Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Як здраду адказаў, не вагаючыся. Але тут яе няма закончыў цвёрда.
-1 я так палічыў бы, каб не пляменнік Бенядыкт кіўнуў на знак згоды. Неразумны чын у вельмі неадпаведны час.
Думаеш, я лічу іначай? крэкнуў вялікі гетман. Як быць з войскам? Усе ж будуць баяцца пакінуць сем’і, маёнткі. Па войску ўжо кружаць шэпты, каб не ісці далей Люблінскага ваяводства. На што і каму мы там патрэбныя?
He рваліся да Львова і самі Сапегі. Больш непакоіліся становішчам у Княстве, чым малдаўскімі авантурамі караля. He вабіла і аблога Камянца, цяжкая і небяспечная. Войска і без таго невялікае. Абодва браты маўкліва пагаджаліся, што з выхадам спяшацца не трэба. Але не ісці ж на авантуры дзеля саміх авантур.
Неразважны ўчынак -уздыхнуў гетман, вяртаючыся думкамі да міхалавай бітвы. Спадзяваўся, разумнік, скончыць справу адным махам і канчаткова, каб некаму было парушыць замірэнне, а нават і пакарыстацца ім. Паспадзяваўся “князь Савойскі” здзекліва хмыкнуў Казімір на сваю артылерыю. Так пэўна думаў.
Перамогу Міхалу сапраўды прынесла артылерыя. Канфедэраты адбіваліся мужна, але, як заўсёды, не вытрымалі гарматнага агню і кінуліся ўроссып. Шмат палягло на полі, нямала патанула ў Нёмне. Рассыпаныя купкі пераследваліся і вынішчаліся сапежанскімі
татарскімі харугвамі. Каму ўдалося, адбіліся ад пагоні, частка схавалася ў Прусію, да якой было з дзясятак вёрстаў. Але гэта не была перамогаў звычайным сэнсе. Каторы год канфэдэрацыя ідзе за канфэдэрацыяй, сутычкі пераходзяць у бітвы, а ні Сапегі з іх сілай, ні другі бок з яго шматлікасцю і паўсюднай падтрымкай не можа ўзяць верх.
Я схільны лічыць, што чалавек увогуле не думаў азваўся Бенядыкт. Яму абы гуляць у вайну! Каралеўскае замірэнне мы маглі выкарыстаць так, як нам зручней: захоўваючы сваіх людзей на болыпасці пасадаў, не трацячы набытага. А цяпер? зірнуў ён на брата He да смаку каралю нашы ліцьвінскія звычкі і міхалаву дурноту ён яшчэ выкарыстае. Сам не дадумаецца дарадцы падкажуць. За ім, як ні круці, маястат улады, веліч кароны. Нельга Княства агалочваць ад шляхты. Заўсёды лепш так, як над Нявяжай. He дай Бог, дамовяцца гэтыя з каралём нам не ўстаяць! Успомні: перамагаў нібыта Любамірскі, але ў выгнанне пайшоў не кароль, а ён сам.
Вялікі гетман слухаў папрокі, абхапіўшы галаву рукамі. Маўчаў, не пярэчыў, не знаходзіў дачаго прычапіцца. Бенядыкт мае рацыю, ён сапраўдны галава роду.
Што ты мяне пераконваеш! адгукнуўся нарэшце. Я і сам не менш нашкодзіў з тым вар’яцкім расстрэламу Гародні. Але што цяпер зробіш!
Услед за выбрыкам сына Казімір учыніў не менш неразважнае. Сапежанскія жаўнеры, нават надворныя, не кажучы пракампутовых, былі ўжо стомленыя нянавісцю дробнай і сярэдняй шляхты, простых вяскоўцаў. Праліццё крыві і гвалт пачалі прыядацца, тым болей, што тварыліся не на чужынцах. Здаровы розум падказаў людзям спробу прымірыцца не ў далёкай Варшаве, а тут, у шэрагах харугваў, што сталі адна супраць другой у бязглуздай вайне.
Даведаўшыся праперамовы з канфедэратамі, Міхал-Францішак загадаў арыштаваць удзельнікаў. Толькі зараз стала відавочнай згубнасць таго кроку. Жаўнеры і вызначаныя імі дэпутаты дзейнічалі ў сукурс намерам караля, а гетман з сынам пакрыжавалі дасягненні гарматным агнём і нялюдскай расправай. Магла б і не адбыцца Юрбургская бойка. Мог і гетман спыніць бязглуздую расправу, прыструніць сына. Спазніўся? А мо’ не хацеў памілаваць? Успомніўся той травеньскі дзень і пабялелы ротмістр.
Хто арыштаваны?
Двое, яснавяльможны пане, Бакей і Караль Белазор.
Вусны не слухаліся небаязлівага ваяра, ведаў, што стаіць на хісткай кладцы над прорваю.
Хто ўхваляў перамовы?
Таварыства, яснавяльможны пане.
Я пытаю, хто думку падаў? бровы гетмана сцягнуліся ў шнур, а вочы ўпіліся ў афіцэра.
“Няўжо табе мала дваіх?” падумалася ротмістру. He захацеў паступіцца гонарам і таварыскай салідарнасцю.
Немагчыма сказаць дакладна. Нібы агульнае меркаванне вызначылася.
А дзе былі рэгімэнтары? Цяжкае маўчанне гетмана павісла над ротмістрам нібы катава сякера. Абодва заплацяць горлам!
Можа занадта, пане вялікі гетман? асмеліўся заўважыць ротмістр. He самаволяй ішлі!
Твар гетмана наліўся крывёю.
Аніякай самаволі ў маім войску быць не можа! рыкнуў раз’юшана. Выбірай разам з імі, калі такі спагадлівы, куля ці шабля. Гэтулькі для іх маёй ласкі! сказаў, як адрэзаў.
Глядзеў, як ротмістр, адсалютаваўшы, нібы не на сваіх нагах панёс сказаным жудаснае паведамленне.
“He ўваскрэсіш іх сёння” падумаў гетман. Бенядыкт таксама думаў над злавеснай збежнасцю ўчынкаў брата і пляменніка. Нешта падшэптвала: ці не давядзецца неўзабаве роду Сапегаў плаціць па гэтых вэксалях?
Як ты мяркуеш, Велазоры праглынуць крыўду? як з-за сцяны глуха пачуў пытанне Казіміра. Можа той хлопец не такі ў іх значны?
Бенядыкт паціснуў плячыма. Род Белазораў разгалінаваны, хоць і не з першых. Напэўна не забыліся, як пацярпелі ад сапежанцаў на берасцейскім сойміку, а тут яшчэ бязлітасны дадатак. Спрабаваў уявіць сябе на месцы радні таго нешчасліўца.
Можа і сцерпяць, калі нешта ім кінуць замест галаўшчыны, але Караль Белазор у рэспубліканцаў сакратар канцылярыі. I мае брата, каноніка. Калі я Макіявелі, то ён Саванарола.
Вялікі гетман не стрымаў усмешкі. He часта брат ужываў уласную мянушку, хоць, здавалася, лічыў яе ганаровай.
А што рабіць са сваімі “пераможцамі”?
Як што ні здарылася, мусіш дзейнічаць адпаведна новым абставінам. Літоўскі Трыбунал, які трапіў пад уплывы непрыяцеляў, прысудзіў Міхала-Францішка на выгнанне, але ані сам сказанец, ані хто-небудзь з Сапегаў, не збіраўся падпарадкавацца суду. Але, хочаш не хочаш, нейкія крокі зрабіць трэба.
Найперш і неадкладна трэба прыструніць тых, хто звар’яцеў ад гэтай “перамогі” Бенядыкт прамовіў апошняе слова з падкрэсленай пагардай.
Добра ведаў, што за няўрымслівымі лёгка пойдуць тыя, хто ў душы за прымірэнне. Захочуць давесці сваю адданасць і рашучасць.
Лёгка сказаць паківаў галавою вялікі гетман. Самаволя п’яніць не горш віна. Сам ведаеш.
Ведаў Бенядыкт, здатны на добрыя рады ў чужой бядзе. Некалі выгукнуў, гледзячы на падпаленую ягонымі людзьмі шляхецкую BecKy:”Quam pulchrum spectaculum!” Падлізы падхапілі сказанае і разнеслі не горш за якую рымскую прымаўку. Ніякім загадам не спыніць апантаных родзічаў і гатовай на ўсё кліентуры, асабліва маладзейшых. Вачамі дасведчанага палітыка падскарбі бачыў, як становішча мяняецца адпаведна логіцы ўсеўладдзя. У адказ на гвалт расце нянавісць, а без гвалту ўжо не ўтрымаць улады. I што рабіць, калі па ўсяму Княству прагучыць аднойчы пачуты заклік адчаю: “Горш быць не можа, трэба бараніцца! Дасць Бог, зможам пачварны род!”
.. .А кароль у палове ліпеня, як толькі засвяціў шанец у перамовах з ліцьвінамі, выправіў саксонскае войска на Львоў пад началам Якуба Флемінга, падвышанага да рангу генерал-лейтэнанта.
Паляцелі ваўсе канцы каралеўскія дэпешы, падганяючы, патрабуючы як найхутчэй збіраць войска. Пасля манеўраў у прысутнасці Аўгуста II і цара Пятра I войска Кароны і саксонскае 15 жніўня прыйпіло да Львова. На той час ліцьвіны нават не выйшлі за межы Княства, затое завязал і ў Вільні новую канфедэрацыю. Яе ўзначаліў рухавы віцебскі кашталян Міхал Кацёл. Пачуўшы навіну, Аўгуст II з цяжкасцю адольваў абурэнне.
Карона патрабуе толькі Камянца Падольскага. А што патрабуюць гэтыя ліцьвіны?
Кожны сваё, Ваша Вялікасць ухмыльнуўся Флемінг. Сапегі хочуць усё Княства выключна для сваіх. Шляхта захавання вольнасцей і абароны ад самаўладдзя Сапегаў. I абодва бакі не зычаць сабе прысутнасці ў Княстве цара Пятра. Hi ў якасці непрыяцеля, ні як хаўрусніка Вашай Вялікасці. Такая горкая праўда.
Аўгуст II не адразу знайшоўся, як прымаць гэту праўду. He так бачыў гэты лясны куток праз грэбнераўскія мроі.
Я з гэтым скончу! выгукнуў злосна. Адразу з абодвума бакамі! Думай над гэтым, вашмосьць!
Апошняе слова наўмысна прамовіў па польску і зняважліва. Натуральна не да Флемінга тая знявага кіравалася.
Але ж Флемінг ведаў, што падрыхтоўка да вайны безнадзейна зацягваецца не толькі па віне ліцьвінаў. Сам кароль надзяляў кампанію значна меньшай увагай, чым пекную княгіню Любамірскую. I з цяжкасцю знаходзіў час на дзяржаўныя справы. Нарэшце сабраў Раду Сенату з прысутных на той час у Львове.
Вяльможныя, ветла нам мілыя Мосьціпанове звярнуўся да сенатараў. Хачу пачуць вашы меркаванні наконт двух важных дакументаў.
Прысутныя ўважліва праслухалі справаздачу венскага пасла і ліст цэсара Леапольда I. Святая Ліга па ранейшаму не хацела вайны Рэчы Паспалітай з Турцыяй. Найбольшае, што абяцалаўзамен за паслушэнства, гэта ўзяць пад увагу інтарэсы Рэчы Паспалітай на мірным кангрэсе. На залі пачаўся крык і лямант. Абураныя радцы заклікалі пакараць няўдзячную Вену за бессаромныя прапановы. Нават Пшэбэндоўскі, пройда і прыстасаванец, прапанаваў адабраць у цэсара Шлёнскае княства. Але вялікі гетман каронны Ябланоўскі напомніў гарачым, што дзеля гэтага трэба мець адпаведнае войска. Раіў не дражніць перад самым кангрэсам Турцыю, Аўстрыю і Англію з Галандыяй.
Выправа на Дунай, мосьціпанове, не мае шанцаў на поспех, прашу паверыць майму досведу пераконваў ваяўнічых палацавых стратэгаў. Разумней перад пачаткам перамоў атрымаць нейкія мілітарныя поспехі. Яны стануць зарукай, што нашы пастулаты будуць сустрэты з належнай увагай.
Меркаванне вялікага гетмана Кароны зыходзіла з пазіцый магчымасцяў і знайшло послух разважных удзельнікаў паседжання. Ябланоўскі пакарыстаўся пераломам настрояў і працягваў.
Сёння мы маем побач з войскамі Кароны і Княства моцную саксонскую пяхоту і не слабейшую іх артылерыю. Заўтра на ваеннай нарадзе мы павінны адстойваць паход на Камянец, а не на дунайскія княствы.
У ваеннай нарадзе 21 жніўня апроч караля і сенатараў узялі ўдзел саксонскія генералы і сам фельдмаршал князь Віртэмбергскі. Ад Вялікага Княства былі абодва вялікія гетманы і падканцлер Караль Радзівіл.
У спрэчцы “Камянец ці Малдова”, ад пачатку вызначыліся ажно тры пазіцыі. Натуральна, палякі стаялі за Камянец. Саксонцы лічылі, што здабыць яго будзе цяжка і лепш захапіць у Малдове найважнейшыя пункты, а на Валахію не ісці, гэты погляд падзяляў і фельдмаршал. Генерал пяхоты Траўтмансдорф пагаджаўся з фельдмаршалам наконт Камянца, але лічыў, што захапіць Малдову яшчэ цяжэй, і разумней кампанію не распачынаць. Раззлаваная Вена можа пайсці на сепаратны мір з туркамі, тады Рэч Паспалітая не атрымае нічога.