Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
- Усё будзе залежаць ад таго, пра што і як наша размова пойдзе, сказаў гетман.
He ўпершыню было яму выбіраць між французскім і цэсарскім бокам. Яшчэ ў канцы 1682 года, калі пасол дэ Вітры гуртаваў прыхільнікаў Людовіка XIV, Ян Андрэй Морштын, вялікі каронны падскарбі, паэт, а перад усім памагаты і найміт Францыі, пераканаў яго ў слушнасці "французскай" пазіцыі. Ян Сабескі, зацікаўлены на той момант у саюзе з цэсарам,
паспрабаваўкупіцьтадыяшчэпольнага гетмана Сапегу вялікай гетманскай булавою, а рэзыдэнт цэсара падмацаваў справу адчувальнай сумай у золаце. Але палітычныя разлікі ўзялі верх над удзячнасцю. Пакрыўджаны нязгодай караля ў справе кампутовага войска Княства новапрызначаны вялікі гетман запэўніў Вітры пра сваю адданасць інтарэсам Францыі. Калі ж Ян Трэці расправіўся з французскім згуртаваннем, Казімір Сапега афіцыйна адхрысціўся ад усялякіх сувязяў з Вэрсалем. Але нават падпісаўшы 31 сакавіка 1683 года пагадненне з цэсарам Леапольдам I, не адмовіўся ад падтрымкі Францыі ў яе змаганні з Аўстрыяй.
Сапега разумеў, пра што б ні пайшла гаворка, сустрэча падпарадкавана выключна справам надыходзячай элекцыі.
- Certissima veritas, найдакладнейшая праўда, -пагадзіўся пасланнік. I я перакананы, што пан гетман прыхільна выслухае маладзейшага векам і даруе магчымыя хібы.
- Я думаю, гэта ў нашай моцы, кіўнуў гетман.
Ведаў, што трыццацішасцігадовы абат мае спрытны розум і неблагую школу дыпламатыі Людовіка XIV.
- У сукурс з толькі што згаданым, пане гетман, я хацеў бы запрасіць да адкрытасці і ўзаемнай паблажлівасці ў выпадку кранання, sit venia verbo, няхай мне дазволена будзе сказаць, далікатныхспраў.
- Умежахакрэсленыхзвычаямідыгіламатыі,такі падыход sine qua non, неадменны, Сапега лёгкай усмешкай змякчыў сваю засцярогу.
Паліньяк хвілінку павагаўся, а можа падумаў над пачутым, і сказаў:
- Адразу пакарыстаюся вашай згодай і выкажу сваю трывогу з прычыны несуладдзя ў Вялікім Княстве.
- Маеце на думцы нашу няўрымслівую шляхту?
- Няхай будзе і так. Вы ж не будзеце пярэчыць, што добрага ў тым мала, асабліва зараз?
- Вас непакоіць элекцыя, а не стан рэчаў у Княстве сам па сабе? амаль сцвярджальна азваўся гетман.
Паліньяк кіўком пацвердзіў здагадку гетмана і патлумачыў:
- Натуральна, пасол французскай кароны павінен дбаць пра яе інтарэсы. Думаю, што не памыляюся, ацэньваючы шанцы князя Канці як найвышэйшыя. I ў Польшчы і ў вас, у Вялікім Княстве. Але варажнеча можа адкінуць частку шляхты да іншага прэтэндэнта толькі таму, што не схоча падаваць голас разам з непрыяцелем. Паспрыяе і непакой, што новы кароль будзе схільны да аднаго боку на шкоду другога.
Казімір Сапега мог бы зазначыць, што так было з кожнай элекцыяй. Групоўкі звязваюць з новым каралём найперш спадзяванні на асабісты поспех: на даравізны, тытулы, пасады. Цікавяцца абяцанкамі канкурэнтаў менавіта ў гэтай матэрыі. Вяртанне Крамянца ад туркаў, ці іншае якое ўзвышэнне Рэчы Паспалітай толькі тады нечага варты, калі нясуць чалавеку шанец ступіць крокдругі ўверх па прыступках улады.
- Veritus veritatum, ісціна з ісцін, у роздуме прамовіў гетман, але рацыю пан пасол мае не ва ўсім. He можаце адмовіць, што наш род забяспечвае сякі-такі лад у гаспадарстве..., таму і карыстаецца значнай падтрымкай у Кароне.
- Слушна. Але ці не варта дзеля вышэйшых мэтаў, дзеля спакою ў краі кінуць нешта апанентам? Паліньяк, нібы старанны вучань, дапытліва зірнуўу вочы гетману.
Зласлівая грымаса кранула вусны Сапегі і тут жа знікла, пад паблажлівай усмешкай.
- Думаеце доўга патрывае іх згода? Utinam sim falsus vates, каб толькі стаў фальшывым прарокам, засцярогся ён. Але як толькі Сапегі саступяць, знойдзецца на гэта месца нехта з іхняга хаўрусу, і змаганне пачнецца, як найменей, між траіх мацнейшых. Ці ж не так, пане пасол, было ў свой час у Францыі? Мы праходзім праз тое ж са спазненнем, ну і са сваімі асаблівасцямі. Час, народ, звычаі іншыя, а барацьба за вяршэнства тая самая.
Слухаючы выклад гетмана, Паліньяк ківаў галавою, прызнаючы рацыю суразмоўніку, за якім вялікі досвед, хмары шляхты, зграі кліентаў!
Гетман, заахвочаны непадробнай і пашанотнай увагай пасла, працягваў:
- Цешу сябе надзеяй, што Яго Высокасць князь Канці, стаўшы нашым вялікім князем і каралём, прызнае слушнасць дзеянням сапежанскага двара. Хаця над пэўнымі пастулатамі, выказанымі вамі, варта паразважаць.
- Гэта мяне радуе, пане гетман, як найшчырэй запэўніў Паліньяк, складваючы далоні як да малітвы.
Ён адзначыў для сябе і выраз "сапежанскі двор", і тое, што тытул вялікага князя быў агучаны першым, каб падкрэсліць, што Сапегаў, як ліцьвінаў, цікавіць у першую чаргу. Важна, як новаабраны кароль, выхаванец абсалютнай манархіі, паставіцца да прывілеяў і правоў шляхты Вялікага Княства, да захавання Сапегамі іх сёняшняй пазіцыі. Змірыцца з усемагутнай магнатэрыяй, ці скарыстае імкненне шляхты да ўраўнання ў правах з караняжамі для абмежавання самастойнасці Княства? Ці не спакусіцца ўлагодзіць спрэчкі варшаўскіх груповак коштам шляхты Вялікага Княства, як стала гэта некалі далучэннем да Кароны ўсёй Украіны?
На гэтыя пытанні Мельхіёр дэ Паліньяк не меў адказаў: пасол Людовіка XIV мог пераказваць толькі меркаванні караля. Што да князя Канці, то абодва суразмоўнікі сумняваліся, ці ўяўляў ён лад з выбарным каралём і схсдам шляхты, дзе абавязуе адзінагалоснасць і кожны адным воклічам можа адаслаць паслоў туды, адкуль прыехалі, без прыняцця хоць бы аднае ўхвалы. А Сапегі ў гэтых абставінах даюць сабе рады без чыёйнебудзьдаламогі.Паліньякпастукваўпальцамідалоняўідумаў, што варта перавесці размову ў іншае рэчышча. Запытаўся нібы жартам:
- А пан гетман не дапускаў думкі паспаборнічаць у барацьбе за трон? Натуральна, пытанне з чыстай цікаўнасці, спад-
зяюся на паблажлівасць, ён ветліва заўсміхаўся, каб паказаць, што адмовай не пакрыўдзіцца.
- Вы, мабыць, успомнілі, як мае не вельмі цвярозыя і зусім не разумныя кліенты крычалі на Сойме, што абяруць мяне каралём? здагадаўся гетман.
Паліньяк кіўнуў галавою:
- А было ж такое. I пэўна не толькі ў запале, ці жаданні дагадзіць пану? Лічылі, што маюць падставы так выказвацца.
- Для мяне, прашу паверыць, гэта было блазнотай, хоць я і не пярэчыў. Няхай крычаць, мне такое не на шкоду, адзначыў Сапега.
Паліньяк сквапліва далучыўся да меркавання гетмана:
- У пэўных абставінах папулярнасць палітыку ствараюць дзеянні зусім не мудрых прыхільнікаў!
Сапега разумеў, што за пытаннем крыецца жаданне высветліць ягоную пазіцыю, перш чым пачынаць размову пра сапежанскую групоўку і вырашыў супакоіць пасла.
- Калі гаварыць сур'ёзна, то Карона, я маю на думцы паслоў Сойма, ніколі не дапусціць абрання ліцьвіна.
- Але ж дынастыя Ягелонаў...
Вялікі гетман памаўчаў, шукаючы патрэбных слоў, хмыкнуў:
- Менавіта ад тых часоў, як скончылася дынастыя нашага Ягайлы, у каралях заўсёды чужыя. I галоўным чынам з-за паставы саміх караняжаў, хоць яны любяць спасылацца на нас. Хвароба ў іх такая. Выключэнні рэдкія: Вішнявецкі, у якога бацька ўкраінец, ды Сабескі, якога ці ж не ліцьвіны моцна падтрымалі. 3 апошніі« невядома як было 6, каб не Хоцім ды не жонка, ад якой і сёння няма ратунку.
Паліньяк стрымана ўсміхнуўся, здагадваўся, якія пачуцці мае гэты магнат да плоймы шукальнікаў шчасця, што немінуча наплыве ўслед за французскім князем, калі ён будзе абраны. Пасланнік добра ведаў: французы, едучы ў Рэч Паспалітую, не кіраваліся альтруізмам. Разам з ведамі, звычаямі, модамі і набыткамі культуры цягнулі даўгі хвост пыхі,
хцівасці, перакананасці ў сваёй перавазе над "кунтушнікамі". Але французскія ўплывы, нават франкаманія, пераважалі ў магнацкіх колах і ў сталіцах. У шляхоцкіх дварах, аддаленых ад гарадоў і мястэчак яны, натуральна, слабелі, набывалі смешны выгляд і не маглі адолець прывязанасці паноў-братоў да кунтуша і дзедавай шаблі. Калі жанкі і шчабяталі нешта пра свае спадніцы "як у Парыжы", то гэта яшчэ не сведчыла пра поўную адданасць французскаму канкурэнту.
Ведаў пасланнік і тое, што неў вялікай згодзе падтрымалі ліцьвіны Яна Сабескага. Варожы яму род Пацаў меў за сабою галасы шляхты ледзь не ўсяго Княства і стараўся выключыць Сабескага з канкурэнцыі, нават пагрозамі выйсці з вуніі, што азначала распад Рэчы Паспалітай. Інструкцыі амаль усіх соймікаў Княства нё дазвалялі пагаджацца на караля-паляка. Аднак перамог Леў Лехістану слава Венскай перамогі ды Хоціма аказалася мацней за ўсе соймікавыя і перадсоймікавыя хітрыкі, але не менш значыла дапамога Сапегаў, аплочаная Францыяй. Трынаццацьтысяч ліўраў атрымаўтады польны гетман Казімір Сапега.
Гетман парушыў хвіліну цішыні:
- Вось і зараз прапануецца выключыць "Пяста"! А ў нас, ліцьвінаў, свае хібы і мы караняжаў не пераканаем, тым больш не перагаласуем. Хутчэй зробім, як яны, хмыкнуў гетман, калі не наш, то няхай і не паляк! Швед, француз, хоць турак, абы хрышчаны на каталіка.
Сапега ўстаў і ступіў некалькі крокаў па пакоі. Размова парушыла дакучлівыя думкі, што не аднойчы наведвалі няўрымслівага палітыка, як на адзіноце, так і ў размовах з братам Бенядыктам. Абодвум было цесна ў рамках Вялікага Княства, а нішто не варажыла пашырэння, тым больш знясення іх. Ці не з гэтых прычын няспыннае нагрувашчванне багацця, бязглуздая валтузня з клерам і непаслухмянай шляхтай! Цесна! Страчаны шанец недзе ў мінулым. Можа з заўчаснай смерцю Януша Радзівіла, а можа яшчэ з канцом княжэння Вітаўта і яго нядошлым каранаваннем.
- А якія ж хібы перашкаджаюць ліцьвінам? мякка запытаў Паліньяк. Мне, як дыпламату, цікава пачуць меркаванне буйнога палітыка, калі здарылася нагода. Спадзяюся, мая цікаўнасць не здаецца празмернай, ці, барані Божа, абразлівай?
- Hi ў якім разе, запярэчыў гетман. Што ёсць, таго не схаваеш. Калі вам яны невядомы, то толькі з прычыны рэдкага і кароткага перабывання ў Княстве. Але гэта не папрок.
Гетман старанна сачыў, каб не збіцца незнарок на ментарскі ці тым горш паблажлівы тон. Памятаў, што перад ім не ўлюбенец уплывовага міністра, не родзіч самавітага прыдворнага, а чалавек, які запрацаваў сваю пасаду ўласным розумам і стараннасцю.
- Ну, вось хоць бы тое дзяленне на Літву і Белую Русь. А дзе тая мяжа між імі, ніхто і не пакажа. Мова адна, звычаі адны, там і тут каталікі, праваслаўныя і вуніяты. Народ адзін і пад адным уладаром. Соймікі кіруюцца павятовымі межамі, a не ўяўнымі. Як на здзек, у Кароне існуе Рускае ваяводства якое да нашай Русі аніякім бокам. Маем яшчэ Жмудзь, люд іншай мовы. Зельмі часта нейкая купа шляхты паддаецца злым намовам збоку і спрабуе перанесці гэтыя размежаванні ў палітыку, надаючы ім змест, якога век не мелі. Заўсёды такія спробы неслі карысцьтолькі ворагу. Восьвам дакучлівы хіб, які вельмі цяжка пераадолець і які пазбаўляе ліцьвінскіх урадоўцаў палітычнай волі.