Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Восем брам вядуць у горад, але мы пойдзем дзявятай засмяяўся марак Яшчэ крыху цярпення...
Зручны прычал быў аблеплены чаўнамі і чоўнікамі, большымі лодкамі.
Ну, вось мы і ў горадзе правёў рукою марак, калі яны абодва, разлічыўшыся з веслярамі, сталі на памосце. Вам зараз туды. Пойдзеце ўздоўж ракі і супраць маста направа будзе Длугі Тарг. Па ім дойдзеце да Ратушы, а там спытаеце, дзе ваша Піўная. Так вам будзе найлепей, калі вы горада не ведаеце.
Шчыра дзяку ю, пане! Рад ы быў займець такога спадарожніка Андрэй паціснуў руку мараку і прыемнага, і карыснага. Можа яшчэ спаткаемся.
Чаму не? Горад вялікі, але ўсе маракі таўкуцца ў шынках.
Андрэй пакрочыў падказанай дарогай і хутка апынуўся на галоўнай вуліцы. Мяркуючы па яе выгляду, горад быў не бедны. 3 цікаўнасцю назіраў знаёмую па нямецкіх гарадах забудову, новы для сябе натоўп, Першае, што заўважалася, гданьскі патрыцыят быў надзвычай схільны пакланяццаўсяму французскаму. Здалося, мужчыны пераймалі французскую манеру апранацца ахвотней за жанчын. Андрэй пазнаваў сурдуты з рукавамі і крысамі, камізэлькукафтанік без рукавоў, блюзы з буфястымі рукавамі. Апроч звыклых вузкіх штаноў трапляліся штаны-спадніцы да каленяў. Шмат хто выхваляўся каляровымі кашулямі замест белых сарочак. Боты з шырокімі падкасанымі халявамі аздаблялі стужкі, спражкі, разэты. I даўсяго гэтага мноства карункаў: на манкеты, каўняры і да шмат чаго іншага. Мяккія капелюшы з шырокім рондам і пакуль рэдкая ляска дапаўнялі строй гданьскіх моднікаў.
Жанчыны, мяркуючы па сустрэчных, любілі яркія колеры: кармазын, пурпуру, лаванду, фіялет і пунсовае.
Запытаўшыся раз ці два дарогі, прайшоў па вуліцах з меншымі, чым на Длугім Таргу дамамі. Але па ўваходах, дэкараваных балюстрадамі, каванымі кратамі, адмысловымі парэнчамі, па рыннах, што пад дахам і ўнізе над сцёкамі заканчваліся галовамі фантастычных стварэнняў, урэшце па разьбе на каменных частках, паглынуўшай немалую працу і немалы ж грош, відаць было, што тут жыве заможная частка грамадзян. Адзін з гэтых дамоў і належаў пану Генрыку Гурніцкаму. Андрэй падышоў да моцных дубовых дзвярэй, рэзаных раслінным арнаментам, і пастукаў завешаным на медным ланцугу малатком.
Скажы гаспадару, што пан Забела хоча бачыць яго ў пільнай справе сказаў дзяўчыне, якая з’явілася на парозе.
Толькі б ён быў дома, падумаў Андрэй, бо іначай невядома з кім гутарыць. Але праз лічаныя хвіл іны яго запрасілі ў сені, дзе ўжо чакаў
гаспадар. У сенях, што былі ў гданьскіх дамах прадстаўнічым памяшканнем, было крыху цемнавата. Андрэй разгледзеў толькі сходы на невялікую галярэю, і на ёй некалькі дзвярэй.
Прывітаўшыся, назваўся і патлумачыў, што яго прывяло. Гаспадар запрасіў у гасцёўню, прапанаваў прысесці, а сам на момант адлучыўся. Вярнуўшыся, уладкаваўся насупраць госця. Андрэй убачыў перад сабою прыемнага з выгляду чалавека гадоў за сорак, росту не так высокага, будовы складнай, значна пасівелага, але відаць моцнага целам.
Паколькі пан ужо адрэкамендаваўся і з’явіўся па пільнай справе, я мушу засведчыць уласным словам, што перад ім гаспадар гэтага дома Генрык Гурніцкі ветлівая ўсмешка ажывіла яго твар. Чым магу служыць?
Пакуль што толькі увагай адказаў Андрэй.
Ен коратка выклаў усё здарэнне ў Капенгагене і падаў пакет з лістом Ханса Енсена. Пан Гурніцкі агледзеў пячаткі, зламаў іх, разгарнуў покрыва. Уважліва прачытаў ліст, на хвйгіну задумаўся, яшчэ раз прагледзеў. Паведамленне занепакоіла.
He чакаў у роздуме прамовіў Гурніцкі не чакаў, але і не здзіўлены. Пану вядомы змест ліста?
Толькі тое, што гэта папярэджанне для пана, і спешнае. Таму я неадкладна з’явіўся да вас адказаў Андрэй згодна з праўдай.
У сам час сказаў Гурніцкі. Некалькі дзён пазней было б позна. Вы ўратавалі мяне ад вялікіх страт, калі не ад банкруцтва.
Значыць, трывога пана Енсена была абгрунтаванай? Гэта яго, а не мая заслуга ў дапамозе васпану патлумачыў Андрэй.
Трывога цалкам абгрунтаваная пацвердзіў гаспадар. Цяпер, калі небяспека амаль знікла, дазволю сабе пажартаваць: дзяліце з Хансам свой удзел у ратаванні як хочаце, але мая ўдзячнасць абодвум проста невымерная.
Унеслі пачастунак і размова пайшла аб розным. Гаспадар паступова даведаўся пра адысею Андрэя Забелы, якая яшчэ не скончылася, але, здаецца, набліжалася да завяршэння.
Пане Забел а, я гатовы да паслу г не толькі ў якасці звароту пазыкі, але з пачуццяў чыста чалавечых. Таму не палічыце навязлівасцю, калі сам запрапаную пэўную дапамогу ветліва, але настойліва прамовіў Гурніцкі.
-1 думкі такой не можа ўзнікнуць! горача ўсклікнуў Андрэй. У мяне тут аніводнага блізкагачалавека, зусім не ведаю, што робіцца ў Рэчы Паспалітай. У Францыі не пімат даведаешся, а князя Канці мне, лейтэнанту, распытваць не выпадала усміхнуўся Андрэй.
Гаспадар адцаў належнае жарту госця і заўважыў з сумнай усмешкай:
Асмелюся сумнявацца, ці Яго Высокасць сам належна павядомлены, інакш не змарнаваў бы гэтулькі часу, зруйнаваўшы свой шанец.
Аж гэтак?!
Мяркуйце самі: Гданьск да сустрэчы рыхтаваўся, як да аблогі альбо штурму. Да ранейшых немалых прыгатаванняў Рада ўвяла яшчэ адзін падатак на вайсковыя патрэбы. Вярбуецца трыста жаўнераў і два дзесяткі кавалерыі. Камендант патрабаваў больш, ды Шырокая Лава не згадзілася.
Стала ясным з’яўленне патруля на моры і тлумачэнне наконт французаў.
Але ў атачэнні князя мякка запярэчыў Андрэй хутчэй наадварот, спадзяюцца на зычлівае стаўленне.
Горад сам на сутычкі не пойдзе, але радасны натоўп насустрач князю не з’явіцца Гурніцкі раптам спахапіўся. Даруйце, я выказваюся так рэзка, а вы напэўна належыце да французскай партыі?
Мая партыя, пане Гурніцкі, складаецца з мяне аднаго і не мела выпадку вызначыцца. На французскай эскадры я па зычліваму запрашэнню адмірала Варта з дазволам атрымаць поўны абшыт з прыбыццём да Гданьска.
Oro! To вы маеце значныя сувязі!
Дзе там махнуў рукою Андрэй. He больш як пэўная адарацыя камандзіра да стараннага афіцэра. 3 адплыодём эскадры ўсе сувязі парвуцца назаўсёды.
Гурніцкі з разуменнем паківаў галавою і над нечым задумаўся. Андрэй не парушаў яго думак, чакаючы далейшых роспытаў.
Скажыце, пане Забела, вы маеце якія сведчанні вашай асобы, дыпломы якія? He падумайце, крый Вожа, што я хачу ўпэўніцца наконт вашай асобы. Але сёння такія паперы могуць вам спатрэбіцца на кожным кроку. Асабліва пасля звальнення з эскадры. Улады панічна баяцца шпігуноў. Кароль ужо патрабаваў арыштаваць усіх французаў, заадно і тых, хто з імі трымае. Нават каралеву-ўдаву, можа таму, што францужанка, папрасілі спыніць рассылку сваіх незлічоных кур’ераў і двор паменшыць. Вядома, не ўсе забароны выконваюцца, але іх лёгка ўжыць да кожнага ў патрэбны момант.
Я ўжо з гэтым сутыкнуўся, да вас кіруючыся.
Андрэй пераказаў размову выпадковага спадарожніка з афіцэрам хутчэй за ўсё гарадской варты, дзякуючы якой пазбег высвятлення асобы.
Што да папер, то калі падумаць, нічога і няма заклапочана адзначыў Андрэй. Што было пры мне, калі трапіў у палон, знікла. Mary атрымаць нейкі ліст ад Барта ці камандзіра фрэгата, але, з улікам пачутага, карысці ад гэтага можа быць менш, чым шкоды. Легкадумнасць з майго боку.
Ясна гаспадар усміхнуўся госцю, баючыся паказацца нягжэчным. Ці маеце з сабою якую маёмасць? Памятаеце, я папярэджваў пра навязлівасць.
Крыху ёсць. Пару куфэркаў, адзенне, зброя, кнігі... Розныя дробязі. Маю трохі грошай пералічыў Андрэй сваю небагатую здабычу тулячых год.
Усё гэта зараз на караблі? здагадаўся Гурніцкі. Вы ўзважце такую прапанову, час, я спадзяюся, ёсць. Толькі трэба не ўпусціць яго, бо можа быць па рознаму.
У тоне размовы Гуніцкага адчувалася прыхаванае папярэджанне. Відавочна было, ён няблага арынтаваўся ў тутэйшых справах, a мо і ў становіпічы ўсёй дзяржавы.
Я мог бы перасладь вашы куфры ў надзейнае месцаў Варшаву. Адтуль будзе лягчэй іх забраць, ды і клопату менш. Неўзабаве выпраўляю ўверх па Вісле свае шкуты на зімоўку. Вось з імі усё перадалі б майму кампаньёну на перахоўванне.
Гэта было б выдатна, пане Гурніцкі. Лепш і не прыдумаць! Аядрэй не хаваў задавальнення нечаканай прапановай. Бо я хацеў адбыць першае падарожжа ўлегцы, у сядле.
Разумна! Хоць ваш намер не грунтуеода на разуменні сітуацыі Гурніцкі перапрашальна ўсміхнуўся. Бескаралеўе распаношыла ўсякуюпошасцьпалясах. Наўзброенагавершнікаменш ахвотнікаў нападаць, чымсьці на чалавека ў вазку ці карэце з куфрамі.
Андрэй рызыкнуў выказаць меркаванне.
Але ж да нейкага абозу ці атраду можна далучыцца?
Вядома, можа трапіода шанец. Але ў паветры моцна пахне канфедэрацыямі. Hoc маю неблагі пан Генрык засмяяўся, таргануўпіы свой сапраўды не кароткі hoc. А тады, хто каму вораг, хто сябар? Ручнік на левай руцэ, ці повязь на правай? He разбярэш, дзе палітыка, дзе звыклы разбой. Таму і кажу, што нельгамарудзіць.
У такім разе і грошы везці з сабою неразумна?
Безумоўна. Я раіў бы пакарыстацца тутэйшымі банкірамі. Бяруся рэкамендаваць пан Генрык запытальна зірнуў на Андрэя. Пазней гэты дэпазіт можна перавесці на Вільню. Між Гданьскам і Вільняй сталыя фінансавыя сувязі.
Ахвотна застасуюся да вашых рэкамендацый, пане Гурніцкі. Я не належаў да можнай сям’і, а зараз увогуле не ведаю, да чаго вяртаюся.
Гурніцкі з разуменнем паківаў галавою. Памаўчаў, раздумваючы.
Калі кан’юнктура і панскія намеры супадуць, то можна і тут пусціць пэўныя сродкі ў абарот. Гандал ь Гданьска церпіць ад войнаў, але не занікае. У выпадку мірнага ўсталявання ўлады можна чакаць усплёску гандлю абгрунтаваў пан Генрык сваю прапанову. А мне, васпане, прыйшла думка! Што, кал і даць вам даверчыя лісты да сваіх кампаньёнаў у Варшаве, у Любліне, у Вільні? Тут, у ратушы, выправім дакумент, як майму агенту. Адпаведныя пячаткі хоць з воску, а маюць вялікую вагу засмяяўся Гурніцкі.
Андрэй задумаўся. Прапановы пана Генрыка здымалі цяжар непрывычных клопатаў і ўводзілі справы ў пэўны парадак.
Цяпер я павінен вам дзякаваць, пане Генрык усклікнуў Андрэй. Сам я ваўсім гэтым проста не кемлю.
Андрэй спахапіўся, што звяртаецца да гаспадара па свойскі. Гурніцкі сам пайшоў услед.
Ну, маракі, пане Андрэй, народ увішны. Неяк бы далі сабе рады. Але ўдзячнасць вашу прымаю з прыемнасцю. Здаецца, мы з большага ўзгаднілі ўсе справы. А цяпер я настойліва запрашаю вас застацца ў мяне з начлегам. Выпраўляць вас на карабель такой парой было б для мяне зусім, ну зусім непрымальным!