Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Вы думаеце, што Барт абавязкова пачне вайсковыя дзеянні?
Флемінгу залежала на схіленні хоць бы аднаго з вышэйшых урадоўцаў горада.
Прапануемыя Яго Вялікасцю крокі могуць унесці ў шэрагі канцістаў разгубленасць, пазбавіць апірышча ў гарадскім асяродзі паспрабаваў суцешыць бургамістра.
Бургамістр адказаў нечакана рашуча:
Я не думаю, што князь Канці плыве з мэтамі пачаць вайсковыя дзеянні. Але, калі пачаць тыя захады, якія нам прапануюцца, то сутычкі пачнуцца насуперак думкам князя і нашым! А Барт імі пакіруе адпаведна свайму таленту.
Але кароль!.. заўважыў Флемінг з ноткай папроку.
Хітрыя гданьскія негацыянты, ён не сумняваўся, не паленаваліся выведаць усё цікавае наконт эскадры Жана Барта.
Гданьск ад пачатку не жадаў умешвацца адгукнуўся бургамістр. Абвясціў, што прызнае таго, хто карануецца першы. Эльблонг і Торунь нас падтрымалі. Чаго яшчэ жадаць ад купецкіх гарадоў? Гданьск не можа весці вайну з дасведчаным войскам.
Але князь Канці высадзіцца менавіта тут, і сюды будуць сцягвацца яго прыхільнікі з надіскам зазначыў Флемінг.
Бургамістр пачаў сумнявацца ў разумовых здольнаесцях людзей, што рыхтавалі ўсе гэтыя загады і прапановы. Як дагэтуль, не прагучала анічога на карысць горада.
Як вам, гер міністр, бачыцца наша вайна з эскадрай Барта, прыхільнікамі Канці і часткай войска, што стане за ім? Дзе людзі, дзе прыпасы, зброя? Пра гэта ж ні гуку!
Ну, Гданьск горад не бедны...
He бедны? To стане бедны! ужо са злосцю ўсклікнуў бургамістр. Зачапіць французаў азначае страціць на гандлі з Францыяй! Раздражнім Барта, ён затопіць пару караблёў блізу Гданьска, і бліжэйшым летам шмат хто з традыцыйных гасцей пойдзе на Рыгу і Каралявец. Пакуль тудою ідуць лес ды каноплі з Вялікага Княства, а пойдзе і наша збожжа, і тавары з Украіны. Каралю залежыць на бедным Гданьску?
Флемінг не мог прызнацца бургамістру, што Міласцівы кароль у пэўных сваіх разліках спадзяецца менавіта на багаты Гданьск. Вырашыў на нейкі час перайсці ад спраў вайсковых да скарбовых. Можа тут пагадненне знойдзецца лягчэй?
За Гданьскам ёсць запазычанасць асцярожна пачаў ён. Кароль даручыў напомніць пра належнасць з палёвага міністр вымоўна зірнуў на бургамістра.
Але на гэтай глебе бургамістр адчуваў сябе больш упэўнена. Палёвае, ад слова “паль“ прычал, прыстань збіралася пад наглядам палёвага камісара, другога, пасля бурграфа, каралеўскага прызначэнца, які пільнаваў пабору належнай каралю паловы мытнага збору з караблёў. За час бескаралеўя ў палёвай каморы сабралася значная сума.
Горад моцна патраціўся на абарончыя прыгатаванні заўважыў бургамістр. А нам дагэтуль не вернуты больш двух мільёнаў злотых, ахвяраваных на абарону яшчэ падчас шведскага патопу.
“Добра, што не падчас сусветнага,” злосна падумаў Флемінг, разумеючы, што пачынаецца торг. Бургамістру сваю чаргусердаваў на Аўгуста II: ледзьве пачаў панаваць, а ўжо азываецца за належным. А хіба сённяшнія выдаткі на войска не дзеля яго кароны?
Мы прасілі б Яго Вялікасць ахвяраваць гэтую належнасць на пакрыццё нашых выдаткаў сказаў ён.
Асмелюся меркаваць, што Яго Вялікасць не задаволіць такую просьбу.
Флемінг павагаўся, ці казаць, што кароль ужо выдаў асыгнаты пад гэтыя грошы для платы войску, скіраванаму ў Каралеўскую Прусію супраць Канці. Вырашыў, што ўсё адно стане вядомым, і патлумачыў сітуацыю.
I гэты кароль не збіраецца вяртаць даўнія траты. Трэба трымаць тое, што ў руках, каб не пашыцца ў дурні, зразумеў бургамістр.
Калі ж можна разлічваць на аплату запазычанасці? нагадаў міністр.
Вы ж ведаеце, што гэтая справа не ў маёй выключнай кампетэнцыі. Я выказваюся як адзін з урадоўцаў. Але асмелюся напомніць: не можа ісці гаворка, што горад нешта вінен бургамістр рашуча стаяў на сваім. Было безкаралеўе, палёвае захоўвалася адпаведна закону. Дадам, калі гер міністр не ведае, што па звычаю, яно выплочваецца толькі пасля пацвярджэння новым каралём прывілеяў і вольнасцяў горада.
Так, я ведаю пра гэты звычай. Але сённяшнія абставіны... Флемінг прымоўк.
Бургамістр не пачутках ведаў, што каралеўскія “абставіны”, датычныя грошай абавязковая і неадступная прыналежнасць кароны.
Сённяшнія абставіны, гер міністр, прымушаюць Гданьск плаціць выкуп канфедэратам, якія пагражаюць спаліць вёскі горада. He атрымала таварыства аніякай платы ад улад канфедэрацыі! А пры чым тут Гданьск? Дзе ж абарона ад караля, я ў вас пытаюся? Мы вымушаны наймаць жаўнераў для аховы вёсак, а гэта зноў выдаткі.
He шанцуе з гданьскімі купцамі, падумаў Флемінг. Міністр ведаў, што не раз рабіліся спробы ўсе даходы ад палёвага перахапіць на карысць караля і Рэчы Паспалітай. Горад запатрабуе забеспячэння ад гэтай пагрозы перш, чым разлічыцца. Хітрая Рада будзе ціснуць на караля, каб хутчэй пацвердзіў прывілеі.
Але ж прывілеі ўжо можна было пацвердзіць. Чаму Рада не парупілася?
А хто мог забяспечыць ахову дакументаў? адказаў бургамістр, не хаваючы раздражнення. Хіба мы маглі ў той сітуацыі, ды і ў сённяшняй, рызыкаваць аўтэнтыкамі прывілеяў? Вакол гойсаюць зграі шляхты, разбэшчанае войска.
Так, гэта вы слушна кажаце паспяшаўся прызнаць Флемінг. Неспакойна ў дзяржаве, вельмі неспакойна. Але Яго Вялікасць загадаў рыхтаваць значны экспедыцыйны корпус. Ён скіруецца сюды, бліжэй Гданьска. Дарэчы, камандаваць ім хутчэй за ўсё давядзецца мне патлумачыў ён. Можа стане цішэй у ваколіцах.
Гэта яшчэ невядома, падумаў бургамістр, але ні адмяніць, ні перашкодзіць гэтаму Гданьск, вядома, не можа. Абодва памаўчалі, не знаходзячы выйсця кожны са свайго становішча. Цішыню парушыў бургамістр.
Я думаю, Рада пагодзіцца з выплатай па частках, але значна пазней сказаў ён як на суцяшэнне.
Флемінг быў задаволены і гэтым. Пакуль канчаткова не вы-
раіпыцца, хто застанецца каралём, горад грошы не аддасць, гэта ясна. Трэба, каб кароль зразумеў і гэта, і тое, што горад сапраўды патраціўся. Багаты Гданьск спатрэбіцца і Саксоніі. Цяпер гэта і яе выхад да мора. Усё ж у Флемінга выспела перакананне, што Рада знойдзе выйсце прымальнае і для караля, і для горада. Клопат пра французаў пакінем Людовіку XIV.
- Я зраблю ўсё, каб пераканаць караля, калі не саступіць у пэўных патрабаваннях, то глянуць паблажліва на не зусім дакладнае іх зразуменне. Якуб Флемінг усміхнуўся бургамістру як паплечніку ў змове.
- Перадайце каралю, што Гданьск шануе маястат Яго Вялікасці і абароніць яго як належыць шчырым падданым!
• ♦ ♦
Норд-вест, што парывамі схіляўся да чыста паўночнага, прынёс кароткія дажджыстыя шквалы. Неба ахінулі цяжкія, змрочныя хмары, з якіх раз-пораз сыпаўся дробны, надакучлівы дождж. Усе вольныя ад вахты зніклі пад палубай і па каютах, вахтавыя шукалі схованкі за наветраным фальшбортам. Захіналіся плашчамі афіцэры на юце, лаючы непагадзь і паўночныя краіны, марылі пра сухое адзенне і кубак гарачага віна.
Аядрэй, павярнуўшыся спіною да ветру і ўцягнуўшы галаву ў плечы, вяртаўся думкамі да Капенгагена, які даўно схаваўся за шэрым даляглядам.
Два дні пастою не пакінулі якіх-небудзь значных уражанняў. Першы пайшоў на выпраўленне дробных пашкоджанняў, набралі свежай вады і правіянту, аддалі і атрымалі пошту.
На другі дзень Андрэй з Марсэлем адбылі кароткі шпацыр па горадзе. Горад паказаўся невялікім і ў параўнанні з портамі Францыі панурым, ці хутчэй сумнаватым. Ды і пара такая, надвор’е не з лепшых. Сябры не хацелі сядзець у якім задымленым шынку, слухаючы марскія байкі. Самі іх ведалі безліч, таму пасля агляду горада скіраваліся назад: Марсэлю было неўзабаве на вахту. Андрэй прапанаваў павярнуць на вузкую вулку, што па яго разліках вяла проста да прычала, дзе чакала шлюпка з іх фрэгата. Занятыя размовай, ледзьве паспелі адскочыць, калі проста перад імі плюхнулася вылітая зверху вада.
От, халера! выгукнуў Андрэй, задраўшы галаву.
Зверху пачуўся спалоханы дзявочы піск і мільгануў у вакне белы фартух. Згледзеўшы, што іх строі не панеслі шкоды, дзеля прыліку трэпнулі капелюшамі па рукавах і крысах кафтанаў, пасмяяліся, пачуўшы ў доме нейкі лямант, і рушылі далей. Азірнуліся, пачуўшы за сабою цокат драўляных хадакоў і дзявочы крык. Маладзенькая дзяўчына ў белым фартуху даганяла іх, нешта лапочучы. У руках
трапятала штосьці белае, як яе фартух. Афіцэры спыніліся. He змаўкаючы, дзяўчынаў хвілю абмахала ручніком абодвух, змятаючы нябачныя пырскі, пакланілася і паказала назад на дом, адкуль выбегла. Лейтэнанты, не разумеючы, знакамі паказалі, што ўсё ў парадку, што няма клопату, і няхай паненка ўжо ідзе сабе і не лямантуе. Андрэй нават сунуў ёй у далонь манетку, паўтарыўшы нямецкае “гут, гут“. Аднак спробы адправіць дзяўчо не ўдаліся. Яна спрытна аббегла іх і, схіліўшыся ў паклоне, затараторыла сваё, паказваючы назад.
Ну што ты з ёю зробіш! усклікнуў Марсэль.
Каб жа яшчэ страшыдла якое, a то такое слічнае дзяўчо пагадзіўся з ім Андрэй.
А дзяўчына сапраўды была слічная, і чырвань ад узрушэння ці то ад сораму толькі надавала прывабнасці. Ад усведамлення бездапаможнасці ў вачах яе ўжо набягалі слёзы. Але тут ззаду пачуўся мужчынскі голас. Паспешлівым крокам да іх набліжаўся мужчына ў гадах, з выгляду купец. Пэўна, з заможных месцічаў. Узмахам далоні і нейкім загадам ён адаслаў дзяўчыну, і стукат хадакоў хутка заціх.
Вы размаўляеце па-нямецку, панове? першае што ён запытаў. Бо я не валодаю французскай.
Так, хоць і не выдатна адказаў Андрэй а мой сябар з большага разумее.
Вельмі добра. Мая віна. Выправіўшы пакаёўку з перапросінамі, скеміў, што вы яе можаце не зразумець. Яшчэ і яшчэ раз перапрашаю за прыкрае здарэнне.
Няма пра што гаварыць, мы толькі крышачку спалохаліся ад нечаканасці усміхнуўся Андрэй.
Ен раскінуў рукі паказваючы, што іх строі зусім не пацярпелі.
Тым не менш, тым не менш. Асмелюся запытаць, ці вы з тых французскіх караблёў, што зайшлі да нас надоечы?
Так, мы лейтэнанты флота Яго Каралеўскай Вялікасці Людовіка XIV, караля Францыі адказаў за абодвух Андрэй і адрэкамендаваў Марсэль Мансыньі і Андрэй Забела.
Забела! Дык гэта вы ўсклікнулі “халера1*?сквапна запытаў датчанін.
Я, шаноўны... пакланіўся Андрэй, здзіўлены нечаканым пытаннем.
Датчанін ступіў крок наперад і цырыманіяльна пакланіўся.
Ханс Енсен! Даруйце, не адрэкамендаваўся як належыць, хвалююся прамовіў ён.