэй не разумеў навошта Фрычу патрэбна яго меркаванне. Ды яшчэ ў такой асаблівай справе, як навучанне Сапегаў з гетманскімі пасадамі. Але не захацеў ухіляцца ад выказвання.
    Мушу прызнацца, пане Фрыч, што я ў тутэйшых дачыненнях яшчэ не разабраўся усміхнуўся ён, нібы перапрашаючы. He ўведзены ў кола высокіх асоб Княства, каб вызначыць, ці хапае ім навукі дзеля іх абавязкаў, ці можа варта падвучыцца. У апошнім выпадку не ўяўляю, дзе гэта зрабіць. Можа пан Максім і ў гэтым падкажа?
    Ацэнкі пана Максіма вельмі часта бываюць занадта максімалісцкімі засмяялася весела пані Дарота, гледзячы на швагра. Ён не выйшаў бы цэлы з першай жа сесіі Сойму, калі б трапіў ў паслы. Але я з дазволу вашмосцяў пакіну вас. Абавязкі гаспадыні патлумачыла яна.
    He засумуем, думаю, хоць і пакінула нас адзіная дама сказаў пан Максім, адкаркаваўшы пляшку венгерскага і напоўніў келіхі скаштуем!
    Максім Сапега ведаў свой грэх і не крыўдзіўся на лёгкія кпіны швагеркі. А вось Гюнтар Фрыч тлумачэннямі Андрэя не задаволіўся.
    Няўжо так складана разабрацца ў тутэйшых дачыненнях, бываючы ў сталіцы Княства і ў лепшых яго дамах? Фрыч ветліва пакланіўся у бок пана Максіма, паказваючы, які дом мае на думцы.
    Андрэй разумеў, што яму напамінаюць пра пытанне і чакаюць тлумачэнняў. Бачыў, што пан Максім уважліва сочыць за гэтымі роспытамі. Можа ўжо шкадуе, што зачапіў старых сапежанскіх невукаў, калі яны ёсць, падумалася Андрэю.
    Я, пане Фрыч, зусім нядаўна вярнуўся на радзіму ужо суха патлумачыў Андрэй.
    3 Францыі! усклікнуў Фрыч, нібы не заўважаючы андрэевай незадаволенасці. Вымаўленне, як у радавітага француза адзначыў ухвальна. -1 доўга там былі?
    Некалькі год коратка адказаў Андрэй, не тоячы, што паглыбляцца ў тлумачэнні яму нецікава.
    Суразмоўнік гэта заўважыў і відаць рашыў прыпыніць так відавочныя роспыты. Хоць Андрэй прывык, што людзі цікавяцца яго вандроўкамі, але тут была асаблівасць. Фрыч не з тых, хто не ведае, дзе тая Фраыцыя і хто там жыве. Пакуль мянялі посуд і
    неслі новыя стравы, той падрыхтаваўся да працягу размовы. Але падступіўся з іншага боку.
    Значыць вам, пане Забела, пашчасціла назіраць, якія поспехі займела Францыя пры Яго Вялікасці Людовіку XIV! Фрыч прамовіў гэта тонам сцвярджэння.
    Водгук, як для немца, быў незвычайным, але Гюнтэр Фрыч на гэтым не спыніўся.
    Зірнуўшы на Францыю, перавагі асвечанага абсалютызму выглядаюць неаспрэчнымі. Рэч Паспалітая са сваім рэспубліканізмам не мае шанцаў у параўнанні. Вы са мною згодны, пане Забела? ён ветліва ўсміхнуўся Андрэю.
    Лёгка было зразумець, што Фрычу залежыць на высвятленні яго поглядаў, а можа і палітычнай пазіцыі. Невядома толькі дзеля якіх мэтаў.