Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Універсал каралеўская адозва, дзеля склікання войска перад выправай у паход, дазвол на скліканне сойміка і т.п.
Соймік сход шляхты павета, інстытуцыя самакіравання.
Кантычка зборнік рэлігійных і калядных песень.
Падкаморы земскі ўрадовец, адказны за вызначэнне межаў і нанясенне іх на мапы, за вырашэнне праз падкаморскі суд межавых спрэчак.
Гродскі суд, замкавы суд (ад замка, горада, грода) павятовы суд для простых людзей і шляхты. Сведчыў здзелкі, копіі дакументаў, вёў актавыя, гродскія кнігі.
Земскі суд павятовы шляхецкі суд дзеля крымінальных і грамадзянскіх спраў. Выконваў функцыі натарыята, залісваў скаргі на службовых асоб павета.
Харунжы, харужы службовец, які вёў улік ваеннаабавязанай шляхты, збіраў рушанне і з павятовым маршалкам вёў да гетманаў.
Ракашане-удзельнікі рокашу, збройнага супраціву шляхты каралю. Адпавядаў звычаю і часткова праву.
Гетман {каронны і Вялікага Княства) начальнік войска, міністр.
Булава адзнака гетманскай пасады.
Фраўцымер дамы двара каралевы.
Трансыльванія княства на захадзе сёняшняй Румыніі. Знаходзілася ў васальнай залежнасці ад Турцыі.
Экзарцыст чалавек здольны выганяць д'ябла, дзе б той нізагняздзіўся.
Прымас(Архібіскуп)-вышэйшьі іерарх каталіцкай царквы ў Рэчы Паспалітай.
Аканом кіраўнік маёнтку з даверу ўладальніка
Дзядзінец пляц у маёнтку, абкружаны пабудовамі двара. Тое ж і ў замку.
Канвенансы правілы прыстойнасці.
Канвакацыі, Канвакацыйны Сойм абмяркоўваў прэтэндэнтаў на элекцыю, узгадняў меркаванні соймікаў тэрыторый, прызначаў час элекцыі і хіо будзе да яе дапушчаны.
Парафія ніжэйшая адміністрацыйная адзінка рымакаталіцкага касцёла са святаром і абшчынай, якая ўсё гэта ўтрымлівае.
Талер срэбная манета з такой назвай білася ў розных краінах.
Аверс пярэдні, вызначальны бок манеты.
Рэверс адваротны бок манетьі.
Пачтовыя, почат прыбочныя таварышаў харугвы, звычайна не шляхціцы. Ішлі ў бітву ў другой лініі, забяспечваючы тылы таварыства.
Саматрэць-таварыш з двума пэчтовьімі.
Падвойны -таварыш з аднылл прыбочным.
Чамбулы загоны, атрады, рассыланыя ардой на маршы.
Ортполк янычараў.
Аджак янычарскі корпус з двух палкоў.
Панцырнікі кавалерыя, прамежкавая між гусарыяй і лёгкай. Назва ад панцыра-кальчугі, галоўнага сродку аховы. На галаве мелі місюрку. У Вялікім Княстве мелі назву петыгорцаў.
Рэгімэнтар камандзір рэгімэнту, вайсковай адзінкі.
Гібэрна род падатку дзеля забеспячэння войска падчас зімовага кватаравання. Адсюль перанос на самы грошы і назву зімавання.
Янычары пяхотныя войскі ўТурцыі.Янычарка -стрэльба.
Кафа(сёняшняя Феадосія) колішняе месца гандлю рабамі.
Стольнік ганаровы тытул, надаваны феадалам(раней) і шляхце. Некалі адказны за сервіроўку вялікакняскага стала.
Бруліён-чарнавік.
Падпісак памочнік пісара ў земскім судзе дзеля паскарэння пісьмаводства.
Інтэррэкс-галава Рэчы Паспалітай адчасу смерці караля да элекцыі новага. Па закону ім быў прымас.
Элекцыя абранне караля (Іншай выбарнай асобы). Элекцыя viritim абранне, калі кожны падае голас паасобна.
Калтуровы суд-суды,якіядзейнічаліпадчасбезкаралеўя. Назва ад каптура, ускладаемага пасля смерці ўладара.
Прынцыпалпалітычны апякун, начальнік, гаспадар.
Рэзідэнтсталы госць у шляхоцкім двары.
Гербовы шляхціц, які мог пацвердзіць свой радавод гербам.
Кармазынавы яркачырвоны (пунсовы) колер, у пераносным сэнсе радавіты шляхціц.
Чаты раз'езд дзеля выведвання, назірання за непрыяцелем.
Брытан вартавы сабака, трыманы на ланцугу.
Рэспектпашана, павага.
Калегіюм навучальная установа.
Эмпірэі, эмпірыі самая высокая частка неба.
Першынец па мячы першае дзіця мужчынскага роду, па кудзелі жаночага роду.
Абдыкацыя адмова ад трона.
Азярод збудаванне са слупоў і жэрдак, прапушчаных праз адтуліны ў слупах, для дасушвання снапоў, бульбоўніку і да т.
Рэгімэнт-вайсковая адзінка, у больш сціслым значэнні замежнага ўзору.
Кліент шляхціц на палітычных паслугах уплывовай асобы.
Маршалак вялікі каронны першы міністр, які аб'ядноўваў у сваёй асобе дварова-міністэрскія функцыі. Меў асобны маршалкоўскі суд па справах парушэння публічнага парадку ў месцах побыту караля і на мілю навокал. Прысуды былі неадкладныя і безапеляцыйныя.
Падскарбі земскі ўрадовец, які наглядаў за спагнаннем падаткаў, іх улікам і зберажэннем. Адпаведна існавалі міністэрскія пасады падскарбіяў Кароны і Вял. Княства.
Маршалак сойміка(дырэктар) кіраўнік сойміка, абіраўся шляхтай адкрытым галасаваннем.
Лібэрум вэта (ад лац. Liberum veto) права кожнага дэпутата Сойму ці сойміка выказаць нязгоду з любой пастановай, тым самым скасоўваючы ўсе прынятыя на гэтым Сойме рашэнні.
Барвы паветы, ваяводствы мелі свае традыцыйныя аздобныя колеры на параднай вопратцы.
Штрыфель адварот крыса верхняй вопраткі, кунтуша, сурдута.
Кашталян-ганаровытытул (папярэдне-камендантзамка, памочнік ваяводы, адміністратар у кашталяніі, цэнтральным павеце ваяводства).
Староства дзяржаўны маёнтак у Рэчы Паспалітай, які даваў на карыстанне шляхце кароль за заслугі. Гродавыя староствы забяспечвалі "кармленне" дзяржаўных службовых асоб, старостаў.
Маршалак павятовы камандзір павятовага войска.
Экскамуніка адлучэнне ад царквы.
Канфедэрацыя часовы ўзброены хаўрус шляхты дзеля абароны пэўных ідэй і пастулатаў (караля, шляхецкіх вольнасцяў, веры і т. п.).
Пакта канвента (Pacta conventa) дамова між шляхтай і новаабраным каралём, запісаная ў пунктах. Накладвала на манарха палітычныя і фінансавыя абавязацельствы. Ластупова стала крыніцай прывілеяў шляхты і сталага абмежавання ўлады караля.
Ардынацыя маярат. Непадзельная і неадчужальная ўласнасць пэўнага магнацкага роду ў Рэчы Паспалітай з зямель, лясоў, гарадоў, мястэчак і вёсак. Пераходзілі да старэйшага нашчадка па мужчынскай лініі. Уладальнік называўся ардынатам. Права на спадчыну вызначалася адмысловым статутам, ардынацыяй, адсюль назва.
Рэляцыйны соймік-справаздачны для паслоў Сойму
Гранатавы цёмнасіні колер.
Кунтуш верхняя вопратка, узору перанятага ў крымскіх татараў, кроіўся ніжэй каленяў, з доўгімі разразнымі рукавамі, якія закідваліся на плечы.
Жупан кроіўся двухбортным, часцей з вузкімі рукавамі, каўняром стойкаю і прыталены на спіне. Зашпільваўся мноствам дробных аздобных гузікаў. Пасля часоў Батуры кроіўся карацейшым, чым кунтуш. Кароткія жупаны часта зваліся даламанамі.
Карабэля баявая і парадная шабля ўсходняга паходжання. Стала абавязковай часткай шляхоцкага строю падчас урачыстасцяў: соймікаў, Соймаў, з'ездаў і да т. п.
Стаянне мера адлегласці, вызначаная няспынным прабегам каня. У розныя часы мела адрозныя велічыні.
Загонавы дробнапамесны шляхціц.
Магерка шырокараспаўсюджаны мужчынскі галаўны ўбор з лямца альбо шыты з тоўстага сукна.
Трансфігурацыя змена.
Патрон-(адлац. Patronus-абаронца) назва пракуратара альбо адваката.
Дэліквэнт правапарушальнік, злачынца.
Канфэсаты прызнанне перад судом, у тым ліку ў выніку катаванняў.
Лёзныя людзі асобы без пэўных заняткаў і пастаяннага месца жыхарстза, якія не займаліся карыснай працай. У асобных выпадках прымусова прыцягваліся да працы.
Палястрант-прадстаўнік палестры, юрыст.
Элаквэнцыя красамоўства.
Маршалак двору загадваў справамі каралеўскага двара у тым ліку працэдурнымі і датычнымі этыкету.
Дэлятар даносчык.
Навязка-налічэнне да кампенсацыі за нанесеную шкоду, пабоі і да таго падобнае.
Кантумэлія знявага.
Скартабеляк жаўнер, які атрымаў часткова правы шляхецтва за вайсковыя заслугі ( поўныя з'явяцца толькі ў трэцім пакаленні).
Ватаванне-спрэчкі па праблеме, абмеркаванне.
Чопавы падатак падатак ад піва, мёду, гарэлкі і віна. Бровар плаціў восьмую частку цаны, па якой прадаваў выраб.
Дыгрэсія адхіленне, адступленне.
Дэпазыт уклад грошай ці папер ва ўстанову дзеля захавання.
Чычкіры вузкія штаны венгерскага ўзору.
Даламан верхняя частка адзення гусара венгерскага паходжання.
Ятаган халодная зброя краін ісламу, асабліва Турцыі. Лязо злёгку загнутае, 70-80 см, вастрылася па ўгнутым краі.
Нобілі вышэйшы клас у Старажытным Рыме, тут прывілеяваная частка шляхты.
Н ата бл і -у да рэва л юцы й на й Ф ра н цы і сходы п ра дстаўн і коў трох саслоўяў (святарства, шляхты і трэцяга стану) па прызначэнню самога караля.
Рэзаць абрус гасцінны стол павінен засцілацца абрусам. Калі хто з кім быў у нязгодзе, рэзаў абрус перад сабою, тым самым аддаляючыся ад нежаданага застольніка, нягоднага сядзець за адным сталом. Прыпомніць каму, што перад ім рэзалі абрус, было вялікай абразай і выклікам.
Арацыя урачыстая прамова.
"Генерал" генеральны соймік, на якім прыціраліся пазіцыі некалькіх павятовых.
Sisto activitatem^au.) чыннылл голасам. Устрыманне правамоцнасці абрад сойміка (Сойма).
Аблатаванне запіс да ўрадавых актаў, прыкладам, да гродзкіх кніг.
Цвінтарганакхрама.
Адаратар-паклоннік, прыхільнік.
Анталак невялічкая бочачка.
Дыскрэцыя здольнасць захоўваць чужую таямніцу.
Валахпалягчаны жарабец.
Аўтэнтык арыгінал дакуманту.
Дыфамацыя знеславенне.
ВЕЛІЧНАЯ ЗАДУМА
Камілітон камланьён, супольнік.
Мізэрыкордыя кароткі штылет з вельмі вузкім лязом. У сярэднявеччы служыў дзеля дабівання параненага латніка між часткамі даспехаў.
Супарат-непрыяцель.
Ротмістр афіцэр кавалерыі, камандзір роты альбо харугвы.
Ардынанс веставы, жаўнер на паслугах афіцэру. Аўстэрыя(запазычанне з італ.) карчма, заезд. Жолдплата наёмнаму войску (увогуле жаўнеру). Дыскрэцыя здольнасць захоўваць чужыя таямніцы.
Афіцына асобна размешчаная пабудова ў двары для дваровых, рэзідэнтаў, гасцей, канцылярыі аканома.
Дойлід будаўнічы-архітэктар.
Юрыдыка адміністрацыйна адасобленая частка горада пад уладай магната, царквы ці манастыра, на якую не пашыралася ўлада гарадскога самакіравання.
ПАВЯТОВАЯ "ІДЫЛІЯ"
Кордхалодная зброя, звычайна з простым лязом, карацейшая за шаблю ці палаш, ужываная ў бітвах і на паляванні.
Мамрам -уласнаручны запіс стараной сутнасці справы з уласным подпісам і подпісамі сведкаў, які належала падаваць земскаму ці гродзкаму суду. Папера ў суд, ліст пергаменту для дакумента.
Сіняя Барада шэвалье Барбэ-Блю, герой французскай казкі, забойца шасці сваіх жонак, за тое, што ў яго адсутнасць
I
адмыкалі таемны пакой месца злачынстваў. Сёмую жонку ўратавалі яе браты.