Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Прыемная гэта хвароба, па філасофскі мяркуючы. Вам, Андрэ, яна прынесла нейкую разнастайнасць, мне перапыніла аднастайнасць. Як кажуць, кожнаму сваё. Я не пакрыўджуся, калі маё прадоўжыцца да прыбыцця ў Польшчу. Там я, напэўна, імкліва вылечуся. Але няхай гэта будзе нашай таямніцай Жан ізноў засмяяўся. А калі сур’ёзна, то гэта дробнае недамаганне. Застудзіўся. Пабудзьце трошкі з хворым таварышам, Андрэ. Яму так сумна на адзіноце наўмысна плаксіва закончыў Жан.
Андрэю падабаўся гэты жартаўнік. За непрацяглы час сумеснага ваяжу ён ніколі не бачыў Жана пахмурным, незадаволеным. Гэтак
жа лёгка і бесклапотна нёс ён і вахтавыя абавязкі. He здзівіўся б, убачыўшы яго такім жа ў бітве.
Вы даўно ведаеце нашага адмірала, Андрэ? запытаўся Жан, калі Андрэй прымасціўся на скрынцы для рэчаў, уціснутай у кут маленькай каюты. Добра, што другі жыхар быў акурат на вахце.
Хто ж пра яго не чуў! адгукнуўся Андрэй. Мне больш давялося плаваць з дэ Грэсэ на Міжземным моры. Ён і рэкамендаваў мяне Жану Барту. Так што не вельмі даўно.
Ого! Такую рэкамендацыю нялёгка заслужыць! усклікнуў Жан. Я крыху чуў пра дэ Грэсэ. Патрабавальны камандзір.
Так пагадзіўся Андрэй.
To вы можа былі і пад Тэксэль? Жан нават прыўзняўся на пасланні, а вочы лейтэнанта загарэліся цікаўнасцю.
Апавяданні пра Жана Барта, як і пра шэраг іншых французскіх карсараў-адміралаў залічваліся да марскога фальклору. Шмат якія нагадвалі авантурныя аповесці, і толькі замкнутасць асяродзя перашкаджала ім выліцца на паперу. Вось зусім нядаўна, год таму, адмірал спаліў і здабыў болып васьмідзесяці караблёў у пераможнай бітве з галандцамі. А два гады раней прарваў шчыльную ангельскую блакаду вакол Дзюнкерка і прывёў у порт вялікі канвой са збожжам. Вайна за збожжа была вайной за выжыванне Францыі і полем хвалы для маракоў. Аднойчы Жан Барт свядома пайшоў у ангельскую няволю, каб уратаваць ад захопу канвой гандлёвых суднаў. Нядолю палону і рызыку ўцёкаў падзяліў з ім другі будучы адмірал Клод Фарбэн, “жах Міжземнага мора”. Шчасце ці гарт дапамаглі ўцекачам два дні веславаць ад ангельскага Плімута да гнязда французскіх карсараў Сент-Мало.
Давялося быць і пад Тэксэль кіўнуў Андрэй. Але вы, бачу, самі дастаткова ведаеце. Што тут дадаць? Гонар служыць у Жана Барта, гэта так.
Дык на гэты ваяж вы прызначаны самім адміралам?
Андрэй не крыўдаваў на такія роспыты. Цесны свет карабельнага жыцця патрабаваў навін, чутак, урэшце плётак. А фаварызаванне каго б то ні было вышэйшым начальнікам выклікала калі не зайздрасць, то цікаўнасць.
Тутусё іначай. Адмірал ласкаваўважыў маю просьбу. Я не француз. Я з той краіны, куды мы вязём Яго Высокасць патлумачыў Андрэй.
Дык ты суправаджаеш свайго караля! здагадаўся Жан.
Ды не засмяяўся Андрэй. Выпадкова мы апынуліся на адным караблі. Вось у адной карэце мы б не маглі апьшуцца.
Жан прыўзняўся, абапёршыся на локаць, гатовы слухаць.
Я чуў ваша нязвыклае прозвішча, але яно мне нічога яе гаварыла. А распытваць не выпадала... Андрэ, Андрэ і гаворка, як
у радавітага француза. Цягне на радзіму? Але тут вы зрабілі б добрую кар’еру. Наш флот лепшы ў свеце. Эскадры ў Індыйскім акіяне, у Вест-Індыі, на Атлантыцы. Адмірал вам спрыяе, а гэта важыць нямала.
Андрэй не пярэчыў. Усё пачутае было праўдай і мары маладых афіцэраў пра жыццёвы аванс былі яму зразумелыя. Асабліва тых, з бяднейшых шляхецкіх радоў.
Чалавека, як і птушку, цягне да родных мясцін прамовіў на тлумачэнне.
Пэўна за такі працяглы час крыху ўсё ж адвыклі, забыліся на былое? спагадліва запытаўся Жан. Ubi bene, ibi patria, дзе добра, там і радзіма.
У нечым так. Увесь час у іншым асяроддзі, з чужымі людзьмі. Чалавек змушаны прыстасоўвацца, нават неўсведамляючы гэтага. Але сам-насам са сваімі думкамі, ажывае нешта, здаецца даўно забытае, незваротна страчанае. Dulcis locus patriae, салодкія мясціны айчынныя усміхнуўся Андрэй як на пярэчанне.
Разумею, Андрэ, мне цікава вас слухадь запэўніў лейтэнант, нібы баючыся пакрыўдзіць калегу недаверам.
Я лічу, гэта кожнаму ўласцівае. Раптам з’ява за з’явай усплывае ў памяці. Тады і прыходзіць настальгія: ты адтуль, твае там.
Жан, як старанны слухач, заківаў галавою. Урэшце, як марак, ведаў, што такое сум па дому, асабліва падчас халодных начных вахтаў.
Так, там жа і сям’я, бацькі? напомніў ён.
-1 гэта. Хоць у мяне там толькі дзед і бабуля. Але звестак з дому не маю. На мае колькі лістоў адказу не атрымаў. Хоць і як было атрымаць у маім становішчы? Так што невядома, ці жывыя мае старыя прамовіў Андрэй.
Бачыце, мне хацелася пазнаёміцца з вамі бліжэй, Андрэ. Хвароба дапамагла. He шанцуе мне на сяброўства з тымі, хто спадабаўся! Толькі пазнаёміліся, а хутка развітанне. Але, ведайце, Андрэ, у Францыі вы маеце сяброў не толькі між адміралаў, а і сярод малодшых афіцэраў.
Ён імкліва працягнуў руку Андрэю.
* * •
Калі эскадра Жана Барта без прыгод і страт прайшла Паўночным морам і павярнула ў Дацкія пралівы, на польскай зямлі адбывалася канчатковае ўсталяванне Фрыдрыха-Аўгуста I на пасадзе Рэчы Паспалітай. Пакуль князь Канці чакаў нейкіх намроеных паслоў Рэчы Паспалітай з запрашэнняміфрыдрых-Аўгуст I не марнаваў часу. Адным з першых яго пачынанняў стаў зварот да караля Даніі з просьбай не прапускаць французаў на Балтыку. Гэта
было б лёгка: Данія ў тыя часы мела значны флот і валодала абодвума берагамі праліваў. Але кароль Даніі не хацеў сварыцца ні з Саксоніяй, ні з Францыяй. Даўшы французскім караблям згоду на праход Сундам, зрабіў выгляд, што не ведае і не цікавіцца, ані хто там едзе, ані куды і навошта. У выніку французы рыхтаваліся аддаць традыцыйны салют на гонар не караля, а каралевы. Момант быў не толькі цырыманіяльны, але і палітычны.
У дзверы каюты пастукаліся і на парозе з’явіўся пасыльны.
Вахценны начальнік вітае месье лейтэнантаў адсалютаваў матрос. Загадана паведаміць, што набліжаемся да Кронбурга.
Дзякуем, хлопча! ажывіўся Арман. Ідзём вітаць дацкі каралеўскі двор!
Караблі ў кільватэрным парадку, ідучы адзін за адным, набліжаліся да важнага пункту падарожжа. Пазіраючы праз трубы на велічны каралеўскі замак, Андрэй з Арманам слухалі грукат гармат, што выкідвалі з пашчаў языкі полымя і клубы густога дыму, спавіўшага чорнымі хмарамі ўсе пяць караблёў. Каралева выканала патрабаванні этыкету, і замак адказаў належнай князю крыві колькасцю залпаў. Да Андрэя з Арманам падышоў сусед па каюце, Марсэль з Марсэля, як ён сам сябе называў. Ад яго патыхала парахавым дымам.
Вось і ўсё! Караля няма дома, а што ты зробіш з жанчынай, асабліва калі яна каралева? Яе Вялікасць разумее, што нам пара пахадзіць па цвёрдай зямлі! Некалькі барылак пораху далі неабходны гук і дым і, прашу, месье, праходзьце! Вось гэта ветлівасць' -• весела пракрычаў ён, яшчэ аглушаны громам сваіх гармат у цеснай падпалубнай прасторы.
Я чуў, пастаім у Капенгагене пару дзён сказаў Андрэй.
Рыхтуйцеся да мірнага дэсанту Марсэль пакрочыў да люка.Спадзяюся, Данія не такая змрочная, як у Шэкспіра?
Упэўнены, што не такая адказаў у тон яму Андрэй але папярэджваю, што зусім не падобная на Марсэль.
Між волі адзначыў, што да Гданьска ўжо зусім блізка. Што нас там чакае?
Дасведчаны Паліньяк яшчэ за восем тыдняў да выбараў настойваў на неадкладным прыбыцці князя, каб узяць уладу адразу пасля элекцыі. Дыпламат нагадваў пра закалоты падчас падвойньхх выбараў у часы Стэфана Баторыя і Жыгімонта, дапускаючы “магчымасць грамадзянскай вайны, калі які-небудзь выпадковы кандыдат вырушыць на Кракаў, каб там каранавацца.” Ведаючы пра гістарычныя прэцэдэнты, як у чароўную кулю глядзеў. Затое канкурэнт не марудзіў.
Як толькі Фрыдрых-Аўгуст даведаўся, што 28 чэрвеня яго абралі каралём, звольніў усіх чыноўнікаў Саксоніі з абавязкам адкупіць
пасады альбо саступіць іх болып заможным людзям. Каб саксонская шляхта запамятала радасную падзею, наклаў на яе кантрыбуцыю, устанавіў акцызы. Уся Саксонія кляла Рэч Паспалітую, за гэтыя дадатковыя паборы, калі курфюрст вырушыў туды, ведучы з сабою восем тысяч войска.
Дэлегацыя сенатараў і паслоў, маючы з сабою пакта канвента, сустрэла яго ў Тарноўскіх Гурах. Між паноў Вялікага Княства нельга было не заўважыць вядомага канфедэрата Людвіка Пацея, берасцейскага падскарбія і яго пераможцаў Сапегаў, стрыечных братоў Міхалаў. Каб узрушыць сэнтымэнтальную шляхту, саксонец выступаў у кунтушы і жупане. Некалькі дзён ішло гучнае святкаванне з бясконцымі тостамі і віватамі. У гэтым здольнаесці і густы абранніка задавальнялі самага моцнага п’янтоса і гуляку.
Толькі 25 ліпеня скіраваліся да Кракава. Саксонец да пары не даваў волі жаўнерству, дзе грашамі, дзе ўгаворамі ды абяцанкамі схіляў на свой бок уплывовых людзей. Праз таго ж махляра Пшэбэндоўскага плаціў запознены жолд кароннаму войску і рэгімэнты, прызнаваўшыя дагэтуль князя Канці, тлумна
Каранацыя Аўгуста II у Кракаве
пераходзілі на бок саксонца. Шырылася прызнанне ФрыдрыхаАўгуста і між кракавянаў. Пара было пераходзіць да каранацыі.
Частка сенатараў пад старшынствам біскупа Домбскага правяла нараду і прызначыла дзень каранацыі а праз два дні каранацыйны Сойм. Пратэст прыхільнікаў Канці з Варшавы не меў рэальнай сілы. Завязаны варшаўскім з’ездам канцістаў рокаш, не падтрыманы войскам, застаўся на паперы. Вялікі гетман Сапега, прызначаны 28 жніўня яго правадыром, адмовіўся заняць пасаду з-за адсутнасці грошай на войска. Прымас, усё яшчэ схільны да рокашу, прызначыў гетмана старшыняваць на з’ездзе ракашанаў Вялікага Княства, але абодва палітыкі ўжо вагаліся і кожны вёў па~ таемныя перамовы з Фрыдрыхам-Аўгустам. А той, у абыход Сапегі і Радзеёўскага, паціху перамаўляўся з іншымі завадатарамі рокашу. Гешэфт круціўся вакол цаны за падтрымку.
А вось каранацыю належала выконваць цырыманіялам, асвечаным традыцыямі і замацаваным законамі. Соймавыя ўхвалы сцвярджалі права каранавання выключназаархібіскупам гнезненскім, прымасам. Замена дазвалялася ў выпадку смерці альбо адмовы. Тым часам прымас Радзеёўскі быў жывы-здаровы і не збіраўся адмаўляцца ад свайго прывілею. Болып таго, засцерагаў Домбскага перад грахом святатацтва. Станіслаў Домбскі, прагны ўзвышэння і цікаўны спраў свецкіх мо’ болып, чым рэлігійных, працяглымі прамовамі пераконваў нерашучых, што мае права на каранацыю.