Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
♦ * *
Пах смажанай рыбы разносіўся па хаціне. Мабыць ён і абудзіў Багдана. Хлопец пацягнуўся, адразу адазваліся раны і ён ціха войкнуў.
-	Асцярожна, хлопча. Ранавата яшчэ сілу паказваць, пажартаваў Янка, зазірнуўшы ў дзверы.
-	Есці хочацца, дзядзька, ні то здзіўлена, ні то з радасцю сцвердзіў Багдан.
Дагэтуль ён абедаў, вячэраў альбо снедаў без ахвоты, па янкавых загадах.
-	Хочацца есці? Гэта, браце, цела хваробу адольвае. Калі так пойдзе, хутка ўстанеш, а там і ў сядло.
-	А як хутка, дзядзька?
Успамін пра сядло раптам напомніў Багдану, што ён тут госць, што надыйдзе час, калі трэба будзе некуды рушыць з гэтага прытулку. Але куды не кліноцкім жа на шыю? Усе ягоныя дабрадзеі тамтэйшыя самі на панскай міласці трымаюцца. He ганарова прыпамінаць ім пра сваё спрыянне.
Янка, завіхаючыся з посудам, тлумачыў:
-	He скажу, ці хутка. He хачу дражніць Бога, пакуль усё добра. He так моцна цябе павярэдзілі, але спакой патрэбен, таму і стрымліваю.
-	Разумею. Але ж вам клопат, а мне сорам, што ляжу здаровы.
-	Каб быў здаровы, не трымаў бы, сказаў Янка. А сёння ў нас рыба, сам пэўна ўнюхаў. Цэлы венцер набілася, самы раз на пост. Я праўда з тымі пастамі па свойму мяркую: у пушчы з імі здароўе страціш. Тут чысціня патрэбна, каб зараза не загнездзілася, ды страва, сілу захоўваць.
Так прыгаворваючы, Янка падмасціў хлопцу за спіною, уладкаваўшы напаўлежачы. Багдан еў шмат і з ахвотаю, абыходзіўся сваімі рукамі, без дапамогі. Напіўшыся гарачага ўзвару, адкінуў галаву на пасланне.
-	Дзякуй! Здаецца, век так не наядаўся.
-	Вось і добра. Зараз крыху прыбяру, дам табе лекаў, a пазней памяняем павязкі.
Зрабіўшы ўсё, што лічыў неабходным, стары ўладкаваў Багдана на пасцелі, выцер яму твар і прысеў побач.
-	Можам крыху адпачыць ды лагаманіць. Зараз пра ўсё можаш пытаць, што ведаю, раскажу. He баюся больш гарачкі. Моцна баяўся, прызнаўся Янка. Усё ж, не ў хаце, не ў той чысціні, што патрэбна.
Агляд ран сапраўды яго супакоіў. Дасць Бог, хлопец хутка ачомаецца.
-	Дык ты хочаш ведаць, дзе апынуўся?
-	Ага!
-	He так далёка ад Клінка ды той Крушні, толькі ў супрацьлеглым кутку каралеўскага лесу, бліжэй да ракі.
-	Як жа 8Ы мяне аж сюды датарабанілі? здзівіўся Багдан.
-	Спачатку на кані, краем балота, затым ракою на чаўне. На вадзе след не згледзіш, усміхнуўся Лесавік. Конь услед раку перайшоў, яму неглыбока. Так і дабраліся.
-	А вы не казалі, што ў вас конь. Дзе ж вы яго трымаеце?
-	На гэтай жа выспе. Ніякі воўк не дабярэцца. Ну і чалавек, калі сцежкі не ведае. Конь у мяне пазычаны, часова, да зімы.
Багдан адчуў, што Янка не хоча роспытаў пра каня і не назаляў. Чужая, мабыць, таямніца. He перапыняючы скрабання нейкай костачкі, Янка яшчэ раз, больш падрабязна, расказаў пра ўсё, чаму быў сведкам у той жахлівы дзень. Скончыў скрэбсці і падаў Багдану костачку:
-	Во яшчэ адно джала гатова.
Багдан трымаў у руцэ чыста выгладжанае джала стралы, вострае, прыгожае.
-	He любіце жалезных? запытаў ён. Прыгожа, але ж крохкае, як трапіць на што цвёрдае, хоць бы ў дрэва.
-	Удрэва ўваб'ецца! запярэчыў Янка.-Толькі вырываць трэба асцярожна. А чаму не жалезныя? перапытаў ён. Дык кузьні ў мяне няма. Да таго ж, на птушку навошта жалезныя. Вось і ў тваёй патрэбе такімі абыйшоўся. Даўно нікога збройна не кранаў, не кажучы пра забойства, але тут не было выйсця.
-	Забойства? жахнуўся Багдан. Якое забойства?
Янка дагэтуль не тлумачыў, якімчынам забраў непрытомнага Багдана ад гайдукоў. 3 невыразныхтлумачэнняў зразумеў, што выкраў, скарыстаўшы нейкі момант няўвагі, ці нечым іх ззабіўшы ад параненага. Гэта яму здавалася мажлівым, бо не
мог жа ён збегчы ці неяк схавацца. А тут мова пра забойства! Там жа Алена была!
-	Ты не пужайся, заўважыў яго трывогу Янка. Паклаў я тваіх наглядчыкаў вось такімі ж стрэламі. Ваўкоў я знішчыў нямала, калі між іх пара двуногіх апынулася, не бачу прычыны каяцца.
Янка-Лесавікужо нетоячыся выклаўусё пра свой асабісты ўдзел у падзеях ля леснічоўкі.
-	Павер, хлопча, старому іншага спосабу не было. Ці шукаюць яшчэ цябе, не ведаю, але пакультуды лезці не след. He ўсё я тады пачуў, не ўсё зразумеў, рабіў, як сэрца падказвала. Можа і памыліўся, нашкодзіў табе? Янка дапытліва зірнуў у вочы хлопцу.
-	Жыццё вы мне ўратавалі, дзядзька, горача спыніў старога Багдан. Цуд мяне мог толькі ўратаваць, каб не вы.
Багдан на імгненне завагаўся, але рашыўся запытацца:
-	Вы дзяўчыну там бачылі? Можа ведаеце, што з ёю?
He трэба было вялікага спрыту, каб зразумець багданаў непакой. Усё відаць было па твары хлапца.
-	Усяго не ведаю, але чуў, як тыя злыдні лаяліся, што ўцякла. На свае вушы чуў, запэўніў Янка.
-	Дзякуй Богу! Святы вы, дзядзька, чалавек! усклікнуў Багдан.
Калі Алена вырвалася, чаго яшчэ жадаць! Багдан адчуў такі лрыліў радасці, што гатовы быў скочыць на ногі і затаньчыць з гэтым дарагім Янкам.
-	Рады, бачу, зздаволена сказаў той. Ну і мне добра, што патрапіў са сваёй дапамогай. He магу я, калі бачу здзек з безабароннага, са слабейшага. Можа таму і схаваўся ў лесе, што між людзей не вытрымаць, столькі там здзекаў з Боскіх запаветаў.
Янка памаўчаў, узяў чарговую костку, уважліва агледзеў, на што вартая, запытаў, не глянуўшы на Багдана:
-	А не хочаш, хлопча, расказаць мне з-за чаго на цябе тая плойма накінулася? Я не налягаю, але чалавеку іншы раз лягчэй, як выкажацца.
-	Бяда ў тым, што сам не ўсё разумею, адказаў Багдан. Нешта ёсць прыхаванае, невядомае ва ўсім, што са мною і вакол мяне адбываецца.
Багдан у сваю чаргу расказаў, як і чаму, на яго думку, адбыўся яго арышт. Паведаміў пра наезд, пра тое, што папярэджанне неяк стала вядомым Бурскаму. He называў некаторых імёнаў ды пра паперы вырашыў маўчаць, хай ляжаць спакойна ў схоеанцы.
-	Даўно не чутно было пра наезды, аж на табе, ізноў! -сярдзіта плюнуў Янка. Кроў кіпіць у шляхты!
-	He ў адной крыві тут справа. Замінаў я ў нечым, ну і рабунку таму перашкодзіў. He маглі дараваць, хоць маёнтачак той невялікі і пан Бурскі не збяднеў, не захапіўшы. А вось раз'юшыўся не ў меру.
-	Берагчыся табе трэба. Багдан. Можа на які час з'ехаць, калі моцных заступнікаў няма, a то і назусім. Малады, вольны жыццё перад табою.
-	Няма ніякіх заступнікаў, адказаў Багдан. Нішто, лічы, не трымае мяне тут. Падымуся, пачну ізноў бацьку шукаць. He выключаю, што яшчэ ў палоне, маглі і не выпусціць. Ці я вам казаў, што ён выкуп павёз, а там за яго таварыш з харугвы закладнікам застаўся?
* ♦ *
Хто хацеў у палітычным змаганні мець войска на сваім баку, павінен быў дамовіцца з гетманамі. Істотнымі былі не іх ваярскія, а палітычныя здольнасці і схільнасць да аргументаў у добрай манеце. Вялікую вагу мелі сваяцкія повязі, шматлікасць і згуртаванасць кліентуры, рашучасць у дзеяннях.
Вялікі гетман літоўскі Казімір Ян Сапега адпавядаў большасці, калі не ўсім гэтым патрабаванням. Ужо больш дзесяці год ён пры выдатнай падтрымцы брата Бенядыкта ўзначальваў сямейную фракцыю і быў першай асобай у Вялікім Княстве.
Род Сапегаў, як дрэва каранямі, прарос усе ўстановы, пасады і ўрады Вялікага Княства Літоўскага, меў незлічоныя
багацці і сувязі, сваяцкія і таварыскія, па ўсёй Рэчы Паспалітай, у суседніх дзяржавах. Значныя ліцьвінскія рады, не выключаючы Радзівілаў, былі ім адціснуты ў цень.
Амаль бесперапынная барацьба шляхты з гэтым сапежанскім засіллем моцна ўплывала на войска Вялікага Княства. Заўсёды была небяспека пераходу якой-небудзьчасткі войска на супрацьсапежанскі бок. Удзел надворных рэгімэнтаў буйных магнатаў таксама мог перахіліць вагі фартуны.
Сапегі, апроч свайго ўласнага войска, маглі цынічна адкрыта, альбо пад покрывам абароны дзяржаўных інтарэсаў выкарысгацьу прыватныхмэтахдзяржаўнае, паколькі займаліўсе ключавыя пасады. Замінаць маглі толькі выключныя абставіны альбо ўмяшанне караля. А пакуль караля не было, Сапегам магло пагражаць толькі адкрытае паўстанне шляхты. Але яны сачылі за настроямі і рабілі ўсё, каб не дапусціць згуртавання значнейшых радоў у адзін хаўрус.
Найважнейшым на гэты час было не памыліцца ў выбары арыентацыі. Перамовы роду з пзлітьічнымі групоўкамі, ваяжы на каралеўскія і княскія двары, уплыў праз сваю кліентуру на соймікі займалі шмат часу і безліч людзей і сродкаў.
Давераныя асобы прэтэндэнтаў на трон, сваім парадкам, не абыходзілі ўвагай важнейшыя постаці Княства. Другі з народаў Рэчы Паспалітай часта выконваў цяжкую першую ролю ў зллаганні з ворагамі, а лёс усёй дзяржавы залежаў ад паставы народа і войска Вялікага Княства.
Натуральна, што французскі пасланнік Мельхіёр дэ Паліньяк скарыстаў прысутнасць вялікага гетмана ў Варшаве, каб чарговы раз спаткацца дзеля размовы сам-насам. Калі абодва ўладкаваліся ў зацішным пакоі рэзідэнцыі Казіміра Сапегі, пасланнік прамовіў:
-	Дзякую, пане гетман, што згадзіліся на сустрэчу.
-	Уся прыемнасць на маім баку, шаноўны пане, адказаў Сапега.
Ён разглядаў сустрэчу як палітычны ход і вырашыў звяртацца да Паліньяка як да асобы свецкай, памінаючы яго святар-
скую годнасць. Пасол гэта пасол. Француз разуллеў, што ў яго суразмоўцы гетлланства стаіць наперадзе каталіцтва і нічога не меў супраць. Абы сустрэча мела вынік.
-	Але ж цяжка прарвацца да вас праз усе кардоны, пажартаваў Паліньяк. Salvo honore, не кранаючы гонару, перапрасіўся ён, што ні дзверы, то жаўнеры!
Ён зручней уладкаваўся ля каміннага агню, каб забыцца на кастрычніцкі холад.
-	Становішча абавязуе, нічога не парадзіш, адказаў гетман прывычнымі словамі. Іншым разам і самому замінае, засмяяўся ён, спадзеючыся на французскае пачуццё гумару.
Што як што, а вайсковая працэдура ў вялікалітоўскім войску ўтрымлівалася на высокім узроўні нават тады, калі ад гэтага войска засталося некалькі тысяч. Параднасць і вялікапышны цырыманіял патрэбны былі найперш гетманам, каб ладкрэсліць іх значнасць і вагу ў справах, часта вельмі далёкіх ад вайсковасці.
-	Я спадзяюся вельмі многага ад нашай размовы, пане гетман, даверлівым тонам сказаў пасланнік, ветліва ўсміхаючыся.
Абодва, нібы рыцары на рысталішчы, прыглядаліся адзін да аднаго, рыхтуючыся да паядынку.
Адпершыхдзёнбезкаралеўяблізкіястасункізкаралеўскай сям'ёй увайшлі ў супярэчнасць з абавязкам пасла адстойваць французскага прэтэндэнта князя Канці. Калі Сойм адмовіў Сабескім права ўдзелу ў канкурэнцыі, Паліньяк з чыстым сумленнем дбаўтолькі пра свайго суайчынніка.