Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Але і Сапегі не драмалі. I на самых высокіх пасадах і тыя, што ніжэй.
Чуў, Яне, паручнік Сурмач прыехаў са Жмудзі? запытаў ў швагра Адам Шырма.
ІІІто там? Ізноў паднялі галовы? Здаецца атрымалі ў Вярэсці навуку.
Відаць не засвоілі з’едліва адказаў Адам.
Ян няўхвальна пакруціў галавою, нібы тыя, няўрымслівыя, маглі яго бачыць і задумацца.
Але, як шкаляр нестаранны, то трэба караць.
Дык пабілі іх там ці не? дапытваўся Ян Сапега.
Дакладна не скажу. Але хутка ад самога даведаемся. Павінен са Сцяпанам пад’ехаць. Нешта там нязвыклае. Без бітвы ўсё скончылася.
Дзякуй Богу!
Швагер кіўнуў, прывычна пагаджаючыся, хоць з твару выглядала іначай.
Дзень добры, паны-браты! жартаўліва выгукнуў Сцяпан Сапега, шырока расчыніўшы дзверы. Вітайце паручніка Сурмача, адважнага ўдзельніка няўхвальнай перамогі.
Вітаю вашмосцяў! Рады трапіць у гасцінны дом з негасцінных жмудскіх зараснікаў Мікола Сурмач, паручнік галоўнай кватэры вялікага гетмана, адсалютаваў, жартоўна ляснуўшы абцасамі.
Сцяпан гучна зарагатаў, грукнуўшы паручніка ў плечы моцным кулаком.
I я з не меншага пекла вырваўся пажаліўся ён, стаўшы поруч з Сурмачам. Уходаўся з гэтым Іванам: аўсу гэтулькі, жыта столькі, грэчкі, проса ды іншага праскандаваў, удаючы свайго аканома. Вантробы выматае, пакуль даложыць. Дальбог, як бы сам тыя мяхі са збажыною перацягаў.
Затоеусё дакладна з пашанай да стараннага аканома адзначыў Адам Шырма. Хацеў бы мець такога, як твой Іван.
Праўду кажаш, браце, але нудны занятак. А тут яшчэ: на храмы дай, пагарэльцам дай, кляштарам і манастырам сваё. Так і сабе не застанецца. А тады навошта мэнчыцца ды лічыць? смеючыся ўсклікнуў Сцяпан.
Ян згледзеў зачэпку і не стрымаўся:
На умацаванне веры...
Нібы ў тых свайго мала ашчэрыўся Сцяпан.
Ну ты, браце, зусім як вялікі гетман! He баішся экскамунікі? усклікнуў Шырма з лёгкім папрокам.
Ат! Гэтыя ксянжулі ды папы не бліжэй да Бога, чым я, грэшны. Даруй мне, Божа! крыху блазнуючы, перахрысціўся Сцяпан. Што мне тая экскамуніка? Ніхто не заўважыць гаротніка: не паспачувае і не асудзіць.
Усе весела зарагаталі, успомніўшы, што вялікі гетман і яго атачэнне добра пастараліся, каб з’явілася экскамуніка, якой аж Рым займаўся. Ян, прыкладны вернік, вырашыў адыйсці ад калючай тэмы.
А ведаеш, Сцяпан, харціца ашчанілася! як найлепшую навіну паведаміў брату.
I не памыліўся.
Што ты кажаш! Ну і як яна? Што малыя? захваляваўся Сцяпан.
Слухаючы збоку, магло падумацца, што размова пра блізкую жанчыну-парадзіху.
3 ёй усё добра паспяшаўся Ян суцешыць. Ляжыць, а тыя да цыцак як прыляпіліся. Слепенькія яшчэ. Пяцёра. Дзве сучачкі, а трое псы.
Ну не раўнуючы сабачыя таты зарагатаў Сурмач. Нібы родных дзетак gaudet equis et canibus, мілуем коней і сабак!
Абодва Сапегі не пакрыўдзіліся. Зірнулі адзін на аднаго, як пасвечаныя ў таямніцу чалавеча-сабачых дачыненняў, і Сцяпан патлумачыў неразумнаму паручніку.
-Як ты не аматар, то не разумееш. А тут добры род, што па мячы, што па кудзелі.
-1 з абодвух бакоў гербавыя? не сунімаўся паручнік.
Сцяпан засмяяўся і махнуў на яго рукою.
Ты ж памятай нагадаў ён Яну двое ўжо абяцаныя. Пазней памяркуем, каго сабе пакінуць.
Ян згодна кіўнуў. Сабачыя справы былі адзіным полем суладдзя братоў Сапегаў.
Калі сабачыя справы ў парадку, то можа паслухаем, як там з чалавечымі? нагадаў Шырма.
О! Дзе Шырма, там заўсёды палітыка-выгукнуў Ян, абводзячы ўсіх смяшлівым поглядам.
А ты што, не любіш палітыкі?
Не-а!
Маладое дурное нязлосна сказаў Сцяпан. Без палітыкі і Сапегі былі б загонавымі і не мелі б такіх харціц, як твая. Дык як там было ля Нявяжы? Ён пасур’ёзнеў, ведаючы, што Сурмача па дробязных справах не пасылаюць.
Ат! Як заўсёды сярдзіта махнуў рукою Сурмач, Сабраў Агінскі сваіх...
Рыгор? удакладніў Ян.
Ага. Са Жмудскага княства, з Беларусі. Ну і частка войска ізноў адмовіла паслушэнства вялікаму гетману.
Войска! Гэтага не чуў. Дрэнна адзначыў Шырма.
Нічога страшнага су пакоіў паручнік. Добрага таксама няма, але разыйшліся без бойкі.
Памірыліся? здзівіўся Адам.
He. Гетман заціснуў іх у кут. Злева Нёман, справа Нявяжа, лезь куды хочаш, а паводка не прайшла Сурмач усміхнуўся нявесела, нібы сам быў заціснуты.
Усе заківалі галовамі, задаволеныя спрытным ходам Казіміра Сапегі. Прыемна было даведацца, што Агінскі і гэтым разам не дараўнаў здольнаесцямі вялікаму гетману.
-1 што ж далей? нецярплівіўся Ян. Чаму без бітвы? Паддаліся?
У тым і справа, што не паддаліся усміхнуўся Сурмач. Распусціў Агінскі сваіх, абоз кінуў. А мы нікога і не пераследавалі. Абоз вядома забралі. Таму Сцяпан і казаў пра нехвалебную перамогу.
А можа варта было даць лупцоўку? запытаў Шырма.
Навошта пры кожнай сварды секчыся? запярэчыў Сурмач. Хопіць і страху нагнаць. А зноў Агінскі не хутка іх збярэ.
Сярод прысутных ён быў адзіны сапраўдны вайсковец і найбольш абазнаны ў справах канфедэратаў.
Але ж ніяк не ўгамоняцца! I ў Берасці былі пабітыя, і тут ганьба, але пэўна не супакояцца, пакуль добрага гуза не атрымаюць! сярдзіта выгукнуў Ян.
От, што значыць малады! падкалоў Сцяпан, паказваючы вокам на недасведчанага ў палітыцы брата. Людзей жа не страціў. Якая ж ганьба? Гэта кожны зразумее, хто кеміць. Да таго дабро не турку ці шведу дасталася, а сваім.
-1 гэта праўда падхапіў Адам Шырма. Усе мы ліцьвіны, чаму не падзяліцца.
Сурмач слухаў, ківаючы галавою на слушныя думкі і крывячыся на глупствы, даравальныя невайскоўцам.
Гэтыя канфедэрацыі ад цемнаты нашай ды недасведчанасці сумна зазначыў ён. -1 не пра галоту шляхецкую кажу, а пра магутных, ад каго ўсё залежыць. Некалькі радоў вынішчаюццаўзаемна на радасць ворагам Айчыны. Зямля, якую мы засяваем, у застаў аддаем ці прагульваем, ня толькі маёнтак, але й часцінка Айчыны. A перад ёй мы, шляхта, у даўгу. Доўг той расце, калі мы адсоткаў не плоцім, не служым ёй, а замест служэння ваюем з уяўнымі ворагамі. Вось штандар узялі! На якім гэта ворагу? Перад кім пахваліцца? Падумаць горка...
Усе маўчалі, прыгнечаныя відавочнай праўдзівасцю слоў паручніка. Ведалі яго даўно, не мелі сумневу ані ў вернасці гетману, ані ў адданасці службе, ані ў асабістай смеласці. Зацны чалавек, і відаць, як моцна засмучаны тым, што адбылося.
Пагаварыць бы табе з панам Максімам заўважыў Сцяпан Сапега. Пазнаёмлю пры нагодзе.
3 тым “вучоным”? не тоячы кпіны, запытаў Шырма.
3 тым кіўнуў Сцяпан. Ад вучонага разумнае хутчэй пачуеш, чым ад нявучанага.
“Нявучанасць” была не лепшай, але заўважнай рысай пана Адама. Сумленны, працавіты чалавек, шчасліва ўжаніўся ў сапежанскі род і быў заслеплены сваёй да яго датычнасцю, ад якой нічога асаблівага не меў: ні маёмасці, ні пасады. Усялякі погляд на Сапегаў, пазбаўлены захаплення, здаваўся яму калі не злачынствам, то грахом.
Максім тлумачыць, што шляхце пара вучыцца жыць інтарэсамі Княства. Тады выйграе, як дзяржава стане моцнай сказаў Сцяпан, звяртаючыся больш да паручніка. А калі нейкі род сваё становішча грунтуе толькі на сіле і варажнечы, непазбежна да бяды дойдзе, бо знойдзецца мацнейшы.
Ну не аддаваць жа пасады гэтым пралазам Пацеям! узвіўся Ян, а Адам Шырма ўхвальна заківаў галавою. Альбо Пацам.
He такія яны пралазы? асцярожна заўважыў Сурмач. -1 пасады маюць, і пасэсіі. Заможны род.
Сцяпан падтрымаў паручніка.
А Пацы і ў канцлерах былі, і ў гетманах. He трэба казаць благога толькі таму, што род не твой, Слабы ты ў палітыцы, васпа-
не. папракнуў ён брата. Лізаблюдства, пакора сабачая нам, Сапегам, вочы засляпіла і моцна нашкодзіла. Ян III ў свой час лёгка сутыкнуў нас са шляхтай. I што абодва бакі з таго мелі? Я перакананы, што новы кароль будзе рабіць тое самае. Невядома як і выбрысці з гэтай пасткі.
Сурмач быў крыху здзіўлены гэтымі выказваннямі прыяцеля. Сцяпан, спакойны, добразычлівы, заўжды гатовы дапамагчы, не прападаў за соймікамі і пасадамі, не слепнуў над кніжкамі, але, бач, рабіў адпаведныя высновы з назіранняў, з размоваў з дасведчанымі ў палітыцы людзьмі. He ўсе Сапегі хворыя на неабвержную веліч, на выключнае права ўладарыць. Можа з часам дойдуць гэтыя людзі да голасу, здолеюць памірыцца з непрыяцелямі, паступіцца часткай улады, а мо’ і маёмасці, хоць і цяжка сёння ў гэта паверыць.
Асабліва цяжка было паручніку верыць, калі ўспамінаў, дзеля чаго ён зараз у гэтым двары. Час сплываў у агульнай размове, калі з’явіўся задыханы ганец.
Дзе паручнік Сурмач? Служба, вашмосьць! адсалютаваў ён. Шлі чалавека! Вось лісцік ганец падаў залеплены пячаткай пакет.
Служба! адказаў Сурмач. Перадыхнеш тут?
Мушу ехаць. Хіба толькі выпіць чаго халоднага.
Выправіўшы падначаленага і паклапаціўшыся пра ганца, паручнік вярнуўся да прыяцеляў.
Мы тут пра воўка, а воўк з лесу усміхнуўся Сурмач, сядаючы. Скарга шляхты да караля.
Якой шляхты? не ўцяміў Ян.
Якой! перадражніў Сцяпан. He нашай з табою. Сканфедэраванай, якой яшчэ? I хто ж вязе?
Паручнік не баяўся, што выдасць таямніцу. Ніхто з прысутных не паспеў бы папярэдзіць, каб і хацеў.
Ведаю толькі, што двое. 3 галоўных, напэўна Пацей, можа Кацёл ці Заранок. Знойдуцца ахвотнікі прабіцца да караля.
Пацей падаць сябе ўмее. Дык спадзяецеся перахапіць? занепакоіўся Сцяпан.
Да пана польнага пісара ганца піхнуў. патлумачыў Сурмач. Той усім пакіруе. Абы не было позна, бо невядома, якім шляхам рушаць.
Польны пісар, Міхал Юзаф Сапега, старэйшы сын Бенядыкта, вярнуўшыся з кампаніі на Падоллі, заблакаваў сваёй дывізіяй Берасцейшчыну, загарадзіўшы канфедэратам дарогу да Варшавы.
А тут жа паблізу і войска зараз вобмаль заўважыў Ян. А калі трэба будзе ў некалькіх месцах заставу рабіць?
У тым і справа уздыхнуў Сурмач. Але ніхто пра такія намеры не трубіць. Даводзіцца дзейнічаць вобмацкам. Да апошняга моманту не ведалі, калі паедуць і кудою.
Навіна была важная і небяспечная на вынікі. Сцяпан Сапега першы парушыў цішыню.
А так, падумаўшы, кароль можа даць ім дапамогу і па нейкай хвіліне ўпэўнена дадаў. Але яны ад яе хутка самі завыюць. I мы разам з імі, бо ўсім жыцця не будзе, як саксонцы тут распаношацца.
Сапегі сваё абароняць запярэчыў Сурмач.
He кажы так. Саксонскае войска лепш муштраванае і шкадаваць нікога не будзе.
He буду адмаўляць пагадзіўся паручнік.
Да таго ж гэта войска караля. Сцяпан, задаволены разуменнем, хацеў выказацца больш дакладна. Ваюючы з ім, ідзеш на рокаш. А чым гэта можа пагражаць, тлумачыць не трэба.