Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Нядоўга заставалася чакаць таго дня, калі сам гетман паспрабуе шукаць выйсця для сябе, свайго клану, а ў значнай меры ўсяго Княства з чужой, далёка не зычлівай дапамогай. А пакуль што тлумачыў французскаму паслу асаблівасці дачыненняў Вялікага Княства.
-	3 часоў апошняга наезду ўплывы цароў аслабелі, але, перакананы, гэта часова. пакуль ім замінаюць уласныя клопаты. Вызваляцца ізноў палезуцьу нашы справы. 3 другога боку паны караняжы хацелі б з нашым Княствам зрабіць як з тою
Украінай. Можа якраз моц Сапегаў ратуе нашу шляхту ад горшага, забяспечвае непарушнасць Княства.
-	Пэўная логіка ў гэтым ёсць, пагадзіўся Паліньяк, не толькі каб дагадзіць суразмоўніку.
Ён бачыў, што размова гетмана займае, і не шкадаваў часу. Лягчэй пойдзе ў справах галоўных. Урэшце, і тая аўтаномія будзе на карысць князю Канці, калі Сапегі ды Радзівілы прымуць яго бок. Гетман таксама быў зацікаўлены ў зацясненні сувязяў з французскім бокам, на сёння мацнейшым.
-	Ратуе нас, мабыць, рэлігійная ламяркоўнасць. He пойдзе ў нас адна канфесія на другую, як у зас у Францыі. Адны гэтую рысу лічаць дадатнай, іншыя хібам. Чым бы яна ні была, але бароніць нас ад злых намоў і не дае аслабіць і праглынуць наша Княства. Спрэчкі нашы, наваттам, дзе яны здаюцца рэлігійнымі, спрэс палітычныя. Каб яшчэ крыху памяркоўнасці іерархам, то і зусім было б няблага.
Паліньяк пакруціў галавою ў пэўным здзіўленні.
-	Цікавы погляд, заўважыў ён. У нас такое палічылі б вальнадумствам.
Сапега не дзівіўся. Паказная набожнасць ЛюдовікаХІУ, верхаводства гадаванцаў кардыналаў Мазарыні і Рышэлье клалі моцны адбітак на ўсе бакі жыцця французаў.
-	Зацятыя і ў нас ёсць, сказаў гетман, але сутнасць шляхоцкіх разборак вельмі прыземленая, тычыцца маёмасных спраў, уплыву на карыстанне дабротамі гэтага свету. Справы рэлігіі ў канфедэрацыях, перапрашаюся, не на першым месцы, бо сам пераход нашай шляхты на каталіцтва тлумачыцца выключна палітычнымі прычынамі. Дзякуючы гэтаму ў непарадкі не ўцягваюцца ніжэйшыя слаі, прыгонныя, рамеснікі, што было б непазбежным у рэлігійным сутыкненні. Шляхта б'ецца збройна, а гыя глядзяць збоку і моляцца кожны на свой лад, каб іх не чапалі. Чапаюць, вядома, але да ўкраінскага, тым больш французскага стану рэчаў, далёка. Дай Божа, каб так і надалей.
Што ж, не выпадкова вялікі гетман лічыцца пратэктарам іншаверцаў у сваіх уладаннях.
-	Як я разумею, пане гетман, вы лічыце неразумным пераносіць у палітыку рэлігійныя дачыненні. I задаволены, што ў Княстве гэтага няма? пытанне прагучала як мяккае сцверджанне.
Пасланнік быў майстрам даверлівых размоў і разумных кампрамісаў. Нездарма папа Аляксандр Восьмы казаў яму, смеючыся:" Мне заўсёды здаецца, што вы падзяляеце маю думку, а ў рэшце рэшт верх бярэ ваша."
-	Ва ўсякім разе ў такой меры, як у Кароне, удакладніў Сапега. Дабра гэта не прыносіць.
Абат Паліньяк добра ведаў, пра што кажа гетман. Ад часоў Варфаламееўскай начы ў імя максымы "адна вера, адзін закон, адзін кароль" няспынна льецца кроў у вайне з няскоранымі гугенотамі. Можа ў гэтую менавіта гадзіну бязлітасна нішчаць мужчын, жанчын, дзяцей, увесь здабытак два варожыя бакі ў палыхаючых паўстаннямі Сявенскіх гарах. Недзе там замак Паліньякаў, закінутае радавое гняздо разбойных продкаў, якія сеялі страх і знішчэнне па ўсім наваколлі. Там жа землі роду Канці. Зможа Франсуа дэ Канці зразумець, як гэтыя нібы не такія асвечаныя ліцьвіны знайшлі спосаб суіснаваць, хоць усе пры зброі ды на конях? Што край, то звычай!
-	Гісторыя ўсё ж вучыць, хоць і паволі, уздыхнуў Паліньяк. Мабыць, і вашу спрэчку з біскупам Брастоўскім можнаўспрымацьзулікамтаго, што вы распавялі?Розгаласбыў велізарны, перапрашальна ўсміхнуўся пасланнік, падняўшь! вочы на Сапегу.
Гетман не выказаў ані занепакоенасці ані разгубленасці. Саромецца сваіх учынкаў яму было неўласціва.
-	Я сказаў бы, што мела месца адступства ад вядомага правіла: Ex nihile nihil, з нічога нічога не бывае. Увесь той розгалас быў без прычыны, працягваў ён тым жа спакойным голасам. -Заўважце, Рыму канчатковым вынікустаў на маім баку. He баўлю сябе суцяшэннямі, нібы там вельмі шануюць верніка Казіміра Сапегу. Проста кіраваліся палітычнай мэтазгоднасцю,
нягледзячы на пэўныя...гетман так і не знайшоў патрэбнага слова, рысы майго ўчынку.
Паліньяк памятаў, як на Сойм 1695 году Казімір Сапега з'явіўся з вялікім войскам, не даўся памірыць сябе з віленскім біскупам, а кліентам загадаў сарваць паседжанні. Тады ж браты Сапегі прапанавалі паслу супрацу ўзамен за 50 тысяч ліўраў кожнаму.
-	Палітык Сапега, тым не менш здольны паўшчуваць Сапегу-верніка! рашыўся на жарт пасланнік.
-	Ну, я ж не юнак! гетман засмяяўся, даючы зразумець, як ставіцца да тых падзей сёння. Прызнаю, шмат было непатрэбнай вастрыні ў выказваннях і ўчынках. Errare humanum est, памыляцца рэч людская.
-	Quieta non movere, прамовіў Паліньяк, імітучы бласлаўленне. У душы быў трохі заклапочаны, ці не занадта ён заглыбіўся ў далікатныя справы. Я забыўся на параду старажытнасці: не варушыць мінулага.
Гетман жа, мяркуючы па настрою быў нават задаволены парушэннем далікатнай справы.
-	Per amorem Dei! усклікнуў ён, махнуўшы рукою. Як мы кажам, было і быллём парасло! Маю пазіцыю падтрымалі не толькі ўласныя кліенты. Перакананы, большасць шляхты і сёння падзяляе маё стаўленне да недатыкальнай выспы дабрабыту, створанай рэлігійнымі іерархамі. Нават тады, калі ў краіне ўсё знішчана і выпалена ворагам, анічым не жадаюць паступіцца. Што, маюць абмяжоўвацца subsidium charitativum, дабраахвотным падаткам?
-	Уяўляю, якія рэфармацыі прынёс бы пан гетман, стаўшы каралём! усклікнуў Паліньяк, удаючы заклапочанасць. Асмелюся заўважыць, што вялікі Мазарыні за два дні да скону раіў каралю не кранаць царкоўных прывілеяў.
Гетман адмахнуўся весела і бесклапотна.
-	Як мы ўжо высветлілі, няма прычын для страху, жартам на жарт супакоіў пасланніка. Тым не менш погляд свой патлумачу. Клопат пра Гаспадарства, бяспеку і дабрабыт яго
насельнікаў ляжыць на каралю, урадоўцах, канцлерах, гетманах, ваяводах, нават на ніжэйшых урадоўцах. А вось рэлігійных іерархаў гэта ўсё не датычыць. Клянуць, калі нейкі стог на іх паплавах гусары коням скормяць. Як тая шляхта цёмная, што падаткаў не плоціць, а сыны яе ў войску крычаць, чаму кароль жолду не дае. А скуль тыя грошы каралю ўзяць? Вось я не раз свае даваў таму ж войску. Тады ізноў вэрхал: гетман войска перакупіў! Дык чаму касцёлам ды цэрквам не падаць сваю долю, калі край разрабзваны? Ды ці патрэбна ім такая маёмасць!
Паліньяк не ведаў як адазвацца, не пакрыўдзіўшы гетмана і не ўваходзячы ў супярэчнасць са сваім станам каталіцкага святара. У словах гетмана было шмат слушнага, але саміх Сапегаў папракалі, што іх маёмасць сягнула такіх памераў, якія не ўкладваюцца ў цвярозыя спосабы карыстання. Што да падаткаў, то магнаты да іх яшчэ менш ахвочыя, чым дробная шляхіа.
-	Мабыць вашу гарачнасць у дачыненнях з іерархамі можна аднесці на коштадмоўных рыс народа, знайшоў пасол адпаведны выраз, спадзеючыся на прошаную паблажлівасць.
-	Наколькі мяне можна лічыць узорам ліцьвінскага характару, у тон Паліньяку сказаў Сапега і, падумаўшы, дадаў, Усё ж у галоўных справах імкнуся выкарыстаць рысы дадатныя.
Паліньякадчуў,шточасдаверлівыхабменаўмеркаваннямі вычарпаны, і пара перайсці да мэты сустрэчы.
-	Ці гатовы пан гетман сказаць, над якімі палітычнымі задачамі ёсць сэнс паразважаць?
Сапега адказваць не спяшаўся, падумаў.
-	Прапанаваў бы перш-наперш разгледзець мажлівасць дамовы між асобнымі групоўкамі Княства і Кароны ў справе адзінага для іх прэтэндэнта, натуральна Яго Высокасці Франсуа Луі дэ Бурбон Прэнс дэ Канці, урачыста закончыў Сапега.
Тону прыніжанасці пасланнік не адчуў: гетман гаварыў, як пра роўнага сабе. "Урэшце ён таксама князь", успомніў Паліньяк.
-	Для мяне гэтае меркаванне падарунак лёсу! горача падхапіў француз. Каго першым вы хацелі б бачыць за сталом перамоваў?
-	3 кожным згодзен размаўляць, калі гэта нясе выгаду майму боку. Вядома з улікам узаемных саступак, як мы кажам, прыцірак. А што лічу за выгаду, мяркуйце па тым, што сёння пачулі. Здаецца, я залішне не крыўся.
-	Я так разумею, што спадзяецеся на маю разважлівасць, напалову запытаў, напалову сцвердзіў пасол.
-	Так, кіўнуў Сапега. Давяраю. Пры пэўных дадатковых умовах.
-	Несумненна, гэта самы адпаведны шлях да сумеснага поспеху. Ваша згода, пане гетман, мяне акрыляе. Штотычыцца дадатковьіх умоў, вусны пасла кранула змоўніцкая ўсмешка, то я маю пры сабе невялікую суму на выдаткі сярод кліентуры. На войска гэта лічба недастатковая, сам разумею. Але вось папера на Гданьск, да месье Клода Маці... Ён выдасць чатыры тысячы дукатаў.
3	французскім камісарам у Гданьску Сапегі мелі сталую сувязь. Гандаль і палітыка спляталіся тут непарыўна.
-	Што ж, грошы немалыя, але недастатковыя. Ведаеце колькі каштуе выставіць адну харугву?
-	Але ж вы маеце сваё надворнае войска. У выпадку... нясмела заўважыў пасол,
Грошы на войскі ад яго цягнулі з усіх бакоў. Нібыта заносілася на вялікую вайну, але каго і з кім, калі ўсе за князя Канці? Паліньяк разумеў, што апроч жадання ўхапіць жывы грош, магнаты разлічвалі ўзмацніць свае надворныя войскі дзеля абароны раскіданых па ўсяму краю маёнткаў у выпадку непарадкаў. Апроч шляхты існуе і просты люд! А Яго Вялікасць кароль Францыі прызначыўстотысячталераўна падтрымку каралевы і васемсот тысяч для князя Канці і не больш!
-	Надворнае войска тут непрыдатнае, хоць і яго можна скарыстаць. Ва ўсякім разе афіцэраў. А на іх патрэбны выдаткі звыш жолду, шматзначна падкрэсліў гетман апошнія словы.
-	Ясна, адказаў Паліньяк, але на гэты момант такіх сродкаў не маю. Буду шчыры: Яго Вялікасць Кароль зрабіў мне заўвагу, што занадта перавышаю квоту, ахвяраваную ім на элекцыю. Але буду прасіць, буду тлумачыць. Раблю ўсё, каб перакачаць караля выправіць князя ў Рэч Паспалітую як найхутчэй.
Сапега верыў паслу. Старанныя мануалісты дачосілі з Парыжа і пра каралеўскую чезадаволенасць і пра тое, што прыедзе яшчэ адзін пасол, ці то ў дапамогу, ці дзеля нагляду за вельмі шчодрым Паліньякам. Прага пазбавіцца прысутнасці князя Канці ў Вэрсалі змагалася з нежаданнем класці на гэта каралеўскія грошы.