Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Вельмі далёка лейтэнанту майго ўзроўню і паходжання да каралеўскага двара, каб на нешта прэтэндаваць усміхнуўся Андрэй.
Але чалавек быў несумненна “палітычны”, як ацанілі б на першым лепшым сойміку.
Гэтаму можна дапамагчы асцярожна прамовіў незнаёмы. Яго Высокасць з кароткай размовы з вамі вынес самыя дадатныя ўражанні.
Андрэй між волі зацікавіўся.
Чым мая асоба магла прыцягнуць увагу?
Стараннасцю ў службе. За вамі назіралі падчас канвою. Ну, калі вас не здзівіць, сціпласцю паводзінаў, стрыманасцю. У вашай асобе шчасліва спалучаюцца служба Яго Вялікасці Людовіку XIV і ваша ліцьвінства.
Але ж дагэтуль ніхто з ім не загаворваў пра будучыню. Урэшце, што каму было да маладога афіцэра. Але ж, на табе, кажа, што назіралі, улічвалі нават яго ліцьвінства.
Ну і рэкамендацыі адмірала... даляцела скрозь рой думак.Сітуацыя з каронай, буду шчырым, незайздросная. Але перамога князя Канці яшчэ магчымая. Час падганяе і я змушаны гаварыць адкрыта. Па дакладных звестках ваш вялікі гетман Казімір Сапега належыць да французскай групоўкі. Яго паводзіны вызначаюць стаўленне не толькі войска, але і ўсёй шляхты Вялікага Княства. Але ён вагаецца, а шляхта больш захапілася міжкланавай барацьбой чым элекцыяй і канкурэнтамі. Адна з першых задач было б вяртанне цікавасці ў перамозе Яго Высокасці. Згуртаванне так званых канцістаў, адыход шляхты ад узаемнай варажнечы.
Чалавек быў абазнаны з падзеямі ў Вялікім Княстве і несумненна ў іх уцягнуты. Андрэй з простай цікаўнасці хацеў пачуць нешта больш дакладнае, чым няпэўныя чуткі з княскага асяроддзя. Незнаёмы тым часам працягваў свае ўгаворы.
Яго Высокасць патрабуе людзей у Вялікім Княстве, не звяза-
ных шчыльна з тамтэйшымі групоўкамі. Новых людзей. Асабліва перахапіўшых шырокага свету. Я думаю, прычыны вам тлумачыць не трэба. У межах Княства чалавек вашага крою можа мець велізарныя ўплывы.
Усё ж досвед марской службы недастатковы грунт дзеля палітычнай кар’еры ветліва запярэчыў Андрэй.
Адкрытасць суразмоўніка на погляд Андрэя патрабавала ўзаемнай шчырасці.
На маю думку засваенне ролі грэчкасея запатрабуе немалога высілку усміхнуўся ён.
Але незнаёмец не збіўся з тропу. Больш таго, здавалася, згледзеў зрухі ў пазіцыі кандыдата на канціста.
ІПто ж, у гэтым напрамку ёсць свае прыцягальныя рысы дзеля службы каралю. Мажліва для вас больш адпаведныя. Вы вернецеся да традыцыйнага ладу жыцця, да кіравання маёнткамі, да ўдзелу ў сойміках і Сойме. Адначасна ўздзейнічаеце на асяроддзе ўласным прыкладам, размовамі, дапамогай адпаведным людзям. Усё гэта ў нязмушанай форме, на побытавых дачыненнях. Кіруючыся падобнымі мерамі мы здолеем дабіцца вяртання кароны прававіта абранаму прэтэндэнту...
Андрэю нават шкада было разбіваць магчыма шчырыя мары чалавека.
Нават па маіх вельмі скупых звестках час страчаны і яго не вернеш? стараўся, каб пытанне гучала як роздум. -Якімі ж сродкамі гэта можна направіць.
Сродкі ў вас будуць. I немалыя. Самі можаце меркаваць па канвою Яго Высокасці. I вы будзеце не ў адзіноце ў Вялікім Княстве.
Чалавек выразна не зразумеў сэнс слова “сродкі”. Для яго гэта грошы, а не спосабы дзеяння. А для Андрэя не адзін у Княстве можа азначаць самае рознае. Ад таго, што нехта будзе ім кіраваць да таго, што самога прызначаць як кіраўніка змовы. А змова ж будзе супраць уладкаванага манарха! Што за гэта ў выпадку выкрыцця? Пара неяк скончыць размову.
Натуральна, служба французскай кароне прадвызначыла мае французскія сімпатыі, але я не надаюся да такіх задач. He прагну мець ні ўлады ні ўсяго з ёй звязанага.
Незнаёмы ўздыхнуў. Андрэю падалося, што меў досыць угавораў. А можа змёрз на мокрым сіберы. Усё закончыў з адценнем надзеі.
Як кажуць, абы пачаць. Настойлівы чалавек набывае ўправу за кароткі час... Усё ж варта падумаць параіў зусім па сяброўску.
Тройчы прагучаў у аддаленні салют з форта Віславуйсця, тройчы грымнуліў адказ гарматы адміральскага фрэгата. На гэтым выразы ўзаемнай ветлівасці скончыліся. Ані князь Канці, ані адмірал Барт не даслалі ў горад свайго прадстаўніка, як таго патрабаваў
звычай. Гданьскія ўлады адказалі тым жа. Гданьск не мог уплываць на падзеі, але думаў, як не прайграць і збіраў дакладныя звесткі. Адразу пасля падвойнай элекцыі горад пачаў рыхтавацца да сустрэчы зусім не жаданых гасцей. Пошта паведаміла пра каранаванне саксонскага курфюрста на трон Рэчы Паспалітай праз дзевяць дзён пасля падзеі, а менавіта 24 верасня. Пасыпаліся лісты: ад новага караля Аўгуста II з надзеяй на супрацоўніцтва і прызнанне, з германскіх княстваў пра эскадру князя Канці і яе хуткае з’яўленне ў польскіх водах. Узважыўшы ўсе паведамленні, Рада, Лава і Трэці ардынак ухвалілі падрыхтаваны Радай ліст да Аўгуста II аб прызнанні яго манархам і прызначылі святкаванне каранацыі на наступную нядзелю, 29 верасня.
А пакуль тое, Гданьск, як і дэкляраваў, абвясціў сваім уладаром таго, хто каранаваўся першым, Аўгуста II. Але, не спадзеючыся на яго дапамогу, горад мусіў ратавацца сам і ад навакольнай разгульнай шляхты, і ад французскай эскадры. Вайсковая Рада атрымала загад даставіць на фартэцыю Віславуйсце прыпасаў на месяц. Пастанавілі ў першых днях жніўня мабілізаваць чатыры харугвы з грамадзян горада для патрулявання валоў і вуліц. Увялі пабор: на месяц па шастаку ад кожнага склада, дзеля падваення там варты. Дзвесце жаўнераў скіравалі на абарону вёсак, раздалі зброю надзейным сялянам.
Калі 26 верасня французская эскадра кінула якары на гданьскім рэйдзе, горад думаў толькі, як не апынуцца між молатам і кавадлам. Гром салюта абудзіў Андрэя з паслявахтавага сну.
Вось і твая Польшча паказваючы ў бок берага, крыкнуў Марсэль, спаткаўшы Андрэя на палубе. Пара рыхтаваць парадны мундур, зараз пачнуцца візіты. Ад нас, да нас.
Горад адсюль не вельмі разгледзіш, падумаў Андрэй, але гэта ўжо вароты дадому. Размова пасля Барнхольму прымушала га-
даць наколькі шырока яны адчыняцца.
- Але ж і няўтульная твая радзіма, Андрэ засмяяўся Марсэль, пацепваючы плячыма ад халадэчы. He разумею людзей, якія выбіраюць такое месца, каб пасяліцца.
- Гэта залежыць ад густу, смеючыся адказаў Андрэй. Затое спёкі не бывае. Тут і зімою не сумна: паляван-
не, вяселлі, забавы на святы. Шкода, што нельга пакінуць цябе ў гасцях на год-два.
Можа з наступным каралём сцііпана прашаптаў Марсэль і дадаў сур’ёзна і з сумам. He хочацца верыць у наша расстанне. Як мы будзем без цябе?
Мне таксама горка, браце. Але такая ўжо марацкая доля цярпець развітанні, спадзявацца на сустрэчы. Мне трэба ў горад, памятаеш? нагадаў Андрэй.
Капенгаген? кіўнуў Марсэль.
Так. Дазвол маю. Злаві мне лодку.
Неўзабаве Андрэй, апрануты па цывільнаму, скочыў у адну з лодак, што ўжо круціліся ля эскадры і загадаў везці сябе ў горад. Заахвочаныя добрым авансам весляры не ленаваліся. Калі лодка мінала невялікую шмаку, што гайдалася на лёгкай хвалі, адтуль пачуўся вокліч: чалавек махаў капелюшом, звяртаючы на сябе ўвагу. Вясляр запытальна зірнуў на Андрэя, той кіўнуў галавою і лодка скіравалася дасудна. Марак, пэўна шкіпер, спрытна скочыў з невысокага борту і прывітаўся з Андрэем.
Данке шён! Гутэн таг!
Гутэн таг! Біттэ! запрасіў Андрэй, крыху пасунуўшыся на лаўцы.
Лодка скіравалася ў пратоку між пясчаных наносаў, якой Вісла ўлівалася ў мора. Пачала адчувацца лёгкая плынь і весляры мацней упіраліся нагамі, адкідваючыся з кожным поцягам вясла. Андрэй з цікавасцю аглядаў ваколіцу.
Віславуйсце патлумачыў бліжэйшы вясляр, махнуўшы галавою ў бок умацавання, што шчэрылася гарматнымі пашчамі з двух шанцаў паабапал віслянскага русла. Далей яшчэ пойдуць умацаванні, па левай руцэ, праўда слабейшыя.
Віславусце
“Нібы надзейныя вароты, калі добрыя артылерысты” падумаў Андрэй. “Нялёгка было б прарвацца праз такі калідор.”
Сусед заўважыў цікаўнасць Андрэя:
Першы раз у Гданьску?
He даводзілася бываць раней. А ці далёка япгчэ да горада?
Калі галоўнай плынню, то якіх дзве з паловай марскіх мілі, a калі пратокай, Лаха завецца, то на паўмілі-мілю бліжэй. Гэта да ўваходу ў Матлаву, да сцен горада. Бо горад стаіць не на Вісле, а на прытоку, Матлаве.
To ў сам горад і заплыць можна? запытаўся Андрэй Мне на Піўную, недзе блізу Ратушы.
Гэта да Галоўнага Месца марак быў ахвочы ўслужыць. Я вам падкажу. Бо спачатку будзе Старое Месца. Ну а з поўдня Ніжняе Месца гэта прадмесце. О! Што гэта? Нас сустракаюць?
Да іх набліжалася ладных памераў лодка. Апроч весляроў у ёй было некалысі жаўнераў, а на карме, паўсім відаць, афіцэр. Калі лодкі зблізіліся, андрэеў спадарожнік замахаў рукою і весела закрычаў:
Эгэй, Рудзі! Гутэн таг! Што, з эскортам, нібы адмірал? Можа хочаш браць на абардаж Жана Варта?
Афіцэр пазнаў марака, нешта весела адкрыкнуў, але з-за рогату весляроў нельга было разабраць. Афіцэр запытаў мацней, хто і куды едзе.
Ясна куды -у шынок! Ты мог бы да нас перасесці і было б весялей.
На жаль, не магу, дружа. Служба. А гэты пан з табою? запытаў афіцэр.
Хутчэй я з ім! адкрыкнуў марак. А з чаго такія строгасці?
Лодкі значна зблізіліся і можна было перамовіцца, не надта высільваючы голас. Весляры прыпынілі сваю працу і расціралі занямеўшыя далоні.
Загадана апытваць усіх і сачыць, каб не мелі зброі. Ну, а да французаў падсаджваць жаўнера.
Пэўна, каб не чапалі гданьскіх дзевак? пад гучны рогат дапытваўся марак, падміргнуўшы сваім спадарожнікам.
А ты, браце, заскоч у ратушу ды запытай, бо мы пакуль не ведаем параіў Рудзі.
Так і зраблю. А пасля вам патлумачу паабяцаў марак. Калі тыя старыя пернікі скажуць нештаўцямнае.
Толькі ці здолееш на той час языком варушыць засмяяўся афіцэр ну, бывай здароў, можа, сапраўды, пазней спаткаемся.
Весляры, крыху адпачыўшы, жвава ўзмахвалі вёсламі. Рух на рацэ быў значны. Пераважалі гружаныя і парожнія рачныя судны, але сустракаліся і невялікія марскія, прыдатныя прайсці ў раку. За якіх шэсць-сем вёрстаў ад мора, дзе Вісла дзялілася на галоўную плынь, Ляніўку, і вузкую пратоку, Лаху, пачынаўся знешні партовы абшар Гданьска. Тут жа на выспе гаспадарылі гданьскія суднабудаўнікі. Абагнуўпіы востры мыс, званы Польскім Гакам, мож-
на было зайсці ў раку Матлаву, ваўнутраны порт. Па матлаўскіх берагах больш як дзве-тры вярсты ўздоўж і ўшыркі раскінуўся горад, абкружаны равамі і сценамі з амаль трыма дзесяткамі бастыёнаў.