Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Божачка, як жа я напакутвалася, як нагаравалася! скрозьусхліпы пажалілася яна.
Пан Лявон, сам крыху пашморгваючы носам, паспрабаваў дапамагчы Багдану.
-	Кхэ, кхэ! пракашляўся ён нерашуча. Ну, супакойся, дзеўка. Утопіш чалавека сваімі слязьмі, лагодна дакараў ён. Бачыш сама: жывы, здаровы.
-	Здаровы! скрозь слёзы запярэчыла Алена. Каб вы бачылі, што тыя нелюдзі з ім зрабілі!
Багдан заўважыў, што дзяўчына крыху супакоілася, і лагодна прымусіў яе сесці. Алена ўжо крыху саромелася сваёй
нястрылланасці і старанна выцірала вочы ражком хусткі. Багдан адчуў сябе вальней і патлумачыў:
Раны добра загаіліся. Мяне болыя аглушылі, чым паранілі.
* Цалкам мажліва, пагадзіўся Шарэвіч. Стралялі ж зблізку. Але хто цябе ўратаваў. Хто лячыў?
-	Добры чалавек. Пазней раскажу, бо адным словам немагчыма. Вас, скажыце, больш не чапалі? Мяне не шукалі?
-	Ды не вельмі, адказаў пан Лявон. Дзень, два пабаламуцілі ды прыціхлі.
Пераказаў, што і як адбывалася ў тыя турботныя дні. Запытаўся ў Багдана:
-	Ты да нас надоўга?
Абодва разумелі, што Клінок не можа быць схованкай, не мае сілы, каб абараніць. Алене з гэтым змірыцца было цяжка.
-	А куды ён пойдзе?! з трывогай і папрокам усклікнула яна.
-	Пазней абмяркуем, супакоіў яе пан Лявон. Ты лепш пашукай якога сенніка і што трэба, каб паслаць. Мы тут размесцімся, тут надзейней. Ды клікні сюды Алеся, толькі ціхенька, папярэдзіў ён.
Калі засталіся ўдвух, расказаў Багдану, як праз жудасную смерць Васіля Яцуты натрапілі на схованку, і што ўсё схаванае зараз тут, у Клінку.
-	Ну і добра. Я ж зусім не глядзеў, што там, адкладваў на пасля. Вось і вам не мог паведаміцьні пра схованку, ні пра сябе. Лекар мой не мог ад мяне адыйсці.
Пакуль Алена займалася пасцеллю і пачастункам для Багдана, ён расказваў пра сваё выратаванне і жыццё ў ЯнкіЛесавіка.
-	Скажы ты! здзівіўся пан Лявон. Мне тое-сёе абілася аб вушы, але я думаў байкі. Аж вунь яно як.
-	Так адзін і жыве? жахнулася Алена. Страшна ж аднаму ў лесе.
Багдан распавёў крыху пра янкаву гаспадарку, пра паля~ ванне, пра човен, якім яго Янка вёз непрытомнага.
-	Але які цвёрды чалавек і якой дабрыні, прамовіў пан Лявон. He здзічэў, не азверыўся, такі клопат на сябе ўзяў!
-	Яж кажу, святы чалавек, -сказаўБагдан.
Яшчэ крыху пасядзелі, цешачыся добрымі навінамі, узгадняючы, як уладкуюць Багдана на гэты час у Клінку.
-	Ну добра, дзеці, устаў пан Лявон. Ідзіце кладзіцеся і мы з Багданам прыляжам. Заўтра дагаворым, чаго не паспелі. Уцешымся радасцю і Богу малітвай падзякуем.
Хутка ў доме ўсё ізноў сціхла.
Назаўтра, вызваліўшыся ад гаспадарчых клопатаў, пан Лявон зайшоў у пакой. Вакно яны з Багданам яшчэ на світанні завесілі белай тканінаю, каб і святла не закрываць, але і знадворку цікаўным паглядам запабегнуць.
-	Зараз зірнем на твае трафеі, калі дагэтуль, кажаш, не сабраўся.
Адамкнуўшы шафу, пан Лявон пакорпаўся там і з нейкай схованкі выцягнуў знаёмы Багдану скрутак.
-	Глядзі, пячаткі твае не парушаны, засмяяўся Шарэвіч, паказваючы на нязграбныя знакі на смале.
-	Калі б і раскрылі, не меў бы крыўды, адказаў Багдан.
Ён узяў нож і пачаў асцярожна ўспорваць скуру, стараючыся не пашкодзіць змесціва скрутка.
-	Апроч таго, што не мной схавана, перакананы быў, што з усім гэтым не спешна, патлумачыў Шарэвіч. Але што іх на забойства штурхнула, цікава?
Багдан пачаў разгортваць ды распрамляць скрутак, упартыя аркушы не паддаваліся, звіваліся ў трубку.
-	Падавай мне па аднаму, а я буду іх на ложку раскл а дваць, прапанаваў пан Лявон. -Так нам будзе зручней разбірацца.
Упораўшыся з гэтым, пачалі папера за паперай праглядаць і гуртаваць. Хоць і не так шмат іх, але чужыя, то не адразу скеміш, што да чаго. He ўсе мелі аднолькавую вартасць.
Найперш трэба было выбраць тыя, што мелі дачыненне да гэтага павета, а сярод іх шукаць самыя неабходныя.
-	Зірніце, дзядзька Лявон, тут нешта на лаціне, падаў Багдан чарговы аркуш. Я, ведаеце, не вельмі ў лаціне, дадаў сарамліва.
-	Што ж, часы пайшлі іншыя, засмяяўся Шарэвіч, прыемна, што і мы са сваімі ведамі бываем патрэбныя.
Ён узяў паперыну і пачаў старанна ўчытвацца. Багдан нецярпліва чакаў, калі яму патлумачаць, што там такое, бо Шарэвіч хмыкаў, пасмейваўся, ізноў рабіўся паважным. Нарэшце зірнуў на Багдана.
-	Вось дзе пачатак! Але яшчэ не разгадка.
-	Дык што гэта?
Шарэвіч ізноў хмыкнуў, з'едліва, пагардліва.
-	Дамова шаноўных іхмосьцяў аб сумесным лайдацтве. Вось паслухай, лаціны тут не так і шмат, але без яе сэнсу не зловіш.
Пан Лявон старанна пераказаў змест дамовы Бурскага і Пуцяты, пачакаў, ці не будзе пытанняў.
-	Але ж і страшная папера! Гэта ж альбо мне іх забіць, альбо яны мяне выканьчаць у бліжэйшы час. Сведкаўтакога не пакідаюць жывымі. Ці можа я перабольшыў? ён запытальна глянуў на Шарэвіча.
Той даў лісту скруціцца ў трубку і акуратна паклаў збоку ад іншых. Багдан зразумеў, што яшчэ вернецца да яго, надае яму вялікую значнасць.
-	He перабольшыў ты, браце. Пасля ўсяго, што яны натварылі, пасля гібелі Адэлі, так і стане, калі трапіш ім у рукі. Тое самае пагражае кожнаму, хто будзе мець гэты скрутак, кіўнуў ён на раскладзеныя аркушы. Але добра, што яны тут, закончыў пан Лявон.
-	Яны ж ведаюць, што паперы ў нас, заўважыў Багдан.
Шарэвіч адмоўна пакруціў галавою.
-	Яны лічаць, але не напэўна, што паперы ў цябе. I зусім не ведаюць, дзе ты і як цябе знайсці. Бог ласкавы не дазволіў
ім завалодаць страчаным. Затое мы ведаем, што наезд быў не выбрыкам, не выпадкам. He дробязная тут хцівасць, а нейкі разлік. Які, нажаль, з іхняй дамовы не відаць Але чамусьці свет ім клінам сышоўся менавіта на Клінку.
Раптам Багдана апякла думка:
-	Але ж тады і Андрэй Забела...
Шарэвіч не даў яму дагаварыць.
-	Вось таму і добра, што гэта паперына трапіла да нас. Нешта ладзілася, каб Андрэй наш прыехаў на роднае котлішча, калі яно ўжо будзе занята. Багацця ў яго няма, маёнтак страціў цяжка яму было б праўна яго эярнуць. Мелі нягоднікі яшчэ прасцейшы спосаб: каб не было аніякага вяртання. Але зараз гэты спосаб занадта рызыкоўны, бо папера невядома дзе. Зразумеў?
Як тут не зразумець? Шарэвіч ведаў, што непазбежна нагадае Багдану пра знікненне бацькі, але так было трэба. Няхай хлопец усвядоміць небяспеку, неабходнасць сцерагчыся, бо спадкаемец Крушні для Бурскага вечная пагроза.
-	Што ж нам рабіць з усім гэтым?
-	Гульня сур'ёзная, адказаў Шарэвіч. Разгадка, напэўна, ў тэстаменце старога Забелы. I гэтым пройдам яна вядомая. 3-за дробязі такі д'ябальскі кантракт складаць не будзе ніхто, тым больш судзейскі, Шарэвіч грэбліва махнуў на паперу. Значыць баіцца, што можа быць падмануты, засцерагаецца па грозай раскрыцця махлярства. Другі, па ўсім выглядае, не можа абыйсціся без дапамогі. Магчыма, патрэбны паперы, пячатка, яшчэ што. А вось што дзяліць збіраюцца і чаму з Клінка пачалі, не разумею... Трэба пачакаць. Пакарыстацца паперамі сілы ў нас ллалавата. Бескаралеўе скончыцца, запрацуе Літоўскі трыбунал, тады лягчэй будзе. Бурскі на бескаралеўе разлічваў, ды ты яму моцна пакрыжаваў намеры. Ну і я з тваёй дапамогай. Давай прагледзім іншае, там пэўна яшчэ што знойдзецца.
I сапраўды знайшлося. Паперы набыцця Бурскім тутэйшых маёнткаў, між імі Малой Крушні. Амаль адразу за імі трапілася выпіска пра набыццё панам Бурскім маёнтка Крушня
ад пана Івана Хмялеўскага. Шарэвіч уважліва яе прагледзеў, нават супраць святла зірнуў, паказаў Багдану.
-	А тут твая разгадка. Гэта тое, чым Бурскі людзям галовы тлуміў. Вядома, калі яны самі на гэта пагаджаліся, сказаў Шарэвіч і патлумачыў: Зляпалі паперку ды яшчэ і дапісвалі вось тут, нават чарніла не парупіліся ўзяць тое самае. Няма тут бацькавага подпісу, значыць пісалася пасля яго ад'езду. А навошта, скажы? Разумней было б ужыць другі асобнік ды ўсімі патрэбнымі падпісаны, яку пана Юрагі і зроблена. Разумееш?
-	Значыць не прадаваў бацька Крушню. Я так і думаў! усклікнуў Багдан.
Пан Лявон згодна кіўнуў і правёў рукою па аркушы.
-	Вось гэта ды яшчэ той іхні д'ябальскі кантракт самае для нас каштоўнае. Бурскі звычайны разбойнік, хоць і шляхціц. Грошы мае, але сувязяў моцных няма. На Сойме сам спраўдзіў, не паленаваўся. Пыл ён дурням у вочы пускае, а яны далей разносяць. А паперамі распарадзіся, як хочаш, яны твае.
Багдан задумаўся. Небяспека, звязаная з іх захаваннем паўстала перад ім з усёй выразнасцю. Вазіць з сабою поўкасцю выключаецца. Ізноў схаваць у лесе? А як што з ім здарыцца, што з Іх карысці для таго ж Забелы, для кліноцкіх? А здарыцца бяда можа з кожным.
-	Прасіў бы, каб вы іх надалей захавалі, але ж гэта такая небяспека для вас, для Алены з Алесем.
Шарэвіч спадзяваўся нечага такога. Сапраўды, дзе Багдану іх хаваць? I для Андрэя так лепш, калі вернецца раней Багдана. Перапляліся жыцці хлопцаў, раней чым самі пабачацца. Засябе і пляменнікаўбыўспакойны. Незачэпіцьіх Бурскі, не маючы пэўнасці, што паперы ў Клінку. Дробязнай помслівасцю ён, на шчасце не хварэе, не захоча пладзіць ворагаў, ды яшчэ між немаёмасных.
-	Што ж, зберагу, не сумнявайся. А калі Андрэй з'явіцца раней, як быць?
-	Яму пакажыце, сказаў Багдан, збіраючы паперы. Здаецца мне, ён не ўжые іх на зло, а ведаць адкуль пагроза, павінен.
-	3 гэтым вырашылі, прамовіў пан Лявон. А зараз я дам табе параду. Самае разумнае, на маю думку, скіравацца табе да Берасця.
Абодва ад самага пачатку разумелі, што Багдан павінен ад'ехаць. На які час і куды пакуль гаворкі не ўсчыналі, але спрзва для іх была відавочнаю.
-	А чаму да Берасця? Хоць я і сам прыкідваў, бо ў тым напрамкубацьказнік. Раптамуякімдварыследаб'явіцца.Начаваў жа ён недзе, а з грашамі ў карчме спыняцца не найлепей.
-	Разумна мяркуеш, пахваліў пан Лявон. А я з іншага боку, хоць і гэты варта мець на воку. Дзе лепш хаваць саломіну? У сцірце, бо і сам можаш не знайсці, штотады казаць пра іншага. У Берасці збіраюць паспалітае рушанне, ад казакоў бараніцца, бо могуць з Валыні прыйсці. Народ збярэцца розны, будуць і выпадковыя, не толькі з блізкіх паветаў.
-	Раіце пайсці эаланцёрам, здагадаўся Багдан.
Шарэвіч усміхнуўся.
-	Кемны, вашмосьць. Ты малады, на шукальніка прыгод пасуеш. Чаму не ўзяць валанцёрам, калі нават плаціць не трэба? ідзі пад сваім прозвішчам. Шукаюць і выпытваюць Вайніловіча, а не Хмялеўскага. Што сын Івана, таксама не хавай, можа паспрыяць у пошуках.