Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Была перашкода ў выглядзе звычайных дзвярэй скарбніцы, дзе захоўваліся каралеўскія рэгаліі, неабходныя для каранацыі. Яны адчыняліся са згоды Сойму і дазволу інтэррэкса-прымаса, таго ж Радзеёўскага, у прысутнасці васьмі вызначаных Соймам сенатараў, кожнага са сваім ключом. Але шэсць з васьмі былі канцістамі, а выважваць дзверы закон забараняў. Супакоіўшы рэшткі сумлення і павагі да права сафізмам, калі што не забаронена, то дазваляецца, удзельнікі нарады вырашылі выбіць дзіру ў сцяне і атрымаць патрэбнае, не кранаючы дзвярэй. Маральныя перашкоды адолець было лягчэй, закон жа не паруіпаўся!
Яшчэ 8 верасня Фрыдрых-Аўгуст I паспавядаўся ў езуітаў, тры дні пасціўся, a 12 верасня выслухаў урачыстае набажэнства. Жалобнае набажэнства за памерлага караля Яна III адбылося 13 верасня, а назаўтра ў касцёле Св. Станіслава нядаўні лютэранін пад пільнымі позіркамі шчырых каталікоў удзельнічаў у перадкаранацыйым набажэнстве. 15 верасня 1697 года ў Кракаве, у вавельскай катэдры біскуп Станіслаў Домбскі ўсклаў карону Рэчы Паспалітай на галаву таго, “каго, па словах Паліньяка, ніхто не спадзяваўся”. Чарговы кароль Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў атрымаў імя Аўгуста Другога.
Падчас каранацыі нованавернуты каталік лёг крыжам перад
вялікім алтаром і ляжаў так, пакуль над ім не прачыталі літаніі. Хітры немец ведаў, што не адзін прымас Радзеёўскі падазрае, ці не вернецца ён у сваё лютэранства, калі не ўдасца стаць каралём Рэчы Паспалітай. Напэўна меў падобныя апасенні былы душпастыр Яна III айцец Вота, які са згоды каралевы стаў спаведнікам новаабранага караля. Езуіт меў права параўнаць, бо менавіта яму вырваўся некалі ўздых: “Чаму я так Бога любіць не магу?”, маючы на думцы пабожнасць ЯнаІІІ. Той нёс абавязкі шчырага верніка, пасціўся на хлебе і вадзе, калі хварэла жонка, дзе мог, заказваў набажэнствы, ахвотна фундаваў касцёлы. ІПто адчуў душпастыр новаканверсаванага каталіка Аўгуста II, калі пабачыў надоечы падараваны ім ружанец на шыі каралеўскага сабакі?!
Калі ў рэлігійных цырымоніях Фрыдрых-Аўгуст падпарадкоўваўся патрабаванням іерархаў, то ва ўсім астатнім паводзіўся адпаведна сваім звычкам. На ўрачыстую цырымонію ехаў пад пунсовым аксамітным балдахінам на бялюткім кані, вялікі маршалак Кароны нёс перад ім жазло, усыпанае брыльянтамі. Суправаджэнне складалася з урадоўцаў саксонскага двара, генералаў і святароў, шматлікага эскорту шляхты Кароны, Вялікага Княства і Саксоніі.
Болып дваццаці пазалочаных карэт прыводзіла ў захапленне не толькі простых разявакаў. Але сярод гэтай раскошы вызначалася тузінам прыгожых пэрлавай масці коней карэта самога курфюрста. Следам крочыла войска: асабістая гвардыя, кірасіры, драгуны. Уздоўж дарогі стаяла саксонская пяхота.
Багатыя шаты караля, шабля, сядло і збруя зіхацелі брыльянтамі, дыяментамі і рубінамі коштам болып як на мільён злотых. Каб пусціць пыл у вочы шляхце і кракавянам, давялося не толькі прымусам збіраць каштоўнасці ад падданых але і пазычаць ад венскіх купцоў і ювеліраў. Нятанна была апранута графіня Эштэрле з дому Лямбэрг, актуальная на той час фаварытка. Хоць саксонец і не пусціў яе ехаць побач з сабою, упартая аўстрыячка з’явілася ўслед самастойна. Наяўнасць мэтрэсы замест жонкі не перашкаджала дэманстрацыі пабожнасці і нават айцы-езуіты не заўважалі распуснасці новага караля. Чаго не зробіць святая каталіцкая вера ў інтарэсах вялікай палітыкі! Аўгуст II замест каралевы прывёў у Рэч Паспалітую плойму метрэс.
Месцічы сустракалі новаабранага манарха ўшыхтаваныя пад знакамі цэхаў, з належнай іх стану зброяй, за імі гвардыя і гарнізон. Натоўп, падагрэты паслугачамі ўладаў, захапляўся багаццем шатаў і мужнай паставай караля. Найбольш пільныя адразу згледзелі лагоднасць і дабрыню ў кожным яго поглядзе і руху.
У Кракаве пачаліся шумныя і тлумныя святкаванні, натоўпу кідалі срэбныя манеты, мацуючы легенды пра казачныя скарбы
новага караля. Восем вядомых месцічаў горада атрымалі згодна звычаю іпляхецтва, а пасля каранацыйнага Сойму надыйшоў час раздачы вакансій на пасады. Пазбягаліся на цалаванне рукі і па ўзнагароды ўсе, хто так ці гэтак спрычыніўся да абрання каралём таго, каго неўзабаве ўзненавідзіць амаль уся шляхта і пачне зваць каралём-д’яблам.
А пакуль што яго міністры памяталі пра наяўнасць канкурэнта і неабходнасць супрацьдзеяння.
Я да вас, гер бургамістр, у вельмі пільнай, важнай і сакрэтнай справе прамовіў Якуб Флемінг, калі працэдура вітання дзеючага бургамістра Гданьска і даверанага міністра саксонскага электа, была выканана.
Разумею, што выключная неабходнасць змусіла вас наведаць наш сціплы ўрад пакланіўся бургамістр. Калі ласка, сядайце, дзе вам зручней.
Думаючы пра новага караля, ён між волі параўноўваў мажлівага наступніка з папярэднім, Янам III. Сам сабе прызнаваўся, што немец, як ні дзіўна, можа быць для горада нярадасным набыткам. Сармат Ян Сабескі быў даволі ўкладны і зычлівы. Разумеў месца адзінага порта дзяржавы і спрыяў ягонаму жыццю. Нават у пытаннях з каталіцтвам, так яму мілым, быў цалкам памяркоўным. А распусны, марнатраўны саксонскі курфюрст будзе ўвесь час шукаць грошай. А дзе іх лацвей знайсці, як не ў багатым, ашчадным і нямецкім Гданьску? Але з такімі меркаваннямі, асабліва пасля абрання саксонца, ані на Радзе, ані ў вузкім коле бургамістраў, выходзіць не выпадае. У нейкай меры і сам, як немец, не мог не цешыцца з гэтай перамогі.
Паведамленні сындыка Альбертыні з Варшавы давалі дастатковае ўяўленне, чаго запатрабуюць ад горада, і бургамістр не спяшаўся з роспытамі.
Флемінг памаўчаў, падумаў і пачаў нетаропка і дакладна;
Каранацыя адбылася, і я маю гонар весці перамовы ад імя Аўгуста II з Божай ласкі Караля польскага, Вялікага князя Літоўскага, Рускага, Прускага, Жамойцкага... і шмат чаго яшчэ прамовіў міністр, мабыць не ўсё яшчэ засвоіўшы ў даўжэзным пераліку тытулаў.
Бургамістр выслухаў гэты ўрачысты пачатак без заўважнага ўзрушэння, і Флемінг, перавёўшы дых, падступіў да сутнасці.
Я палічыў разумным пагаварыць сам-насам наконт чарговага ліста Яго Вялікасці патлумачыў ён. На ліст ад 16 жніўня Гданьск не адгукнуўся -у голасе міністрачуўся лёікі папрок. У новым лісце шэраг прапаноў і патрабаванняў, з якімі варта пазнаёміцца загадзя.
Асмелюся заўважыць, гер Флемінг, што змест таго ліста не абавязваў Раду да адказу.
Флемінг чакаў, што бургамістр будзе прыкрывацца гарадской Радай. 3 усіх устаноў толькі Рада мела права склікання пасяджэнняў і права заканадаўчай прапановы. Яна ж выконвала функцыі трыбуналу ў справах мора, гандлю, разбою і да таго падобных. Тым болей будзе ўважлівай да спраў вайны.
Падазрэнні бургамістра пацвярджаліся, таму ён адразу перайшоў да абароны.
Пагадзіцца на выказаныя там пастулаты горад не мог. Падобным чынам яшчэ ў ліпені
мы паставіліся да звароту пасла князя Канці бургамістр памаўчаў і дадаў з адценнем горычы хіба можна было чакаць іншага, калі нашых дэлегатаў на перадканвацыйны соймік жорстка збілі і зняважылі, калі нашы ваколіцы ўвесь час рабуе шляхта?
На гэта Флемінг мог бы толькі спаслацца, што на той час Фрыдрых-Аўгуст не меў тут улады. Але ж яе меў хэлмінскі кашталян Ян Пшэбэндоўскі, якога і вінавацяць у нацкоўванні шляхты.
Прыкрае здарэнне скрушна прызнаў міністр.
Абодва ведалі, што кашталян сёння ў вялікім фаворы ў караля і марыць пазбавіць Гданьск права судзіць і караць шляхту за злачынствы, дапушчаныя ёю ў горадзе.
3 вашага дазволу, вярнуся да каралеўскіх прапаноў, гер бургамістр. Кароль зычыць сабе, каб Рада выдаліла з горада ўсіх французаў.
Як гэта выдаліла? не на жарт ўстрывожыўся бургамістр. У нас сталыя сувязі з лепшымі гандлёвымі дамамі Францыі! Выслаць іх агентаў гэта спыніць гандаль. А як на гэта паглядзяць негацыянты іншых краін? Ды на якіх падставах?
Гэта першае Якуб Флемінг перачакаў сполах бургамістра і працягваў наступны крок арышт іхніх прыхільнікаў.
Трэба сказаць, сам Флемінг не ўяўляў, як гэтых прыхільнікаў выявіць, пачым адрозніваць і якімі падставамі кіравацца, але пастулат караля быў выразны.
Але ж прыхільнікі французаў шаноўныя грамадзяне нашага горада. Я ж не думаю, што мова ідзе пра плебс. Чаму сяброўства ці гандлёвыя сувязі з французамі абавязкова сведчаць пра падтрымку князя Канці альбо дзеянні супраць караля Аўгуста II?
Як я разумею суха прамовіў Флемінг вы не прымаеце гэтых прапаноў да выканання?
Ен не спадзяваўся, што думкі карал я ўзрадуюць гданьскіх радцаў, але не думаў, што адпор будзе рашучым. Тым часам бургамістр саступаць не збіраўся, хоць быў выразна ўсхваляваны. Адчуваў за сабою сілу. Быў пэўны, што Рада Галоўнага Месца з чатырнаццаці ра дцаў, чатырох бургамістраў і пяці радцаў Старога Месца, меўшых агулам адзін голас, пераважна з багатага купецкага патрыцыяту будзе бараніць інтарэсы горада.
Маё асабістае стаўленне адмоўнае. Мы згодныя назіраць за ўсімі, магчыма ўжыць нешта выключнае да пэўных асоб... але не да ўсіх агулам. Так я выкажуся ў дыскусіі на Радзе. Рашэнне прыме Рада.
Флемінг ведаў, што ўлады Гданьска не раз абмяркоўвалі, як не пасварыцца з Фрыдрыхам-Аўгустам, які напэўна стане каралём. Раіліся, як абмежаваць дзейнасць канцістаў, але не занадта ўгнявіць Людовіка XIV. Несумненна, большасць радцаў зойме пазіцыю, падобную бургамістравай, нават у размовах сам-насам. Нялёгкую задачу ўсклаў нецярплівы ўладар на свайго міністра, але ж ці не міністр са сваім шваграм падахвочвалі яго да гэтай кароны.
Што яшчэ нам прапануецца? перапыніў роздумы Флемінга бургамістр.
Яшчэ адно абмежаванне: банкіры не павінны даваць французам ані грошай, ані асыгнатаў як завучаную літанію працытаваў міністр.
Мяне здзіўляе такі падыход да спраў горада, гер міністр у голасе бургамістра гучаў непакой і крыўда. Нашы капітаны выдатна разумеюць, хто такі Жан Барт.
Мажліва бургамістр успрымаў бы ўсё іначай, не будзь кароль і гэты яго пасланец немцамі.
Бачу, напужалі вас капітаны, а яго яшчэ няма Флемінг паспрабаваў зменшыць напружанне.
Ён ужо ў Дацкіх пралівах, а можа і бліжэй запярэчыў бургамістр. Дзвесце гармат і паўтары тысячы ваяроў прыдатныя не толькі для салютаў. Калі б князь Канці плыў на купецкім судне, ані Рада, ані я не вагаліся б. Але мы адказваем за спакой горада.