Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Зноў той Казімір Сапега! азваўся Пшэбэндоўскі. Колькі яго помню, бясконцыя з ім клопаты.
Вялікі гетман! шматзначна заўважыў Фрыч.
Так, гетман прытакнуў Флемінг, прыкладаючыся да келіха. Адставіў і паведаміў: Яго Вялікасць папярэдзіў, што давядзецца заняцца вялікілітоўскім войскам.
Пара, даўно пара заківаў кашталян.
А што з каронным? пацікавіўся Фрыч.
Маеце на думцы перадачу пану міністру Пшэбэндоўскі паказаў вачыма на Флемінга рэгімэнтаў чужаземнага аўтарамэнту?
Вы здагадаліся! ухвальна ўсміхнуўся кашталяну Фрыч.
Войскі так званага чужаземнага ўзору былі найбольш дысцыплінаванай і баяздольнаей часткай узброеных сіл, як у Кароне, так іў Вялікім Княстве. Драгунія і пяхота забяспечвалі вагу гетманаўу палітычным жыцці дзяржавы. Узмацненне каралеўскай улады без падпарадкавання гэтых фармацый было немагчыма.
Управіцца з двума войскамі адначасова немагчыма сказаў Флемінг. -1 не варта, бо ўзнімецца вялікі вэрхал. Справу трэба рыхтаваць, пагутарыць з рэгімэнтарамі. Дапамога пана Яна будзе тут вельмі дарэчы усміхнуўся Флемінг швагру.
Ён аніколькі не сумняваўся, што Пшэбэндоўскі ні слова не пісне
пра чарговы замах Аўгуста на вольнасці шляхты. Дзе пахне грашыма, кашталян надзейны змоўшчык.
Думаю, здолеем упэўнена заявіў Пшэбэвдоўскі, прыкідваючы, колькі з гэтага капне ў яго кішэню.
Ёсць такая задума не спяшаючыся пачаў Флемінг давесці правадырам шляхты слушнасць ліквідацыі шэрагу гусарскіх і панцырных харугваў. Прытым не адначасна а паступова. Замена іх наяўнымі ў Кароне саксонскімі адзінкамі абароннасць не зменшыць, а кошты ўтрымання войска знізіць.
Уся тройца разумела, што паднясецца так, нібыта саксонскае войска будзе жыць са скарбу Саксоніі. Нават прадажны Пшэбэндоўскі не хаваў ад сябе, што саксонскае войска будзе дбаць пра абарону Рэчы Паспалітай не болып, чым, скажам, пра Гішпанію. Думаў, як змусіць шляхту не працівіцца, бо зыск для сябе бачыў значны, а хлоп вынесе і гэты цяжар, не зломіцца.
Задума неблагая падхапіў Фрыч. Яна прыйдзецца даспадобы простай шляхце.
Толькі дурнейшай! заўважыў кашталян і Флемінг яго падтрымаў.
Бліжэйшы дарадца караля лёгка паддаваўся спакуслівай задуме, і настойліва змагаўся за яе ажыццяўленне.
Так, гэта просты і зручны спосаб перадаць каралю ўладу над войскам Рэчы Паспалітай пацвердзіў Флемінг. Саксонскія камандзіры, натуральна, не будуць лічыода з гетманамі і звядуць іх уплыў да абмежаванай групоўкі з мясцовага найму.
Што да войска Вялікага Княства, то яно ўвогуле непатрэбна заявіў Пшэбэндоўскі.
Якуб Флемінг, сам без лішніх маральных абмежаванняў, прывык да выключнай амаральнасці швагра, але як свядомы слуга ўладара, іншым разам бянтэжыўся перад такой абыякавасцю да Рэчы Паспалітай і яе вайсковай сілы. Падобнае выказванне з вуснаў Аўгуста II гэта жаданне ўмацаваць сваю ўладу і бараніць яе надзейным саксонскім войскам. Чуць такое ад шляхціца, ды яшчэ кашталяна, крыху непамысна: на такіх нельга палягаць, здрадзяць пры першай лепшай нагодзе. Вялікае Княства магло б даць немалое войска выдатных жаўнераў, абы былі грошы. Але вось такія адданыя служкі не даюць ані шэлега, затое пускаюць на пракорм плойму чужакоў, бо так зручней красці.
Калі быць шчырымі, панове заўважыў Флемінг для бяспекі Вялікага Княства сённяшняга ягонага войска недастаткова. 3 поўначы шведы, з усходу маскавіты, а з поўдня казацкія орды. Паспець на абарону з маленечкім войскам у выпадку нападу немагчыма.
Дык вы не падзяляеце думку Яго Вялікасці? здзівіўся Фрыч.
Флемінг добра ведаў і цаніў Фрыча, каб шукаць у яго пытанні скрытага сэнсу ці хітрай пасткі. Спрэчкі па вайсковых справах узнікалі між імі неаднаразова. Маючы пад рукою аж тры войскі: саксонскае, кароннае і вялікалітоўскае, Аўгуст II мусіў вызначыць суадносіны іх колькаснага складу, а два апошніх падпарадкаваць сваёй волі. Але адразу ж вынікалі супярэчнасці: цяжка падпарадкаваць моцнае войска, але Рэчы Паспалітай без яго нельга, бо навокал моцныя і небяспечныя сусядзі. Дарадцы шукалі найлепшых спосабаў здзейсніць каралеўскія жаданні, без страты здольнаесці бараніцца.
Яго Вялікасць стомлены неабходнасцю кланяцца аж чатыром гетманам Флемінг вымоўна зірнуў на кампаньёнаў. 3 царом у яго мір, і пакуль што з усходу пагрозы няма. Ад поўначы можна ўправіцца сваім войскам. Самы час рашуча аслабіць уплывы гетманаў і пачаць з Сапегі. Каралю абрыдлі войны ў Княстве.
Разлік быў просты. Правесці праз соймавыя канстытуцыі абмежаванне гетманскіх правоў пакуль не ўдасца, а падзеі малдаўскага паходу сведчылі не на карысць караля. Найпрасцей аслабіць гетманаў скарачэннем войска. Шляхтана гэта купіцца, калі здольныя людзі пачнуць нястомна падкрэсліваць, што гэта зменшыць падаткі, бо Міласцівы пан сваё саксонскае войска будзе ўтрымліваць за саксонскія грошы. А грошай у Саксоніі, усе ведаюць, як мякіны!
Найяснейшы пан нарэшце адплаціць Сапегу за яго выбрыкі пада Львовам зласліва дадаў кашталян,
Гюнтар Фрыч быў мала знаёмы з Пшэбэндоўскім і сваім парадкам здзівіўся, што караняж бядуе з прычыны лагоднага, без крыві, вырашэння спрэчкі караля з каронным войскам. Флемінг паспяшаўся перавесці ўвагу на іншае.
Па сутнасці на Вялікім Княстве мы праверым прыдатнасць задумы для ўсёй Рэчы Паспалітай. Скарачэнне войска Княства цесна звязана з накірункамі палітыкі Яго Вялікасці. Калі 1698 год праходзіў пад знакам Малдовы, наступны азначыцца як інфлянцкі! Флемінг ледзь заўважна ўсміхаючыся, павёў вачамі па тварах суразмоўцаў.
Абодва тое-сёе чулі і ведалі, адзін як фаварыт, другі выведнік высокага рангу і выключнага даверу, але паведамленне, што новая вайна вырашана, напэўна не ўзнімала настрою.
Але ж новая вайна запатрабуе грошай занепакоіўся кашталян.
He абавязкова усміхнуўся Флемінг, спадзеючыся чарговага здзіўлення швагра. Яго Вялікасць усур’ёз разважае, ці патрэбны яго кароне гэтыя неабсяжныя тэрыторыі.
Гэта як разумець? не стрымаўся кашталян.
Тое, што пачуеце, пакуль таямніца папярэдзіў міністр. Чым
высільвацца на абарону вялікіх абшараў, ці не лепш выменяць іх на нешта больш вартаснае для нас? Што застанецца, можнаўсцерагчы малым войскам, рэгіментам нават.
На вуснах Фрыча блукала ўсмешка зразумення і падтрымкі. Ведаў, на што ахвотна памяняў бы кароль ці неўсю Рэч Паспалітую. Пшэбэндоўскі не мог лёгка пагадзіцца са стратай абшараў, за якія Рэч Паспалітая вядзе бясконцыя войны, ад даўнешых часоў. A што як прыйдзе ў галаву Міласціваму пану аддаць Брандэнбургу Мальборк? Што будзе з яго кашталянствам, ледзь не ўчора атрыманым? Як усе прыстасаванДы, разумеў, што аніякая адданасць не паставіць яго ў вачах Аўгуста II ўпоравень з саксонскім атачэннем. Што тычыцца Вялікага Княства, то мяняць-купляць разам з насельнікамі лягчэй, калі некаму іх бараніць.
Але ліцьвіны заўсёды вылучаць якога новага Яну ша Радзівіла, каб са жменькай войска не даваць спакою нават значнаму непрыяцелю заўважыў Фрыч.
Г эта праўда кіўнуў Флемінг. Хоць і жыве тая шляхта на стагоддзе назад: конь ды шабля, артылерыя ім замінае, весці сур’ёзную вайну з такім войскам легкадумнасць. Хіба што аддаць яго нашым генералам. засмяяўся ён.
Але што прынясе аслабленне Сапегаў? кінуў пытанне Пшэбэндоўскі. Скарачэнне войска канец іх самаўладзтва, але ці усталюецца без іх спакой і лад? Куды кінуцца Сапегі па дапамогу?
Ад такога пытання не адмахнешся. Заўсёды пакрыўджаныя магнаты шукалі падтрымкі за мяжою, мала дбаючы, чым гэта пагражае краіне і люду. Сапегі так ці гэтак трымалі ўсіх ў аброці. Хоць і выбрыкаецца шляхта, але ўсё ж закілзаная. Ці не справіць усё разам чарговага патопу: шведскага, маскоўскага ці сумеснага?
Флемінг і Фрыч пагаджаліся з кашталянам, хоць не так трывожыліся за лёс абодвух народаў, як за сваю кар’еру. А яна залежала ад таго, наколькі гэтыя народы дапамогуць саксонскаму курфюрсту заснаваць спадчынную дынастыю.
Дазвольце пазнаёміць вас з адным назіраннем Фрыч знакам папрасіў увагі датычным роду Сапегаў і парушанай толькі што тэмы. Сапегі не трацяць сувязі з французскім дваром, а дакладней, з князем Канці.
Чаму ж я чую гэта толькі зараз? незадаволена запытаўся Флемінг, адстаўляючы келіх на знак асаблівай увагі.
Пільна сачыў, каб нішто не адбывалася без яго ўдзелу, не дараваў непаслушэнства ці грэбавання яго ўладай.
Бо гэта пакуль толькі дапушчэнні патлумачыўся Фрыч. Собіла мне ў адным доме, дзе меў прыемнасць быць госцем, спаткаць сціплага ліцьвінскага шляхціца Андрэя Забелу. 3 вартых даверу крыніц вядома, што з князем Канці прыплыла асоба, вы-
значаная намі як кур’ер ці камісар Канці на Вялікае Княства. Асоба тая менавалася лейтэнантам флота Андрэем Забелам і звольнілася да адплыцця французаў з Гданьска.
Фрыч шматзначна замоўк.
Цікава! праскандаваў Пшэбэндоўскі. А пры чым тут Сапегі?
Дом той сапежанскі! урачыста абвясціў Фрыч.
Што ж задуменна зазначыў Флемінг значыць, справу Канці французы канчаткова не адкінулі. I перамаўляюцца з Сапегамі. Але ці не было тут збегу акалічнасцяў?
He думаю. Па маіх звестках сапежанскі двор ужо даўно атрымлівае паведамленні пра ажыўленую дзейснасць шляхты якраз у павеце таго самага Андрэя Забелы.
Істотная заўвага мармытнуў міністр.
Ён ужо думаў, што пачаць з гэтым домам і ягоным цікавым госцем.
Адзін з насельнікаў таго дому працягваў Фрыч Максім Сапега значная асоба ў Літоўскім Трыбунале, вялікі патрыёт Княства. Калі б перад ім паўстала пытанне: род Сапегаў ці Княства, адказ быў бы...
Княства. уставіў кашталян.
Небяспечны чалавек! зазначыў Флемінг. А ў Забелы з ім, на ваш погляд, якія стасункі?
Найцяплейшыя, даўняе добрае знаёмства. На шчасце, Максім Сапега болып заглыблены ў гісторыю, чым у сёняшнюю палітыку усміхнуўся Фрыч. Праўда, якраз такія асобы ствараюць грунт для генеральных канфедэрацый.
Якуб Флемінг паківаў галавою. Хцівасць і прадажнасць заўсёды паддаюцца кіраванню, а свядомая пазіцыя патрабуе разумення і асаблівага на кожны раз падыходу.
Рады, што нашы меркаванні супадаюць зазначыў міністр, даючы зразумець, што ягоныя думкі вяртаюцца да дзяржаўных клопатаў. Збіраліся папляткарыць, а тым часам разгледзелі важную справу. Могуць жа раззлаваныя Сапегі ўчыніць рокаш з разлікам на французскае ўварванне. Сакавіцкае наведванне Гданьска прынесла каралю пэўныя дасягненні, але ці можна верыць купецтву? He пагадзіліся ж даць грошы на Малдову.