Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Вярнуўшыся на фрэгат, Андрэй змяніў цывільны строй на мундзір і далажыў вахтаваму афіцэру, хоць ужо колькі дзён яму не прадугледжвалася аніякіх службовых абавязкаў. Заняўся ўпарадкаваннем сваіх рэчаў, адклаў у асобную торбу неабходнае, агледзеў зброю, паклапаціўся пра порах і кулі, пакуль яшчэ лічыўся афіцэрам фрэгата. Пасля скіраваўся да сакратара адмірала.
Месье Жануа, я наконт папер па звальненню напомніў Андрэй.
Сакратар устаў і падышоў да невялічкага бюро л я борта. Невысокі рост дазваляў яму хадзіць без рызыкі пакамячыць парык аб бэлькі над галавой.
Вось вашы паперы урачыста абвесціў месье Жануа. Лейтэнант Андрэ Забела атрымлівае поўны абшыт з флота Яго Вялікасці Людовіка XIV, караля Францыі.
Дзякую, месье. Андрэй хуценька прабег вачыма паперы. Усё, як я прасіў. Мэрсі, месье Жануа.
А гэта належны вам жолд. Адмірал распарадзіўся, каб усё было ў мяне. Складзіце вось тут свой подпіс.
Андрэй, калі і спадзяваўся на нейкае разлічэнне, то хутчэй сімвалічнае. А тут сума была значная пры такіх сціплых абавязках. Месье Жануа заўважыў яго ніякаватасць і крыху паблажліва, хоць не крыўдна, усміхнуўся.
He дзівіцеся, лейтэнант. Яго Вялікасць мае дастаткова сродкаў, каб належна аплачваць службу афіцэраў свайго флоту пры выкананні адказнай місіі прамовіў сакратар з гонарам за шчодрасць свайго манарха.
Андрэй зразумеў прыхаваны намёк. Месье Жануа круціўся ў колах, дзе добра ведалі пра ахілесаву пяту ўсіх каралёў Рэчы Паспалітай невыплачальнасць войску. Што на гэта запярэчыш? Колькі варожых нападаў спусташала краіну толькі таму, што паўгалоднае войска пакідала пазіцыі і рабавала ўласную тэрыторыю, здабываючы сродкі ўтрымання?
А можа вы крыху паспяшаліся, лейтэнант? ветліва запытаў сакратар.
He думаю. Баюся, іпто ў іншым выпадку мне давядзецца адплываць з вамі назад, бо не дадуць сысці на бераг.
Я не ў гэтым сэнсе, месье Забела... заўважыў Жануа.
Андрэй здагадваўся ў якім сэнсе зададзена пытанне, але не хацелася ў каторы раз тлумачыць. Ды яшчэ чалавеку, з якім не быў блізка знаёмы. Вечныя згадкі пра мажлівасці кар’еры пачыналі яго злаваць. Вельмі ўжо упэўненыя французы, што служба іхняму каралю неад’емная мара кожнага, хто здольны насіць зброю. 3 кім жа ім ваяваць, калі ўсе да іх кінуцца усміхнуўся сабе Андрэй, a сакратару патлумачыў:
Я павінен паклапаціцца пра сваіх старых. Я ў іх адзін, як і яны ў мяне. Вось і ўсё.
О! Разумею! Безумоўна, гэта мяняе сітуацыю. Я гэтага не ведаў месье Жануа прыязна ўсміхнуўся. Але вы зачаравалі адмірала. Як вам гэта удалося?
Гэта было яшчэ адно абрыдлае пытанне. Каб схаваць незадаволенасць, пачаў складваць атрыманыя паперы.
He ведаю, месье вымупіана засмяяўся Андрэй. Кожнаму чалавеку хочацца рабіць дабро, калі ён мае магчымасць, я так думаю. Мне пашэнціла на дабро ад Жана Барта. Вялікі гонар і вялікае шчасце.
Відаць, вы варты гэтага пахваліў месье Жануа.
Дзякую за добрыя словы, месье. Мне самому сумна развітваода з вамі ўсімі прызнаўся Андрэй.
Дакладна ў гэты момант у салон увайшоў Жан Барт. Андрэй выструніўся наколькі дазваляла столь.
Усё ў парадку, лейтэнант?
Так, мой адмірал службіста адказаў Андрэй.
Што я магу яшчэ зрабіць для вас?
Вы і так зрабілі для мяне столькі, што і ўнукі мае будуць успамінаць адмірала Барта горача адгукнуўся Андрэй.
Адно тое, як спрасціў Барт шлях дадому, было вялікім дабрадзействам, не кажучы пра кошты.
Д зяку ю за шчырасць, лейтэнант Жан Барт у важліва пагля дзеў на Андрэя і кіўнуў сакратару.
Той нахіліўся і дастаў з шуфляды аркуш.
Вось, спадзяваўся мець у сваёй эскадры капераў здольнаега афіцэра, ды не варажыў лёс засмяяўся Барт, беручы паперу ад сакратара.
Як гэта эскадра капераў? вырвалася ў Андрэя.
О, гэта проста, лейтэнант. Сёння мы ў караля, а заўтра, з яго дазволу, вольныя каперы. Так ужо не раз бывала. Няхай гэта застанецца вам на памяць ад Жана Барта падаў палеру Андрэю.
Што гэта? зірнуў той на запіс.
Адмірал пераглянуўся з сакратаром і абодва ўсміхнуліся.
Мой рэкамендацыйны ліст адказаў Варт. Хоць для паноў з Адміраліцыі я і не паўнапраўны адмірал, на моры меркаванне Жана Барта пакуль што мае вагу. Разлічваў, раптам спатрэбіцца: будуць прызы спатрэбяцца капітаны. А так, няхай будзе памяць уну кам пра цябе і мяне, двух адважных піратаў, цьфу, карсараў. Гэта ўсё ж прыстойней, праўда Жафруа? хмыкнуў Барт.
Сакратар велічна кіўнуў сваім шыкоўным парыком.
Дзякую, мой адмірал,узрушана прамовіў Андрэй. Даруйце, што не спраўдзіў вашых спадзяванняў.
Якраз спраўдзіў, мой хлопча Барт ступіў да яго і абняў. Дай табе Бог удачы!
Усе памаўчалі, адчуваючы ўрачыстасць хвілі. Затым Барт запытаў ужо будзённым тонам:
А зараз станеце, як гэта ў вас?... Пан?
Так, гэта дае мажлівасць пазбягаць палітычных віроў, захоўваць пэўную самастойнасць. Маёнтак, гаспадарка, продаж плёну, клопаты пра зямлю і сялян. Палітыка мяне не вабіць, прызнаўся Андрэй.
Вы маглі б увайсці ў акружэнне Яго Высокасці. Звальненне стварае для гэтага пэўную зручнасць заўважыў месье Жануа.
Адмірал з цікаўнасцю зірнуў на Андрэя. Нібы па адказу хацеў спраўдзіць сваё аб ім меркаванне. А можа ведаў пра барнхольмскую размову.
Я ў Варшаве жыць не захацеў бы, месье Жануа адказаў Андрэй. Мы, ліцьвіны, прывязаныя да свайго. Ды і дачыненні між людзьмі там у нас іншыя, чым у Кароне, гэта значыць у Полыпчы. Прашу прабачэння, я злоўжываю вашым часам спахапіўся ён.
He, якраз не, лейтэнант жыва перабіў Барт. Мне вельмі цікава слухаць. Я ж сяджу тут, як карабельны пацук. Пабуду ў Польшчы і не пабачу яе. Вось, хоць бы гэты Гданьск, што вы пра яго скажаце?
Андрэй на момант завагаўся. Ці патрапіць выказацца належным чынам пра горад, які наведаў упершыню.
Што ж, атрымаўшы звальненне, магу гаварыць як асоба прыватная сказаў Андрэй. Па Гданьску добра відаць, што Яго Высокасць страціў шмат каштоўнага часу, таго, што супернік яго, саксонец, не змарнаваў. Калі б сіла была на баку князя Канці, горад не стаяў бы за немца, вёў бы гарачыя таргі з князем за свае прывілеі. Падмацоўваў бы свае аргументы золатам. Так было б, але так не ёсць.
Разумею задуменна адзначыў Барт. Я і сам нешта такое вызначыў. 3 дакладаў афіцэраў, ад наведвальнікаў. Прыкра.
Яны яшчэ крыху пагутарылі і, пажадаўшы адно аднаму шчасця і ўдачы, развіталіся, каб болей ніколі не спаткацца.
У каюце Андрэй толькі прысеў, як уціснуліся Марсэль з Арманам.
Андрэ! He ведаю, ці бывае такое ў тваім Княстве, але нам напэўна не давядзецца яшчэ раз пабачыць раўт, які мы мелі ўчора на сваім сціплым караблі абвясціў Арман.
Марсэль навыперадкі кінуўся апісваць відовішча: візіты бясконцай чарады магнатаў, высокіх урадоўцаў, біскупаў. Натуральна, гэта былі прыхільнікі французскай лініі.
He думаю і я, што яшчэ такое ўбачу сказаў Марсэль. Гэткі невялікі раўт у плывучай каралеўскай рэзідэнцыі! Вядома, ў салоне мы не былі, але і тут хапіла: дзівосныя касцюмы, такая маляўнічасць. Гэтыя доўгія кафтаны...
Кунтушы удакладніў Андрэй.
Ага! Мажліва. А паясы! Нібы з металу.
Яны так і завуцца літыя. Тканыя срэбрам і золатам. Д арэчы, якраз з маёй радзімы, Беларусі, самыя лепшыя.
— I тыў такім будзеш хадзіць? запытаўся Арман. Уяўляю князя Канці ў такім строі, з падбрытай галавой і гэтым смешным чубам Арман заліўся вясёлым рогатам.
Андрэй падумаў, ці варта ім казаць, што князю Канці гэткі маскарад не пагражае.
Хутчэй за ўсё, Арман, ён свой двор пераапране па французску і ўскладзе ўсім парыкі засмяяўся ён. Такое ў нас ужо было. А калі глянуць сур’ёзна, то якое ўражанне ад гэтых падданых?
Афіцэры задумаліся. Высновы даваліся ім цяжка, баяліся ненаўмысна сказаць прыкрасць. Нарэшце Марсэль, як болып разважлівы, прамовіў:
He ўсё гаварылася па французску, але з пачутага і ўбачанага,
не гледзячы на ўсе паклоны, прамовы, урачыстасці, склалася ўражанне чагосьці ненадзейнага. Можа так уплывае гэта нефранцузскае надвор’е? лейтэнант сцепануў плячыма. Як афіцэр я ведаю тры асноўныя дыспазіцыі: наступленне, адступленне, падрыхтоўка першага альбо другога. А вось тут не адчуваецца пакуль анічога, але пахне найбольш адступленнем.
Уражанне не было памылковым. Пляменнік каралевы, маркіз дэ Вэцьюн з’явіўся на адміральскім фрэгаце адным з першых. Перадаў князю Канці віншаванні ад каралевіча Аляксандра і кардынала д’Аркуэн, бацькі каралевы. Фармальныя прывітанні даслала і каралева. У адказ прадстаўнік князя, дыпламат Фарваль, даручыў ліст Людовіка XIV. Але ўсё гэта было данінай этыкету. Д ля МарыіКазімеры справа была вырашанай: карона на галаве саксонца, князь непапраўна спазніўся. Спадзявалася пасля адплыцця эскадры пакінуць Гданьск і вярнуцца ў Варшаву.
Мы не ведаем, хто з іх хто, але чулі, як многія напіралі, каб князь, для іх ён ужо кароль, пачынаў дзейнічаць, рашуча дзейнічаць ізноў уступіў у размову Арман. Відавочна, трэба ісці ў сталіцу. He каранавацца ж у адміральскім салоне.
Павага ці небяспека, але Арман не мог абысціся без жартаў, нават рызыкоўных для афіцэра каралеўскага флота.
Але як ён пойдзе ў тую Варшаву сказаў Андрэй калі яго непрыяцель зусім блізка, а прыхільнікі за трыццаць лье? А колькі войска стане за князям невядома.
3 таго, што мы чулі, Андрэ, у Гданьску ідзе размова пра нейкае нейтральнае становішча. Як гэта так? Горад адмаўляе гасціны абранаму манарху, не зважаючы нават на наяўнасць больш двухсот гармат?
У вас такое немагчыма пагадзіўся Андрэй а выйграе не столькі разумнейшы, колькі мацнейшы.
У каго сілы, грошы, войска. прамовіў Марсэль. А пакуль не відаць ні таго войска, ні нашай ролі ва ўсім гэтым закалоце. Як нам тлумачылі, не дзіва, калі і мора замерзне. Ці гэта можа быць?
Тут я дакладна не скажу усміхнуўся Андрэй вінавата. He тутэйшы я, то не ведаю. Але яшчэ ранавата. А калі што, то паедзем зімаваць да мяне ў госці.
Можа гэта было б хоць і з прымусу, але нядрэнна весела прызнаў Арман.
Ну, калі яшчэ тая зіма! махнуў рукою Андрэй. А вось за тое, што вы мне ўсё так давялі, запрашаю вас у горад на сапраўдны французскі абед.
А ты не ведаеш, як нашых сустрэлі ў горадзе? з крыўдай у голасе запытаў Арман.
Каб злагодзіць непаслушэнства каралеўскім патрабаван-
ням, улады забаранілі продаж французам зброі і якой бы то было амуніцыі. Закуп правіянту і ўсяго неабходнага для рамонту караблёў дазволілі, бо гораду гэта апроч карысці нічога не несла, але патрабавалі спісы тых, хто сыходзіць на бераг.