Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Белы аксамітны жупан з высокім, стойкаю каўняром, як абліў постаць гетмана. Бялюткая вышываная кашуля вытыркалася вакол шыі, роўна на столькі, наколькі было трэба. Слуга пачаў зашпільваць адзін за адным залатыя гузікі.
Гузікі ж, як шыпшынкі! прыгаворваў ён.
Дзе ж ты бачыў жоўтыя шыпшынкі?! падражніўся гетман, каб хоць нечым расплаціода за свае пакуты.
Ці ж яснавяльможны не здольны ўявіць такое? не здаўся стары. Пану гетману абы пярэчыць! А хіба па-французску альбо пад немца апранацца лягчэй? Нашы строі да таго ж прыгажэйшыя. Што ў тых: пудры ды плюдры! Замежнікаў у сваім прымаць належыць.
Калі былі ўззуты іншыя боты, гетман уздыхнуў з палёгкай, астатняе было прасцей.
Так, бяром паясок! Які ж нам падыдзе да белага жупана? Мабыць, во гэты. He! Лепшы будзе з пазалотамі. Акурат да гузічкаў!
Ну, і карабэлька да ўсяго. Засталося дэлію, і усё гатова! радасна паведаміў стары, трымаючы ў руках шыкоўную дэлію: ці то футраны плашч, ці тогу.
Божа! Я зваруся ў тваёй дэліі! узмаліўся гетман.
Калі пан вялікі гетман, то ўсё здольны сцярпець рашуча заявіў стары, накідваючы дэлію на плечы Сапегі.
Сапраўды цярплю, нібы пакутнік.
Пурпура, яснепане, нездарма яшчэ канстанцінопальскімі імператарамі шанавалася назідальна тлумачыў нястомны ўпрыгожвальнік. Праз позірк на павагу ўплыў мае!
Дэлія, крытая пурпуровым адамашкам, затканым срэбнымі і залатымі ніткамі, сплывала ледзь не да падлогі. Да сярэдзіны спіны ападаў гарнастаевы каўнер. Шырокія засцежкі ў каштоўных камянях і на двух вялікіх залачоных гузіках ўтрымлівалі дэлію на плячах так, каб пад ёю быў бачны жупан і ўсе аздобы строю.
Каўнерык расправім, рукавы сюды, па баках. He тое, што горача, а жупан лепей відаць. Ну, вось, цяпер яснавяльможны пан выглядае як вялікі гетман, а не які кашталян задаволены слуга прыглядаўся то з аднаго, то з другога боку.
Каб ведаў, што ты з мяне так здзекавацца будзеш, век бы не дабіваўся булавы засмяяўся Сапега.
Кожны нясе свой крыж з пакорай адказаў стары. Затое немец адразу бачыць, што ў іншую краіну трапіў. А то ж ліцьвіны сустракаюць французаў -у французскім строі. Брыдоцтва! Мабыць, тыя французы кунтуш не апранаюць, як нашы да іх завітваюць? А немец няблага, калі і пачакае! Нашым варта крыху іхнай пыхі ўжываць, калі з імі спатыкаюцца.
Ну ты, браце, і дыпламат! Аглаблёвых звычаяў. Варта каралю ўзяць цябе надворным маршалкам.
А я да немца не пайду! гарэзліва прыжмурыў вочы стары, паслужліва расчыняючы дзверы.Гэта ўжо ваш клопат, яснавяльможны пане.
Клопат можа быў невялікі, але аўдыенцыя амаль адразу ўпадобнілася перамовам. Казімір Сапега лёгка разгадаў намеры інфлянцкага палітыка і не ўхіляўся ад самых далікатных пытанняў, тым больш, што ставіліся яны візіцёрам з нямецкай напорыстасцю. Гетман не праймаўся аповедамі пра супраціў шведам у Інфлянтах. Слабы ён і не мае значнай падтрымкі тамтэйшай шляхты. Несумненна і гэты правадыр спадзяецца дапяць сваіх мэтаў з дапамогай чужой сілы.
Па маіх меркаваннях, пане гетман, справа вайны караля Аўгуста са Швецыяй практычна вырашана упэўнена даводзіў Ёган Паткуль.
Хцівец Пшэбэндоўскі, дапамагаючы саксонцу, не дбаў, чым гэта
абернецца для дзяржавы, а зараз ці не лезе ў памагатыя чарговы авантурнік? Шанцуе каралю на прайдзісветаў, ці роднасць душ прыцягвае?
Думаю, і вам вядома, пане Паткуль, што Сойм не збіраецца пераглядаць артыкулы Аліўскага пагаднення суха зазначыў гетман. Лічу заўчасным рабіць высновы без адпаведнага грунту. He блытайце Рэч Паспалітую з Саксоніяй.
Ёган Паткуль выслухаў заўвагу, не паказаўшы незадаволенасці, як сапраўдны дыпламат. Хіба Рэч Паспалітая не прагне другога шведскага патопу, падумаў з’едліва, бо да трэцяга можа і не дажыць? Каму, як не гетману, гэта разумець. Вайсковай сілай Рэч Паспалітая шведам не дараўнуе, таму і трымаецца за мірны трактат. Але Аўгуст Веттын не Сабескі!
Я думаю асцярожна пачаў інфлянцец пан вялікі гетман пагодзіцца, што пасля каранацыі склаліся новыя абставіны, у тым ліку ў справах вайсковасці.
-Маеце на думцы саксонскае войска?-удакладніў Сапега. Але ж вы арыентуецеся ў характары нашай вуніі з Саксоніяй. Яе войскаў дыспазіцыі курфюрста Саксоніі і Сойму не падпарадкавана. I войскі Рэчы Паспалітай без дазволу Сойма не вырушаць. He думаю, што саксонцы выстаяць супраць шведаў сам-насам.
Паткуль зрабіў выгляд, што вагаецца, ці даверыцца гетману.
3 палітыкам панскай меры варта быць адкрытым рашыўся ён. He здзіўлюся, калі пан гетман ведае штокольвек пра сустрэчу і перамовы караля Аўгуста з царом Пятром Паткуль кінуў на гетмана дапытлівы позірк.
-Мінулым жніўнему РавеРускай?-не стаўхаваццагетманНатуральна, ведаю.
Перамовы ў Раве Рускай забілі апошні цвік у труну малдаўскай кампаніі. Аўстрыя рыхтавалася разам з Англіяй і Галандыяй да вайны з Францыяй за гішпанскі трон, таму канцлер Удальрык Кінскі даў цару зразумець, што цэсарскі двор намераны памірыцца з Турцыяй як найхутчэй. Падобныя намёкі выказваліся і адмысловаму пасланніку Рэчы Паспалітай кіеўскаму біскупу Яну Гамалінскаму. Хоць перамовы Аўгуста II з царом вяліся сам-насам, не трэба вялікай праніклівасці, каб зразумець, што тычыліся перагляду межаў і спосабаў яго ажыццяўлення.
Захады цара на англа-галандскім двары і ў Вене, падказалі абодвум манархам адмовіцца ад вайны з туркамі і выбраць за мэту слабейшую, як ім здавалася, Швецыю. Але гэткае рашэнне магло пасварыць Аўгуста II з Рэчай Паспалітай, дзе выспела вераў вяртанне Камянца і ўкраінскіх земляў, і ён трымаў у таямніцы сэнс хаўрусу з царом. Удзел у ім уплывовых палітыкаў Рэчы Паспалітай увогуле не прадугледжваўся.
“Вось і завіхаецца гэты Паткуль дзеля абодвух,” падумаў Сапега.
Я толькі хацеў звярнуць увагу пана гетмана, што адной з парушаных у Раве спраў была вайна са Швецыяй. У выпадку падпісання дамовы вайсковыя сілы не будуць выглядаць так сціпла, як уяўляецца пану гетману. Несумненна, будзе не толькі двое хаўруснікаў.
Інфлянцец папярэджваў пра магчымыя страты ў вачах караля, калі Вялікае Княства, а дакладней Сапегі, спозняцца з падтрымкай каралеўскага намеру. Аўдзельнічаць так ці гэтак давядзецца, бо шведы стаяць на мяжы Княства. Калі Княства ў пару праявіць гатовасць ваяваць і нейкім чынам штурхне шведаў на парушэнне аліўскага замірэння, Рэч Паспалітая будзе змушана бараніцца, Сойм дасць дазвол на вайну, а сам Аўгуст II будзе выглядаць ахвярай нападу.
А чым, дазвольце запытаць, тлумачыцца ваш інтэрас у гэтай вайне? He думаю, што такая невялікая правінцыя выйдзе з яе без вялікіх страт і цярпенняў.
Пытанне было клапатлівае. Прызнацца, што няшчасці люду яго мала абыходзяць, інтрыгану і авантурніку не выпадала. Збыць пытанне маўчаннем таксама немагчыма: не той суразмоўнік.
Наш інтэрас жаданне пазбавіцца шведскага прыгнёту узнёсла абвясціў Ёган Рэйнгольд. Мы гатовы да збройнага выступу ў дамоўлены час. Шведы апынуцца між двух агнёў.
Казімір Сапега спахмурнеў: вось яна, мэта візіту. Размова рабілася цікавай.
Наконт вашага агню ўстрымаюся выказвацца. Але другі, як вынікае з вашых словаў, мяркуеццараспаліцьу насу Княстве? Кім так мяркуецца? Што наконт нашай згоды?
Гетман ведаў авантурнасць ліцьвінскай шляхты і разумеў, што Паткуль разлічвае менавіта на яе. Але Сапегі яшчэ здольныя ўзважыць, дзе чакае здабыча, а дзе можа быць страта. 3 такім вось хаўруснікам, голым як бізун, хутчэй за ўсё будзе толькі другое.
Паткуль заўважыў незадаволенасць гетмана.
Я ўжыў бы іншы выраз: раптоўны і моцны націск. У шведаў не будзе магчымасці ступіць на землі Княства. Ну, а клопат у справахзабеспячэння войска, пагадзіцеся, непараўнальны з набыткамі, што прынясе перамога.
Ад высвятлення другога пытання Паткуль, на яго думку, хітра і спрытна ўхіліўся.
Пакуль, прабачце шчырасць, не бачу якія набыткі атрымае Княства, парушыўшы мір са Швецыяй азваўся Сапега.
Калі не памыляюся, кароль меў захоп Лівоніі ў сваіх перадэлекцыйных абяцаннях нагадаў Паткуль.
“Усё ўлічылі твае гаспадары!” падумаў Сапега. Патрэбна толькі згода Сойму, і Рэч Паспалітая ўцягнецца ў вайну, якая ёй непатрэбна, як і тая Лівонія: калі і схопіш нейкім цудам, не ўтрымаеш з сённяшнім войскам. А павялічыць ў адзін момант не здолееш. У п’яным чадзе двума “братамі”, царом і Аўгустам II, задумана авантура з ужываннем ліцьвінскай і польскай крыві.
Хапае нам клопатаў і без вайны. Калі цару хочацца ваяваць ёсцьу яго мяжа са Шведамі. Мы не забараняем, але дапамагаць не бачым патрэбы. I свайму каралю згоды не дамо.
Сапега прамовіў апошні сказ так, каб Паткуль разумеў: Сапегі не дапусцяць ухвалення Соймам такой згубнай пастановы.
Але ж прыхільнасць манарха, удзячнага за падтрымку, несумненна спрычыніцца да змяншэння клопатаў Княства іўзвышэння уякія падтрымалі заўважыў Паткуль.
He паддаецца гэты ліцьвін на яго чары. Ці то з-за палітычнага досведу, ці з уласцівай ліцьвінам “непадкасці” на знешнасць, на “маніры”, на дворскасць. He ў прыклад палякам, невысока яны гэта ставяць.
Усё гэта толькі ў выпадку перамогі уставіў Сапега. А вайна, задуманая вашмосьцем, не грунтуецца на цвярозых падліках сілы непрыяцеля і, дазваляю сабе ўмоўна ўжыць акрэсленне, нашых. Небяспечная авантура, пане, можа вылівдаў вялікую вайну і вялікую паразу, ізноў жа, умоўна кажучы, нашага боку.
На чым грунтуюцца апасенні яснавяльможнага пана?
Шмат на чым. He падзяляю, прыкладам, лёгкадумнага спадзявання на маладосць шведскага караля. Яго муштраваным войскам кіруюць здольныя і дасведчаныя генералы. 3 уласнай гісторыі маем мноства перамог маладых палкоўнікаў і гетманаў нават у неспрыяльных умовах. Армія цара саступае шведскай па ўсіх якасцях.
Так, гэта вядома пагадзіўся Паткуль, баючыся, каб Сапега не пачаў выклад ліцьвінскіх перамог.
Але вялікі гетман быў найперш палітыкам.
Дадам, што вельмі розныя ў кожнага з хаўруснікаў мэты, a вялікая аддаленасць выключае хуткую ўзаемадапамогу. He адчуваецца, па нашых звестках, вялікага непакою з боку шведаў. He здзіўлюся, калі Карл XII ударыць першым, хоць яго міністры супраць вайны.
Што ж, пану гетману нельга адмовіць у абазнанасці і дакладнасці разумення сітуацыі прызнаў Паткуль. Але ваенная фартуна зменлівая і прыхіляецца да смялейшых. Гэта, як на паляванні...
Ваўкоў баяцца ў лес не хадзіць? Гэта вы маеце на думцы? запытаў Казімір Ян, усміхнуўшыся. Вайна між дзяржавамі, шаноўны пане, гэта не паляванне, гэта вялікі высілак. Парушаць мір са Швецыяй Рэчы Паспалітай няма ані сэнсу, ані карысці, гэта