Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Нават самыя набліжаныя зразумелі, што пытанняў задаваць не належыць. Усё ясна.
...Ваенная нарадаў намёце караля вельмі нагадвала спрэчкі на сойміках, якія гэтак не любіў Аўгуст II. Кароль патрабаваў неадкладнага шыхтавання войскаў баявыя парадкі.
Дзе, у якой яшчэ манархіі чалавек можа размахваць зброяй у намёце караля і не заплаціць за гэта жыццём? пеніўся Аўгуст II, акідваючы злосным поглядам саксонскіх генералаў і некалькіх палякаў, між якімі былі каралевічы Сабескія, Аляксандр і Канстанцін.
Пшэбэндоўскі не высоўваўся, а толькі ўхвальна ківаў галавою. Ніякавата фаварыту пачувацца прычынаю здарэння. Але ў душы ведаў, што кароль можа і рады здарэнню. Саксонскія генералы не трацілі галавы і адстойвалі свае прапановы, асабліва пасля выказвання фельдмаршала князя Віртэмбергскага. Той пачаў угаворамі:
Ваша Вялікасць, абставіны і дыспазіцыя войска не на нашу карысць. Бітва, якую вы прапануеце, непазбежна прынясе страты абодвум бакам. Але вызначаны Вашай Вялікасцю непрыяцель, кароннае войска у сябе дома. А мы апынемся ў варожай краіне без правіянту і забеспячэння. Нават разбітае польскае войска не дасць нам спакою і будзе пераследаваць. Цалкам верагодна, значная колькасць параненых будзе намі пакінутая на здзекі і смерць, бо манеўраваць з абозам мы не зможам. Баюся, што да Саксоніі праб’юцца рэшткі нашага выдатнага войска.
Генералы не раз чулі змрочную показку, што саксонец у тутэйшых стаўках часцей трапляецца, чым рыбіна, і ўхвальна ківалі галовамі. Кароль не перапыняў фельдмаршала.
Заўважу Ваша Вялікасць, нават наймітаў вельмі цяжка весці супраць учарашніх хаўруснікаў. Каб пераламаць іх незадаволенасць, спатрэбяцца дадатковыя выдаткі. Лепхп дайсці да паразумення, пакуль яшчэ не позна. Прыкры выпадак не тычыцца асобы манарха. Мова пра нязначную асобу.
Генералы адзін за адным падтрымалі галоўнакамандуючага. Кідалі погляды на фаварыта. Даводзілі, што моц згрупаванага войска грунтуецца не на адных саксонцах. Адасобленыя, яны шмат страцяць на сіле і гэтага нельга не ўлічваць. Асцярожна нагадалі каралю, як ён зусім нядаўна захапляўся спраўнасцю і выглядам кароннага войска.
Так, я хваліў гетману Ябланоўскаму здатнасць кароннага войска не саступаў Аўгуст II але яно не ўстаіць супраць саксонскай пяхоты, падтрыманай артылерыяй.
Генералы глядзелі на свайго курфюрста ледзь не як на шаленца. Прывёў іх сюды, ўглыб чужой краіны, каб зладзіць вайну між двума часткамі сваіх уладанняў! I з-за каго, з-за гэтага нікчэмнага лізаблюда? А кароль падрыхтаваў ім яшчэ адзін, на яго думку важкі, довад.
Наша войска не будзе самотным. Вялікі гетман Сапега зараз ужо рыхтуецца выступіць разам з намі. Такі быў вынік нашай з ім размовы.
Станіслаў Шчука, каронны рэферэндар, сам ліцьвін, пахіліў галаву і ціха, але як мага больш пераканаўча прамовіў:
Міласцівы пане! Нізавошта ў жыцці не наставяць ліцьвіны сваіх коп’яў на палякаў. Гэта не рокаш і не канфедэрацыя. Біцца з-за таго, што нехта атрымаў у каршэнь? He хачу тымі словамі кінуць цень на вялікага гетмана літоўскага засцярогся высокі ўрадовец Кароны але стануць пры ім хіба найбліжэйшыя. I то не абавязкова.
Аўгуст II не вагаўся ў даверы Казіміру Сапегу:
А я веру, што ліцьвіны захаваюць вернасць свайму каралю!
Шчука з сумненнем пахітаў галавою, але пярэчыць не рашыўся. Ведаў, што не забыўся кароль пра канцістаў з Княства, што разлічвае не на адданасць ліцьвінскіх жаўнераў, а на моцную руку гетмана, які патрабуе каралеўскай падтрымкі ў сутычках з шляхтай.
Тым часам у польскім лагеры ішла падрыхтоўка да абароны. Гетманам не хацелася верыць, што кароль пойдзе ў наступ. Нават у найгоршым выпадку пастанавілі ўхіліцца ад вальнай бітвы, абмежавацца абаронай лагеру і набегамі невялікіх раз’ездаў.
Адначасна рабілася ўсё магчымае, каб пазбегнуць сутычкі. Гетман Ябланоўскі загадаў перанесці лагер далей ад саксонскага. Патоцкі стрымліваў свайго гарачага сына Міхала, які ездзіў па лагеры з барабаншчыкам і заклікаў да адпору прыблудам.
Калі таварыства адзін супраць некалькіх нехрысцяў стаяла ля Падгайцаў, гэтыя пыхлівыя пеўні шпацыравалі да нас па пяць вёрстаў за дзень! абураўся ён гучным голасам. Дачакаліся, як мы пагналі татарву, і зараз пойдуць на сытыя кватэры! Мы гібэрну гадамі выбіваем, а ім калі ласка!
Ябланоўскаму з вялікай цяжкасцю ўдалося схіліць завадатараў да перамоў з каралём.
Чатыры абраныя дэлегаты неадкладна скіруюцца да саксонскага лагера пастанавіў гетман. Іх задачай будзе дамагаода нявыплачанага жолду, вываду за мяжу саксонскага войска, урэгулявання шкодаў, прынесеных саксонскімі хаўруснікамі. Нам зале-
жыць перавесці ўвагу з каралеўскага фаварыта на больш істотныя справы.
Аўгуст II не пажадаў бачыць дэлегатаў і запатрабаваў сатысфакцыі за абразу велічы кароны. Нібы не атрымаў гэту карону ледзь не з рук гэтых шляхціцаў. Абвясціў падрыхтоўку да бітвы і загадаў войску пасунуцца ў баявым шыхце на тысячу крокаў да кароннага войска.
Якуб Флемінг зрабіў яшчэ адну спробу пераканаць свайго ўладара. 3 усіх прысутных меў найбольшыя шанцы. На жаль, шматлікасць сведкаў не дазваляла поўнай адкрытасці. Усё ж, сцішыўшы голас, прамовіў ледзь не шэптам:
Ваша Вялікасць рызыкуе страціць карону а разам з ёю і каралеўскі тытул. Сойм не завагаецца абвясціць дэтранізацыю і гэта будзе згодна з правам гэтага варварскага каралеўства. A ў Вялікім Княстве ніхто і не падумае стаць на абарону Вашай Вялікасці. Ці ж варта забывацца, колькі нам капітавала здабыць трон?
Такое нястрыманы Аўгуст II мог сцярпець толькі ад даверанага і шмат год спраўджанага дарадцы. Адмахнуцца ад меркавання Флемінга было б недаравальна. He яго віна, што ў тым грэбнераўскім трактаце не было намёку на нешта падобнае, на раптоўную страту набытага. Флемінгу, на шчасце, прыйшла нечаканая дапамога.
Ваша Вялікасць! выструніўся афіцэр, дапушчаны да караля з важнай весткай. Толькі што паведамілі: гетман Сапега зняўся з лагеру і адыходзіць з войскам пад Памараны.
Але ж Памараны за некалькі дзясяткаў вёрстаў! А хто ведае, ці спыніцца там Сапега? Паведамленне было важнае: дзе б ні спыніўся Сапега, на палякаў не пойдзе. Твар караля пабялеў ад гневу, але хітры Флемінг імгненна перавёў яго думкі на іншае. Ведаў, якім чынам і калі можна націснуць на караля:
Гэтаразумны крок, Ваша Вялікасць. Гетман Сапега дасведчаны палітык. Ён адчуў настрой войска і палічыў за лепшае адвесці яго далей ад згубнага ўплыву завадатараў з кароннага.
Флемінг ганарыўся веданнем славянскай натуры і разумеў, што Сапега не збіраўся падтрымліваць варажнечу караля з караняжамі збройным чынам. Інтрыгі адно, а праліццё братняй крыві зусім іншае. Довады Флемінга і ўчынак Сапегі перахілілі вагі на карысць пагаднення. Страціць права менавацца каралём, хоць і абраным, было вышэй самалюбства Аўгуста II. Ізноў стаць толькі курфюрстам, ды яшчэ каталіком у спрэс пратэстанцкай Саксоніі! А разлічыцца за абразу і непаслушэнства нагода яшчэ знойдзецца. Флемінг і той жа Пшэбэндоўскі дапамогуць. Асабліва апошні.
Няхай будзе так, як вы просіце! Кароль кіўнуў да Якуба
Флемінга, даючы зразумець, чые довады былі пераканаўчымі. Вы, панове ён ласкава павёў рукою да Флемінга і Шчукі пойдзеце з перамовамі.
Аўгуст наўмысна не вызначыў, да каго маюць ісці: калі зрываецца нагода прыструніць няўрымслівую шляхту, то якая розніца з кім там дамаўляцца аб замірэнні. Важна адно: не выглядаць пакананым.
Вам належыць дамагацца пакарання вінаватых у злачынстве адпаведна законам Кароны і вайсковым статутам загадаў кароль.
Фельдмаршал паслаў Флемінгу ўдзячны позірк. Флемінг паслухмяна ківаў галавою, слухаючы каралеўскія настаўленні, разумеў, што Аўгуст II толькі робіць выгляд, што прымірыўся. Ніхто з прысутных не верыў, што аддадуць на расправу сына польнага гетмана ды яшчэ адважнага ваяра.
У выніку перамоваў Ябланоўскі паабяцаў судзіць вінаватых за напад на сенатара і каралеўскія намёты. Калі тое адбудзецца, разумна не ўдакладнялі, бо і гетману на гэтым судзе не залежала. Гонару Пшэбэндоўскага для яго не існавала ўвогуле, а каралеўскі можа... пачакаць. Чакае ж войска абяцанага Найяснейшым панам жолду.
Пагадненне не магло вярнуць даверу. I не вярнула. Палякі пачалі ўважаць караля і саксонцаў за ворагаў горшых чым татары. Раззлаваны кароль адмовіўся ад стварэння корпусу дзеля аблогі Камянца-Падольскага і, падзяліўшы зімовыя кватэры для саксонскага войска, 7 кастрычніка вярнуўся ў Львоў. Кароннае войска занялося кватэрамі 4 кастрычніка і тым самым скончыла бессэнсоўную кампанію. Ліцьвіны, не аглядаючыся на каронных, рушылі дадому яшчэ раней і сталі лагерам у Янаве на Падляшшы ў чаканні прызначэння кватэр.
Ад кампаніі засталіся толькі спустошаныя эканоміі і двары Кароны. Ну і горкі ўспамін.
Тым не менш, як дэманстрацыя сілы Рэчы Паспалітай, малдаўская кампанія паўплывала на вынікі Карлавіцкага трактату, Вечны мір, заключаны паслом Малахоўскім, прынёс Рэчы Паспалітай Камянец-Падольскі, частку Украіны, захопленую туркамі, і адмову Турцыі ад прэтэнзій на гэтыя абшары. Болый з Турцыяй Рэч Паспалітая ніколі не ваявала. Люд і шляхта былі рады міру, а кароль ужо марыў пра новую вайну. Адкінуў надзею на працяг вайны з туркамі і цікавіўся выключна Швецыяй.
♦ ♦4c
Замацаванне Аўгуста II на троне Рэчы Паспалітай кашталян Пшэбэндоўскі меў падставы лічыць сваёй асабістай перамогай. Прыўсіх важнейшых цырымоніях першага году панавання кароль не абыходзіў увагай і ласкамі свайго адданага прыслужніка. Яны былі настолькі шчодрымі, што перакінуліся нават на выхаванку Пшэбэндоўскіх прыгожую турчанку Фаціму, набытак Венскага паходу. У бліжэйшы час кашталян спадзяваўся вітаць манарха ў сваёй рэзідэнцыі ў Мальборку. Нібы шчупака на лакомага жыўца. А сёння на запрашэнне на добрую вячэру ахвотна адгукнуліся Якуб Флемінг і Гюнтэр Фрыч.
Абодва хутка выпраўляюцца ўслед за каралём, а можа і разам з ім, займацца вялікалітоўскімі няшчасцямі, таму маюць права на сапраўдную польскую гасціннасць і шчырую прыязнасць гаспадара. Скасонскае атачэнне Аўгуста ставілася з пашанай да новага фаварыта, ва ўсякім разе знешне.
Невялічкае, але прыемнае застолле гуртавалася вакол каралеўскага міністра. Флемінг быў рады хоць на кароткі вечар забыцца пра важныя справы, неадкладныя даручэнні і спешныя лісты. За сталом толькі свае, няма патрэбы стрымлівацца, сачыць за кожным словам. Можна папляткарыць пра палітыку і палітыкаў, а можна пра каханак ды жонак, хоць і гэта, як ні глянь, таксама палітыка. Вось і швагер туды ж: