Прастрэлены талер. Кніга 3
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 298с.
Гародня 2018
Дзякуй Богу! уздыхнуў Андрэй. Я баяўся горшага. Вы, жанчынкі загадаў пакаёўкам, мокрымі палатнінкамі адкладвайце злёгку вакол ранаў. I на лоб не зашкодзіць.
Пані Дарота не замінала яму сваім непакоем і ён быў вельмі ўдзячны за яе тактоўнасць. Разумеў яе стан.
Як вам аддзячыць, пане Андрэй! ціха ўсклікнула яна, калі ўсё магчымае на гэты час было зроблена і мелася хвіліна спакою. Гэта ж загінуў бы, каб не вы!
Андрэй уздыхнуў, гледзячы на яе роспач.
Усяк здараецца, пані Дарота. Мог хто іншы трапіцца, выпала мне.
He кажыце так. Бог вамі пакіраваў, за вас і буду яго маліць.
Андрэй лагодна ўсміхнуўся.
Ну, гэта нікому не зашкодзіць. I мне таксама, бо нямала сёння награшыў.
Ой! Што вы кажаце, пане асмелілася ўставіць старэйшая з пакаёвак. Ды за такі ўчынак вам сто грахоў даруецца. Жыццё чалавечае ўратавалі.
He перахваліце горка ўсміхнуўся Андрэй і ціха, толькі для яе, прамовіў: Я сёння дваіх ссек, бо хлопца не аддавалі. Таксама ж два жыцці.
Нелюдзі гэта, пане упэўнена патлумачыла яна калі на такое дзіця з шаблямі кінуліся.
Жанчына павярнулася да Андрэя і ўсхвалявана крыкнула:
Вожа мой! Дык пан жа сам паранены! А я такая няўцяма, не бачу. Маня, Параска, хутчэй сюды пазвала дзяўчат, што адышліся ў кут.
Захвалявалася і пані Дарота. Як ні аднекваўся Андрэй, з яго прымусам сцягнулі жупан і стаў бачны скрываўлены рукаў сарочкі. Лязо шаблі, а дакладней яе востры канец хоць і прайшоў ад левага локця да пляча, але пакінуў дрэпіну і кароткую колатую рану. Дзяўчаты адчувалі сябе не вельмі ўпэўнена з маладым прыгожым панам, але пані Дарота кіравала імі рашуча і хутка рана Андрэя была прамыта, перавязана, а саму руку па настойліваму патрабаванню пані Дароты, падвесілі на хусцінку.
Няхай лекар вырашыць, што далей, а мы вас пакуль не адпусцім распарадзілася яна. Божа, Божа! забедавала яна. Навошта было набіраць тыя харугвы на дапамогу саксонскаму недарэку! Навошта гэта бязглуздая вайна між сваімі!
Раптам спахапілася:
Ой! А вы ж на чыім баку былі?
Я, пані Дарота, ні на чыім. Я нават не ведаю дакладна, чым там пад Алькенікамі скончылася. Ведаю толькі, што Сапегіўшчэнт разбітыя. Даруйце, можа я не павінен...
Яна ўзняла на Андрэя засмучаныя вочы.
А дзе тут ваша віна? Я не з дому Сапегаў і добра вас разумею. Ды і Сапегі не ўсе аднолькавыя. А вы вось нібы ім не сымпатызуеце, а выратавалі іх нашчадка. Ці ж не ведалі?
Андрэй уздыхнуў, не тоячы горычы.
Ну, я ратаваў дзіця ад звыклых забойцаў. Такія справядлівасці не служаць і аніякія вольнасці не бароняць!
А вы не баіцеся, што вам адпомсцяць пераможцы?
Андрэй усміхнуўся, паціснуў плячыма, азвалася рана.
Могуць, калі даведаюцца. Там, у Алькеніках, шмат бязвінных галавой заплаціла за авантуры людзей, якім чаго толькі не стае. Збіраюць на паспалітае рушанне нібы Айчыну бараніць, а ідуць на сваіх жа! А тыя наймаюць харугвы ізноў нібы на ворага, а за Bopara бяруць сваіх жа!.. Ці ж так нас, ліцьвінаў, шмат у Bora, каб самім данішчаць тое, што маскаль не паспеў?
Ой, як вы мне швагра зараз нагадалі! Ён жа дакладна так, як вы, гаворыць. I гэтаму дурню малому не адзін раз тлумачыў, а Міхаська так і не паслухаў. Гэта ж ён ваяваць уцёк, да гетмана. Прачуў, што сапежанскае войска паблізу пройдзе і збег, каб далучыцца пані Дарота схавала твар у хусцінку.
Андрэй асцярожна ўзяў яе пад локаць і падвёў да канапы, лагодна прымусіў сесці.
Ведаеце, пані Дарота прамовіў ціха, каб не патрывожыць сон
хлопца. Бяда вялікая, але дзякуйце Богу, што ён не далучыўся. 3 таго пекла мог і не вярнуцца, бо шляхта там, кажуць, пардону не прасіла і не мела. А сапежанскіх было шматкроць менш. Сын ваш пэўна заблудзіўся, альбо каня неразважна стаміў і на шчасце спазніўся.
А хто ж на яго напаў? запыталася яна.
Жанчыне цяжка было зразумець, каму спатрэбіўся гэты падлетак, за вярсту ж пазнаць які то ваяр.
Можа хто з тых, што супраць Сапегаў. Герб згледзелі і з п’яных вачэй асатанелі. А можа і брыда якая, абрабаваць, забіць ды яшчэ пахваліцца сапежанца ссеклі.
Які жах! у яе голасе чуўся страх за тое, што магло б здарыцца з сынам. Божа, дзе ж той лекар?
Як адказ на яе пытанне за дзвярыма пачуліся прыцішаныя галасы, цяжкаватыя мужчынскія крокі. У пакой зайшоў пан Максім. Заўважыў і Андрэя і пані Дароту, але рашучым, паспешлівым крокам ступіў да канапы і ўкленчыўшы на адно калена, уважліва агледзеў пляменніка, прыслухаўся да яго дыхання. Асцярожна прыўзняў прасціну і зазірнуў. Паглядзеў у твар пакаёўкі, што не адыходзіла ні на крок і, нібы адчытаўшы ў ім нешта, кіўнуў галавою. Толькі тады лёгка падняўся і падышоў да пані Дароты і Андрэя.
Вы яго ўратавалі? запытаўся, паціскаючы руку Андрэю. Як гэта адбылося?
Пан Андрэй адбіў Міхаську ад нейкіх двух разбойнікаў патлумачыла пані Дарота.
Дык ён не трапіў пад Алькенікі? Якое шчасце!
Я там таксама не быў сказаў Андрэй. Умяшаўся ў сутычку вашага пляменніка з нейкім двума на лясной дарозе, лічыце выпадкова.
Максіме звярнулася пані Дарота да швагра. Пан Андрэй хоча ехаць, але ён і сам паранены.
Ад тых жа? пан Максім зірнуў на руку на перавязі.
Андрэй кіўнуў сцвярджальна:
Але рана нязначная.
Як жа нязначная запярэчыла пані Дарота. Я ж сама з дзяўчатамі перавязвала. Якая б ні была, а гарачку можна набыць. Асабліва такой парою.
Андрэй успомніў сваю нядаўнюю хваробу і ў душы прызнаў ёй рацыю.
Мы не можам выправіць пана з дому ў такі час і ў такім стане сцвердзіў пан Максім тонам гаспадара дому. Вар’яцкі баль пераможцаў не варта ўпрыгожваць дадатковымі ахвярамі. Вам і бараніцца будзе цяжка, а дакладней немагчыма.
3 гэтым нельга не пагадзіцца. Проста не прывык прыносіць людзям турботы.
Пан Максім не хаваў здзіўлення, але здавалася быў гатовы пакрыўдзіцца.
Якія турботы можа справіць мне чалавек, уратаваўшы любімага пляменніка!
Што ж, здаюся, бо іначай будзе выглядаць на какецтва з майго боку усміхнуўся Андрэй.
Я разумею, што лекара мы ўжо чакаем? запытаўся пан Максім.
Павінен ужо быць, калі не трапіўся іншы пацыент трывожна і нецярпліва адказала пані Дарота.
Пацярпелых шляхта нарабіла: і лекарам, і святарам, і тым, хто трунамі гандлюе. Ім прыбытак, усяму народу страта пан Максім ізноў схіліўся над пляменнікам.
Асцярожна паклаў далонь на лоб хлапца. Патрывожаны дотыкам Міхась уздыхнуў глыбей і расплюшчыў вочы. Павёў поглядам па прысутных і спыніўся на дзядзьку.
Праўду стрый казаў кніжка рэч вартасная прашаптаў хлопец і паспрабаваў усміхнуцца.
Пані Дарота памкнулася да сына.
Ляжы ўжо, ваяка! скрозь слёзы загадала яна пасвятлеўшы тварам. На жарты яго пацягнула, забіяку.
Ой! схамянуўся Андрэй. Кніжка! Забыўся ў сумятні! Я зараз.
Ён кінуўся ў дзверы і праз хвіліну пан Максім, сцяўшы вусны і пабялеўіпы тварам, аглядаў свой нядаўні падарунак. На тоўстай скураной вокладцы шабельны штых пакінуў выразны злавесны след.
За пасам у мяне была прашаптаў Міхась.
* * *
Кузьма Вароніч углядаўся ў сына і, здавалася, усё яшчэ не верыў, што бачыць яго жывым і здаровым.
Кажаш, Язэпе, адбалявалі перамогу быдлячым п’янствам? з горкім уздыхам перапытаў Мацей Крыжэвіч.
Цяжка было бачыць прамовіў Язэп асабліва тым, хто разумеў, як хутка шляхта будзе змушана цверазець.
Асабліва тыя, палітычныя! з’едліва ўдакладніў пан Мацей.
Пан Мацей, сам даволі “палітычны”, не дараваў памылак тым, каго бачыў сваімі апанэнтамі.
Перамога перамогай, але ж і з нашага боку шмат палягло пахмурна зазначыў Язэп.
Іначай і быць не магло уздыхнуў пан Кузьма. Сам Міласцівы пан пад’юджваў да братазабойчай бітвы. I гэта напярэдадні варожага нашэсця!
Язэп раптам спахапіўся.
Але ж твой камендант, Багдан Хмялеўскі, таксама ацалеў. Пан
Пацей яго да сябе наблізіў і некуды паслаў з паўсотняй перад самай сечай.
Пан Кузьма быў рады. Ад самога Вагдана чуў пра дачыненні з Людвікам Пацеем. Можа выпадак, а можа і свядома збярог хлапца.
-1 мой жа падшыванец туды намерыўся перабіў думкі Вароніча пан Мацей. Даў пытлю, каб дурасць прагнаць.
Тут і сталы век не дапамагае разабрацца... прамовіў пан Кузьма.
Пан Мацей не памыляўся. Нават так званыя “палітычныя” не ўсвядомілі наколькі алькеніцкая трагедыя паглыбіла хаос у Вялікім Княстве на момант выбуху вайны, якую гісторыкі назавуць Паўночнай.
Ну, Сапегаў абвясцілі ворагамі Айчыны і пазбавілі пасад. Паны Кацёл і Рыгор Агінскі выйгралі. Атрымалі права накладання і збору падаткаў прамовіў пан Кузьма. Але ж ніводная канфедэрацыя не магла задаволіць нават усіх правадыроў, не кажучы пра грамаду.
А што далей? злосна ўставіў пан Мацей,Засталася ж процьма незадаволеных!
У тым і бяда уздыхнуў Вароніч. Баюся, пераможцы, не зважаючы на шведскую пагрозу, пачнуць змаганне за сапежанскую спадчыну, маёмасную і палітычную. I па нашаму горкаму звычаю будуць разлічваць на вайсковы поспех пратэктараў: шведаў, маскоўцаў, саксонцаў. А тым які рэзон дзяліць здабычу?
He будзе еднасці перад агульнай для ўсіх бядой -чужой вайною на ўласнай зямлі роспачна ўдакладніў пан Мацей. Але ж меры супраць Сапегаў патрабуюць зацвярджэння Сойму, а прынамсі падтрымкі караля?
-1 з гэтага вынікне яшчэ адна бяда. Найяснейшаму пану ўсё не да спраў Рэчы Паспалітай. I Сойм хутчэй за ўсё сарвуць.
He аціраўся пан Кузьма ля варшаўскіх і віленскіх палацаў, але вушы і вочы меў не дзеля параду. I розум не з горшых, як вызначыў бы пан Жаба. Кароль раптам ірвануўся да ўдзелу ў змаганні за гішпанскую спадчыну (памёр гішпанскі кароль Карл II). Людовік XIV быў гатовы прыняць на свой бок Саксонію, але без Рэчы Паспалітай. Аў Саксоніі прыязней глядзелі на Вену, чым на яе Bopara Вэрсаль. Затое васямнаццацігадовы шведскі кароль, нібы новы Ганібал, шукаў ворагаў дзеля славы і не праймаўся магчымымі набыткамі. Выціскаў са сваёй краіны, што давалася, збіраў рэкрутаў на захопленых землях і пёр наперад. Якраз у дзень алькеніцкай бяды, 30 лістапада 1700 года, разграміў пад Нарвай лепшыя палкі Пятра Першага і мог без перашкоды рушыць на Аўгуста II.
I што маглі дабіцца ад такога караля правадыры пераможных канфедэратаў?
He да нашых клопатаў каралю сярдзіта хмыкнуў Рыгор Агінскі. Далася яму тая гішпанская спадчына! Шэлега ж ламанага не атрымае, не тое што нейкую цацачную карону! Бач, магутная дзяржава Саксонія выходзіць на боішча!