Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Гатовы біццца аб заклад на маю аўстэрыю, што распытваў пра князя і адмірала угадаў нявыказанае пытанне месье П’ер і пагардліва скрывіўся.
Угадалі усміхнуўся Андрэй і згодна кіўнуў галавою. Але чаму?
Fi done! Я гэту лісу ведаю. Такі тайняк ад ратушы, заўсёды да замежнікаў ліпне, да купцоў, капітанаў.
А што ён у тых капітанаў выпытвае? Дзеля чаго?
Месье П’ер паціснуў плячыма ў чыста французскі спосаб.
Скажам шчыра: дзе гандаль, там і махлярства. Вялікі гандаль,
to i махлярства буйное. Мытныя зборы, незаяўлены тавар і ўсё такое. Канкурэнцыя. Я добра памучыўся, пакуль ён ад мяне адчапіўся.
А да вас ён з чым? Вы ж гданьскі жыхар?
Але француз, можа шпег! Гэта ў некаторых як хвароба. Можа таму, што самі дбаюць больш пра Саксонію ды Брандэнбург, чым пра Рэч Паспалітую. Гэтага завуць Карл Шторх, здыхля нямецкая зусім не палітычна скончыў карчмар.
Андрэй ужо чуў ад Гурніцкага, што ў нямецкіх жыхароў горада кроўная прыналежнасць часта ўваходзіць у супярэчнасць з абавязкамі грамадзяніна.
Непрыемны суразмоўнік падтрымаў Андрэй меркаванне месье П’ера.
Fripon! усклікнуў той. Па-польску размаўляе амаль як паляк, па-нямецку як немец. He дурны, але, як большасць немцаў, самаўпэўнены і пыхлівы. Але вас ён дні чатыры, а мо і болей турбаваць не будзе запэўніў карчмар.
А чаму гэта? не зразумеў Андрэй.
Па розных прычынах ухіліўся месье П’ер ад тлумачэнняў. Размова была вам непрыемная? Я не памыліўся?
Вельмі непрыемная пацвердзіў Андрэй. Уцягваюць у нейкія свае інтрыгі, а мне, як таму дзіцяці, хочацца да бабы з дзедам. Ды на весну ўзаранае поле пабачыць.
Значыць, я ўсё правільнаўгадаў назідальна прамовіў француз не то для Андрэя, не то сам сабе.Памятайце, мундур вас ужо не абароніць перасцярог госця месье П’ер. ні да якой карпарацыі не належыце, таму заўсёды майце пры сабе зброю. У Шторха ёсць сабакі здольныя на ўсё. Простыя тарбахваты, але маюць пакрыццё сваіх справак за выкананне цёмных паслуг. Ніткі цягнуцца аж да бургамістраў.
Людзі ратушы і Рады не лянаваліся ўбіваць у галовы плебсу пачуццё ўдзячнасці і абавязку служыць тым, хто дыхае адно толькі клопатамі пра дабрабыт і абарону жыхарства ад недобразычлівасці навакольнага свету.
Дзякуй за папярэджанне, месье П’ер адказаў Андрэй. Застасуюся да вашых парад няўхільна.
Ведайце, пане Андрэй, што тут вы заўжды маеце надзейны прытулак.
♦ ♦ ♦
Займаючы ўвагу сяброў тлумачэннямі і аповедамі, Андрэй падвёў іх да самай таверны. Зірнулі на шыльду і адразу ухапілі французскі надпіс.
Ага! Гэта тут! Жан рашуча штурхнуў дзверы.
Марсэля і Армана Андрэй наўмысна пусціў перад сабою. Яму
хацелася, каб сябры самі ўбачылі Вялікую Каравелу. Ведаючы іх чуллівасць на прыгожае, прадбачыў захапленне і не памыліўся. Па першых воклічах месье П’ер здагадаўся, хто перад ім, і пабег насустрач. Андрэй, павітаўшыся як сталы бывалец, адрэкамендаваў афіцэраў.
Месье, прашу сюды завіхаўся гаспадар, праводзячы гасцей у невялічкую зальку, аддзеленую цяжкай шторай. Вам будзе зручней, і я буду спакойны, што ганаровыя госці маюць найлепшыя умовы, якія я магу прапанаваць.
Карчмар быў шчаслівы бачыць суайчыннікаў з лепшых колаў, чым звычайныя яго наведвальнікі.
Дзякуем, дзякуем, месье П’ер супакойваў яго Андрэй. Мы ж маракі і не разбэшчаны дабрабытам. Тут так утульна, што лепш, здаецца, быць не можа.
О! Выдатна, выдатна падтрымаў Жан, калі ўсе сядалі вакол стала, адчапіўшы шпагі і склаўшы іх на лаве разам з капелюшамі.
Месье П’ер па змоўніцку нахіліўшыся да Андрэя, пашаптаўся з ім па-польску. He мог чалавек без фасону і незвычайнасці! Хацелася пахваліцца веданнем польскай мовы. Андрэй за усіх адказаў, піто з абедам спеху няма, маюць час, для пачатку добра якога пітва. За ім абгаворым нашу справу на цвярозы розум. Вядома, калі месье П’ер не мае якіх пільных абавязкаў. Абавязкі нішто, па словах карчмара, у параўнанні з іх задумай, таму да перамоваў прыступілі неадкладна, толькі прамачылі горла. Узгоднілі колькасць і якасць правіянту, спіс з азначэннем кошту замацавалі подпісамі і падабенствам пячаткі месье П’ера.
З’явіцца лепш дзесьці перад тым як абед выказаўся Марсэль.
-А ці будзе адмірал на судне? устрывожыўся карчмар.
Ен амаль нікуды не адлучаецца. Ведаеце ж якая сітуацыя дадаў Арман.
Чуў, чуў шмат. He ганарова, брыдка! усклікнуў месье П’ер. Напружанне ўдарыла нават па маіх нейтральных інтарэсах.
Ен няўхвальна пахітаў галавою, пакрывіўся.
Звычайна адмірал перад абедам выходзіць на ют, альбо на іппацыр на шканцы патлумачыў Жан.
Але ж я чуў, што да князя Канці наведваецца шмат народу. I тут я са сваім таварам?
Князь далей павядзе справы на беразе, у кляштары, так яму зручней і прастарней патлумачыў Марсэль і толькі нанач будзе вяртацца на фрэгат.
Урэпіце, калі нешта незвычайнае перашкодзіць, мы без мітусні адкладзём рандэву васпана з адміралам на наступны дзень. Вядома, з вашае згоды, месье П’ер абнадзеіў Андрэй.
Што ж, бачу ўсё на маю карысць узрадаваўся карчмар. -А з
тым дазвольце прапанаваць вам сціплы французскі абед, і толькі з французскімі напоямі месье П’ер урачыста пакланіўся.
3 вашым удзелам, месье П’ер! Гэта наша адзіная, але абавязковая умова адказаў Андрэй гэткім жа паклонам.
Палічу за гонар!
Праз хвілю стол угінаўся пад цяжарам посуду, страў і пляшак. Шматмесячнае спартанскае жыццё і гэткае ж харчаванне раптам адступіла ў далячынь мінулага, і не хацелася думаць пра яго непазбежнае вяртанне. Маладыя здаровыя лейтэнанты з асалодай спажывалі крыху забытыя дамовыя прысмакі.
Калі першы апетыт быў заспакоены, узнікла патрэба крыху перадыхнуць і адпачыць, пагаварыць пра тое-сёе. Месье П’ер быў шчаслівы пабыць хоць ў невялікім, але сапраўдным французскім асяроддзі, пачуць сапраўднае французскае вымаўленне, аздобленае сваімі акцэнтамі, што надавала мове жывасць а застоллю дамавітасць. Афіцэрам было не менш цікава сустрэць земляка так далёка ад радзімы, паслухаць пра незвычайныя павароты яго лёсу.
Дык вы сваю таверну назвалі ў гонар карабля “Пётр з Ла Рашэлі”? запытаўся Марсэль.
Так. Уявіце, дзвесце год таму ён быў тут месье П’ер перанёс націск на слова “тут“, нібы хацеў сказаць, што ён мо’ і зараз вунь там за парогам: на Вісле ці на Матлаве.
Разам з гэтым мадэлем, месье П’ер звярнуўся да карчмара Андрэй вы ўнеслі дух і памяць вашай Ла Рашэлі. Немагчыма знайсці лепшую назву для аўстэрыі.
О, вы мяне перахвалілі, Андрэ! Але не буду рабіць выгляд, нібы я гэтаму не рады. Вельмі прыемна, што вы заўважылі і адчулі.
Дзякуючы вашай фантазіі і знаходлівасці, месье' сказаў Жан.
-1 залатым рукам -удакладніў Андрэй. Бо, каб вы ведалі, карабель выкананы ягонымі рукамі.
Ого! Г эта падзея, хай і са спазненнем, заслугоўвае асобнага тосту падаў прапанову Марсэль.
Тост быў сустрэты з ахвотаю. Арман, падахвочаны віном, зацікавіўся прыватным жыццём нечаканаспатканага супляменніка.
Месье П’ер звярнуўся ён да карчмара як вы апынуліся тут? Вайсковая віхура ці гандлёвы інтэрас?
— О! Гэта доўгая гісторыя, як і кожнае чалавечае жыццё, калі яго пераглядаць год за годам. Але па галоўных падзеях можна пераказаць карацей. Каб вы зразумелі, чаму я так хачу пабачыць адмірала, скажу, што я плаваў у яго эскадры, толькі не на яго караблі, на іншым.
Афіцэры прыціхлі і ўважліва слухалі.
Плаваў нядоўга, менш чым хацелася б -уздыхнуў месье П’ер. Бяда ў тым, што я хацеў быць мараком, сапраўдным матросам, a
лепш боцманам. Але Бог даў мне здольнаесці кухара, і я не змог іх прытаіць, схаваць. Воляй сцюарда стаў кухарам, і ўсе мае ляманты аб пераводзе палубным матросам ці да гарматы нічога не давалі. У сутычках, насуперак прызначэнню да карабельнага цесляра забівадь прабоіны, я хапаў корд і кідаўся з усімі на абардаж ці біў з мушкета. Мяне нават хвалілі, але, хвалячы, адзначалі, што кухар з мяне лепшы, чым стралок.
-Якая несправядлівасць! горача паспачуваў Жан.
Абсалютна правільна, несправядлівасць! месье П’ер адгукнуўся з такой палкасцю, нібы гэта адбылося ўчора.
Ен нанова перажываў старую крыўду і цяжка ўздыхаў, перапыняючы апавяданне.
Аднойчы, мне здалося, засвітала надзея. Наш капітан прымаў з абедам адмірала. Я заганяў ледзь не на смерць сваіх кухцікаў і пераўзышоў самога сябе. На абедзе адмірал і госці віншавалі капітана і сцюарда, а мяне захацелі бачыць уласнымі вачыма. Калі я апынуўся ў салоне і выслухаў пахвалы, то набраўся храбрасці і, стаўшы на калена, папрасіў адмірала перавесці мяне ў палубныя матросы.
Чаму ж ты гэтага хочаш? залытаў штосьці падобнае адмірал.
Мой адмірал адказаў я я хачу служыць каралю сапраўдным мараком, а кухар ніколі не стане нават боцманам, а тым болып адміралам. Сказаў так і абмёр ад страху. Што будзе? Зусім нечакана для мяне, а можа і для іншых, адмірал зарагатаў. Падышоў да мяне, паклаў у руку залаты і сказаў, як мне здалося, што ён пагаворыць з капітанам. Я выйшаў з салона, нібы п’яны і ледзь давалокся да кубрыка. Стома зваліла, як касой.
Ну і што далей? Ці ажыццявілася ваша мара?
Афіцэрам не цярпелася чуць што ж далей. Кожны спадзяваўся атрымаць у кают-кампаніі лішнюю шклянку пуншу за пераказ цікавай гісторыі, да таго ж звязанай з Бартам.
Дзе там! уздыхнуў месье П’ер. Назаўтра сцюард сярдзіта паўшчуваў мяне за няўдзячнасць, за тое, што не цаню яго ласку да мяне і стаўленне капітана. Бо, як ён мне патлумачыў, ніводзін капітан не пазбавіцца ад кухара, за якога яго хваліць адмірал. Самае болыпае гэта аддасць адміралу, але ізноў жа ў якасці кухара. Так што я павінен выкінуць з галавы дурныя думкі і не лезці пад кулі і пікі, калі маю права падчас бою быць пад палубай, дзе небяспека ў стакроць меншая. Тады я зразумеў, што ўсё страчана, і мне застаецца толькі адпомсціць, жорстка адпомсціць.
Ого! Няўжо месье гэтак моцна праняўся сваёй крыўдай, што гатовы быў на помсту? усклікнуў Арман.
~ Ну, помста мая была таксама кухарская. Незвычайная помста. У пэўны горкі час дадаў я ў пітво аднаго зелля. He пужайцеся, не
атруты. Такога зелля, ад каторага, прашу прабачыць, але гэта істотнае ўдакладненне, вантробы маюць вялікія клопаты.
Усмешкі засвяціліся на тварах афіцэраў. Гісторыя сапраўды была незвычайнай.
Дык вось прадоўжыў карчмар дурнаваты кухцік замест дадаць з гэтай пасудзіны ў кубак вінавайцы, сцюарда, плюхнуў у агульны збан для паноў афіцэраў. Вынікі дэталёва апісваць не буду. Хутка я быў арыштаваны. Мяне чакалі пакуты і, калі не смерць, то вясло галерніка. Ніхто, ведаючы мой куншт, не паверыў бы, што гэта выпадковасць. Я толькі адмаўляў, што меў на мэце пазбавіць баяздольнаесці цэлы карабель і прызнаваўся, што хацеў адпомсціць сцюарду...