Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
я вам ужо казаў. Я асабіста адгаварыць свайго караля не змагу, калі ён вырашыць канчаткова, але перакананы, што Сойм згоды на вайну не дасць. А я на Сенаце буду выступаць супраць такога неразважнага кроку.
Гетман ўжо ніколькі не сумняваўся, што першая рэляцыя сённяшняй размовы будзе складзена канцылярыі Аўгуста, калі не яму асабіста.
Але ж воля манарха... пачаў Паткуль.
Спроба спаслацца на манаршую волю, як неаспрэчны аргумент, раззлавала гетмана. Яшчэ падчас элекцыі разгледзеў гэтыя спакусы ў Фрыдрыха-Аўтуста, тады яіпчэ курфюрста. Лепш бы ён ім і заставаўся!
Наш кароль абавязаны слухаць Сойму як малому патлумачыў Сапега, хоць ведаў, што спрактыкаваны інтрыган добра ведае лад Рэчы Паспалітай.
Інфлянцкаму шляхціцу ва ўслужэнні абсалютным уладарам не было ўласцівым пачуццё рэспубліканізму, натуральнае для ліцьвінскай шляхты ад засцянкоўца да магната.
Калі воля манарха адпавядае выказанаму панам, вынікі і скуткі будуць тыя, якія назваў я. Таму Вялікае Княства не будзе вітаць такую авантуру на яго землях.
Іншай мяжы з шведскімі тэрыторыямі Аўгуст не мае. Паткуль адчуў, што далейшая размова траціць для гетмана сэнс. Ведаў абачлівасць Сапегі ў вайсковых справах і здольнаесць да палітычнай іх ацэнкі. Асабліва асцярожны гетман быў там, дзе аслабленне вялікалітоўскага войска магло зашкодзіць Сапегам унутры Княства. Чуў, што Казімір Сапега не паспяшаўся да Яна Сабескага пад Вену, маючы выдатна экіпіраванае і падрыхтаванаее войска. Быў у апазіцыі да Сабескага і не лічыў мэтазгодным ахвяраваць войскам Княства, сваёй апорай, дзеля каралеўскай славы і карысці цэсара.
Магчыма, і на сёняшнюю паставу гетмана ўплываюць яго стасункі з каралеўскім дваром. Скарачэнне ліцьвінскага войска балюча ўдарыла не толькі па пазіцыі роду Сапегаў, але і па самалюбству вялікага гетмана. Сам Паткуль не бачыў сэнсу ў такім аслабленні вайсковай сілы перад абліччам блізкага сутыкнення. Ці не лепш было кінуць гэтых ліцьвінаў на першы агонь? Хіба што Аўгуст баяўся, што самі, без яго паб’юць шведаў, а ён застанецца ні з чым. Як бы тое ні было, а інфлянцкаму падбухторшчыку заставалася толькі адкланяцца...
Ну, што ты скажаш? гетман павярнуўся да шчыльнай цяжкай шторы, што закрывала ваконную нішу ў аддаленым куце прасторнага пакоя.
Што скажу? перапытаў Бенядыкт Сапега, пакідаючы схо-
ванку, каб сесці ў крэсла, дзе толькі што месціўся госць. Primo: не нам першым дурыць галовы. Secundo: напэўна прамаўляе са словаў караля і бліжэйшых дарадцаў, хоць бы ўспомні Флемінга. Занадта ўжо адкрыта кажа тое, за што і галавой можа налажыць, калі трапіць у рукі шведам. Адсюль tercio: гэты авантурнік можа нарабіць клопатаў, бо мае сувязь з падобным авантурнікам на троне Рэчы Паспалітай.
Бенядыкт ведаў пра Паткуля больш за брата. Адукаваны, хітры інтрыган быў выдатным напарнікам Аўгусту II. Як і саксонскі курфюрст, дзеля ўласнай мэты быў здольны наўсё. Хіба што старанней крыўся са сваімі намерамі ад пабочнага вока. Гладкі ў абыходжанні, пераканаўчы ў размове, упэўнены ў слушнасці прапанаванага, лёгка схіляў на свой бок патрэбных людзей, не выключаючы манархаў.
“Выдатны прадстаўнік школы Макіявелі” усміхнуўся сам сабе Бенядыкт.
Інфлянцкі бунтаўшчыкумеў пакарыстацца людзкімі слабасцямі і прымхамі. Хітра манеўраваў між Пятром I і Аўгустам II, ад абодвух беручы грошы і абодвум служачы як парадамі так і здрадамі.
Каралю гэта адпавядае працягваў Бенядыкт. Верыць у байкі пра Боскае прадвызначэнне Веттына, то чаму не паверыць пра паўстанне ў Інфлянтах.
Казімір згодна кіўнуў галавою. Паведамленні вартых даверу людзей з Варшавы, Караляўца і Мітавы, размовы з негацыянтамі, назіранні шляхты, якія наведалі Рыгу, пацвярджалі слушнасць высноваў “літоўскага Макіявелі”.
Пакуль Міласцівы пан уцяміць сваю памылку, шмат крыві можа праліцца заўважыў гетман. А Княства наша дашчэнту зруйнуюць.
Бенядыкт адгукнуўся не адразу. Прадвесце вайны, прынесенае інфлянцкім эмігрантам, выклікала ў ягонай душы глыбокі непакой. Раскол шляхты на дзве варагуючыя групоўкі немінуча аддаваў краіну ў чужыя рукі. He Сапегі будуць валадарыць і не іншыя ліцьвінскія рады. Чужынец будзе гаспадаром.
Здаецца, Казімір, ідзе гон на двух зайцоў адразу: ужыць кампутовае войска і шляхту Княства адно, зваліць на нас віну за пачатак вайны, спакусіўшы лёгкай перамогай і здабычай другое.
Можа другое толькі здаецца? Ці не завялікая нам роля? засумняваўся гетман, хоць скарачэнне войска нібы падказвала такую выснову.
Якая розніца, хто пачне, малы ці вялікі Бенедыкт разважаў і тлумачыў з намі вельмі зручна: непаслухмяныя ліцьвіны кінуліся ў бойку насуперак каралю, мусіў Міласцівы пан умяшацца, каб іх не знішчылі, бо войска маюць вобмаль. Калі пойдзе добра, перамога саксонцам, калі няўдача замірэнне коштам Княства, бо Сапегі
страцілі розум ад хцівасці. Такой бачу місію гэтага спакусніка. Бенедыкт ухапіў нітку клубка і разматваў яго перад самім сабою і братам. А да нас чаму завітаў? запытаўся ён і сам жа адказаў. Во кароль баіцца і Флемінг гэта пацвердзіў, што шляхта пачне гойсаць на тылах саксонцаў ды замінаць рэквізыцыям. Ёй гэта не ўпершыню.
Звычай таго часу весці войны за кошт навакольнага насельніцтва, не зважаючы сваё яно ці чужое, часта даводзіў да роспачнага стану нават краіны пераможцаў. Што ўжо казаць пра нейтральныя!
Заблытаўся Міласцівы пан хмыкнуў Бенядыкт. Скараціў нам войска, каб аслабіць нас і трымаць тут сваё, а зараз без нас яму не абысціся. А што мы зробім са сваёй жменькай?
Нават сваіх добраў не абаронім. Задушыць нас галота, калі ўсходзіцца злосна крэкнуў Казімір.
Кожны курфюрст хварэе за спадчыннай каронай! Хоць у Інфлянтах, хоць у якім лялечным каралеўстве. Пашэнціла, то хай бы радаваўся! Дык не!
Гетманустаў, падышоў да канапы, вызваліўся ад сваёй раскошнай дэліі.
Уфф! Хоць дыхаць можна! Мабыць, праўду кажа Любамірскі?
Ты пра ягоны трактат? Закіды не абы якія і прыдуманымі іх не назавеш адгукнуўся Бенядыкт.
Невялікая ананімная брашурка пад назовам “De vanitate consiliorum” (Аб мізэрнасці рад) выкладзенымі ў ёй думкамі неаспрэчна паказвала на вялікага кароннага маршалка Станіслава Геракла Любамірскага, які стаў у апазіцыю да Аўгуста II. Першы каралеўскі дарадца пісаў, што ў атачэнні караля ўзніклі задумы небяспечных зменаў ладу Рэчы Паспалітай.
Намеры стварыць нейкую раду па-за Соймам і Сенатам, абмежаваць правы соймікаў і самога Сойму вельмі ўзрушылі шляхту, бо гэта азначала знясенне яе адвечнага права кіраваць дзяржавай. Мела сумны досвед падобнай спробы караля Уладыслава стварыць уласны Ордэн, дзеля служэння каралю. Шляхта разумела, што не абароніць у такіх умовах сваіх прывілеяў. Пісалася ў брашурцы і нра намер караля ўсчаць вайну з адной альбо і дзвюма суседнімі дзяржавамі. Але ані слова пра ўзгаднення такіх важных рашэнняў з Соймам.
Няхай і ўскосна, але ўсё пацвярджаецца заўважыў гетман. Нават наконт дзвюх дзяржаваў і то супадае.
Супадае пагадзіўся Бенядыкт. Даўно кароль са сваімі флемінгамі вагаецца, супраць каго пайсці і з кім. Ці са Швецыяй і Рэчай Паспалітай супраць брандэнбуржца, ці з маскавітамі, Даніяй і Брандэнбургам, але ўжо супраць ПІвецыі. Думаю, вагі перахіліць гэты прайдзісвет, Паткуль. Здаралася такое ў гісторыі.
Маеш рацыю прызнаў гетман. Пойдзе на Інфлянты. Адзін
аднаго спакушаюць. А Карл XII нашу нейтральнасць не ўшануе: малады гарачы.
Паспрабуем з ім звязацца прамовіў Бенядыкт у роздуме. Ліст які, альбо пасланца кемлівага.
He пашкодзіць пагадзіўся гетман. I наконт гэтага наведвання ад шляхты таіцца не будзем. Ледзь умацаваўся на троне і ўжо лезе ў бойку з такім моцным непрыяцелем!..
Абодва на самай шчырай споведзі не адказалі б, які кароль ім бы адпавядаў. Казімір Сапега склаў свой подпіс пад актам элекцыі князя Канці, калі адмаўляцца стала немагчыма. Ліст да французскага двара з просьбай прыспешыць прыбыццё князя падпісаць рашуча адмовіўся, але да саксонца не кінуўся. Атрымаўшы ад Канці дзесяць тысяч талераў на войска, харугваў пад Гданьск Сапегі не прывёў. Мараль курфюрста Саксоніі прымала такую паставу. Але даводзіць сваю адданасць на злом галавы, рызыкуючы ўсім Княствам! He для Сапегаў такая неабачлівасць.
А як ты глянеш на такі ход...? Бенядыкт павярнуўся да брата. Пакуль той кароль, наняць харугвы за свае грошы. Пасіленае з дазволу караля войска ўсё адно будзе нашым. I каралю дапаможам, калі спатрэбіцца, але галоўным чынам пра сваё паклапоцімся.
А што ты думаеш можа і дазволіць! падхапіў думку вялікі гетман. Паспалітае руінанне не параўнаць нават з надворным войскам. Саксонскае ён пашле ў наступ, бо захоп павінен быць ягоны, курфюрсцкі, але ж межы трэба забяспечыць, за шляхтай прыгледзець. Варта спрабаваць, варта! А грошы сваім часам вернем.
Некаму трэба ехаць. Найлепш то табе самаму, каб не сапсаваць справу.
Мабыць, так і зробім сказаў Казімір. He кожны да яго праб’ецца. 3 Аўгустам спадзяюся на перамогу, а вось наконт вайны... I халера б з ёй, каб яна ішла ў Саксоніі!
He здзіўлюся, калі і да Саксоніі дойдзе з’едліва азваўся Бенядыкт. Клюне на гэтага інфлянцкага чарвяка і апынецца на шведскім кручку. Аў шведаў сталь выдатная, не сарвецца.
Так і сталася.
♦ ♦ ♦
Невялікі пляц быў ледзь не ўшчыльную запоўнены войскам. Грукал і, адбіваючы такт цяжкія боты, ляскалі аб брук акаваныя металам прыклады мушкетаў. Маланкамі ўзблісквалі шаблі татарскіх харугваў. Ляцелі беларускія каманды, гаркалі па свайму немцы з рэгімэнтаў чужаземнага ўзору. Але ўсё гэта чулася толькі тады, калі на нейкі момант змаўкалі велізарныя барабаны, катлы, абцягнутыя моцнай валовай скурай, і заціхала янычарская капэла.
Дэпутаты Літоўскага Трыбуналу, найвышэйшага суду Княства,
страцілі надзею на спакойную працу. Агляд войска мог доўжыцца бясконца. Прынамсі пакуль не абрыдне вялікаму гетману. Нават калі гэтыя соткі жаўнераў з’едуць з глузду і трапяць замест кашар у вар’ятню, у Казіміра Яна Сапегі знойдуцца іншыя: уся Вільня была абкладзена войскам. А янычарскай капэлы, якая ў гэтай забаве была найважнейшай, і мяняць не спатрэбіцца: свой свіст, піск і грукат яна лічыць прыстойнай музыкай.
Спробы звязацца з яснавяльможным панам гетманам не мелі поспеху. Нават для самых паважаных дэпутатаў ён быў альбо вельмі заняты, альбо хворы, альбо ўвогуле адсутнічаў. Афіцэры галоўнай кватэры спасылаліся на загады і неабходнасць муштры дзеля вывучкі і дысцыпліны нованабраных харугваў. Пра тое, каб суцішыць гармідар ці памяняць месца, ніхто нават думаць не адважваўся. Праўда, дыскрэтна, міжсобку, дэпутатам казалі, што дастаткова Трыбуналу выканаць тое, чаго зычыць сабе яснепан гетман, ды адкінуць усё, што яму не падабаецца, як усё ўладкуецца. Але гэта толькі з вуснаў у вушы і не да ведама ўсіх!