Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Тут пан Мацей азірнуўся і ўсё зразумеў. Сярдзіта глянуў на весялуноў, затым ізноў на заручаных.
А каб табе шчасна было, васпанна! крэкнуў ён. Гэта ж забрала ў дзядзькі такую забаву! і разам з усімі разрагатаўся. Што ж, калі вішня саспела, то павінен яе нехта сарваць не ўтрымаўся ён, каб не падаць чарговай прымаўкі. Сёння не тое, што даўней, але можа так яно і лепей.
А ты ж спадзяваўся павыдурваода, дабрадзей кляшторны папікнула яго пані Агата за колішнія грахі. Хоць яна табе і родная пляменніца, уся заслуга на маім баку рашуча заявіла яна. Ну і на Андрэевым, вядома, але яму, такому прыгажуну, гэта не было цяжка усміхнулася яна да свайго ўлюбёнца.
Дык здымай абраз, бласлаўленне, як належыць, дам распарадзіўся пан Мацей. запоіны тут жа зладзім, самае складанае ўжо, дзякуй Богу, за намі.
На сямейнай нарадзе вырашылі, што шлюб браць лепш тут, і на кліноцкі двор уехаць ўжо з паняй. А каб маладыя не былі абыйдзены увагай, а сусядзі павагай, вяселле справіць у Клінку. Звычаю гэта не пярэчыць, ды і дом, прыдатны для такой падзеі, толькі там. Андрэй пагадзіўся і дадаў, што гэта супадае ў пэўным сэнсе з дзедавым запаветам-усталёўваццаў Клінку жанатым. Тым і кіраваліся ў вірах вянчання і Падрыхтоўкі да вясельнай сумятні. Нарэшце на Клінок абрынуўся новы наезд.
Немагчыма апісаць, як яго вытрымаў кліноцкі двор. Кузьма Вароніч і Мацей Крыжэвіч з’явіліся з сем’ямі. За Мацеем цэлая чарада анэціных цётак з мужамі, стрыечнымі братамі і сёстрамі, якім век дазваляў удзел ў вяселлі. Усе магчымыя пакоі і закуткі былі скарыстаны, але месца наўсіх не хапала. Дапамагалі Хмялеўскія ды іншыя бліжэйшыя сусядзі. А яшчэ ж музыкі, фурманы, служкі...
Гасцей запавядалася процьма. 3 наваколля іх вызначалі пан Севярын з Лявонам Шарэвічам, за што Андрэй быў ім бязмежна ўдзячны. Яму заставалася разам з Мяжэвічам аб’ехаць усіх і асабіста запрасіць. Пан малады, ужо павенчаны, час ад часу адчуваў сябе вінаватым, што з-за яго творыцца гармідар ледзь не на ўвесь павет. Але старыя дарадцыпамагатыя супакойвалі:
Прыглядайся, браце, пазней спатрэбіцца сыноў ды ўнукаў жаніць. А за іншых не турбуйся: такі клопат прыемнасць, бо прадчуванне свята.
Пярэчыць Андрэй не мог, адно выпрасіў запэўненне, што жадаючых ад’ехаць дадому сіламоць затрымліваць не будуць, колаў ім не паздымаюць, хамутоў ды дуг не прыхаваюць.
Гэта, браце, што! суцяшаў пан Севярын, знаўца старых звычаяў. Грэх скардзіцца. Вось у нашы часы былі: пярэпыты, згледзіны, сватанне, заручыны, змовіны, вялікія запоіны. А там яшчэ ўсё астатняе. Гэта вашмосьць, патрабавала не абы якога гарту, каб чым-небудзь не сапсаваць справу!
Сам павятовы маршалак пагадзіўся ўганараваць вяселле сваёй прысутнасцю. Максім Сапега нарабіў вэрхалу сваім прозвііпчам, з’явіўшыся з віншаваннем і падарункамі для маладой ад пані Дароты. 3 мэтамі палітычнымі ў складзе судзейскіх быў запрошаны і пан падсудак. Той быў спачатку моцна здзіўлены, нават напалоханы, ці не парэжа хто-небудзь абрус перад ім, але ачомаўся і не хаваў задавальнення. He забыўся пан Лявон пра засцянкоўцаў, выбраўшы між імі самых паважаных і гаспадарных. Яшчэ напярэдадні першага дня пан Севярын прыпамінаў кагосьці выпадкам забытага, сядаў у брычку і разам з маладым імчаў з перапросінамі і запрашэннем.
Ягамосьці даруюць кланяўся ён. Столькі турбот, сам я не ў той сіле, малады ж, самі ведаеце, толькі вярнуўся. He лічыце занядбаннем, а толькі няўпраўкай нашай. Шчыра запрашаем!
Натуральна, не мог шляхціц адмовіцца, калі і цвеліў у душы пэўную незадаволенасць. Як ні глянь, малады ці не з самых пасэсыйных у павеце. Ехалі брычкамі, каламажкамі, карэтамі і конна, хвацка прыўскокваючы на страмёнах.
Каб накарміць і напаіць усю гэту грамаду, праца ішла дзень пры дні ад золку да змяркання. На працягу некалькіх дзён яшчэ цёплы і вясёлы восеньскі ветрык, разносіў па дзядзінцы курыны і гусіны пух. Са стадолы даносіўся апошні віск парсюкоў, кінутых ахвярай на алтар Гімэнэя. Жаласна бэкал і бараны, падзяляючы той жа лёс. 3 камораў выцягвалі кумпякі, у склепе надзейныя людзі разлівалі па збанках і пляшках моцныя і слабыя напоі. Аў кухнях няспынна варылася, пяклося і смажылася.
Ружай цвіла пані Агата. Збоку глянуўшы, здавалася, нібы сына жаніла і дачку выдавала. З’явіўшыся ў двары загадзя з возам, перапоўненым прысмакамі, адразу кінулася ў вір і ледзь не з першага дня стала запанбрат з усімі кліноцкімі. Усе, нават самыя пабожныя, прызнавалі ёй рацыю і хвалілі яе маладых паплечнікаў, паслухаўшы, як ратавала будучую пані на Клінку з кляшторнага палону. Усе, каму пашэнціла кінуць вокам на маладую, былі згодны, што па меншай меры дурнота, калі не злачынства, марнаваць такую кветачку ў кляшторнай цэлі. Кожны разумеў, што выдавала Анэту ваяўнічая пані Агата, а не яе неразважны муж.
Што да маладога, то пані Яніне не па гадах быў увесь клопат і ўсе лічылі, што жэніць маладога пан Лявон пры ўдзеле Севярына. Выглядала крыху нязвыкла, але затое цікавей.
Анэту ад самога пачатку схавалі пад клапатлівае крыло Адэлі Хмялеўскай, як пасажнай маці. Там жа, у Крушні, атабарыўся Андрэй, каб не замінаць і не з’ехаць з глузду ў вялікай сумятні. Вока спраўнага аканома і тут паспявала нагледзець, балазе на палях праца была амаль скончана.
Час ад часу пану Лявону прыходзіла думка, што хутка, мабыць, ізноў давядзецца завіхацца ў перадвясельным віры, а яны з Іванам Хмялеўскім з сябрукоў раптам перакінуцца ў сваяцтва. Багдан, пэўна, прыглядаецца, каго выбраць на дружбу, а каго пасажонымі бацькамі. Ды і Аленараз-пораз спыняласяўзадуменні, відаць, спрабуючы ўявіць сябе маладою. Што ж, дай Божа прычакаць шчаслівай хвіліны! 3 Алесем, якто з хлопцам, будзе прасцей.
Змова супраць Вялікага Княства
Хмары пылу ўзнімаліся над стэпам. Даўжэзная, на дзясятак вёрстаў змяя татарскага паходу ішла на поўнач. Іржалі і штурхаліся ў табунах падменныя коні, гарцавалі ўздоўж калоны спрытныя ардынцы, разносячы загады, рыпелі велізарнымі коламі вазы, наладаваныя ўсім неабходным для паўночнай апоры турэцкіх захопаў на Украіне.
Гарнізон Камянец-Падольскай крэпасці не мог пражыць рабункам наваколля. Перашкаджалі войскі Кароны, ды і мажлівасці абшару былі даўно вычарпаныя. Таму начальнік крэпасці Кахрыман-паша чакаў прыбыцця крымчакоў з нецярплівасцю. Вёў іх сам салтанкалга, першы наступнік трону Каплан-Гірэй. Рухаліся, як заўсёды, шпарка, за дзень адольваючы па дваодаць пяць і болып вёрстаў. Ужо 25 жніўня дайшлі да Камянца. Пасля нарады ў Карыхман-пашы некалькі сот ардынцаў і камянецкіх татараў-ліпкаў паімчалі далей, удаючы невялікі наезд ад поўдня. А Каплан-Гірэй з галоўнымі сіламі ў адзінаццаць тысяч скіраваўся на Валынь, галоўную мэту набегу.
Звычайна татарскае войска дзялілася адпаведна прызначэнню ў маршы і па прыбыцці да мэты паходу. Найлепей узброеныя і дасведчаныя ардынцы складалі камунік, конніцу без абозу. Яны не бралі ўдзелу ў рабунках і захопе ясыру, а толькі забяспечвалі чамбулы і кош. Менавіта чамбулам прыпадаў абавязак захопу здабычы і нявольнікаў. Гэтыя рухавыя, хоць і горш узброеныя атрады рассылаліся па абодва бакі асноўнага накірунку арды. Кош татарскі лагер, дзе базавалі чамбулы, збіраў і захоўваў здабычу і ясыр, палонных.
Гэтым разам Каплан-Гірэй адступіў ад звычаю. Забараніў рассылаць чамбулы, паліць вёскі і браць людзей у ясыр. Хацеў найхутчэй рухацца наперад і не трывожыць край. Толькі першага верасня, раскінуўшы кош паблізу Збаража, распусціў чамбулы на поўдзень, захад і паўночны захад. Ардынцы, нерэгулярнае, але дысцыплінаванае і здольнаее войска, прагнае здабьхчы, абрынулася на паўночнае Падолле і паўднёвую Валынь нібы ястрабы. Смерць, пажары і папялішчы пачалі значыць іх шляхі. У nep-
шыя дні верасня загінулі тысячы людзей. Хто здолеў, хаваўся да ўмацаваных гарадоў пад абарону нешматлікіх гарнізонаў.
Чамбул у напрамку Львова наткнуўся на моцнае згуртаванне саксонцаў і вярнуўся ў кош. Іншы заўважыў пад Манастыркам над ракой Карапец нешматлікае кароннае войска. Каплан-Гірэй неадкладна сабраў чамбулы і 7 верасня рушыў на слабейшага непрыяцеля.
Татарскі наезд пачаўся, калі кароннае войска толькі сцягвалася да лагеру, а ліцьвінскае нават не вырушыла з Княства. Па віне караля, нават пасля атрымання паведамлення пра набег, не быў распрацаваны план абароны.
Польны гетман каронны Шчасны Патоцкі, выпраўлены каралём прыспешыць збор войска ў лагер ля Манастырка, затрымаўся ў сваёй дзядзіне Падгайцах, за сто вёрстаў ад Львова. Варажыў ім лёс стаць апорай супраціву татарскай навале.
-	Яснавяльможны пане выструніўся ад’ютант тры харугвы прайшлі шляхамі на Камянец. Высветлілі, што вялікая арда ўварвалася на Валынь і разаслала чамбулы.
-	Неадкладна ўдакладніць сілы гэтай зграі павярнуўся гетман да бліжэйшага ротмістра. Перш, чым яны перакрыюць нам шляхі.
-	Толькі што прыляцеў гакец ад поўдня. Адтуль ідзе яшчэ адна плойма нехрысцяў паведаміў рэгіментар, як нешта будзённае.
-	Вылазкі гарнізона Камянца таксама на гэта паказвалі кіўнуў гетман. Што ж, ля Падгайцаў бараніцца лягчэй і зручней, чым пад Манастыркам. Станем супраць, але пашлём ганцоў да караля па дапамогу.
Няшмат мінула часу і ганец панёс да Львова заклік да ўдзелу ў змаганні, якое прынясе манарху “вялікую славу, калі Бог таму паспрыяе”. Патоцкі, не найлепшы стратэг, але смелы і дасведчаны ваяр, зрабіў правільную выснову, што гэта не звычайны рабаўнічы напад. Галоўныя сілы арды пойдуць на Валынь, і сустракаць іх давядзецца яму. Але, не спадзеючыся на своечасовае прыбыццё падмацавання, склікаў рэгіментараў і выклаў спосаб абароны.
-	Лагер ля Манастырка пакінуць неадкладназагадаў гетман. Перабрацца ў Падгайцы. Усе гарнізоны навакольных умацаванняў таксама склікаць. Наша надворнае войска прамовіў да старэйшага сына да агульнай купы.
Трыццаць год таму Патоцкаму давялося змагацца тут супраць татараў і казакоў пад началам Сабескага, тады яшчэ гетмана. Высілкам жменькі кароннага войска ўдалося адбіць навалу. А зараз разам з чатырма сынамі будзе бараніць не толькі Рэч Паспалітую, але і ўласную дзедзіну.
Каплан-Гірэй намерыўся атакаваць Патоцкага да прыбыцця падмацавання, каб затым і яго знішчыць на маршы. 8 верас-
ня клубы пылу абвесцілі абаронцам набліжэнне ворага. Татары спадзяваліся з ходу ўварваццаў горад, але не заспелі палякаў знянацку. Пры адбіцці нападу вызначыўся старэйшы сын польнага гетмана Міхал са сваім рэзервам.