Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Я, гер Енсен, выказаў свае адносіны да падзеі на роднай мове засмяяўся Андрэй. Ужываю, каб не крыўдзіць чужаземцаў.
Няўжо вы паляк?
He, я ліцьвін, падданы Рэчы Паспалітай.
Лёс вызначыў нашу сустрэчуурачыста прамовіў Енсен.
He разумею прызнаўся Андрэй.
Датчанін абхапіў падбароддзе і хвілінку памаўчаў, збіраючы думкі.
У двух словах не патлумачыш, дык ці не ўчыніце мне гонар і зойдзеце у мой дом? Перапрашаю за дакучлівасць, але Бог не даруе, калі я не скарыстаю пасланай мне нагоды ў мэтах, запэўніваю паноў, цалкам прыстойных, пра якія хацеў бы расказаць шаноўным панам.
Усё ў выглядзе і паводзінах чалавека прамаўляла на яго карысць. Ды і ўзрушанасць, шматслоўнасць, так не ўласцівая датчанам, сведчыла, што важная справа прымушае яго звярнуцца да выпадковых сустрэчных. Андрэй зірнуў на таварыша.
Заставайся, Андрэ сказаў Марсэль шпага з табою, вось табе пісталет. Асцярожна, набіты!
А гарматы ў цябе няма? усміхнуўся Андрэй.
He паспеў захапіць, ты ж падганяў!
Датчанін уважліва сачыў за іх перамовамі і відавочна трывожыўся, што адмовяцца.
Відаць, гэтаму чалавеку, сапраўды, патрэбна мая дапамога. He спыніў бы незнаёмых сказаў Андрэй.
А што ты, як перапрашаеш? Ты ж вольны да ранку. Па выгляду і гаспадар, і дом яго заслугоўваюць даверу.
Марсэль ляпнуў Андрэя па плячы, ветліва пакланіўся датчаніну, а Андрэй патлумачыў, што Марсэль не можа прыняць запрашэнне, трэба на вахту.
Тады я хацеў бы вітаць месье ў сваім доме на зваротным шляху павольна, старанна вымаўляючы нямецкія словы сказаў Ханс Енсен вуліцу і дом вы ведаеце.
Ахвотна, гер Енсен. Толькі папярэдзьце пакаёўку, каб нагрэла ваду, бо надыходзяць халады.
Д ружна парагатаўшы пасля андрэевага перакладу, развіталіся. Марсэл ь, пасвістваючы, пакрочыў у порт, а датчанін павёў Андрэя у свой дом.
У гасцінным пакоі, маючы пад рукою куфлі з пеністым півам, адразу перайшлі да справы.
Я маю ў Гданьску кампаньёна сказаў Енсен. Сумленны і надзейны чалавек. I я абавязаны як найхутчэй папярэдзіць, што яму пагражае вялікая страта, аможа і банкруцтва. Падрабязнасці пэўна будуць пану нецікавыя, але, давяраючыся, ахвотна адкажу на любое пытанне. Калі казаць карацей, несумленны контрагент і звязаны з ім махляр-пасярэднік могуць зруйнаваць майго кампаньёна небяспечнай трансакцыяй. Ваша дапамога, пан Забела, для мяне найлепшае выйсце.
Андрэй яшчэ быў не ўпэўнены, ці варта брацца за такую непрывычную і незразумелую справу, як дачыненні ў гандлі.
А ці не лепш знайсці каго адпаведнага на якім гданьскім судне? запытаў Андрэй.
У тым бяда, што гэты шлях зараз ненадзейны. Ані ў захаванні таямніцы, на чым нам абодвум залежыць, ані ў пэўнасці дастаўкі. Ваенны карабель не затрымаюць ані ветры, ані злыя людзі. Ну і яшчэ адно я павінен даверыцца дастаўшчыку ліста прызнаўся Енсен, зірнуўшы Андрэю проста ў вочы.
Але ж для вас тут найбольшая няпэўнасць. Васпан першы раз мяне бачыць, ды і то выпадкова зазначыў Андрэй.
Так, рызыкуюшчыра, не апускаючы вачэй, адказаў датчанін. Але менш, чым у іншым выпадку. He думаю, што на французскіх караблях шмат афіцэраў з Польшчы. He думаю, што тыя, якія ёсць, глыбока ўблытаныя ў нашы дацка-польскія справы. А дастаўца можа разлічваць на цалкам адчувальную кампенсацыю за турботы, на пэўны аванс. На прайдзісвета вы, пан Забела, не падобны.
Датчанін ізноў уважліва зірнуў у вочы Андрэю.
Так, я ўпэўнены, што не памыляюся.
Андрзй ніякаватаўсміхнуўся. Манеры, характар размовы схілялі да даверу гэтаму чалавеку і сустрэчнай шчырасці.
Дзякую за добрыя словы, гер Енсен. Я зраблю ўсё, каб вы не змянілі свайго меркавання аб маёй асобе. Мы адыдзем заўтра. За некалькі дзён будзем у Гданьску. Дайце мне неабходныя тлумачэвні і падрыхтуйце ліст.
Калі ўсё было зроблена і узгоднена, Андрэй і гер Ханс яшчэ доўга гутарылі пра дацка-польскі гандаль, пра магчымасці Гданьскага порта, які рвуць да сябе палякі, шведы, немцы. Выказваўся датчанін і пра няздольнаесць палякаў карыстацца портам на поўніцу.
Але як ты гэта зробіш, не маючы сваіх суднаў і сваіх людзей мора скрушна прамовіў Енсен. Сама шляхта не хоча, а другім не дазваляе, законы такія. Кампаньён мой, добры польскі шляхціц, каталік, вельмі гэтым незадаволены. Я на яго меркаванне і спасылаюся.
Я пра тыя мясціны Гданьск, Памор’е нічога не ведаю. He даводзілася ані самому быць, ані чуць ад каго іншага. Далекавата гэта ад нашых краёў сказаў Андрэй.
А я там быў і даволі грунтоўна вывучыўся, чаму належыць. Вазьміце хоць бы велізарную манаполію нямецкага элемента. Мала таго, дык да гандлю прымешваюць супрацьстаянне каталікоў і пратэстантаў. На маю думку, гэта на шкоду абодвум бакам. Вось у майго кампаньёна жонка пратэстанка, дык гэта дапамагае яму ў справах. Гэта ж сорам! He здольнаесці нэгацыянта, а прыналежнасць да канфесіі ўплывае на справы.
Андрэй пакінуў дом Ханса Енсена надвячоркам, маючы за пазухай добра забяспечаны ад вільгаці скрутак з лістом да пана Генрыка Гурніцкага, нэгацыянта. Услед за Андрэем крочыў хлопец, несучы ладны пакунак з некалькімі бутэлькамі добрага французскага віна, пляшкамі дацкага піва і нейкімі ласункамі. Спробы Андрэя адмовіцца былі адкінуты так рашуча, што ён паддаўся.
Сунуўшы хлопцу пару манет, Андрэй знайшоў лодку і лёгка дамовіўся з веслярамі. Неўзабаве пад радасныя воклічы лейтэнанцкага брацтва выстаўляў у кают-кампаніі сумленна запрацаваныя падарункі.
Дзень адплыцця з Капенгагена быў апошнім днём прыстойнага надвор’я. He паправілася яно і пасля кароткага заходу на Барнхольм. Андрэй акінуў вокам палубу. Як падмецена! Усе, хто мог, пахаваліся. А тут на юце недзе прытуліода, каб і рашыўся на такое вахтавы афіцэр. Як ні адварочваўся Андрэй, агідны дожджык засякаўу твар, і мокры каўнер сарочкі ўжо вярэдзіў шыю. Мокра было і ў рукавах амаль да самых локцяў. Вольш, чым выпіць гарачага, хацелася апрануць сухое, але да канца вахты яшчэ было далёка. А як зараз там, ля Рагузы, каля Венецыі? А дзе “Жан Сабескі“ слаўны галеон? Ганяецца за турэцкімі піратамі ці дажывае век у глухім кутку якога порта? Усё ж яму каля дваццаці год і тысячы міль за кармою.
Негасцінна сустракае нас польскае мора! вясёлы голас Жана Барта перабіў андрэевы думкі.
Адмірал рухам рукі спыніў дакл ад, павярнуўся тварам да ветру, прыслухаўся, кінуў вокам на мачты, спраўдзіў курс. Адвярнуўся ад ветру і запытаў:
Як вы мяркуеце, лейтэнант, шведы нас не перастрэнуць? засмяяўся і сам адказаў. Дзе ім! У іх такіх караблёў няма, я ведаю. Іх слабейшыя.
Андрэй згодна кіўнуў, бо не ведаў, якія караблі ў шведаў і ці ўзбрыдзе ім у галаву ганяцца за кім бы то ні было ў такую хлюпату.
Пазнавата выбраліся, якраз пад асеннія штормы прамовіў Барт.
Ані ў голасе, ані ў выглядзе гэтага вялікага авантурніка не чулася стомы ці незадаволенасці надвор’ем. Для яго мора было абшарам працы любою парою дня і ночы, зімою і летам, увесну і восенню. Ён прымаў яго такім, якім было ў той ці іншы час і момант, прыстасоўваючы свае намеры адпаведна абставінам з найбольшай карысцю для сябе.
Вы не змянілі свайго намеру застацца на радзіме, Андрэ? зірнуў на яго Жан Барт.
He, мой адмірал.
Шкада. Я, вядома, разумею вашы пачуцці, але шкадую, што трачу здольнаега афіцэра.
Дзякую за прызнанне маіх здольнаесцяў, мой адмірал, але і маёй Айчыне патрэбны афіцэры.
Андрэй увесь час зайздросціў Францыі з-за яе флоту. Рэч Паспалітая вывозіць столькі ўсяго! 3 яе лесу, пянькі, смалы, паташу ў чужых краінах узнікаюць вось гэткія прыгажуны, а ёй і не зайздросна.
Разумею, лейтэнант. Але мне хочацца, каб мажлівасцямі добрай кар’еры карысталіся людзі, здольныя перахапіць стырно з нашых рук. А нельга прыкласці свае веды і сілы дзеля стварэння флоту на радзіме?
Мой маёмасны стан, мая пазіцыя ў саслоўнай іерархіі выключаюць гэта горка ўсміхнуўся Андрэй. Патрэбна найперш палітычная воля, а праявіць яе могуць вельмі нешматлікія людзі. Але яны, На жаль, не разумеюць важнасці і карысці такой працы.
Кожная справа павінна выспецьпагадзіўся адмірал. Што я магу яшчэ зрабіць для вас? Кажыце проста, як марак мараку.
Д зякую, мой адмірал! Тое, што вы ўзялі мяне ў ваяж, вял ікае дабрадзейства. Але калі дазволена папрасіць, то я хацеў бы пакінуць эскадру, як толькі знайду мажлівасць ад’ехаць дадому.
Андрэй заўважыў, як проста ў яго вырвалася гэта “ад’ехаць дадому“. Зашчымела сэрца ў разуменні, што ён вось-вось будзе там, адкуль можа пара тыдняў дарогі да роднага маёнтка. Толькі моцны вецер не даў паказацца слязам узрушэння.
Спаткаўшы пасля вахты старэйшага афіцэра, неадкладна папрасіў дазволу наведаць горад у дзень прыбыцця.
Безумоўна, лейтэнант! адказаў той. Хіба толькі не марак вас не зразумее.
.. .Падчас кароткай стаянкі на Барнхольме нічога асаблівага не адбылося. Чутак і плётак з берага не даляцела, хоць Андрэй сам даводзіў шлюпкай, каб даставіць на фрэгат некалькі прадстаўнічых асоб. Як яны трапілі на закінутую дацкую выспу і чаму тут сядзелі, цяжка было здагадацца. Сустракалі іх людзі з блізкага атачэння князя і адразу ж павялі ў княскія апартаменты, пад якія адвялі найлепшыя каюты, улучна з камандзірскім салонам. На бераг з’ехалі з іншым афіцэрам, але Андрэю здалося, не ўсе. I вось гэта пацвердзілася. Ягамосць з іх ліку не спужаўся непагадзі, выйшаў на палубу. Як чалавек умоўна цывільны не бачыў перашкод загаварыць з вахтавым начальнікам. Раптам таму будзе весялей.
Як я чуў, месье лейтэнант намераны застацца ў Польшчы? пытанне магло быць звычаёвым, але ад каго мог даведацца пра намеры маладога афіцэра.
Так, пакідаю сл ужбу Андрэю не хацелася тлумачыода незнаёмаму чалавеку, але і незадаволена пырхаць не было прычыны.
Чалавек быў абыходлівы і настойлівы.
Але ж нечым пан мусіць заняцца? Флота ў Рэчы Паспалітай няма. Ці маеце маёмасць, што забяспечыць дастатнае жыццё?
Так, тое-сёе спадзяюся мець. На раскошу не прэтэндую.
Адказ быў на адчэпнага, але незнаёмы меў нешта сваё паведаміць ці давесці.
Але ж у Рэчы Паспалітай ёсць магчымасць прыкласці свае маладыя сілы і досвед на ўрадлівым полі палітыкі. Момант самы спрыяльны? Намацальныя выгоды ў прыналежнасці да атачэння будучага манарха. Хоць бы пачаўшы ад гэтага фрэгата?
Відаць суразмоўнік недаацэньвае яго жыццёвага досведу. Свядома ці ненаўмысна ставіцца да лейтэнанта з пазіцый Рэчы Паспалітай? А можа ўвогуле не ўсведамляе сітуацыі?