Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Ну, вось зараз паглядзім! крыкнуў зверху Алесь. A што як там рой? А я нібы цюцька навязаны.
-	Каб і не навязаны, не даў бы рады, жартам на жарт адказаў пан Яраслаў. Але ты, браце, цішэй.
Алесь стаў зручней, бокам, і асцярожна прасунуў руку ў камору борці. Разварушыў крыху смецця і намацаў мяккі скрутак.
-	Нешта ёсць! -усхвалявана крыкнуўхлопец.
-	Ціха, кажу! устрывожана спыніў яго пан Яраслаў. Даставай, што там, ды стаў усё на месца.
Калі штосьці там ляжала, то за гэтым і палез цівун, таму Рагоза не сумняваўся, што з Крушні могуць у любы момант наехаць іншыя шукальнікі. Трэба спяшацца і самім паведаміць пра гібель Васіля. Так лепш для абодвух бакоў. Дамовіліся ж не шныпарыць па суседзкіх лясах.
-	Во што тут, Алесь паказваў скрутак, залеплены жывіцай.
-	Мяккі? запытаў пан Яраслаў. Тады кідай уніз, ды правер ці не засталося там чаго. Зачыняй усё, не марудзь!
Тым жа парадкам Алесь апынуўся на зямлі. Стараючыся не глядзець у бок цівуна, вызваліўся ад аркана і сабраў яго ў звой. Абодва ўважліва агледзелі скрутак, зашыты ў кавалак скуры.
-	Мабыць багданаў, сказаў пан Яраслаў. А гэты воўк ці то здагадаўся, ці неяк пранюхаў. Ды, бач, не пашанцавала яму.
-	А што зараз? 3 гэтым як? Алесь кіўнуў галавою ў напрамку борці.
-	Зробім так: я проста адсюль еду да Бурскага. Я яго знайшоў, разумееш? Пан Яраслаў паказаў на цівуна. А ты нічога не даставаў і наверх не лазіў!
-	He цяжка зразумець, пане Яраслаў, хмыкнуў Алесь.
-	Добра, як хлопец кемлівы, пасміхнуўся пан Яраслаў. А ты, вашмосьць, не крыўдуй: я для Бурскага толькі рэзідэнт, нахлебнік, а ты Алене брат ды Шарэвічу пляменнік. Скеміў? Тады едзь дадому, нікому ані гуку, скрутак схавай і ад таго Mee­na ні на крок. Другога наезду нам не трэба.
-	Думаеце, наважацца?не паверыў Алесь.
-	Могуць. Мабыць, важныя тут паперы, калі так за імі палююць. Мы іх чапаць не будзем, пачакаем пана Лявона.
* * ♦
Бурскі прыняў пана Рагозу неадкладна, не выяўляючы варожасці ці незадаволенасці, запрасіў у пакой. Павітаўшыся, рэзідэнт адразу папярэдзіў:
-	Я з непрыемнай навіною, пане Бурскі. Палічыў за лепшае сам гэтым заняцца.
-	Што ж, так ужо склалася, што сустракаемся толькі перад абліччам напрыемнага, спакойна адказаў Бурскі.
Ён, відаць, не спадзяваўся, што непрыемнасць будзе такой прыкрай, і змяніўся з твару, калі Рагоза паведаміў пра знаходку ў кліноцкім лесе. Пасля хвіліны маўчання Бурскі наеажыўся запытаць:
-	Як гэта здарылася? Што з ім?
-	Зваліўся з дрэва. Я не хацеў бы спыняцца на падрабязнасцях. Самі пабачыце.
Бурскі кіўнуў з разуменнем. Адначасна пан Яраслаў заўважыў на яго твары ледзь улоўны цень насцярожанасці. Зразумеў, што не сваім одумам, не дзеля хлапечай забавы палез цівун на дрэва.
-	Хто ж яго знайшоў?
I гэтае пытанне было не ад простага жадання высветліць акалічнасці. Рагоза ведаў, што яно прагучыць абавязкова, таму прыслухоўваўся да тону. He памыліўся.
-	Для кожнага гэта цяжкое відовішча, уздыхнуў Рагоза.
Бурскі, па ўсім было відаць, зразумеў так, як і хацелася рэзідэнту.
-	А калі гэта здарылася? На вашу думку, вядома.
-	Цяжка сказаць. Пэўна, што не сёння, можа і не ўчора. Нічога не кранаў, палічыў, што вэрта пакінуць, як ёсць, і адразу да вас. Конь яго там жа ўвязаны. Конь і адазваўся.
Бурскі памаўчаў, думаючы, пра што яшчэ спытаць, але мабыць не знайшоў.
-	Я на вашым месцы зрабіў бы тое ж, Бурскі пазваніў і загадаў служку:
-	Пакліч мне Макара.
Калі Макар, ціскаючы сваім звычаем шапку, стаў у дзвярах, пан Бурскі загадаў:
-	Маю брычку і фурманку! Возьмеш пару хлапцоў і некалькі посцілак, паедзем па Васіля.
-	А што з ім? Макар асекся. Даруйце, пане, сябрукі мы.
-	Няма больш Васіля, нежывы ён, з горыччу сказаў Бурскі. Зваліўся з дрэва. Ідзі, зрабі, што сказаў.
Пан Яраслаў з пэўным вызнаннем назіраў, як натура Бурскага не скараецца пад уплывам непрыемнасцяў і паразаў. Ён несумненна быў агаломшаны гібеллю цівуна, відавочна шкадаваў адданага паслугача, але адначасна, перапрасіўшы Рагозу, аддаў загады і наконттруны, і пра ўсё іншае. Адчувалася, што сам пазней праверыць, як усё выканана. Дбаў пра парадак і сваю ў гэтым парадку ролю.
Калі спыніліся перад леснічоўкай, Рагоза паказаў напрамак. Бурскі скіраваўся туды першы. Крок быў цвёрды, але прыгорбленыя плечы, пахіленая галава сведчылі, што даецца гэта немалым высілкам волі. Рагоза ішоў колькі крокаў ззаду, за ім астатнія.
Бурскі даволі доўга стаяў перад жудасным відовішчам. Ледзьчутна прамовіў:
-	Вось і ўсё, Васіль.
Пан Яраслаў пачуў гэтыя словы, падумаў ці то шкадаванне з прычыны страты адданага памагатага, ці ўсведамленне, што неабходна шукаць іншага падобнага. Адчувалася, што Бурскага трывожыць не толькі смутак і шкадаванне. Але вось ён павярнуўся да гайдукоў:
-	Забірайце яго на фурманку. Асцярожна, па-людску.
-	Зробім, пане, як належыць, сцішана запэўніў Макар.
Рагоза выказаў свае спачуванні і развітаўся. Сядаючы на каня, заўважыў, як Бурскі разглядае борць.
-	Як ад'еду палезуць, падумаў пан Яраслаў. Няхай лезуць.
— ПАЛІТЫКА
He паспела высахнуць зямля на ллагіле Васіля Яцуты, як да Крушні пад гролл барабана і гукі пішчалак, у аблоках пылу падыйшла паўсотня сапежанскіх татараў. He даехаўшы да двара, звярнулі з дарогі і раскінулі бівак у засені прыгожага бярозавага гайка, што якраз прылягаў да сухога поплава. Месца для кавалерыі як наўмысна створанае. Хутка ўжо стаялі шатры, гарэлі вогнішчы, рассядланыя коні скублі траву і дзесяткамі кіраваліся да рэчкі пад наглядам смуглявых жаўнераў. Рабілася ўсё хутка, спраўна і без вялікага крыку.
Бурскі назіраў здалёк і разважаў як будзе лепш: чакаць афіцэраў тут ці самому іх наведаць. Спыніліся, разгасцяваліся, як дома, не пытаючыся хоцьбы з ветлівасці. Пачакаем, штодалей. He такія ў гэтай арды палкоўнікі, няхай самі едуць.
Яны і сапраўды неўзабаве з'явіліся: адзін раскосы, другі свой.
-	Паручнік Даніла Сурмач, ад кватэры вялікага гетмана, адрэкамендаваўся вышэйшы.
-	Паручнік Ахмет Крыніцкі, назваўся татарын.
Павітаўшысяіперапрасіўшызаапозненывізіт,патлумачылі яго стомленасцю жаўнераў і патрэбамі нагледзець за парадкам. Месца выдатнае адразу спакусіліся.
-	Думаю, пан не прагневаецца, а мы вялікай шкоды не наробім, ветліва пакланіўся Ахмет Крыніцкі.
-	Ды насусягожменька, дадаўСурмач.-Калі не пагоніце, адпачнём дзянёк-другі і далей рушым.
-	Калі ласка, адказаў Бурскі, гасцюйце, колькі трэба. Месца хопіць. А вас, панове, запрашаю ў двор. Пэўна, ёсць каму за жаўнерамі наглядаць? He на вайне, усміхнуўся ён. А вам тут будзе ўтульней, чым у шатры. Спадзяюся, не адмовіце.
Татарскі паручнік зірнуў на таварыша як за дазволам.
-	Калі так шчыра запрашаюць, то было б нягжэчнасцю хаваць задавальненне. Амаль тыдзень у маршы, расплыўся ва ўсмешцы Сурмач.
-	Тады, з вашага дазволу, пайду, загадаю падрыхтаваць пакоі, а затым сядзем да стала. Праўда, госці хоць і мілыя, але нечаканыя, таму выбачаюся, што абед будзе просты.
Але абед быў вельмі добры. Абодва афіцэры, памыўшыся і пераапрануўшыся, бралі рэванш за невыгоды паходнай кухні, бо дагэтуль у маёнтках не слыняліся. Елі і пілі шмат і смачна, хвалячы па чарзе ўсё, што трапляла на стол.
Адваліўшыся ад стала, перайшлі ў садок, дзе ў альтанцы, аплеценай вінаградам, чакала лёгкае віно, халодны бярозавік і талеркі з садавінай.
-	Сёння ўжо не паспеем, сказаў Бурскі, але назаўтра пачастуем вашых жаўнераў. Гарэлкай іх спакушаць не буду, засмяяўся ён, але піва ды некалькі тлустых баранаў ім не зашкодзяць: Ну і гародніны там, прыпраў, што трэба.
-	О! усклікнуў татарын. To з вашмосьці гойны гаспадар! Аб'ядуцца хлопцы, што і конь не панясе.
-	Яшчэ ўзбунтуюцца нам, не пажадаюць пакідаць гэткі куток! далучыўся са сваім жартам Сурмач.
-	Рады вітаць войска. Тым больш у прыймальных памерах, засмяяўся Бурскі.
Афіцэры весела зарагаталі.
-	Праўду баеш, вашмосьць. Ео як рэгімэнт такой саранчы наляціць, то і вялікі маёнтак за год не ачомаецца.
Усе трое былі ў добрым r/моры. Афіцэры раскашавалі пры добрай ежы і шчодрым пітве, Бурскі быў задаволены, што гасцей сапраўды не занадта. Разумеючы, чаму спыніліся якраз у яго, тым больш паручнік гэта пацвердзіў, Бурскі паводзіў сябе гэтак, каб афіцэрьі ў сваіх рапартах падалі гаспадара Крушні як найадданейшага патрыёта і прыхільніка сапежанскага двара.
Назаўтра дзень крушнянцаў быў нібы святочны. Падораныя бараны і абвешчаны двухдзённы адпачынак паднялі настрой кавалерыстаў. Добра папіраваўшы, татары пацешылі гаспадароў дзікаватай музыкай, гарачымі танцамі і адчайным гарцаваннем. Насіліся як апантаныя па ўсяму поплаву, з коньмі і з сабою паказваючы такія штукі, якіх не здолеў
бы паўтарыць аніводзін крушнянскі гайдук. Асабліва захапіла ўсіх стральба з лукаў. I стоячы, і на скаку з каня, і перад сабою, і ўбок, і да ўяўнай пагоні. Ды з такой хуткасцю, што не ўгледзіш, калі той коннік чарговую стралу выхоплівае, нібы ў яго не адзін лук у руках, а некалькі. Стральба з мушкетаў ці пісталетаў так гледачоў не захапіла б.
-	I куды ж вы далей? запытаў Бурскі ў паручніка Сурмача.
-	Туды, махнуў рукою Сурмач, да Наваградка, а там будзе відаць.
Паручнік прыцішыў голас і дадаў:
-	Маёнткі непакояцца. Пагражаюць ім нападам. Загадана паглядзець, мо' і ўмяшацца, калі трэба.
-	Але хто ж наважваецца трывожыць маёнткі Сапегаў?
-	Ёсць адчайныя галовы, усміхнуўся Сурмач. Заплоцяць яны на каго хочаш кінуцца. Зрабуюць ды ўцякуць, вядома, калі не пападуцца. Ну і сам, вашмосьць, ведаеш, не таямніца, не ўсім можным даспадобы сіла Сапегаў. Падбіваюць галоту, яна заўжды незадаволеная, лёгка ўзнімаецца, рабуе, паліць. A тут яшчэ бескаралеўе.
Бурскі паківаў галавою на знак разумення.
-	Я таксама гайдукоў трымаю больш, чым адпавядала б прыбыткам. Паскнарыш на гэтым, а як спатрзбіцца адбівацца, то не будзе з кім.
-	А ёсць такая небяспека?
-	Пакуль ціха, але хто ведае наперад, што можа здарыцца.
-	Гэта як і ў дзяржаве, пагадзіўся паручнік. 3 войскам вялікія траты, але ж без войска нельга. Ага! -ускінуўся ён. Каб не забыўся! Нам трэба якую хвілінку сам-насам пагутарыць. Маю ліст даручыць, можа адказ атрымаць, зместа не ведаю, патлумачыўён.
-	Дык зараз і пойдзем, прапанаваў Бурскі. Няхай хлопцы весяляцца. Бурды ж не наробяць.