Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Звесткі пра сустрэчы Сапегі з Забелам я буду атрымліваць сказаў Фрыч, а заўважыўшы нявыказанае пытанне ў вачах начальніка дадаў пан Забела нежанаты, я таксама кавалер, a ўдава маладая, прыгожая і заможная.
Недаравальна мне сумняваода ў панскай запабеглівасці, гер Фрыч засмяяўся Флемінг. Прашу прабачыць!
♦ ♦ ♦
Маладзенькі паручнік пятыгорцы, панцырнай кавалерыі Вялікага Княства, быў вельмі засмучаны тым, што не пашанцавала з чынным удзелам у першай кампаніі пасля атрымання афіцэрскага рангу. He пашэнціла нават сутыкнуцца з якім татарскім наездам, не кажучы пра чамбул. Слабым суцяшэннем было камандаванне купкай таварышаў, такіх жа як сам маладзёнаў, скіраваных на зімовае кватараванне.
А хлопцы ўсе як маляваныя. Хоць і далёка ад поля бітвы, але як не пакрасавацца ва ўсім рыштунку, па дарозе не адзін двор мінуць давядзецца. Як і належыць петыгорцу, на кожным драцяная зброя, на галовах місюркі аздобнай работы, з пазалотай, з карункавай чаканкай, а ў каго і з камянямі. Пры шаблях, мушкетах ці бандалетах, дзіды вастрыямі маланкі кідаюць! Ну і як ні кажы, амаль паўхаругвы пад яго началам. Была немалая спакуса дамагацца ўдзелу ў тлумленні шляхецкага закалоту, што ўзняў пан кашталян Кацёл з прыяцелямі. He адзін таварыш на падобным і ў ротмістры выбіўся толькі б хто ад пана гетмана заўважыў, ды слова закінуў.
Завярнуўшы да аднаго з двароў Гродзенскай эканоміі дзеля догляду коней і фуражу на дарогу, петыгорцы былі сустрэты раззлаваным аканомам.
Зрабавала, пане, галота цэлы засек аўсу паскардзіўся стары і якога аўсу! Гурт коннай шляхты грэчкасеі, пане, але ўсе пры зброі! заехаў ў двор і запатрабаваў ежы сабе і корму коням. Ды яшчэ з сабою, бо ехаць ім, бач, далёка.
Пан Іван Жаба быў бы моцна здзіўлены ненажэрнасцю коней яго падначаленых. 3 сабою, што праўда, прыхапілі, хоць ехалі не так і далёка па закліку Міхала Кацёла, маршалка Віленскай канфедэрацыі.
Збор, усё пад тым жа знакам абароны вольнасці і барацьбы з сапежанскім уціскам, прызначаўся на 15 кастрычніка пад Лаўнам і Пузавічамі, блізу Гародні. Незадаволенасць сваволяй магнатаў увогуле і Сапегаў адмыслова ўзмацнілася ў душы пана Жабы пасля знішчэння лепшай будыніны яго гаспадаркі. Пан Іван палічыў наезд за асабісту ю абразу і прысягнуў помсту. Адпаведна свайму разуменню справядлівасці, рэквізаваў неабходнае для сваіх хлопцаў і іх коней там, дзе павінна карміцца сапежанскае войска.
Par pari! Вока за вока! хмыкнуў пан Жаба, слухаючы енкі хітрага аканома.
Іначай глянуў на рэквізіцыю малады паручнік войска вялікага гетмана. Д аведаўшыся, што шляхецкі атрад не мог ад’ехаць далёка, пастанавіў пакараць свавольнікаў як належыць. У душы быў нават задаволены зухаватасцю невядомага канфедэрата. Можа, дзякуючы яму і праявяцца здольнаесці маладога амбітнага паручніка?
У пагоню рушылі неадкладна. Дарога была добрая і ніхто не наракаў на спазненне адпачынку. He будзе з тымі засцянкоўцамі доўгай валтузні, а ўсё нейкая забава.
Праз кароткічас, сапраўды, заўважылі гурму вершнікаў выразна не вайсковага выгляду, хоць зброя там паблісквала. Кіравалася кавалькадачамусьці насустрач, але паручнік не вагаўся. Некалькі паваротаў дарогі збілі яго з тропу. Тыя, згледзеўшы лес дзідаў, прыпыніліся, і гэта канчаткова пераканала каменданта, што перад ім вінаватыя ў рабунку каралеўскай аканоміі. Гарачая кроў і пачуццё ўлады падказалі пайсці сапраўднай кавалерыйскай атакай. Дарога ішла выганам. 3 аднаго боку цягнуўся лес, з другога балоцістае драбналессе. Дзецца непрыяцелю некуды, а ўцячы няхай спрабуе!
Насунуць місюркі! Падраўняцца! Калена да калена! звонкі голас паручніка зазвінеў сталлю загадаў.
Петыгорцы прывычна рыхтаваліся да атакі шчыльным шыхтом, як для пралому варожай абароны. Той купе гэта не пакідала аніякіх шанцаў.
Дзіды ўверх!
Дзіды на лу ку! пярэдні шэраг выканаў каманду, наставіўшы грэбень вастрыёў.
Шаблі! заднія бліснулі вострымі лёзамі.
Задаволена зыркнуўшы на сваё войска, паручнік змусіў каня стаць узбоч шыхта, паказаў шабляй і выгукнуў:
-Наіх!
Адлегласць была малая, таму ледзь не адразу з рысі перайшлі на галоп.
Злажыць дзіды! дрэўцы выцягнуліся да атакі, а коні ірванулі наўскапыта.
Тыя наперадзе ўцямілі, што перад імі не попісы войска сваім майстэрствам, закруціліся з коньмі і згоднай гурмай ірванулі, адкуль ехалі. Гэта толькі дадало запалу нападнікам. Узляцеў баявы кліч і коні ледзь не рассцілаліся над дарогаю. Паручнік імчаўся збоку, назіраючы сваю першую атаку. Мабыць ужо не адчуваў, на якой ён зямлі і хто перад ім. Здрузгоча непрыяцеля першым шэрагам і дакончыць справу шаблямі!
Раптоўны залп з лесу секануў па бліскучым войску, і некалькі пярэдніх паляцелі ўпотырч, а заднія ледзь паспелі іх абмінуць ці пераскочыць, каб самім не зваліццаразам з коньмі. Камендант, які быў найбліжэй лесу, паляцеў з каня адным з першых. Петыгорцы разгубіліся і атака зламалася. Некалькі яшчэ пранесліся з паўсотні сажняў і закруцілі коней на месцы, не ведаючы, што рабіць. Пра пагоню ўжо ніхто не думаў: важней стаў нябачны непрыяцель з лесу. Выхапілі пісталеты, але ж страляць па ядлаўцах саміх сябе смяшыць. Лезці ў маўклівы лес таксама не вабіла.
Калі б і палезлі, нікога не знайшлі б. Пан Жаба адразу ж пасля залпа бегма адвёў сваіх паглыбей у лес, дзе чакалі канаводы. Гэта ягоны атрад прыйшоў з дапамогай невядомым паплечнікам. Выпадак справіў, што нехта з таварыства спыніўся за патрэбаю і добра такі адстаў. Згледзеўшы пятыгорцы, кінуўся здаганяць, крыючыся між кустоўя і дрэваў.
Пан Жаба думаў прапусціць пятыгорцы, але рассыпаў сваіх за густым ядлоўцам, каб прыгледзецца і ўгадаць іх намеры. Усё пераблытала з’яўленне невядомага гурта канфедэратаў. Як толькі петыгорцы прыпыніліся і пачалі свае ваяўнічыя экзэрцысы, пан Жаба зразумеў, што свеціць. Яго ахапіла злосць: добра ўзброеныя і навучаныя людзі збіраюцца атакаваць паноў-братоў з дзедавымі шаблямі! Як заўсёды, дзеці можных хочуць пацешыцца над гарапашнай шляхтай!
Набіць зброю! Коней далей у лес! кінуў загады палітык. Астудзім гэтых зухаў, бо іначай патопчуць хлопцаў.
Пазіцыя была зручная, амаль пасярэдзіне між абодвума атрадамі, таму момант для залпа выбраць было лёгка. Але пан Жаба не збіраўся весці бітву. Цвярозы розум падказваў, што ні досведу ні сілы яго атрада на пятыгорцы не хопіць. Збіўшы атаку, дадуць мажлівасць шляхце ўцячы, а самі ў лес!
Пакінуўшы петыгорцам іх клопаты, пачалі шукаць сцяжыны ці дукту, каб скіравацца на месца збору.
» » ♦
Яшчэ пасля вяртання з малдаўскага паходу вялікі гетман спрабаваў сабраць у Гародні сенатараў і шляхту Княства, каб давесці да замірэння. Але спадзяванні не спраўдзіліся. На пачатку снежня Казімір Сапега прывёў войска пад Гародню, каб сілай суцішыць неўтаймоўных рэспубліканцаў, якія сабралі паспалітае рушэнне і пачалі турбаваць Сапегаў.
Занепакоены колькасцю незадаволенай шляхты, асабралася аж пятнаццаць тысяч, кароль загадаў стварыць камісію для перамоваў з абодвума варагуючымі бакамі. Ці то камісія не старалася, ці бакі былі занадта ўпартымі, але збройныя сутычкі не спыняліся. Калі блізу галоўнага лагеру іх не здаралася, то толькі дзякуючы прысутнасці каралеўскіх камісараў. Штодзень прыходзілі звесткі пра страляніну і страты.
Нарэшце асноўныя сілы варагуючых бакоў сышліся пад Каменкай на Гарадзеншчыне. Спробы біскупа Брастоўскага прадухіліць бітву, нягледзячы на вялікія саступкі гетмана, не прынеслі плёну. 21 снежня 1698 году вялікі гетман ушыхтаваў войска да бітвы.
Кароль быў бездапаможны: падчас неразумнага паходу ў
Малдову, вагання і інтрыгаў павага да яго як незалежнага арбітра развеялася.
Як заўжды ў падобных выпадках, дапамог незаменны Флемінг. Бязлітасны, калі не пра яго самога ішло, ён ішоў напралом. Угаворы не адкідаў, як і цьмяныя абяцанкі аддзячыць паслухмяным. Але самым важкім довадам Флемінга было саксонскае войска, ушыхтаванае для бітвы. Рашучая жаўнерская пастава міністра, кароткія, дакладныя загады, смелая, жывая мова паступова прыносілі плён.
Прыклаў старанні і гетманскі пляменнік, Міхал-Юзаф. Прыйшоў з Гародні да Каменкі на чале рэгімэнтаў, верных Бенядыкту Сапегу. I сам, і са словаў бацькі разумеў, што сітуацыя не на карысць Сапегам і давядзецца ізноў саступіць. Але і шляхта нічога не набудзе, бо кароль не збіраецца забяспечыць заканадаўча часовую згоду варагуючых груповак. Выйграюць толькі саксонцы ды іх памагатыя.
Нарэшце між Лаўнам і Пузавічамі бакі дайшлі дачасовай згоды. Прыбыўшы ў Гародню, кароль зацвердзіў пастанову. Паводле яе Сапега, захаваўшы прэрагатывы гетманскай пасады, мусіў значна скараціць войска, пацвердзіць каэквацыю правоў і новую ардынацыю Трыбуналу. У тым жа снежні скарачэнне вялікалітоўскага войска было пацверджана каралеўскім трактатам. Ворагі вялікага гетмана святкавалі перамогу: з маленькім войскам і ўлада невялікая. Шляхта, заслепленая прыніжэннем магутнага роду, не разумела, што скарачаецца войска дзяржаўнае, прысабечанае Сапегамі толькі таму, што паны-браты ўпарта не плацілі падаткаў на яго ўтрыманне.
А шляхта ў запале варожасці запатрабавала, каб харужыя самі ламалі дрэўцы штандараў распупічаных харугваў, каб ганебны акт адбываўся ў Гародні, дзе праводзіліся Соймы Рэчы Паспалітай, дзе рэзідэнцыя Сапегаў была са значнейшых. Помслівасць не давала заўважыць, што тым самым шляхта Княства прыніжае сябе з дапамогай чужой вайсковай сілы. Саксонскія чырвоныя мундуры ўжо з’явіліся на гарадзенскіх вуліцах.
Што, карціць ягамосьцям бачыць, як Пагоня будзе ў брудзе паняверыцца? Цешыць вам вока твар Багародзіцы брудам залеплены? крычаў у адчаі да канфедэратаў гусарскі харужы.
У вачах, набрынялых цяжкімі слязьмі, мяшаліся злосць і адчай, адмаўляўся чалавек ламаць свой штандар.
А яны ўжо не ліцьвіны, не шляхта, а пахолкі на саксонскай службе! гукалі з шэрагаў. Заспяваем алілуя на нямецкага пана і ягоных халуёў!
Шляхта, панурыўпіыся, апускала вочы. Нешта не тое атрымалася, што хацелі. He Сапегу прыструняць, а нібы Княства зацугляюць. I не моцай шляхоцкай, а саксонскімі штыхамі.
Толькі самыя зацятыя ды не надта разумныя забыліся на старую прымаўку: не хочаш карміць сваё войска, будзеш карміць чужое. Такія адбрэхваліся, бліскаючы вачыма ў пошуках падтрымкі. А хто ж яе дасць неразумным?