Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	He. Гэтыя паслухмяныя, ды і Ахметз імі застанецца.
* * ♦
-	Прачнуўся, хлопча? пачуў Багдан ціхі голас, ледзьве расплюшчыў вочы і няўцямна разгледзеўся.
Павярнуўшы галаву, убачыў побач са сваім пасланнем чалавека, апранутага незвычайна, бо ў шкураную камізэльку поўсцю навонкі, у скураныя буркі ці то боты, падвязаныя раменьчыкамі. Валасы даўгія, барада і вусы ахайныя,твар прыемны, погляд дабразычлівы, спакойны. Хаціна ці можа зямлянка, выглядала дагледжанай, чыстай, хоць на першы погляд цеснаватай. Дзверы былі адчыненыя, святло лілося праз невялікае ваконца, таксама адчыненае, таму ўсё было добра бачна.
-	Во які балдахін, павёў Багдан вачыма на адмысловы полаг над сабою.
-	Як ты кажаш? Балдахін? А што гэта такое? Жыва пацікавіўся гаспадар нязвыклага жытла.
Што гэта гаспадар, Багданчамусьці быўупэўнены. Пакрысе ўсё прыпаміналася. Напэўна, ён забраў яго ад леснічоўкі.
-	Гэта покрыва такое над ложкамі каралёў. Бывае, падобнае нясуць над імі падчас урачыстасці, патлумачыў Багдан.
Голас яго слухаўся, хоць гаварылася трохі з высілкам, як пасля цяжкой хваробы. Але хацелася гаварыць.
-	Там, праўда, усё на залачоных слупках мацуецца, а збоку фіранкі з каштоўнай тканіны, каб сонца не сляпіла і дзеля цяпла ў халодную пару.
-	Бач ты! He давялося аглядаць. Але і ў нас слупкі. He залатыя праўда, -засмяяўся гаспадар. Відаць, тлумачэнні прыйшліся яму даспадобы. Заві мяне, хлопча, Янкам, бо я Янка-Лесавік, так мяне дражняць. А цябе твае ворагі Багданам клікалі, так?
-	Багданам ахрышчаны, кіўнуў ён і запытаўся: Даўно я тут?
-	He сказаць каб даўно, бо як чалавек у непрытомнасці, то час іначай вымяраецца. Спаў можа першую ці другую ноч без трызнення, а ранкам і загаварыў нарэшце, Янка-Лесавік гаварыў як бы не яму, а каму іншаму.
-	"Нібы лекар сваякам хворага", падумаў Багдан і рашыўся запытаць: А дзе гэта я? I самі хто будзеце?
Невядомы Янка паправіў на Багдане коўдру з воўчых шкур, падаткнуў з бакоў. He спяшаўся з адказам.
-	Я ж табе казаў, Янка-Лесавік. А ты ў лляне маеш прытулак і дагляд. Нішто табе тут не пагражае. Спі, еш, лячыся. Пазней пагамонім, хай толькі раны твае падгояцца. Пра гэта я паклапачуся. Табе ж адзін занятак: ляжаць ды лекара слухацца.
-	Дык я не пярэчу. За тое ўжо дзякаваць, што забралі мяне ад тых. Ты, дзядзька, сапраўды лекар? Багдан усміхнуўся, бо прымаў словы пра лекара як жарт.
На яго здзіўленне Янка адказаў паважным тонам без ценю ўсмешкі:
-	Лекар, хлопча. Самавук, але лекар. Што ад старэйшых засвоіў, да нечага сам дадумаўся. Тое-сёе пашэнціла ад сапраўднага лекара-саксонца даведацца.
-	У войску, мабыць? Багдану здалося, што Янку будзе прыемна пра гэта рэсказваць.
-	He, адказаў Янка, пасмутнеўшы тварам ад нейкіх, відаць, не лепшых успамінаў.
Памаўчаў, перастаўляючы рознае начынне, мажліва вырашаў ці варта варушыць мінулае з незнаёмым хлопцам. Але патрэба перамовіцца з жывым чалавекам перамагла.
-	Гасцяваў той саксонец у майго пана колішняга, працягваўлесавік. Аяпалясоўшчыкамслужыў,топры паляваннях меў нагоду перамовіцца пра зёлкі розныя ды іх уласцівасці. Знайшоў у таго немца послух а можа і павагу. А ён, хоць немец, па нашаму размаўляўледзь неяк мы зтабою. Пашэнціла мне з ім, паляваць любіў і загасцяваўся надоўга. Вось і гэты, як ты кажаш, балдахін-яго навука. Бароніцьад пылуды церухі рознай. Ад іх у ранах шкодныя сокі ўтвараюцца, а затым гной.
Багдан слухаў нібы казку. Выратаванне з лап гайдукоўусё яшчэ здавалася цудам. Часцінкай цуду здаваўся і гэты чалавек, хутчэй за ўсё беглы, бо сказаў жа "колішні пан". Хто б ні быў, але
двойчы ўратаваў яму жыццё: забраўшы ад Бурскага і вырваўшы з небыцця.
-	А каго вам тут лячыць у пушчы? He ласёў жа.
Янка-Лесавік весела зарагатаў:
-	Скажы, як угадаў, браце! Аднойчы сустракаюлася, а ў яго сцягно распаласавана. Можа аб сукякі, уцякаючы, развярэдзіў, так што ад ваўкоў бы не ўцёк і не адбіўся. To я, паверыш, навязаў яго вунь там да асіны, Янка паказаў праз адчыненыя дзверы, ды так трымаў, пакуль рана не загаілася. Вядома, зёлкі прыкладваў, скуру жылкамі сцягнуў, карміў, паіў. I выхадзіў. Пасля ён доўга па наваколлю хадзіў. Пазнаваў мяне. Жывёла таксама божае стварэннее, удзячнасць адчувае.
Пушчанскі лекар быў рады, што хворы прыходзіць да ладу, стараўся адцягнуць яго ўвагу ад прыкрых успамінаў, баючыся пагаршэння. Цяжкавата аднаму ўпраўляцца з гаспадаркай ды яшчэ даглядаць непрытомнага хворага. Багдан ужо здагадаўся, што жытло гэтае далёка ў нетрах лесу, таму яго і не знайшлі і не забралі назад у палон.
-	Цудды й годзе, падзівіўся Багдан. -1 мяне сваімі зёлкамі ўратавалі.
-	Каб меў шчасце нарадзіцца шляхціцам, вывучыўся б лекарскаму рамяству! Рады быў бы гэтым займацца. А простаму чалавеку ды пры нястачы... Янка пакруціў галавою, уздыхнуў ад успамінаў пра штосьці прыкрае.
-	Добры вы, дзядзька, чалавек. Шкода, што ў пушчы марнееце, паспачуваў Багдан.
Янка-Лесавік пільна прыгледзеўся Багдану. Апошнія словы выразна кранулі старога.
-	Чаму ж марнею? не то крыўдуючы, не то дапытваючыся прамовіў ён. Я і тут з людзьмі. Каму здолею, дапамогу нясу. He адной толькі павуцінай з хлебам тоўчаным, хоць на раны гэта сродак выпрабаваны. Я і сапраўдныя лекі маю, выменьваю на віцінах, як вяртаюцца з Прусаў. Я ім дзічыны якой, яны мне лекі. Калі і не давязуцьтрохі тым Радзівілам альбоХраптовічам, бяда невялікая. Але зёлы з майго лесу не горшыя.
Багдан яшчэ не мог адрозніць, што гэты дзіўны чалавек кажа жартам, а што ўсур'ёз. Запытаўся, смеючыся:
-	А што гэты лес ваш?
-	Ну, не зусім, сур'ёзна адказаў Янка, ён наш з каралём, Я ў яго за палясоўшчыка. Паколькі Міласцівы Карольувесь час заняты, як я чуў больш на войнах, то як магу, даглядаю, бо іншага гаспадара не адчуваецца. Плаціць таксама ніхто не рупіцца, дык я бяру тое натураю: зайцамі, цецярукамі, грыбамі ды ягадамі, зёлкамі восьтаксама. А ваўкі сваёй шкурай плоцяць, засмяяўся Янка, як разбойнікі. Думаю, кароль не ў страце.
Абодвазгодназасмяяліся. Багдана вельмі пазабавіла думка пра каралеўскіх урадоўцаў, якім пашэнціла б знайсці самазванага каралеўскага палясоўшчыка ды паслухаць меркаванні наконт сплаты належнага, пэўна не за адзін год.
-	Я мяркую, Міласцівы Пан навату барышы. Але быўу барышы, бо памёр нядаўна, на пачатку лета.
-	Памёр, кажаш? уздыхнуў Янка-Лесавік, як па каму добра знаёмаму. А я і не чуў. На ўсё воля Божая. Хто ж іншы будзе?
-	Яшчэ не абралі, вясною збяруцца.
Янка ўстаў, падаў Багдану бярозавы корац.
-	Выпі да паловы. Падмацуе цябе.
Напой быў гаркаваты, з мядвяным смакам. Пакуль Багдан піў, Янка асцярожна падтрымліваў яго пад галаву, пасля апусціў на пасланне.
-	Супакоіўты мяне, прызнаўся, шчыра кажу, рады, што павярнулася на папраўку. Цяпер нам лягчэй пойдзе, абнадзеіў ён.
Багдан і сам адчуваў, што немач адступае, вяртаецца цікавасцьда ўсяго навокал, прыемна слухацьсвайго незвычайнага выратавальніка.
-	А хлеб у вас адкуль, палатно, сукно тое ж? пацікавіўся ён.
-	Выменьваю, адказаў Янка. Пару-тройку снапоў з бабкі вазьму, птушыну пакіну, ці мёду, яшчэ што. Ані разу на мяне
крыўды не было, а тым болей аблавы якой. He раз і да хворых клікалі. Ведаюць, як мне наказаць, каб з'явіўся. Патаемна просяць, бо для мяне гэта ўсё небяспечна.
Багдан з разуменнем кіўнуў галавою, хоць не ведаў дакладна, але здагадваўся, якія таму прычыны.
-	А вы часам не ерэтык які ці кніжнік, як то кажуць? Але можа непрыстойна так пытацца? спахапіўся Багдан.
-	Чаму непрыстойна? He абраза гэта, таму і адказаць не ганьба, як бы хто мяне ні назваў. He ерэтык я, не чарнакніжнік, і Лесавіком я не сам назваўся. Патлумачу табе, Багдане, проста, не дзеля спачування мне, а дзеля разумення. Можа ў жыцці прыдасца.
Стары выглянуў на сонца, відаць, палічыў, што мае час, і прысеў нанова.
-	Пачну з таго, што ўсе святары не любяць, калі нехта такі як я, просты, нясе людзям палёгку, а іншым разам ратунак. Асабліва вольныя ім не даспадобы, а я ўжо даўно чалавек вольны, такім і памру. Мне здаецца, у ксяндзоў ды папоў зайздрасць з'яўляецца, калі нехта не толькі моліць Бога аб дапамозе, але сваімі рукамі ды розумам яе прыносіць. Баяцца, што послух страцяць, таму і плятуць, даруй Божа, пра нейкія чары ды грахі. А лекар,. нават такі, як я, у чары верыць не можа, бо навука, хоць і маленькая, кінула ў яго душу цікаўнасць да Божага свету, жаданне спазнаць яго глыбей, чым тыя святары тлумачаць.
Чаго-чаго, але не чакаў Багдан пачуць такіх выкладаў у дзікіх нетрах. Тым болей ад простага чалавека, якім падаваў сябе Янка. Але палясоўшчык належаў да тых нешматлікіх, што прагна і беспамылкова ловяць кожнае каліва ведаў, пры любым зручным выпадку жывым розумам дапаўняюць прагалы і няспынна дасканаляць сваё рамяство ды ўмельства. Сярод цемнаты вяскоўцаў ды шарачковай шляхты лёгка выставіць іх здольнасці як вынік чараў, a то і дапамогі Д'ябла. Багдан падзякаваў у душы дзеду з бабуляй, што гадавалі іх з сястрою ў
павазе да кніжнай ллудрасці. Іначай як бы ён зараз слухаў гэтага пушчанскага вальнадумца?
-	He згодны са мною, ці як? запытаўся стары. Тады дадам, што з усім складаным святары звыклі адсылаць да Божай мудрасці. А на маю думку яны тую мудрасць павінны самі спасцігнуць і людзям дапамагаць.
-	Згодны я з вамі ва ўсім, запэўніў Багдан. Дзіўлюся вашаму розуму і спадзяюся яшчэ нямала пачуць цікавага.
-	Гэта добра, усцешыўся Янка. Рады я, калі даводзіцца пабыць з чалавекам, здольным слухаць і разумець пачутае. Рэдка мне з гэтым шанцуе.
Янка, відаць, палічыў разллову скончанай, бо падняўся, падбіў злёгку падгалоўе, паправіў коўдру, агледзеў, ці ўсё ў парадку.
-	Цяпер засні, з я гаспадаркай займуся. Прачнешся будзем палуднаваць. Гэтым разам па сапраўднаму, усміхнуўся стары і выйшаў.
Багдан у свае гады не мог спасцігнуць пачуццяў старога чалавека, але падсвядома адчуў, што прыпамінае адзінокаму лесавіку некага блізкага. Адчуў шчымлівае спачуванне і глыбокую ўдзячнасць за тую непадробную дабрыню і ласку, што ішла ад гэтага дзіўнага і відаць няшчаслівага чалавека.
Празпакінутыянаросцеждзверыразамзсонцамўлівалася скупое восеньскае цяпло. Багдан паляжаў, прыплюшчыўшы вочы, перабіраючы ў думках размову, і неўпрыкмет для сябе моцна заснуў.