Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Поўныя грамадзянскія правы мелі толькі лютэране, якіх была пераважная большасць, і каталікі. Лютэране, атрымаўшы прывілей вольнасці веравызнання яшчэ ў XVI стагоддзі, самі былі вельмі не паблажлівымі. He згаджаліся, прыкладам, на каталіцкія працэсіі, шэсці, пахаванні. Рада рашуча адмаўляла езуітам доступу ў Каралеўскую Капліцу. Гэта было не цяжка, бо каталікоў не прызначалі ані ў Раду, ані ў Лаву, ані ў Трэці Ардынак. Ян III ў спрэчках з горадам настойваў на пашырэнні іх правоў, у тым ліку праз гарантаванне месцаў у ардынках. Але Трэці Ардынак, самы шматлікі, так і не саступіў. Тады ў 1677 годзе кароль пастанавіў, што шэсць каталікоў павінны засядаць у Трэцім Ардынку.
Вось вам цікавая асаблівасць Гданьскай грамады, нямецкай якраз прыпомніў пан Генрык. Вы ж пэўна ведаеце, што ў Трансыльваніі, шмат пратэстантаў: лютэранаў, кальвінаў? Дык нашы гданьскія немцы спачуваюць венгерскім паўстанцамкуруцам, якія ваююць супраць цэсара, хоць і немца, але каталіка. Ходзяць газеткі, нібыта правадыр венгерскі, Цёкелі, змагаецца за пашырэнне пратэстанцкай веры, хоць кожны немец ведае, што
той правадыр есць хлеб з турэцкіх рук і больш працуе на султана, чым на “лютраў”.
Так, з тамтэйшымі дачыненнямі я знаёмы. На ўласнай скуры зведаў сказаў Андрэй, і, заўважыўшы запытальны погляд пана Генрыка, патлумачыў быў у палоне ў тых краях. I ў венграў пабыў, і ў туркаў. На шчасце не доўга. Але, прабачце, перапыніў вас.
Нічога... Дык вось, гэта адно назіранне. Зараз другое. Саксонскі электар здрадзіў свайму пратэстанству і стаў каталіком, дзеля польскай кароны. I што ж гданьскія пратэстанты? Вядома ж, з двух каталікоў лепшы свой, немец рагатнуў Гурніцкі Вось і мяркуй, хто яны найперш.
Сапраўды, заблытаешся засмяяўся Андрэй.
Найперш яны, як мабыць і я негацыянты заўважыў Гурніцкі. Спадзяюцца ад немца росту нямецкіх уплываў, атрымання такіх правоў, каб тая Варшава ім і ў сне не спатрэбілася. A ці Аўгуст II сваю Саксонію ў каталіцтва перавядзе, ці ў пратэстанцтве пакіне, гданьскім купцам, а за імі і ўсяму плебсу, будзе ўсё роўна. СапраўдныгербГданьска-дукатці талер. Гданьск схіляўся б да Рэчы Паспалітай, калі б яна была моцнай і забяспечвала яму бяспеку, правы, росквіт гандлю і рамёстваў. Тады б і караблі свае назвалі па-польску і не крывіліся б, гледзячы на варшаўскія ды кракаўскія шкуты.
Развітаўшыся з Гурніцкім, які забраў з сабою ўсе паперы, бо так было бяспечней, Андрэй вырашыў заскочыць да месье П’ера. Павітацца, выпіць куфел ь піва ці чаго мацнейшага і дамовіцца наконт сваіх рэчаў. He хацелася ствараць нейкія нязручнасці пану Гурніцкаму звыш таго, што ўжо адбылося. А тут якраз нагода перавезці свае куфры лодкай месье П’ера.
Перамовы не занялі шмат часу. Гучна павітаўшы Андрэя, гаспадар сам прынёс яму пачастунак і з дазволу лейтэнанта заняўся справамі, што не маглі быць адкладзены нават дзеля такога госця.
Нечакана да Андрэя з куфлем у руцэ наблізіўся незнаёмы.
Пан Забела, калі не памыляюся? Дазволіце каля вас?
Так, калі ласка запрасіў Андрэй, хоць незнаёмы ўжо сядзеў насупраць.
Лейтэнант французскага каралеўскага флота?
Былы лейтэнант. Але з кім маю гонар?
Маё імя вам нічога не скажа. Ну, няхай для зручнасці будзе хоць Адам. Першы чалавек. А род яго хай будзе, скажам, Кавальскі. Адам Кавальскі адрэкамендаваўся чалавек год сарака, строем падобны на гародскога ўрадоўца, хударлявы, доўгатвары.
А вам не здаецца, пане Кавальскі, што размова наша, як для людзей незнаёмых, пачынаецца вельмі не паважна. I заўважу: не з майго боку.
Незнаёмы не збянтэжыўся. Мажліва, наўмысна абраў гэткі тон.
Моцна перапрашаю! Гэта толькі на ўступе. Я прасіў бы васпана выдзеліць дзеля мяне крыху свайго несумненна каштоўнага часу з удаванай ветлівасцю сказаў Кавальскі.
Андрэю ад пачатку не спадабалася гэта незразумелая балбатня. Чалавек прыстойна апрануты, відавочна, выхаваны, вёў размову неўласцівым яго выгляду тонам, з адценнем навязлівасці, самаўпэўненасці. Але ці то пачувдё ветлівасці, ці нейкая доля цікаўнасці стрымала жаданнеўстаць і перасесці, альбо папрасіць таго аддаліцца да іншага стала.
Я прасіў бы адразу перайсці да сутнасці вашай справы, не люблю бязглуздых жартаў сказаў Андрэй.
Застасуюся да вашага ультыматуму, каб пазбегнуць яго поўнага зместу усміхнуўся незнаёмы. Улічыце адразу, іпто перад вамі важны кліент для вельмі сур’ёзных спраў. Мой прынцыпал, дакладней, мае прынцыпалы значныя асобы ў вашым Вялікім Княстве. Патрабуючы звестак пра тутэйшыя падзеі, яны, натуральна, не могуць збіраць іх самі. Я выказваюся ясна?
Андрэй прыгледзеўся больш уважліва. He пашкодзіць запамятаць новы твар.
Абсалютна ясна. Як усё гэта датычыць маёй асобы, я не хацеў бы праясняць.
Я ўсё ж патлумачу заспяшаўся пан Кавальскі. Урэіпце, пан згадзіўся мяне выслухаць.
Так, мушу кіўнуў Андрэй, не хаваючы незадавальнення.
Настроі ў атачэнні князя Канці, яго асабістыя намеры, сілы і сродкі, якія згодны ахвяраваць прыхільнікі. Любыя звесткі такога кшталту будуць сустрэты з вялікай і цалкам намацальнай удзячнасцю! падкрэсліў незнаёмы. He выключаецца прадстаўніцтва інтарэсаў Гданьска.
Андрэй вырашыў, што варта даведацца крыху больш, хоць бы з пачуцця лаяльнасці да Жана Барта. Зацікавіла і ўпамінанне Вялікага Княства.
Я такімі звесткамі не валодаю стрымана патлумачыў Андрэй. Першае не набліжаны да князя Канці. Другое атрымаў поўны абшыт з флоту і рыхтуюся пакінуць Гданьск, каб вярнуцца дадому. Спадзяюся, ўсё ясна?
Абсалютна ясна! засмяяўся Кавальскі.Менавіта ў гэтым сутнасць размовы.
Відаць было, што яго цяжка збіць з тропу. Адчувалася жаданне перайсці на прыязны, прыяцельскі тон.
Але ж спеху няма і нават тое, што вам давялося чуць, было б карысна для вялікага гетмана Княства і яго партыі.
Кавальскі адкрыта называў адрас патрэбных звестак, але моцна памыліўся ў разліках на даверлівасць маладога чалавека. А можа і на яго працяглую адарванасць ад Радзімы.
Найн! адрэзаў Андрэй, вымоўна пераходзячы на нямецкую мову. Я не надаюся на шпега, гер Кавальскі. 3 тым і развітаемся.
Нешта не верылася ў прыязнасць немцаў да ліцьвінскіх гетманаў. I Барнхольм міжвольна прыгадаўся.
Хвіліначку! спыніў яго хударлявец. Пан мяне злавіў, прызнаю. He ведаю чым, але я срамотна здрадзіўся. Будзем лічыць, што праверыў васпана на ліцьвінскі патрыятызм. Пакінем Сапегам іх клопаты і вашы сімпатыі. Наш горад баіцца быць уцягнутым у вайну і патрабуе дакладных звестак не менш, чым магнацкія колы Княства. Невядома чаго чакаць наступным летам. Намеры Барта...
Андрэй глянуў у вочы настойліваму суразмоўцу. Погляд разумны, спакойны, ані следу зухваласці, што праглядала ў першых словах.
Змушаны паўтарыць: я для гэтага непрыдатны.
Дазволю сабе не пагадзіцца, пане Забела. Маім прынцыпалам мякка запярэчыў Кавальскі, не ўзгадваючы прозвішчаў ці пасад і мне з іх ласкі, вядома ваша рэпутацыя ў вачах самога Барта. Дзеля ўзаемнай карысці маглі б абменьвацца звесткамі з замежных партоў. Ад абшыту не позна і адмовіцца. Пасрэдніцкія паслугі, сувязь з гандлёвымі дамамі занятак высокапрыбытковы. Пры панскім веданні тамтэйшых умоў, я маю на думцы Ла манш, Міжземнае мора, атрымаеце невычэрпную крыніцу скарбаў. Мы не кранаем палітычных стасункаў, мова выключна пра гандаль.
Ці то немца падманула маўклівасць Андрэя, ці то з іншай прычыны ён перастаў крыцца з сутнасцю сваіх прапаноў. Злёгку прыкрытыя словамі пра гандаль, яны не маглі не дайсці да такога суразмоўніка як лейтэнант Забела.
Памыляецца пан наконт крыніцы -усміхнуўся Андрэй. Дно выдатна відаць з ноку рэі, калі завіснеш у пятлі.
Вы перабольшваеце, пане Забела горача запярэчыў Кавальскі. Альбо па свайму зразумелі сказанае мною.
А роспыты пра князя Канці?
Чыста гандлёвы грунт. Становішча гданьскіх нэгацыянтаў у Францыі будзе залежаць ад таго, як развітаецца князь з Гданьскам. А што развітаецца, гэта несумненнна.
Кавальскі нечакана задзірліва зірнуў на Андрэя. Калі да гэтага моманту яшчэ і засталіся б сумненні, што перад ім немец, яны канчаткова развеяліся. Тон размовы змяніўся, і Андрэй вырашыў яе не спыняць. Яго здзівіла гэткая просталінейная вярбоўка. Адкуль спешка? Чаму менавіта ён трапіў на вочы? Напэўна ж ведалі пра звальненне са службы. Можа таму, што не француз? Шмат пытанняў раілася ў галаве, але гэты Кавальскі на іх не адкажа. Грае прызначаную ролю, не больш,
He бяруся аспрэчваць пэўнай слушнасці вашых сцверджаняяў,
але яны мяне не займаюць прамовіў Андрэй, не сілячыся ані на варожасць ані на ветлівасць. Лічыце гэта маёй месцачковай прывязанасцю, але я не магу дачакацца, калі пакіну Гданьск, князя Канці і ўсё, што між імі адбываецца альбо мае адбыцца. Паверце, вы былі б у страце, аплаціўшы тое, што маглі б ад мяне даведацца. Шпігун з мяне такі ж кепскі, як і купец.
Немец уздыхнуў, паказаўшы глыбокую скруху з прычыны лёгкадумнага неразумення Андрэем свайго шанцу. Устаў і, пахілены болып звычайнага, прамовіў з адценнем папроку.
Як няма вашай згоды, то няма магчымасці пераканаць, што вы робіце неадпаведны крок на жыццёвай сцежцы. Застаецца пажадаць шчаслівай дарогі і прасіць забыцца пра нашу сустрэчу і размову.
Ахвотна, вашмосць Андрэй пакінуў Кавал ьскаму вырашаць да чаго стасуецца ахвота: да размовы ці суразмоўніка.
Немец пашыбаваў да дзвярэй, пагойдваючыся ўсім целам. “Чысты бусел” падумаў Андрэй. “Ну і мне ўдалося: упалявала баба лося” прыпомнілася дзедава прымаўка.
He беручы ўдзелу ні ў якіх інтрыгах, раптам ублытаўся ў палітычнае павуцінне. Ведаў, штоўтакія нявызначаныя часіны, як іскры ў прысаку, распальваюцца колішнія супярэчнасці і варожасці, прысыпаныя попелам часу. На агонь, дзе смажыцца пячыстае для можных свету, пасылаецца безліч простых, не прагнучых адзначэння і славы людзей. Найлепшы спосаб пазбегнуць непатрэбных клопатаў як мага хутчэй ад’ехаць. He выключана, што гэты Кавальскі не паверыў яму і яшчэ больш упэўніўся ў адданасці лейтэнанта Забелы французскай справе, бо кінуў добрую службу дзеля нейкага занядбанага маёнтка.
Падчас размовы з Кавальскім Андрэй заўважыў, як месье ІГер, прабягаючы праз залу, кідаў на немца непрыязныя позіркі. Падносячы новыя куфлі, вымоўна глянуў Андрэю ў вочы. Варта запытаць, з кім гэта звёў лёс ці выпадак, падумаў Андрэй. Калі карчмар наблізіўся, каб запытаць, ці не зычыць ён япгчэ чаго-небудзь, папрасіў яго затрымацца на хвіліну.