Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Калі ж на Пагоні ўжо даўно не вершнік-абаронца, а сам Сапега гарцуе і над усімі кпіны строіць! выкрыквалі яны, каб заглушыць кволы галасок трывогі і сумневу, што нарастаў глыбока ў сэрцы.
Пачакайце, паны-браты, пачакайце пакуль саксонец уладкуецца. Г онар ліцьвінам будзе, ой, гонар! Як таму сляпому каню ў кераце! неслася ад другога канца пахмурных шыхтоў.
Рэгімэнтары і не спрабавалі прыструніць незадаволеных.
Чужы бізун іхмосьцям саладзейшы! з’едліва патлумачыў калегам паручнік, які заўтра павінен будзе шукаць нейкага прытулку, бо на бацькоўскай зямлі ўсім братам не змясціцца.
Панурай купкай, як вінаватыя лёкаі, стаялі правадыры пераможцаў. Задзірлівымі пеўнямі паглядалі ў бок крыку ноў надзьмутыя саксонскія афіцэры. Колькі тае Саксоніі, а вялізную Рэч Паспалітую на повадзе трымае.
He будзе над намі нічыйго бізуна паспрабаваў нехта супакоіць незадаволеных афіцэраў. Каб так не паношыліся, можа і не дайшло б да ўсяго гэтага.
Але разумелі ўсе, што з крыкаў тых ані кроплі карысці. Што той крык пасля справы не павернеш назад! А тыя пеўні чырвоныя абодвума бакамі пагарджаюць і на абодвух, як крумкачы, кінуцца.
Няма вам, паны канфедэраты, хвалы ў тым, што дапамаглі войска ў ганьбу загнаць горка прамовіў немалады паручнік драгуніі. Хіба ваша рушэнне здольнае на тое, што можам мы, кампутовыя, дасведчаныя?
Якая тут, вашмосць, хвала! адказвалі пераможцы. Але няма хвалы і войску Сапегаў, што нашы маёнткі ды фальваркі паліць, замест з ворагам біцца. Ці ж дзеля гэтага кварцяныя ды надворныя войскі ствараюцца?
Выплёскваліся ў воклічах запознены жаль ды злосць на саміх сябе. I што гэта ўсё ў нас не ладзіцца, чаму ўсё міжсобку б’емся, a мірыць чужых ды хцівых клічам?
Згодны з вашмосцем азваўся драгун. Але не надворнае войска штандары ломіць, а кампутовае. Трапілі ў нерат: ні ўзад, ні ўперад. Чырвонапузыя не будуць наша Княства бараніць: схопяць, што дасца, і дадуць драла пры першай пагрозе. На мой розум, то і Кароне падобнае рыхтуюць.
Ой! Сапраўды, што лісой аб пень, што пнём аб лісу пагаджаўся канфедэрат, таксама добра жыццём дасведчаны. 3 немчурой і не дамовішся, па-людску не паразумеешся.
У вярхах Вялікага Княства да рэдукцыі войска ставіліся па
рознаму. Шукальнікі дабротаў і пасад па дурному цешыліся, што менш спатрэбіцца эканомій дзеля ўтрымання войска. А раптам Міласцівы пан тыя непатрэбныя эканоміі ўжые на даравізны адданым прыхільнікам, альбо аддасць ім жаў арэнду? Разумная меншасць ведала, што хутка Княства возьме на ўтрыманне саксонскае войска. Ці не давядзецца ствараць канфедэрацыю супраць Міласцівага пана, ды дамагацца вываду таго войска ў Сенаце і на Сойме?
Толькі затры бліжэйшыя гады саксонская апека будзе каштаваць Вялікаму Княству ажно дзевяноста мільёнаў злотых, а барацьба за вывад войскаў расцягнецца на дзесяцігоддзі і прынясе велізарныя грашовыя і палітычныя страты. Паводзілі сябе саксонскія ваякі, вядома, не лепш за сапежанскіх. Адчулі сябе ў Княстве як у заваяванай краіне. Рабаўнікамі, скуралупамі аказаліся каралеўскія абаронцы, нават Боскіх храмаў не ашчаджалі.
А хто мог ім перашкодзіць? Міласцівы кароль пакінуў Княству тры тысячы жаўнераў, а саксонцаў пад началам генерала Флемінга прыйшло ўпяцёра болып.
♦ ♦ ♦
Касцёл айцоў бернардынаў велічна ўзвышаўся над вулкамі і дамкамі Падола, што ціснуліся між ракою і стромым схілам нёманскай даліны. Сонца марознага дня прабівалася праз вокны, высвечвала левыя ад уваходу сцены, пакідаючы правыя ў глыбокім ценю.
Высакарослы чалавек у строі чужаземца зайшоў у храм на сярэдзіне імшы. Прыкленчыў і, перажагнаўшыся, ціха прысеў на апошняй правай лаўцы. Вернікаў было няшмат, і чалавек акінуў іх пільным поглядам. Па закліку ксяндза падаць адно аднаму знак супакою, павярнуўся да суседа і зірнуў не ў твар, а на руку, што абапіралася на сталец. Пальцы яе двойчы сціснуліся ў кулак і распасцерліся.
Мір і супакой вам прамовіў чужаземец і пачуў у адказ:
Другі канфесіянал левага нэфа.
Яшчэ не пачалі разыходзіцца вернікі, як чужаземец ціхай хадой скіраваўся да названага канфесіяналу і з пакорай на твары застыў у чаканні святара.
Слава Езусу Хрысту прамовіў, калі той наблізіўся.
На векі вечныя. Аман адказаў святар, сядаючы ў канфесіянале і вывесіўшы на бар’ерку канец стулы.
Усё ішло звычайным парадкам. Некаму здалося б, што спаведнік не столькі распытваў, колькі суцяшаў. Але кожнага, хто намерваўся стаць у чаргу, святар ветлівым рухам далоні і перапрашальнай усмешкай кіраваў да іншага канфееіяналу. Шмат праграшэнняў чакала даравання. Пералічваў іх грэшнік дакладна і сцісла:
Хачу пачуць наступнае: які водгук на падпісанае пагадненне
караля з князем Канці, бо гэта ж пазбаўляе пэўныя колы падтрымкі з Францыі?
Ці слабее канцісцкі ўплыў на канфедэрацыі?
Як ставіцца шляхта да чутак пра магчымую вайну?
Наколькі мажліва выкарыстаць яе настроі для падтрымкі караля ў гэтым напрамку?...
Пералік здаваўся бясконцым. Святар слухаў і занатоўваў у памяці беспамылкова. Адпаведна грэшнік мусіў слухаць папрокі і суцяшэнні, а затым і вызначэнне належнай пакуты.
Суцяшэнні гучалі не менш асабліва, чым грахі. Грэшнік выслухаў, што чуваць пра віленскую канфедэрацыю, хто апошнім часам завітаў да гарадзенскага палаца Сапегаў. Няблага даведацца з чым. Пра тое, што Інфлянты мала каго цікавяць, бо калі ўспомніць, то большасць чакала француза. Усё звязанае з Аўгустам II яшчэ чакае ўспрьхняцця і засваення. Зашмат уласных клопатаў, таму важней для шляхты, паладзіць ці не паладзіць кароль з Сапегамі.
Нарэшце прагучала формула разграшэння. Пачуўся тройчы лёгкі стук, канец споведзі. Гюнтзр Фрыч перажагнаўся і прыклаўся да стулы. Няспешна пакінуў касцёл.
Неўзабаве, стоячы ў зацішку, назіраў як тоўсты, самавіты купец, не спяшаючыся з’явіўся ад Дамініканскай і крокам упартага моцнага вала агінаў касцёл Вітаўта. Абышоў фару з ценевага боку і выйшаў да лавак перад цвінтаром. Спыніўся, цяжка сапучы, стомлены пасляабедзенным шпацырам. Служка, які крочыў услед, увішна змёў з лаўкі снежны пыл і разаслаў мяккую воўчую шкуру. Аддаліўся і падпёр плечуком недалёкае дрэва.
Купец, апіраючы абедзьве рукі на тоўстай кульбе з булдавешкай белай косці, асцярожна, нібы баючыся каго прыціснуць, апусціўся на лаўку. На шкуры засталося досыць месца для чалавека гэткай жа тушы. Купец непарушна і сур’ёзна ўзіраўся ў фасад касцёла, нібы лічыў цагліны і ўзважваў, які з гэтага быў бы гешэфт. Але адзінотай цеіпыўся нядоўга. Такой жа няспешнай хадою з’явіўся чалавек значна маладзейшы і найгожы. Ніхто не звяртаў увагі на двух замежнікаў, калі гэты другі, высокі і спраўны, ветліва павітаўся і пра нешта запытаўся ўладальніка воўчага дывана. Атрымаў адказ, а рухам рукі запрашэнне прысесці побач.
Дзень добры, гер палкоўнік прамовіў Фрыч. Але з пана выдатны купец. He паверыш, што ў сядло здольны скочыць без дапамогі.
Той хмыкнуў, відавочна задаволены, азірнуўся і хмурна заўважыў:
Цішэй, гер Гюнтэр. He збіраемся ж мы паведамляць усёй Гародні, якія ваяры ў ёй гасцююць. I дрэвы маюць вушы.
Спадзяюся, тое вуха вырасла ў дрэва з панскага дазволу засмяяўся Фрыч, кіўнуўшы на служку. Але прызнаю слушнасць панскай заўвагі. Як даехалі, гер Эрланд?
Усё добра. Сустрэўся з кампаньёнамі і, дамовіўся, што сотня вазоў будзе ў Рызе праз тры тыдні. Добры торг. А як у пана?
-Таксама няблага. Грэх скардзіцца, хоць мой гандаль сціплейшы засмяяўся Фрыч. Болып купіў, чым прадаў закончыў са шматзначным поглядам.
Абодва кінулі на наваколле пільныя позіркі, але нічога трывожнага не заўважылі.
Мы лічым, гер Гюнтэр, што лепш было б абысціся без вайны ціха прамовіў Эрланд. Наш маладзенькі кароль вельмі гарачы і ўлюбёны ў войны, таму захапіўшыся поспехам, можа страціць пачуццё меры, калі яно ў яго яшчэ засталося уздыхнуў палкоўнік, вымоўна зірнуўшы на саксонца.
Усё адбудзецца, як у сенаце Карфагена? усміхнуўся Фрыч. У пытанні ваяваць ці не ваяваць, як заўжды большая частка брала верх над лепшай ішлі ваяваць.
У нас невялікая папраўка: вырашыць меншасць. Кароль! удакладніў швед. -1 шчыра кажучы, вашаму лепш устрымацца і, як кажуць у гэтых краях, не клікаць воўка з лесу. Швецыі вайна не патрэбная, але сіла яе не страчана.
Фрыч слухаўуважліва, і выраз заклапочанасці сведчыў, што сустрэчнае меркаванне не ўзрадуе палкоўніка Эрланда.
Так, але ж ведаеце, што двое ўпартых на вузкай кладцы... Ну тут ізноў прыдасца мясцовая прыказка вымоўна ўсміхнуўся Фрыч. I мы абодва моцна рызыкуем, ведучы гэтыя перамовы уздыхнуў саксонец.
Швед паціснуў плячыма. Абодва разумелі вагу абмену звесткамі і небяспеку выкрыцця гэтай узаемнай дапамогі.
He ў першы раз, гер Гюнтэр. Такая наша доля. Хоць каралі нашы збіраюцца ваяваць, нам, даўнім знаёмым, не толькі іх загады трэба выканаць, але і нашы сувязі не страціць. Ну, і галовы, вядома.
Эрланд нахмурыўся, усведамляючы амаль поўную немагчымасць адвесці стрыечных братоў ад згубнай для абодвух задумы. Фрыч першым парушыў працяглае маўчанне.
А ці нельга было б выменяць у Карла XII Інфлянты і Лівонію на ладны кавалак вось гэтага Вялікага Княства?ён павёў рукою наўкола.
Швед адказаў не адразу, захоўваючы ўсё той жа хмурны, заклапочаны выраз твару.
А чым тыя правінцыі для вас прыцягальныя?
Нямецкім насельніцтвам. адказаў Фрыч. Натуральнай блізкасцю да Княскіх і Кралеўскіх Прусаў.
Палкоўнік Эрланд не горш Фрыча ведаў, што не ўсе і нават не большасць у тых лясых для Аўгуста II правінцыях немцы. Вабяць спадчынная карона і выхад да мора. Але гэта ўжо пасяганне на шведскую Валтыку, Imperium maris Baltici, велічную задуму Густава-Адольфа. На такое шведы ніколі не пагодзяцца.
Карона! прамовіў Эрланд. Чароўны бляск спадчыннай кароны! А ці ўсведамляе Аўгуст II, што наш кароль не ўшануе нейтральнасць Рэчы Паспалітай, калі з яе тэрыторыі пойдзе наступ? А пры слабым войску Рэчы Паспалітай... Я не выключыў бы верагоднасці, што раззлаваная шляхта паверне зброю супраць саксонскага войска.
Так. Сам Сабескі доўга ваяваў на вашым баку кіўнуў Фрыч. Няма патрэбы таіцца, задума канчаткова апанавала караля. Абы карона, толькі каб спадчынная!
А не разглядалася магчымасць ператварыць у такую карону польскую, ці вось тутэйшую вялікакняскую? Думаю, цэсар не адмовіць саксонцу каранавацца на караля, і мір са Швецыяй застанецца непарушным.