Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Бурскі на імгненне завагаўся, але рашуча адмовіў.
-	Пакуль пабудзьце тут.
Дзяўчына бліснула вачыма, але мусіла скарыцца.
-	Нелюдзі! з нянавісцю прашаптала яна. Цяжкія слёзьі бездапаможнасці пабеглі з яе вачэй.
-	Служба, паненка, нібы просячы прабачэння, прамовіў Франак.
Відаць не ўсё чалавечае было ў ім вынішчана гуляшчым жыццём. Даўганосы маўчаў. Коні абодвух стаялі шчыльна з бакоў аленінага.
♦ ♦ ♦
-	Ну што, Багдан, здароў будзь! сказаў Бурскі, наблізіўшыся. Гучыць неадпаведна твайму становішчу, але з іншага боку, можа наадварот. Хіба ў маім маёнтку было горш, чым у гэтай трухлявай леснічоўцы? Але гэта, як каму падабаецца. Адыйдзіцеся, хлопцы, загадаў гайдукам. А ты, Васіль, застанься.
Калі гайдукі аддаліліся, Бурскі ціха з утоенай пагрозай запытаў:
-	Дзе паперы?
-	Якія паперы?-з цяжкасцю вымавіў Багдан.
-	Спрабуеш хітраваць? He варта, папярэдзіў Бурскі. Можа кліноцкім аддаў, каб перахоўвалі?
-	He чапайце іх. Сам я тут пасяліўся, без іх дазволу.
Бурскі недаверліва хмыкнуў.
-	Магчыма. Але я ведаю, што ты іх папярэдзіў пра наезд. Маглі б аддзячыць. А зброя адкуль? Ежа?
-	Зброю прыхаваў загадзя. Ежу ў корчмах купляў, адказаў Багдан. He чапайце кліноцкіх. Я ж у вашых руках, хіба не даволі?
-	Што ж, магло быць і так. Мяне найперш цікавяць паперы, скрадзеныя з маёй спачывальні.
Багдан маўчаў, апусціўшы павекі. Бурскі чакаў цярпліва. Досвед падказваў яму, што налягаць не трэба: няхай крышку ўвойдзе ў сілу, пераадолее агаломшанне. Затое Васіль аж кіпеў.
-	А што з ім вэждацца! Пан вялікі! Націснуць, дзе трэба і як належыць, то ўсё выкажа!
Бурскі сярдзіта зірнуў на яго і змусіў замаўчаць.
-	Дык што скажаш, Багдан? голас Бурскага гучаў нават лагодна.
-	He быў я ў вашай спачывальні і папер аніякіх не забіраў.
-	А чаго ж збег?
-	А пра гэта васпану лепей ведаць.
Бурскі хвіліну-другую памаўчаў, падумаў, нібы шукаючы падыходу.
-	Разумны ты хлопец, Багдан. Шкода, што не на маім баку. Але ж гэта можна выправіць. He быў, кажаш, у тым пакоі. Ізноў жа магу дапусціць. Але тады скажы, хто табе іх прынёс.
Багдан нічога не адказваў. Твар яго пачаў бялець, вочы закрыліся.
-	Макар! пазваў Бурскі.
Той падбег і нахіліўся над параненым. Даў глынуць вады з пляшкі. Паклаў руку на лоб хлопца. Заўважна было, што пасада лекара падабалася Макару не менш, чым цівунская. Такі ўжо меў чалавек характар: гульнёй праймаўся ўсур'ёз.
-	Паслухай, Багдан, і падумай, ізноў пачаў Бурскі, калі хлопец ачуняў адчасовай слабасці. Вунь там, пад аховай маіх людзей стаіць панна Алена. Яе затрымалі, калі ехала сюды. Ніхто не бачыў, як яе схапілі. Разумееш, пра што я? Прыкра, але я не маю іншага выйсця.
Вочы Багдана засвяціліся нянавісцю і пакутай.
-	Звяругі двуногія! прашаптаў ён. Бог вас за ўсё пакарае, калі не я.
-	Мажліва, паціснуў плячыма Бурскі. Але гэта ў будучым. А цябе можна аддаць кату хоць сёння. За напад на маіх гайдукоў, за тое, што застрэліў пані Адэлю.
-	I гэта на вашым сумленні, ціха адказаў Багдан.
Бурскі, як не чуў апошняга, працягваў:
-	Але ж я магу гэтага ўсяго не рабіць, узамен за паперы.
-	А дзе пэўнасць, што панна Алена бяспечна вернецца дадому? Багдан ізноў заплюшчыў вочы.
Бурскаму здалося, што пагадненне мажлівае, бо Багдана лёс дзяўчыны турбуе больш, чым уласны.
-	Я дам слова шляхціца, пыхліва прамовіў Бурскі.
-	He стрымаеце вы яго, Багдан памаўчаў, збіраючы сілы, каб я здолеў праверыць, а так...
"Трэба шукаць спосаб", падумаў Бурскі. Пакут хлопец не вытрымае. Проста памрэ, і нічога не даведаемся. Патрэбен хітрэйшы ход. Можа і з выгадай гэтаму ўпартаму.
-	Слухай, Багдан, калі мы табе не даламожам, памрэш на вачах сваёй абранкі. Я ж бачу, ды і сам разумееш. Што я прапаную? Едзем у мой маёнтак. Панна Алена таксама. Там будуць сведкі, суседзяў паклічу, і з імі яна ад'едзе дадому. Табе ж на гэтым залежыць? А ты застанешся ў маіх руках. Тады пачнем дамаўляцца. А пакуль тое, цябе падлечым.
-	Для ката, хмыкнуў Багдан.
Бурскі зразумеў гэта як гатоўнасць саступіць і пастараўся замацаваць свой маленькі поспех.
-	Дрэнна ты пра мяне думаеш. Але гэта па маладосці. Я ж інакш усё бачу. Ухапіўты паперы -твая ўдача. Я цябе злавіўмая. Жыццё адна вялікая гульня. А што за гульня, калі заб'еш партнёра? Ані азарту, ані смаку. Пагадзіўшыся са мною, будзеш служыць лепш, я гэта ведаю.
-	He ўцямлю, то пан цынік, то філосаф, ціха сказаў хлопец.
Убачыўшы маленькую надзею для Алены, не хацеў злаваць Бурскага.
-	Цынізм, хлопча, таксама філасофія. Дык што?
-	Мабыць, гэта выйсце, ва ўсякім разе для панны Алены.
-	Вось і добра! бадзёра ўсклікнуў Бурскі.
Ён усё-ткі верыў, што жыццё маладому хлопцу будзе даражэй за нейкія там палеры, якімі мо' не ведае як пакарыстацца. Можа і знішчаць яго не спатрэбіцца: крыху грошай ды сплавіць куды ў Дзікае поле. Атам сваю кулю знойдзе.
-	Але дзве ўмовы, пане Бурскі, пачуў ён ціхі голас.
-	Слухаю.
-	Першая перамовы не раней, як панна Алена апынецца ў Клінку, другая дасце нам хвіліну на развітанне, бо пэўна больш не пабачымся.
-	Добра, пагодзімся на гэтым, крыху падумаўшы, кіўнуў Бурскі і азірнуўся, Макар!
-	Я тут, пане! падбег гайдук.
-	Калі ты ў настакі медыкус,то наладзь свайго падапечнага, каб завезці ў Крушню.
Макар нехлямяжа пераступіў з нагі на нагу, ціскаючы шапку ў моцных далонях. "Які з яго цівун, з гэтага хлопа ад стадолы," падумаў Бурскі і незадаволена запытаў:
-	Ну, што мармычаш?
-	He давязу, пане, жывога.
-	Як гэта? Сам жа казаў, што нічога асаблівага.
-	Дык гэта, пане, калі ляжаць, калі супакой. А конна не даедзе. Лепш ужо зараз мяне пакарайце, чым пасля вінаватым буду, як з непазбежным пагадзіўся гайдук.
-	Ці ж я цыган, каб загадзя караць. Што трэба, каб яго давезці?
-	Я думаю, пане, каб на фурманку, ды на саломе, то будзе як мае быць.
-	Добра! Тады спехам фурманку, хоць бы з іхняй вёскі, усё бліжэй. Пашлі пару хлапцоў, нецярпліва загадаў Бурскі.
Ведаў, што часу марнаваць нельга, калі хоча прывезці Багдана ў Крушню здольным размаўляць.
-	Раблю, пане, пакланіўся Макар, адыходзячы.
-	Лячыць збіраецеся, пане? ціхенька запытаў Васіль.
-	Пакуль не скажа, дзе паперы. А там... Ну можа яшчэ пры сведках прызнаецца ў забойстве. Нам гэтага хопіць, адказаў Бурскі шэптам.
Абодва падступілі бліжэй да Багдана. Той уважліва ўзіраўся ў іх твары. Бурскі павярнуўся да памагатага.
-	А ты, Васіль, адпраў паненку да Крушні, хай там нас чакае. Чаго ёй тут марнавацца.
-	Хвілінку, пане Бурскі. Мая ўмова! аклікнуў Багдан слабым але чутным голасам.
-	Ах! Ну вядома! Бурскі зрабіў выгляд нібы выпадкова забыўся. Няхай паненка падыйдзе сюды.
-	Я спадзяюся, шаноўны пане, сказаў Багдан, што ў вас хопіць выхавання, каб адыйсці на пару крокаў з гэтым, ён паказаў вачыма на Васіля.
3	ваганнем, але яму саступілі. Калі Алена падыйшла да Багдана і ўкленчыла побач, ён паспрабаваў усміхнуцца.
-	He плач, васпанна. Нічога са мною не здарыцца.
-	А хіба ўжо не здарылася?! Алена ў роспачы абхапіла яго за шыю і ледзь не зайшлася ад плачу.
-	Ціха, ціха, супакойваў яе Багдан. He давай злыдням цешыцца нашай бядою. Слухай, што скажу, прашаптаў у валасы, абхапіўшы яе галаву здаровай рукою. Уцякай пры першай нагодзе. Так і мне дапаможаш. Але з Крушні без сведкаў ані кроку, як бы ні ўгаворвалі. Нічога ў іх не выйдзе, асабліва калі ты ўцячэш. Астатняе ўсё не важна, што ні скажу гэтым вылюдкам. Супакойся, да пабачэння, васпанна, прамовіў ён тонам развітання.
Багдан злёгку адхіліў Алену, і Бурскі з Васілём шпарка наблізіліся да іх.
-	Вось і ўсё, пане Бурскі, прамовіў Багдан з цяжкасцю. Я вызваліўпанну Алену аддадзенага мне слова. Пярсцёнкамі мы абмяняцца не мелі магчымасці, так што цярпеннем вашым, як бачыце, незлоўжывалі.
Твар Бурскага распагодзіўся. Тлумачэнні падаліся яму натуральнымі. Падазраваць нешта іншае не выпадала.
-	Ну і добра. Васпанна паедзе ў Крушню па сваёй нязмушанай волі, так?
Алена згодна кіўнула няздольная вымавіцьслова.
-	Адну яе не адпушчу, але ствараць уражанне паланёнай адзін-два гайдукі не павінны. Ці ж не так?
-	Няхай, пагадзілася дзяўчына.
-	Мы рушымуслед неўзабаве, так што шляхбудзе бяспечным, ці то супакоіў, ці папярэдзіў Бурскі.
Калі Алену падвялі да каня, даўганосы ўжо трымаў стрэмя. Значыць ён і будзе яе ахоўнікам. Нялёгка будзе вырвацца з-пад такой стражы.
Спачатку ехалі моўчкі. Алене і ў галаву не прыходзіла пачынаць размову, а гайдук відаць не ведаў, як да яе падступіцца. Слухачоў-гледачоў не было, так што звычайнае выскальванне было недарэчы, а іншага ён мабыць не ўмеў. Нарэшце, пахмыкаўшы ды пахэкаўшы, рашыўся:
-	А ці паненка так ужо шкадуе, што гэты хлопец папаўся? Усё адно такое забойства яму б не даравалі.
Алена маўчала.
-	А што паненка думае, што пан яе адпусціць?
He атрымаўшы і на гэта пытанне ніякага адказу, рашыўся выкласці галоўную думку.
-	А вось я мог бы паненку адпусціць. Нават да самага Клінка даставіў бы. I ніхто б нічога не ведаў. Здагадваецца паненка? А ад пана я адбрахаўся б.
Злосць заліла Алену і пазбавіла яе апанавання.
-	Чамужсабакадынеадбрэшаццаі-кінулаянапагардліва, не зірнуўшы на гайдука.
-	Ага! Дык ты на дабро гэтак! рыкнуў ён. Каралеўна засцянковая!
Гайдук крутануў свайго каня насустрач і, абхапіўшы Алену, паваліў на луку свайго сядла. Яна тузанулася, але трымалі яе моцна.
-	Бач ты, цаца! Яшчэ шкуматаецца, зарагатаў асілак.
Схіліўся да дзяўчыны, дыхаючы гарэлачным смуродам:
-	А мо' лепш пацалуемся на пачатку? Часу ў нас хопіць.
Вырываючыся з жалезных ашчапераў даўганосага, Алена ўперлася ў яго пояс і адчула пад рукою ручку нажа ці кінжала. Доўгія вусы ўжо казыталі тзар, нахабныя вочы здзекліва жмурыліся.
-	Ой! Трэба ж каралеўне страмёнка зняць, a то ножку вывіхне.
Гайдук схіліўся ў бок аленінага каня, дзяўчына выхапіла яго нож і адным махамувагнала яму ўбок. Той войкнуў і схапіўся аберуч за параненае месца. Алена, страціўшы апірышча, ледзь не паляцела ўніз галавою, але ўтрымалася і, выправіўшыся, штурхнула пятамі каня. Услед данеслася хрыплівая лаянка гайдука. Праз нейкі час дзяўчына апанавалася.
-	Куды ж ехаць? Забіла ці параніла, крушнянскія яго хутка знойдуць і кінуцца ўслед. Трэба ехаць, як не спадзяюцца пакуль на Крушню.