Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін

Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Нават Бурскаму нялёгка было прамовіць гэта апошняе пад поглядам Вароніча.
Даводзілася абцерціся аб падобныя справы нядбала кінуў Вароніч.-1 наконт роду Хмялеўскіх у прыватнасці. Паверце, з гэтым не будзе клопату.
“Няхай думае махляр, што перад ім сама менш маршалак Трыбуналу”,вырашыў пан Кузьма. He лічыў патрэбным развейваць сумненні Бурскага, што пра лёс Хмялеўскіх візіцёры нічога дакладна не ведаюць. А гаспадар Крушні роспачна шукаў сапраўдную прычыну з’яўлення таямнічых наведвальнікаў.
Можа спадзяецеся сесці на апеку? ужо з’едліва кінуў ён.
Думка падалася яму цалкам верагоднай: можа знайшлі якога пляменніка ці паненку і задумалі неблагі гешэфт, як і ён сваім часам. Можа гэты былы ваяка і мяркуецца як апякун?
Нам на апецы не залежыць нядбала адмахнуўся Вароніч. Калі і дойдзе да апекі, то з некім з роду Хмялеўскіх.
“Даўся ім гэты род!” узлаваўся Бурскі. “Адкуль яму ўзнікнуць?”
Усплылі ў памяці і скрадзеныя паперы, і няўдалы напад на кл яштар, і ўцёкі адтуль нейкага нібы вайскоўца. Можа то быў ніякі не Хмялеўскі? Можа мова пра Багдана з Адэляй, якія зніклі і чутак няма? Можа з імі знюхаліся? Але што давядзе Адэля? А на Багдана ёсць такая-сякая зброя.
Усё ж ваш выйгрыш у судзе не такі бясспрэчны, як вам здаецца запярэчыў Бурскі не так Варонічу, як сваім невыказаным трывогам. Пану Хмялеўскаму за Крушню плочаны грошы.
Пані Юрага не мае прэтэнзій да Хмялеўскіх, бо грошы ёй вернутыя з кампенсацыяй з-за недатрымання ўмоў кантракту дэталёва патлумачыў Вароніч.
“Хто ж ізноў той шчодры?” Бурскі зрабіў выгляд, што адказ яго задаволіў. Ад размовы пра сваю плату Хмялеўскаму пакуль устрымаўся.
Што ж, прынамсі трэці бок гэтым самым з працэсу выключаецца хмыкнуў ён.
Вароніч кіўнуў на пацвярджэнне.
Я вось і васпана схіляю да думкі, што лепш адмовіцца ад ролі аднаго з бакоў магчымага працэса. Вы можаце, пане Бурскі, атрымаць не адну, а цэлы пук позваў. Вось, зірніце.
Вароніч паклаў перад ім спіс пытанняў і адказаў з допыту Пракопа Аднавухага. Гэтага ён не чакаў. Сам збіў бы такога Пракопа да смерці, але не прыйшло б у галаву дабівацца такіх сведчанняў. А гэтыя, бач, не забыліся. He дурні, не дурні, хоць і падаюцца за праставатых. Бурскі зразумеў, што з ім забаўляліся, калі не што горшае. Але адолеў узрушэнне і нібы спакойна адсунуў ад сябе аркуш.
Меркаванне асяроддзя пана не турбуе? запытаўся Вароніч. На страце гонару вашмосьці не залежыць? Ці думаеце пакінуць край?
Бурскі ўважліва прыгледзеўся Варонічу, але нічога не згледзеў. Працягласць размовы, можа наўмысная, навяла яго на думку, што сілы гэтыя іхмосьці не маюць і спадзяюцца толькі на паперы і ягоны страх перад знеслаўленнем.
He думаю, што сведчанне гайдука, па якім шыбеніца маркоціцца, нешта заважыць! ускінуўся Бурскі, але без ранейшай задзірлівасці. He з апошніх я ў павеце і гвалту вашаму не саступлю.
Аніякі гэта не гвалт спакойна паправіў Вароніч. Маглі вам і не паказваць усяго гэтага ён паказаў на паперы. Розныя бурды, даруйце шчырасць, ваша стыхія. Наезды, спробы замахаў, вязніца ў двары ў выпадку працэсу немінуча падораць вам усю тройцу: інфамію, баніцыю і канфіскацыю. He будзе месца не тое, што ў павеце, а ў Рэчы Паспалітай!
Голас Вароніча набыў адценне дагэтуль Бурскаму незнаёмае. Упэўненасць у сваёй сіле і праваце падзейнічала на Бурскага.
Пан сыходзіць на абразы і пагрозы! Якая вязніца? Бурскага як шылам джгнулі. Глупства пляцеш, васпане! Заглыбока лезеш!
Цяпер у тоне Бурскага грымела непрыкрытая пагроза. Яго пачынала заліваць шаленства. Вароніч адчуваў сябе не найлепей. Калі б не абавязак, з асалодай грымнуў бы гэтаму махляру ў храпу, каб шаблі не пэцкаць.
Лезем не глыбей, чым васпан нас прымушае Вароніч уздыхнуў, супакойваючы злосць. Довады не ствараем, не фальшуем, a бяром з вашай уласнай практыкі. Ашчаджаем клопату і прыкрасцяў сумленным людзям, якім вы прынеслі столькі гора. Менавіта дзеля іх спакою, пагаджаемся, што і вы пры гэтым нешта выйграеце.
Добры выйгрыш страціць такі маёнтак! раз’юшана выкрыкнуў Бурскі.
Але для вас гэта лепш, чым страціць усё і апынуцца ў вежы напомніў Вароніч. Таму раім пану падпісаць прапанаваны ліст.
Пан Кузьма вырашыў, што пара дабіваць нахрапа. Усё патрэбнае тут сказана, а ў двары, мабыць, усё зроблена.
Але суддзя? не здаваўся Бурскі.
3 гэтым не будзе клопату на здзіўленне Бурскага азваўся Літвіновіч і ступіў да дзвярэй.
“Такіх бы мне сяброў замест Пуцяты ды іншых” падумаў Бурскі, але разумеў, што такія людзі не ходзяць ягонымі сцежкамі. Заняты гэтай думкай, не ўхапіў моманту, калі на парозе з’явіўся не хто-небудзь, а сам суддзя Улас Кундзіч. I адразу загаварыў па сутнасці.
Пане Бурскі, усяму свой час. Мелі ад Крушні неблагі прыбытак. Сваіх грошай неўкладвалі, нават дворню чужую выкарысталі. “Ваўкоў” сваіх агідных няблага кармілі, каб іх апраметная прыняла! Саступіце, як людзі ласкава прапануюць, мірам. Гэтыя двое паноў узялі на сябе цяжкі абавязак, пахіснулі вашу самаўпэўненасць, але, здаецца, не пераканалі вас канчаткова. Гэта паспрабую зрабіць я.
Пазнаю пана Кундзіча: абы мірам! насмешліва заўважыў Бурскі.
Пан Кундзіч не разгубіўся.
А ці ж гэта так блага, пане Бурскі? Апроч маіх схільнасцяў за такім рашэннем прамаўляе нежаданне ўблытваць у працэс пэўных судовых урадоўцаў, датычных да вашых, даруйце, махлярстваў лагодны тон Кундзіча гучаў лёгкай пагрозай. Пан Пуцята выказаў скруху, якой цяжка верыцца, а па вас, пане Бурскі, і гэтага не відаць, але надалей Бог вам суддзя.
Бурскі і без напаміну ведаў, якімі будуць паводзіны лепшага сябра і кампіліёна Касьяна падчас следства і суда. Але ўсведамленне, іпто як толькі складзе подпіс, будзе змушаны выносіцца прэч, было нясцерпным. Гэткае прыніжэнне! I перад усімі гэтымі! Быць не моцным бокам, як прывык, а ахвярай! Страціць найлепшую пасэсію і перайсці да ліку тых ім жа пагарджаных, сярэдніх!
Бачу, пане Бурскі, вы не разумееце лагоднага тону перамоваў, калі абавязковыя да выканання прапановы выкладаюцца спакойна, па-людску ужо незадаволена працягваў суддзя. Бо і возны са мною і ўсё патрэбнае для чыну справядлівасці: вяртання маёмасці праўнаму гаспадару. Яшчэ калі было сказана: nullum scellus rationem habet, злачынствы не могуць быць апраўданымі.
Бурскі моўчкі глядзеў у стол.
Што ж уздыхнуў Кундзіч праз якіх пару хвілін складуцца абставіны, якія я ўсё яшчэ хачу абыйсці. Зразумайце, пане Бурскі, пакуль гавораць вось гэтыя зацныя людзі ён паказаў на Вароніча і Літвіновіча у вас ёсць выйсце: узяць пяро і скласці подпіс. Калі
пачнуць прамаўляць іншыя людзі, адзінае выйсце застанецца ў мяне. Усведамце якое.
Пакуль што я не бачу нікога іншага, а тым больш так званага праўнага гаспадара злосна кінуў Бурскі.
Нічога не парадзіш, няхай заходзяць Кундзіч скрушна развёў рукамі, кіўнуў Літвіновічу і той расчыніў дзверы наросцеж.
Бурскіўзняў вочы ад стала і скамянеў. У дзвярах стаяла Адэля, а падтрымліваў яе пад руку Багдан Вайніловіч. Твар Бурскага збялеў, і на ім яшчэ выразней засвяціліся перапоўненыя нянавісцю вочы. Пальцы выбівалі на стальніцы дробны перастук. Цяпер ён не сумняваўся, што Вайніловіч сапраўды сын Хмялеўскага. Адчуваць сваю поўную паразу было невыносна.
Вось яны! працадзіў скрозь зубы. Усе зляцеліся на Бурскага! He выйдзе! раптам зароў ён і ўсхапіўся на ногі. Імгненным рухам выхапіў пісталет, але спрытнейшая рука заціснула запясце, перш чым здолеў узвесці куркі. Дарма не забіў абодвух адразу! крыкнуў, спрабуючы вызваліць руку з жалезнага заціску Літвіновіча.
Аддай пан зброю спакойна прапанаваў той, адбіраючы пісталет з анямелых пальцаў Бурскага і ўспомні, што сказаў пан суддзя. Даём табе яшчэ хвіліну.
Літвіновіч агледзеў пісталет.
Набіты! Прыгожая цацка!
Якраз на гэтых дваіх! злосна рыкнуў Бурскі, падаючы ў крэсла.
Але ж вы іх не спадзяваліся усміхнуўся Вароніч. Значыць, дзеля нас рыхтаваліся. Гасцінны з вашмосьці гаспадар.
Літвіновіч застаўся стаяць побач: хто ведае колькі джалаў у гэтай змяі? У пакоі завісла цяжкае маўчанне, нібы сабраліся тут дзеля хаўтурнай цырымоніі. Нарэшце Бурскі ўзняў вочы на суддзю, той ледзь не ўмольна паказаў вачамі на паперы, і Бурскі зламаўся. Прывід вежы страшнейшы за страту маёнтка. Цяжкім рухам узяў пяро, агледзеў яго на святло, макнуў у чарніла і склаў подпіс. Вароніч моўчкі пасунуў другі асобнік. Бурскі прагледзеў яго і гэтак жа моўчкі падпісаў. Кундзіч уздыхнуў з палёгкай.
А зараз гэтыя паперы падпіша праўны ўладальнік Крушні Іван Хмялеўскі прамовіў суддзя нібы самую будзённую навіну.
Гэта было ўжо звыш сілаў Бурскага. Схаваўшы твар у далонях, абапёрся лакцямі на стол і не ўзняў галавы, пакуль Кундзіч не крануў яго за плячук.
Яшчэ хвіліну, пане Бурскі папрасіў суддзя. Абавязак патрабуе грунтоўна пазнаёміць падсуднага з усімі вынікамі яго магчымых няпраўных паводзінаў. Пры ўсёй лагоднасці майго сённяшняга выраку за ім крыецца суровасць закона. He клічце воўка
з лесу, жывіце ціха. Так бяспечней у першую чаргу для вас самога. Менш размоваў, як пан тут апынуўся і чаму адсюль выбраўся. Усе запісы ў гродзкіх кнігах даведзены да ладу самім парушальнікам. Зніклыя ў вас паперы атрымаеце, даўшы ясныя тлумачэнні пад пратакол. Тыя, што тычацца вашых злых намераў, перадамо туды, куды аніякі падсудак не дацягнецца. У выпадку нейкага выбрыку з вашага боку ім будзе дадзены ход. Даўнасць у такіх справах, каб ведалі, збяжыць не хутка.
Пан таксама мне пагражае! Бурскі ледзь не дадаў, што ў яго доме, але спахапіўся і толькі бліснуў на суддзю вачыма.
Кундзіч не спалохаўся гэтай незаслужанай нянавісці. Даўно не адчуваў такога задавальнення ад сваёй пасады.
Толькі папярэджваю патлумачыў ён Бурскаму. Прысутны тут дэпутат Літоўскага Трыбуналу пан Сапега можа засведчыць, што аніякай пагрозы пану ці каму іншаму не выказвалася. Дарэчы, менавіта ён забярэ вашы паперы.
Сапега? не стрымаў здзіўлення Бурскі.
Так, Максім Сапега да панскіх паслуг схіліў галаву ў паклоне, як здалося Бурскаму зусім не пашанотным, нейкі чалавек, выступіўшы наперад.
Бурскі аніяк не чакаў прысутнасці каго з Сапегаў. Гэта канчаткова нішчыла надзеі на помсту, ці адваяванне страчанага. Далейшыя тлумачэнні суддзі яго ўжо не цікавілі.
Мабыць усё сказаў Кундзіч. Вашыя рэчы можаце забраць у прысутнасці вознага і гаспадароў. Гайдукоў забярыце без зброі і толькі з іх уласнымі коньмі, калі яны ў іх ёсць.