Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Андрэй ахвотна саступіў, і яны ўдвох выйшлі на кароткі шпацыр, крыху паглядзець горад і перахапіць свежага паветра пакуль вячэра ды сон. Паколькі Андрэю ўсё было ў навіну, ён прапанаваў прайсціся, як зручней для пана Генрыка, толькі папрасіў паказаць, па магчымасці, накірункі вуліц. Так ідучы, размова пра гэты партовы горад, яго ўдзел у гандлі Рэчы Паспалітай перакінулася на шырэйшыя тэмы і справы.
На маю думку, пане Андрэй, ёсць два спосабы ўзбагаціць
дзяржаву. Першы рабунак суседніх ці аддаленых краёў. Лепшы шлях гандаль, моцны гандаль. Прытым вырабамі, а не першаснай сыравінай і без пасрэднікаў. Але замест спрыяць гэтаму, іпляхта натхнёна гуляе ў свае ўласныя “ваяводствы“ на лапіках зямлі, дзе і буслу цесна з горыччу працягваў пан Генрык. Хоць, паступіўшыся, атрымала б нешта большае, чым мажлівасць павыдурвацца на сойміку, дзе панамі-братамі, як у батлейцы, круцяць кліенты бліжэйшага магната.
Андрэй з цікаўнасцю слухаў Гурніцкага. Прыемнай была манера выказвання, шчырасць і павага да меркавання значна маладзейшага суразмоўцы. Ён ужо не здзівіўся, калі на сваю заўвагу, што неабходна мяняць звычкі і нават спосаб выхавання шляхты ад малалетства, каб запэўніць памянутыя змены, пачуў:
Залатыя словы! Прыемна чуць такое ад маладзейшага.
Яны не заўважылі, як апынуліся паблізу прычалаў. Спыніўшыся, зводдаль назіралі рухлівае жыодё на беразе і суднах.
Вось Гурніцкі шырока павёў рукою. Вартасны тавар для суднабудавання пром на Еўропу, а стуль вязём забаўкі, рэчы дзеля раскошы. А да Гданьска дакладна пасавала б выказванне суседа, брандэнбургскага Вялікага Электара Фрыдрыха-Вільгельма: гандаль і суднаходства галоўныя слупы, на якія абапіраецца дзяржава. Але важнасць другога слупа негацыянты Гданьска ва ўсе часы недаацэньвалі. Вострая патрэба ў сваім флоце і людзях мора адчуваецца і сёння.
Каб не страціць у рызыкоўным марскім гандлі, гданьскія негацыянты захапіліся пасрэдніцтвам. У 1697 годзе Гданьск меў 49 суднаў уласнай будовы і 17 набытых за мяжой. Вельмі мала для порта, праз які ішоў асноўны ўвоз і вываз з Рэчы Паспалітай. Гэтым пакарысталіся галандцы, а перад гданьскімі купцамі паўстала не-
абходнасць здабываць новыя рынкі. Тым не менш гданьскія караблі даходзілі да Францыі, Гішпаніі, заплывалі аж у Міжземнае мора.
Маглі іх там сустрэць і захапіць як прыз! засмяяўся Гурніцкі. У Ла-Маншы галандцы не раз так рабілі. Гарадскія ўлады дзеля гэтага раяць капітанам ісці вакол Брытанскіх выспаў
Андрэй падумаў, што сапраўды такое магло здарыцца, але прамаўчаў.
А вы не лічыце, пане Генрык, што магло б быць іначай, калі б месцічы нашы мелі свабоду дзеяння, як, прыкладам, у Галандыі?
Гурніцкі прыязна ўсміхнуўся да Андрэя. Яго таксама цешыла размова, дзе было больш супадзення думак, чым рознасці. Недарма гэты малады ліцьвін прабавіў за мяжою кавалак жыцця. Будзе з хлопца карысць Княству, калі не перашкодзяць дурні абаронцы безадказнай вольнасці ды прывілеяў.
Зноў трапіў пан дакладна! Каб недарэка-шляхціц пыхліва пахаджваў, набыўшы ўжываныя хал явы, бо на новыя не запрацаваў, трэба працавітага месціча заганяць у прыніжэнне. Ведаеце на колькі груп падзёлены жыхары Гданьска паводле строю? Аж на шэсць! He па розуму, не па здольнаесцях па адзежы!
Суровая рэгламентацыя вызначала, якія аздобы дазваляліся, а чаго нельга насіць Гданьскаму грамадзяніну і яго сямейнікам у залежнасці ад месца ў грамадскай іерархіі.
He дзіва, што нават у Гданьску цэхі не змаглі дабіцца аднаго для ўсіх грамадзянства замест двух: вя лікага для купцоў і малога для рамеснікаў працягваў пан Генрык. У выніку маем аж тры: купецкае, рамесніцкае і працаўнічае. Што ж казаць пра іншыя, слабейшыя гарады!
Патрыцыят карыстаўся гэтай няроўнасцю праз шматлікія камісіі ардынкаў, прыціскаючы рамесніцкія цэхі. Яны абмяжоўвалі права гандлю, асабліва сыравінай, рэгламентавалі колькасць вучняў і чаляднікаў, шмат чаго іншага. Цэхі праз сваіх старэйшых часта апелявалі да каралеўскай ўлады і асабіста да караля у змаганні за пашырэнне сваіх правоў, пры нагодзе звярталіўвагу, што празмерная ўлада ардынкаў зводзіць уіілыў каралеўскай амаль на нішто. Нават прасілі караля не зацвярджаць прывілеі, пакуль не будзе абмежавана гэта бязмежная ўлада. Але кароль не пагаджаўся.
Маладосць Андрэя не мела досведу пана Генрыка, але ён надоўга стаў часцінай чужога жыцця і меў нагоду штодзённага параўнання ў каго лепш, дзе дастатней, дзе разумней. Слухаючы, мог супаставіць бачанае на чужыне з тутэйшым.
У гэтую ноч Андрэй упершыню за шмат месяцаў заснуў у гасцінным доме, на пасцелі, што не гойдалася ў такт хваляў, а над галавою не шоргалі канаты, не грукалі абцасы матроскіх чаравікаў.
Два ліцьвіны ў Гданьску
Пакінуўшы пасля снедання гасцінны дом Гурніцкага, Андрэй з ахвотай крочыў па вуліцах, аглядаючы горад. Знаёмым шляхам выбраўся на Піўную, адтуль на Длугую, не спяшаючыся прайшоў у самы яе канец. Далей ужо былі разнастайныя таргі і сцены з бастыёнамі. Туды ісці не хацелася, і ад Залатой Брамы ён павярнуў назад, дайшоў да Длугога Таргу і неўзабаве апынуўсл ля Матлавы.
Жвавы рух на шматлікіх суднах і на беразе, пагрузка і разгрузка, масты, шлюзы нагадвалі Галандыю з яе рухлівымі каналамі. Доўга хадзіў паўзбярэжнай, назіраючы прывычнае партовае жыццё, затым праз Хлебніцкую апынуўся ля касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. Завітаў у касцёл, агледзеў паблізкую Каралеўскую капліцу і вуліцаю Святога Духа, ізноў скіраваўся да Матлавы. Добра стаміўся, захацелася, перш чым шукаць лодку, выпіць піва. Азірнуўшыся за якою карчмою, заўважыў надпіс на франтоне блізкай камяніцы: ’’Вялікая каравела”.
Першае, што кінулася ў вочы, калі пераступіў парог, быў прыгожы і ладны карабель. У Гданьску выявы пузатых когаў трапляліся і ў касцёлах, і ў крамах, і на франтонах камяніц. Але на гэтую цацку было варта падзівіцца! Вялікае, на пару локцяў, пукнатае нібы жолуд, цела карабельчыка несла надбудовы з жэрламі гарматак і аздобным роспісам. Старанна выплеценае павуцінне канатаў і драбінак падтрымлівала мачты з лёгкімі ветразямі, што адзываліся на кожны павеў скразняка: карабель калыхаўся, нібыўзбіваючы пукатым носам нябачныя хвалі, і доўга гойдаўся, паступова заміраючы, пакуль штучны шквал не ўсчынаў ізноў гэтае прыгожае відовішча. Андрэй, як зачараваны, глядзеў на маленькае судзенца.
Падабаецца пану? пачуўся голас з-за прылаўка.
Пытаўся карчмар. Пушыстыя вусы былі амаль белыя. Бялюткія валасы да плячэй надавалі яму прапаведніцкую веліч. Жывыя вочы, жвавыя рухі і гаварлівасць чамусьці гэтага ўражання не разбівалі, не псавалі.
Par Dieu! Выдатная работа. А яшчэ лепшая прэзентацыя усклікнуў Андрэй, не крыючы захаплення.
Усё з маіх рук! Ганаруся, таму тут і выставіў. Гэта Вялікая Каравела, імя ёй “Пётра з Ла-Рашэлі“. А сам я П’ер з Ла-Рашэлі! засмяяўся карчмар. Заўважаеце?
Разумею і ўхваляю адказаў Андрэй па-французску. Хто пераўзышоў французаў пачуццём гумару?
0! Месье француз! 3 эскадры? Як жа я не здагадаўся! А можа і адчуў, але пасаромеўся запытаць!
Карчмар высыпаў на Андрэя цэлы кош клічнікаў, але не прыпазніўся з півам.
Так, лейтэнант з фрэгата “Ль Асіён “ адказаў Андрэй.
Вочы карчмара акругліліся ад сапраўднага ці добра ўдаванага захаплення.
3 адміральскага! -выгукнуў ён. Ah са!
Так, на ім адмірал Барт нясе свой штандар.
Жан Барт! Ah, mon cher! Як я хацеў бы яго пабачыць! Дару йце, але гэта так. He караля, гэта значыць прынца Канці месье ГГер чуць прыцішыў голас а адмірала Барта, сябра і паплечніка майго капітана. Ён для мяне кароль на марах і акіянах, а я яго верны падданы, хоць і закінуты лёсам сюды. I я ўжо не выплыву з гэтага шынка на шырокія воды. He las карчмар сапраўды прамаўляў як прапаведнік.
Я таксама стаўлюся да адмірала з вялікай пашанай і любоўю падтрымаў Андрэй.
Твар месье П’ера сведчыў, што іначай і быць не можа.
-1 вам даводзіцца размаўляць з ім? Можа выконваць яго загады?
Меў такі прыемны і ганаровы абавязак.
To вы шчаслівы чалавек, месье! Скажыце карчмар раптам сумеўся, нерашуча, а можа крыху спалохана зірнуў на Андрэя. He! Я ўсё ж спытаю! Як вы лічыце, месье, ці мог бы я трапіць на ваш карабель і зірнуць на адмірала?
Андрэй адставіў парожні куфель і задумаўся. Вось дык просьба! Процьма рознага народу перавальваецца зараз цераз палубы караблёў, асабліва адміральскага. Але ж нехта іх запрашае, прымае. А ці можа ён гэта зрабіць, асабліва, калі ўспомніць пра хуткае звальненне? Вочы месье П’ера свяціліся невыказанай надзеяй. Андрэй пачаў шукаць спосаб і знайшоў, як яму падалося, адпаведны. Ва ўсякім разе, цалкам мажлівы.
Месье П’ер, ці не маглі б вы ўзяць абавязак па прымальнаму кошту даставіць для нашай кают-кампаніі нейкія прыпасы, скажам, вяндліну, гародніну, булкі, яшчэ што? Ласункі нейкія? I асабіста прывезці іх на карабель?
Ma foi! Безумоўна! Parbleu! жвава адгукнуўся карчмар. Вы геніяльны стратэг, месье. Знаходлівы, як сам Барт. Амаль, як сам Барт паправіўся ён. Цудоўна!
Калі з’яўленне карчмара на фрэгаце можа падацца неўласцівым, то прыбыццё інтэнданта паноў лейтэнантаў не павінна нікога здзівіць.
Есць адна асаблівасць, месье. Я неўзабаве бяру звальненне і сыходжу на бераг... заўважыў Андрэй.
Ад адмірала Варта на бераг! жахнуўся месье П’ ер.
Я не француз, месье. Вяртаюся на радзіму. Запрашэнне на эскадру было для мяне зручнай аказіяй патлумачыў Андрэй.
Дык вы паляк? Па мове чысты француз!
Дзякую за пахвалу, месье. Я ліцьвін, з Вялікага Княства. У Гданьску затрымаюся ненадоўга. Таму я хацеў бы прыйсці да вас са сваімі сябрамі-афіцэрамі, і тады ўсё узгоднім. Так было б найлепш. А ў канчатковым поспеху я не сумняваюся.
Месье П’ер пляснуў рукамі. Перагнуўся цераз прылавак і па сяброўску паціснуў плячо знаходлівага лейтэнанта.
Ah, cher амі! Вядома, я згодны. 3 радасцю павітаю ў сваім доме французскіх афіцэраў абвясціў задаволена калі яны ўчыняць мне такі гонар.
Вось і добра. А пакуль змушаны развітацца. Дамоўлюся з калегамі і канчаткова ўзгоднім кошты з месье запэўніў Андрэй.
Лічыце, што мы ўжо дамовіліся і ўзгаднілі. Hi аб якіх прыбытках мова не ідзе.
Бывайце здаровы, месье Андрэй лёгка пакланіўся і пакінуў гасцінную аўстэрыю.
У шчырых пажаданнях удачы і здароўя карчмар правёў Андрэя аж за дзверы і яшчэ доўга стаяў на парозе, відаць абдумваючы трансакцыю, важную не фінансавым здабыткам, а нечым, чаго і сам не мог назваць.