Прастрэлены талер. Кніга 3  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 3

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
88.37 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 1
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Пані Маланка не стала спрачаода і пагнала сваіх пылянят у хату, далей ад бяды. Зачыніла дзверы і стала ля парога. Як на гора, недзе прапаў Ігнась. Усё-ткі з ім было б крыху смялей.
Ці не чакаеце якога госця, альбо наведвальніка? паспрабавала знайсці паразуменне начальства.
Бачыць жа гэта баба, што вайсковыя справы высвятляем, не ў гульні бавімся. Жаўнеры тым часам абшныпарылі ўвесь двор, злазілі на гарышча, але не знайшлі ані гаспадара, ані чаго вартага, каб пажывіцца. Спатыкнуліся на замкнутай клеці.
Што тут? запытаўся афіцэр.
Сам, вашмосць, бачыш, клець як малому адказала Жабіха.
А чаму замкнутая?
Бо замок вісіць са спакоем, як неразумнаму, адказала гаспадыня.
А ключ? трацячы спакой, крыкнуў афіцэр.
А без ключа як замкнеш? пацікавілася гаспадыня.
Давай яго сюды, васпані, альбо адмыкай сама! зароў афіцэр.
Неабходнасць весці спрэчку з гэтай тупой бабай на вачах сваіх жаўнераў рабілася яму ўжо невыноснай. Удае дурніцу, а мо і насамрэч ёсць ёю.
Нечага вам там шукаць рашуча заявіла пані Маланка. He жаўнерскі гэта занятак па клецях лазіць.
Заўвага біла ў афіцэрскі гонар. Тым больш, што ў гэтым дварку ані пляшкі гарэлкі, ані кумпяка худога не знайшлося. Але і саступаць на вачах падначаленых камандзір не мог.
А можа якраз там і хаваеода пан Жаба? паспрабаваў ён жартаў.
He такое ён золата, каб пад ключом трымаць зняважліва кінула гаспадыня. — Зловіш яго, вашмосць, то невядома ці вазьму яго ад цябе.
Ну, як зловім, то сабе пакінем, будзь, пані, пэўная пагрозліва адказаў афіцэр. А пакуль тое, адмыкай клець!
Ані мне снілася! запэўніла пані Жаба.
Глядзі, не злуй мяне, бо можам увесь двор пусціць з дымам! Ламі, хлопцы, дзверы!
Некалькі жаўнераў падступілі да клеці і пачалі прыглядацца. Раз-другі наваліліся на дзверы, але не адолелі. Сталі, сапучы, і разважалі, ці не ўжыць якой жалезіны, калі адзін з іх выцягнуў пісталет, злажыўся і стрэліў. Што ён хацеў мець, перабіць прабой,
альбо дужку замка, засталося невядомым. Моцны выбух разнёс дзверы, а заадно і тых знаходлівых, што каля іх стаялі. Усе астатнія, хто ўдарам паветра, хто самахоць пляснуліся на зямлю. He адстала ад мужчын і пані Маланка.
Парушылася сцяна клеці, з аконцаў хаты сыпалася шкло. Злавесны язык полымя лізнуў страху. Палаючая салома са страхі клеці кожную хвіліну магла перакінуцца на хату.
Закрычалі дзеці, і пані Жаба кінулася на ратунак.
Шведы вы праклятыя! Лютры! крычала Жабіха, выпіхваючы на двор меншых і выкідваючы са старэйшымі ўсё, што траплялася пад руку.
Жаўнеры ўзняліся з зямлі і, не ведаючы што рабіць, абтрэсвалі пыл з адзення і ўзіраліся ў зыркае полымя.
Можа хату абараніць варта? заўважыў адзін са старэйшых векам. Вунь жа дзяцей колькі!
Трэба падтрымалі яго двое ці трое.
Абыдзецца! адрэзаў камандзір. Бач, порах хавалі. Вунь глянь на нашых.
Глядзець амаль не было на што.
Дзякуй Богу, пані, што вялікі вывадак маеш злосна прамовіў афіцэр да Жабіхі. He то!
А што ...не то! закрычала пані Маланка на ўвесь двор. Маскаль ты бязбожны, а не ліцьвінскі жаўнер! Ідзі адсюль, каб цябе зямля не насіла!
Афіцэр не зважаў болып на яе крыкі. Прыкідваў вынікі сваёй аперацыі трое жаўнераў пашкуматаныя на шматкі і няведама, што канфедэраты адсюль вывезлі ці не давезлі. Урэшце порах ёсць у кожным маёнтку. А тут барылка стаяла якраз ля дзвярэй. Добра, што сам апынуўся здалёку...
Але праклён пані Маланкі, якая разам з дзецьмі аблівала вадою ды закідвала мокрымі посцілкамі бліжэйшы да клеці застрэшак, насцігнуў ваяўнічага сапежанца. За вярсты паўтары ад маёнтку з гушчару грымнуў адзіны, але нібы з гарматы, стрэл. Куля знесла камандзіру паўчэрапа, а стралок збег перш чым за ім пасыпаліся рэдкія стрэлы наўздагон. Ігнась не кінуў цяжкай фузіі і яшчэ паспеў на ратаванне хаты. Клець, лепшая з пабудоў у двары Івана Жабы, згарэла дашчэнту. Малыя, болыпыя і самыя вялікія, насілі ваду і пясок, засыпаючы галавешкі, каб ноччу не здарылася няшчасця.
А пан Жаба са сваім небяспечным грузам быў не так і далёка. Спачатку ўсё ішло добра. Віціну знайшлі ў дамоўленым месцы, хлопцы на ёй былі спраўныя, усё перанеслі і ўлаштавалі хутка, так што рушылі без затрымкі. Пан Іван усё агледзеў, праверыў і рашуча запатрабаваў:
Хлопцы, аддайце крэсівы!
Нельга іначай з такімі свавольнікамі. Узбрыдзе дурное ў гала-
ву, і ўзляціш разам з імі да анёлаў: пораху на гэта хопіць. Толькі адну барылачку пакінуў сабе на ўсякі выпадак.
Ды што вы, пане, мы ж не маленькія, разумеем.
Аддаць і ані слова! ад пэўнага часу пану Жабу ўсё часцей даводзілася ўжываць камандзірскага тону. Еітаге humanum est, чалавеку ўласціва памыляцца!
А яшчэ раней пан Жабаўгаварыў ксяндза падвучыць пляменніка лаціне. Каб хлопец старанна прыкладаўся да навукі, сам не прапускаў амаль ніводнага занятку, так што ксёндз лёгка скеміў, каму найбольш патрэбна мова навукі і палітыкі.
Здавалася, даплывецца спакойна. He павінна невялічкая віцінка прыцягнуць увагі. Ніжэй па рацэ падкажуць, дакуль плыць, але пан Жаба не здзівіцца, калі і да самага Коўна. Даляцела чутка, што абяцана аддаць горад канфедэратам на рабунак, калі ўдасца захапіць. Спачатку захапі, а потым прапануй, думаў пан Іван. Адно пэўна, што недзе там, блізу Коўна адбудуцца галоўныя падзеі.
Небяспеку згледзелі блізу Гародні. I заслуга была выключна пана Жабы, бо менавіта ён надумаў паслаць уздоўж абодвух берагоў двух маладых канфедэратаў. Апрануцца прымусіў па сялянскі, з крыкам і гвалтам адабраў у абодвух сёдлы, кінуўшы на спіны коней па дзяружцы. Нават аброці памяняў на жабрацкія, калі б жабракі мелі коней. Вярнуўшыся, маладзёны ўжо не дзьмуліся на свайго няўмольнага каменданта, бо наткнуліся на сапежанскія раз’езды, але не прыцягнулі нават позірку. Мабыць сапежанцы спадзяваліся нейкага сплыву, бо іх людзей на абодвух берагах разгасцявалася нямала, а чаўны былі ў вёсцы побач.
Пан Жаба вырашыў не рызыкаваць. Занадта каштоўны груз, каб аддаць непрыяцелю, і небяспечны, каб трапіць пад абстрэл. Дзякаваць Богу, схованка недалёка, затоімся, прыгледзімся. 3 цяжкасцямі завялі віцінуў ледзь заўважную заточку. Вузкі пас вады між кустамі і густым алешнікам надзейна хаваў судзенца амаль з усіх бакоў. Калі яшчэ накідаць ламачча, то можна сядзець спакойна, пакуль ганец вернецца з новым загадам.
Hie portus salutis! -урачыста абвясціў пан Іван, а заўважыўшы няўцямныя позіркі, дадаў: Тут выратавальная гавань.
Плысці да Коўна не давялося, затое пан Жаба ўратаваў каштоўны груз на будучае. Як вельмі хутка высветлілася, добра, іпто не давёз.
♦ ♦ ♦
Людвік Канстанцін Пацей, падкаморы берасцейскі, прачытаў ліст, асцярожна паклаў яго перад сабою і паглядзеў на сабраных.
Што, вашмосьці, скажаце?
Удзельнікі з’езду пэўны час маўчалі. Ці то гадалі, каму належыць пяршынства слова ў такой тонкай матэрыі, як ацэнка ліста
да самога караля, ці то ўзважвалі свае ўражанні і высновы перад тым як выказацца.
Захаваўшы людскія сілы да наступнага збройнага зрыву, канфедэраты сабраліся ў Вільні. Вырашылі прасіць у караля дапамогі саксонскімі войскамі ў змаганні з Сапегамі.
Уявіць сабе Аўгуста II абаронцам шляхты ад сапежанскага ўціску маглі людзі альбо заслепленыя нянавісцю, альбо палітычныя махляры. Запрашэнне саксонскага войска дзеля змагання з магнацкім родам нагадвала спальванне ўласнай стадолы, каб знішчыць мышэй.
Што ж, ліст варты каралеўскай увагі. азваўся нарэшце Рыгор Агінскі Здаецца, ўсё, што хацелі, выкладзена ладна, хоць і проста. Але Найяснейшы пан ані польскай, ані нашай не ведае. Будуць перакладаць, а ў такім выпадку, чым прасцей, тым пераказ будзе дакладней закончыў харужы літоўскі, галава прысутных у пакоі аднадумцаў.
Я пагаджаюся з панам харужым дадаў Лявон Агінскі, па дстолі літоўскі. -1 чым хутчэй гэты ліст трапіць на каралеўскі стол, тым лепей.
Менш уплывовым не выпадала вылазіць са сваімі прапановамі, калі яны і былі. Але правілы змовы пакуль не дазвалялі на адкрыты дыктат можных удзельнікаў. Пан Людвік счакаў добрую хвіліну, абвёўшы зычлівым поглядам прысутных, і толькі тады загаварыў.
Дзякую, паны-браты, за годную ацэнку працы складальнікаў гэтага ліста. Я мяркую, не марнуючы часу, падпішам ды вырашым, як даставіць яго Міласціваму пану. Ці добра я раю, пане Рыгор і паны-браты?
Добра, добра раіш, пане падкаморы -усміхнуўся Агінскі і першы ўзяўся за пяро.
Калі пачалі абмяркоўваць далейшыя крокі, прыйшлі да высновы, што кур’ерамі трэба прызначыць некага са старшыны.
Каб мелі і доступ, і послух на двары. Бо там і Сапегі сваіх маюць, могуць не дапусціць да караля выказаўся Рыгор Агінскі.
Трапная заўвага пагадзіўся Пацей.
Я што б раіў? уступіў у гаворку Лявон Агінскі. Паслаць пана Людвіка. Ён караля сустракаў яшчэ на мяжы, калі той толькі ўваходзіў у Рэч Паспалітую. Кароль яго заўважыў, міласць сваю аказаў, значыць запамятаў. Нават калі і забыўся ў турботах усміхнуўся Агінскі успомніць лягчэй. Другое: чалавек ён малады, да паходаў здатны. Хутка даедзе. Трэцяе, справам нашым агульным адданы, добра іх ведае і выкласці нашу скаргу, як не кожны, здолее. Такая мая думка. Можа хто яшчэ каго параіць?
-1 параім! у тон яму азваўся Рыгор Агінскі цябе, пане Лявон, параім у таварышы пану падкамораму.
Таварыства загуло, усміхаючыся. Побач са спраўным Пацеем Лявон Агінскі цяжкі, проста кажучы, тлусты, выглядаў не да пары. Але былі рысы, што рабілі яго асобу вельмі прыдатнаю для адказнага пасольства. Удвох з Пацеем яны мелі ўсе шанцы пераканаць караля ўмяшацца ў зацятае змаганне з Сапегамі менавіта на іх баку.
He жарты гэта стаць перад каралём са скаргаю. Ды на каго? На Сапегаў! Людвік Пацей не адчуваў гэтага страху. Супраціў Сапегам стаў ужо часткай, калі не мэтай яго жыодя. Ен быў задаволены даверанай місіяй. Хай і небяспечнай, хай і рызыкоўнай. Сустракаў новаабранага караля ў Тарноўскіх Гурах, назіраў яго зблізку і склаў пэўнае уяўленне аб ім і яго атачэнні. Па большасці кароль абапіраецца пакуль што на сваіх, саксонцаў. 3 тою каралеўскаю міласцю пан Лявон, шчыра кажучы, перабольшыў: кола тутэйшых прыбліжаных яшчэ выразна не акрэслена. He ўсе, хто ўецца зараз каля трона, там замацуюцца. He ўсе твары кароль запамятаў. Але з’явіцца да яго зараз, на пачатку панавання не зашкодзіць, як бы ні паставіўся ён да скаргі. Усё ж будзе адзначана, каго дэлегавала шляхта. Няцяжка будзе, каб і міністры гэта заўважылі і засвоілі. Шкада, што ані возу з сабою не возьмеш, але гэта пазней можна зрабіць. Варшава нам непатрэбная, хопіць Вільні і Княства. Усё тут сваё, звычнае, нават барацьба з Сапегамі. Пераможам з Боскай і каралеўскай дапамогаю...