Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
* ♦ ♦
Добра па абедзе трактам, што пралягаў побач з мястэчкам, сталіцай павета, кацілася лёгкая каламажка. Сівы, самавіты, нават у старасці прыгожы чалавек павозіў сам, без фурмана. Пуга ўжывалася не столькі, каб падганяць буланага, колькі па звычцы. Ехаць было недалёка, каламажка мякка падскоквала на выбоінах, не спраўляючы ездаку адчувальных невыгод. Пан Севярын Мяжэвіч выбраўся ў адведкі да таварыша
колішніх вайсковых паходаў Лявона Шарэвіча, які аканоміў у Клінку, невялікілл двары з вёскай паблізу.
Па звычках сваіх ды і дзеля немалога веку пан Севярын не любіў пакідаць мястэчка, дзе меў уласны дом. Двары свае здаваў у арэнду, бо сам гаспадарыць ужо не меў схільнасці. Нешта пільнае змусіла яго ехаць напалудні ў самую спякоту.
Севярыне! Браце! Як жа рады вітаць цябе ля свайго парога! Выбраўся нарэшце!
Пан Лявон сустрэў госця вясёлымі воклічамі, як толькі каламажка прагрукатала па невялікім дзядзінцы кліноцкага двара і спынілася акурат перад ганкам панскага дома. Абняліся, пацалаваліся і, прапускаючы адзін аднаго, ледзь не разам праціснуліся ў гасцінны пакой.
Ну, сядай! Мо' з дарогі чарку перахопіш, а пазней грунтоўны пачастунак зладзім.
-	Калі ёсць, то халоднага квасу. Якая тут чарка па такой спякоце.
-	Тады можа піва? Якраз у крыніцы некалькі пляшак халодзіцца. Момант і на стале будуць!
-	Давай піва!
Шарэвіч крыкнуўу дзверы пра піва і вярнуўся да госця.
-	He будзем разводзіць канвенансы, адразу пытаю, што змусіла да адведзін, бо пэўна ж не горкі сум па старому сябру?
Мяжэвіч усміхнуўся. Ім, сапраўды, не было патрэбы выконвацьскладаны рытуал шляхоцкай гасціннасці.
-	Прычына, канешне, ёсць. Важкая прычына, але рады, што знайшлася прынука з табою сустрэцца, усміхнуўся пан Севярын.
-	Ну і добра, сказаў Шарэвіч. Мне самому летам з маёнтка цяжка выбрацца. Як кажуць, панскім вокам коньтлусцее. Хоць наракаць грэх: людзі ў двары працавітыя, але зноў жа імі кіраваць трэба.
-	Гэта праўда, з вясковай гаспадаркі не вельмі пабегаеш, калі хочаш прыбытак мець, кіўнуў Мяжэвіч. Я вось так і цаляў, што падчас абеду ў двары цябе заспею.
Шарэвіч згодна кіўнуў. Уласніца маёнтка, пані Яніна Забела з Ялозаў, стала жыла ў Гародні і толькі зрэдку наведвала Клінок. Увесь клопат на невялікай, але прыбытковай, гаспадарцы ляжаў на плячах аканома. Дзякуючы яго старанням і здольнасцям прыбытковасць тая трымалася ўжо добры дзесятак год.
-	Дык з чым прыехаў? Ці, крый Божа, бяда яхая?
-	Ці ж нам, старым ваякам, бяды баяцца? Але слухай першую навіну: соймік збірацьмем. 3 выпадку Канвакацый.
-	Але ж нічога не чуваць.
-	Ну, вось ад мяне і пачуў. Вільня зуніверсал амі спазнілася. Думаю гэтымі днямі разашлюць па парафіях. А другая рэч цікавейшая: прывёз табе ліст.
-	Ліст? Ад каго ж? здзівіўся пан Лявон.
Мяжэвіч падаў двойчы перагнуты аркуш:
-	Такім да мяне трапіў, без пячатак, патлумачыў ён.
Пан Лявон з цікаўнасцю разгарнуў паперыну, спісаную паспешлівымі дробналітарнымі радкамі, пачаў чытаць, трымаючы яе крыху зводдаль:
-	"Шаноўны васпане! He пазней як на гэтымтыдні чакайце наезду на Клінок. Хутчэй удзень, чым поцемкамі. Але кожнай парою сцеражыцеся крушнянскіх. Прастрэлены талер." Вось дык маеш! усклікнуў ён.
Узняў на Мяжэвіча ўстрывожаныя вочы.
-	Так! вымавіў задуменна. Сапраўды, такі ліст з ганцом пасылаць не выпадае. А як ён да цябе трапіў, калі мне прызначаны? Нехта свядома выбраў такі шлях, ведаў, што перадасі неадкладна.
-	Хлапчанё прынесла, жыдзянё карчмарнае. Кажа нейкі пан перадаў, сказаў, што дадуць тынфа. Даў тынфа, але нічога пра таго пана не даведаўся. Пан і пан, прыстойны, лапоча, і шляхціц, ды малады.
-	Ну, для жыдзяняці то і гайдук магнат, засмяяўся пан Лявон.
-	Сапраўды, падтрымаў Мяжэвіч. Але ты хоць нешта з гэтага разумееш? ён паказаў на ліст. Ад каго? Мо' дурны жарт? Ці мала такога за чаркай выдумляецца.
Шарэвіч яшчэ раз прабег вачамі напісанае.
-	He, гэта не жарт, упэўнена сказаў ён. Які сэнс некаму з мяне кепікі строіць? Папярэдзіць мяне хочуць. А вось хто і чаму, не здагадваюся.
-	Подпіс надта ж дзівацкі! Чаму гэта талер ды яшчэ прастрэлены? здзівіўся пан Севярын.
Шарзвіч уздыхнуў. Было відаць, што навіну ён прымае як нечаканы і важкі клопат.
-	А подпіс для мяне якраз самае доказнае, браце. Бо талер такі існаваў і, мабыць, дагэтуль у некага перахоўваецца. Ды і ў мяне адзін ёсць.
-	Нешта з даўняга? запытаў Мяжэвіч. He памятаю, каб што-небудзь такое расказваў.
Шарэвіч паціснуў плячыма, усё яшчэ ўзіраючыся ў паперыну:
-	He прыйшлося да слова. Само яно, што было, ані цікавае, ані важнае. Цікава, што чалавек на гэта спасылаецца. Выснова тут адна: хоча, каб яму паверылі. Доказ для мяне выстаўляе, разумееш. Няшмат людзей пра гэты талер ведала. На сёння мо' не ўсе з іх жывыя. Але піва мы дапілі, ты крыху адпачні, калі трэба, памыйся, а я тым часам гляну наконт абеду. Спадзяюся, не папрэшся ты ў сваё мястэчка, нанач гледзячы. Пасядзім, пагамонім. I пра ліст гэты і пра іншае.
Пасля добрага абеду сябры селі ў халадку, як сказаў пан Севярын, каб тлушч завязаўся, і прыдрэмвалі, як старыя каты. Нейкі час моўчкі ўзіраліся ў навакольныя палі, задаволеныя сустрэчай, добрым надвор'ем і нагодаю вось так пасядзець удвох, адчуваючы падсвядома тую непарыўную повязь розных па крыві людзей, што завецца сяброўствам, таварыствам і часта робіць чужых людзей бліжэйшымі за радню.
-	Дык расказаць табе пра гэты прастрэлены талер? парушыў маўчанне Шарэвіч. Калі ёсць ахвота, слухай.
-	Ахвота ёсць. Але каб і не было, то мусім мазгамі паварушыць. Соймік тут не збярэш, з суседам не параішся.
Шарэвіч згодна кіўнуў галавою. Добра, што ёсць выпрабаваны часам прыяцель, здольны і параіць нешта разумнае, і таямніцу захаваць.
-	Тады слухай. Быў у нас у харугве адзін. Коні і рыштунак як мае быць і ў самога, і ў паштовых. Ваяваў таксама няблага. Але ўжо пыхі на тузін Сапегаў! Дык вось сядзім гэта мы ў хлюпоту па шатрах. А ў яго і шацёр быў шыкоўны, вялікі, то і назбіралася таварыства. Яшчэ і пачаставацца было чым. Байкі баялі, а як трохі ў чубе зашумела, пачал і выхваляцца, як то ў звычаі жаўнерскім: хто лепей шабляй робіць, у каго пісталеты лепшыя. Вядома ж, лепшыя былі ў гаспадара. Яны і сапраўды былі выдатныя. Рулі доўгія, свідраваныя тонка, не тое што іншы, як гарлач, фігай залезеш. Кулькі драбней вішні, але б'юць, ого! Італійская работа. Аўпрыгожаны-жывога месца незасталося! Казаў, што дзядзька на нейкім шведзе ўзяў, калі нашы хадзілі Даніі дапамагаць.
Ваяры Княства любілі ўспамінаць гэты паход: тамтэйшыя замкі, безліч выспаў сярод халоднага восеньскага мора, бітвы за гэтыя выспы, калі даводзілася пераадольваць пратокі, трымаючыся за конскую грыву.
-	Уперлася яму давесці, што і стралок ён адмысловы, хоць бы вось з нас, прысутных. Слова за словам, спрэчкі, і тутён прапануе канкурэнцыяй спраўдзіць: страляцьмем з яго пісталета ў талер, вось за пяць крокаў, каб на макрэчу не выстаўляцца. Усе згодны страляйма, чым яшчэ заняцца.
Прыгадаліся і Мяжэвічу гэткія біваковыя турніры. Прыпомнілася іх бестурботная весялосць, жартоўнае ганараванне пераможцаў і прымірэнне нязгодных з пройгрышам. A праз дзень ці два непрадказальны лёс вяртаў з бітвы ў бівак горшага стралка жывым, а лепшага ўпоперак сядла, a то і пакідаў у полі, што засталося за ворагам.
-	За пяць крокаў не заблізка, калі ў талер, сказаў пан Севярын.
-	Так, пагадзіўся Шарэвіч. Талер, праўда, выбралі не наш, а саксонскі, дрэздэнскага біцця, ладны такі. Ну, талер той да шаста перад уваходам, пісталеты набівалі старанна, порах адмервалі нібы лекі якія, кулькі, каб без дрэпін. I пачалося! Хто ні зложыцца ГІану Богу ў вокны! Аж тут чарга Хмялеўскага Івана. Бярэ ён пісталет, мерыцца нібы і не старанна. Лясь! Шасток ледзь не напалам! Служкі насамі ў гразь нясуць той талер: дзірка якраз пасяродку. Гаспадар наш спахмурнеў, а таварыства ажыло: хто ж пераможа? Гаспадар, як і належыць, усіх перад сабою пусціў. Можа і дзеля трыумфу на прыканцы: такое да яго вельмі пасавала. Другі, значыць, талер на шасту. Стрэл куля ў сяродку! Віват! крычым. Два найлепшых, хоць Бог тройцу любіць! Чаркі апаражнілі раз, другі. Аж тут гаспадару стрэліла думка: а праверым, хто з двух лершы. Прапануе страляць у талер, які хто ў пальцах трымаць будзе. Стралкі то абодва адмысловыя, але ж няма дурняў дзеля забавы без пальцаў застацца, не спакусіш аніякай узнагародай. Хмялеўскі ўвогуле не квапіцца, саступае пяршынства, нешта там выдумляе, што яго стрэл слабейшы, але дзе там! Упёрся канкурэнт, віно сваё бярэ. Раптам загадвае прывесці яго паланяніка. Чэлядзь шусь і вядзе маскаля, рослага такога дзецюка.Тлумачацьяму, штоды як. Давай мы, некаторыя, адгаворваць: хоць непрыяцель, але жаўнер, хрысціянін да таго ж. Дзе там! "Мой палонны, заяўляе, хачу мілую, хачу галаву сцінаю! А калі так яму спачуваеце, даю хлопцу выйгрыш: адпушчу на волю, калі не спужаецца. А спужаецца, руку адхопіць, то з другога пісталета проста ў галаву яму стрэлю." I тут маскаль пагаджаецца. Мы з Хмялеўскім давай настойваць, каб палонны руку на нешта ўстойлівае абапёр, іначай і добры стрэл Хмялеўскі не прызнае, бо рука без апоры і выпадкова можа крануцца якраз пад кулю. Таварыства нас падтрымала: шкода ім было пазбавіцца забавы.
Мала прыпадала забаў у тых цяжкіх войнах. Ды і забавы тыя неслі незнішчальны адбітак жорсткасці, жаўнерскай пыхі і незгаворлівасці. Абодва сябры добра гэта помнілі.
-	Узяў маскальталер правай рукою, працягваў пан Л явон, так, кажа, надзейней. Абапёр далонь на калок, што палатно ля ўваходу падпіраў, рука не дрыжыць. Хлопец хіба толькі тварам крыху пасвятлеў, але ж усе і порахам і вогнішчамі так правэнджаныя, што кужалем збялей не заўважыш. Адно несумненна: мужны чалавек. I так захацелася, каб ён выйграў, што стаў я ў душы маліцца за трапны стрэл. Мерыўся стралок не так каб і доўга, але мне здавалася канца таму не будзе. Трах! Маскаль хапаецца за руку, потым сам падымае той талер і паказвае. Прабіты! I рука ў хлопца цэлая, відаць, толькі скуру смаганулэ тым талерам, але крыві не відаць. Ну тут кінуліся з віватамі, на руках падкідваюць першага стралка, а мы з Іванам за маскаля ды прэч з шатра! Пасадзілі на каня, апоньчу накінулі і вывезлі па-за заставы, там, дзе з нашай харугвы варты стаялі. Далей, кажам, сам пойдзеш. Каня даць не можам, а вось пістоль, зарадаў з дзесятак ды нож вазьмі. Памажы табе Бог!