Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	За гонар палічу! -усклікнуў Багдан.
-	To так і будзе! А зараз забяры, што там Алена наладавала, ды я паеду. Такія аб'езды ў маім звычаі, так што ніхто ўвагі не зверне.
Пры ўпамінанні імені Алены Багдану прыгадалася тая першая сустрэча на дарозе, іх сумесныя аб'езды палеткаў, размовы.
-	Перадайце паненцы маё шанаванне і падзяку, сказаў Багдан, стараючыся прыхаваць сваё ўзрушэнне.
-	Ды ўжо ж перадам, паабяцаўз усмешкай Шарэвіч. Ну, бывай!
-	Шчаслівай дарогі, дзядзька Лявон!
ГРОШЫ, КРОЎ I ...
Пара было падумаць, калі выпраўляцца да Варшавы. Эдвард Шахлач прынёс вестку, што Траян Храптовіч, кашталян, прапануе паслам ад павета далучыцца да ягонага картэжу ў Ваўкавыску. Гэта было б вельмі зручна: ахова належная ды і весялей у караване, шмат там будзе бывалых, адукаваных людзей.
Але ўсё астатняе на саміх палягае. Адзежу і бялізну, пасцель і посуд, ежу і пітво -усё гэта лепш было мець з сабою, чым разлічваць на волю выпадку і гасціннасць нечыіх двароў, альбо таго горш, прыдарожных заездаў ды корчмаў.
Жонка пана Савіча і Алена з бабкай бралі ў прыгатаваннях чынны ўдзел. 3 куфраў, шуфлядаў вымаліся даўно не ўжываныя рэчы, выбіваліся і выветрываліся ад тытунёвага і палыновага лылу ды паху, чысціліся, мыліся і прасаваліся, каб вярнуць да патрэбнага выгляду.
Пан Савіч адразу прапанаваў сваю карэту. Пан Лявон крыху засумняваўся, ці адпаведная будзе варшаўскаму краявіду старая ляндара, але пан Севярын рашуча стаў на баку суддзі.
-	А вам што, французскіх краляў катаць?Ты жтолькі глянь! Будзеце ехаць, як у хаце.
Карэта, сапраўды, была ладных памераў. Карысталіся ёю мала, нават лак не парэпаўся, вядома, там, дзе быў пакладзены. Лічылася, што яна з-пад Ігуменя, вядомага простым але надзейным стальмашным рамяством. Дзе б ні рабілі, але моцна і шчыльна.
-	Вось і я кажу, пане Севярыне, узрадаваўся суддзя падтрымцы, непагадзь не страшная, пыл у вочы не сылле, і падрамаць можна, калі дарога добрая.
-	Але ж гаргара! ня мог супакоіцца пан Лявон.
-	Затое восі, глянь, жалезныя, паказвалі апанентыI колы, як у гарматы, хоць да Парыжа гані.
-	Ну, каб гнаць, то да яе табун коней трэба, засмяяўся Шарэвіч.
Вялікіх пярэчанняў супраць дому на калёсах ён не меў, проста прывык да лёгкай брычкі.
-	Затое майдану колькі хочаш бяры. I скрынак розных і кішэняў і на запятках куфар змесціцца, пераконваў сябра пан Севярын. Толькі гэтым і ехаць! рашуча сцвердзіў ён.
-	Тады коней возьмем маіх, здаўся пан Лявон.
-	Гэта я не супраць, ахвотна пагадзіўся суддзя, вашы, сапраўды, будуць лепшыя.
-	Возьмем чацвярык, расшчодрыўся Шарэвіч.
-	Чацвярык, вядома лепей, падтрымаў пан Севярын.
-	Але фурмана вашага давайце, пане Савіч, бо мой з гэтаю фураю не ўправіцца. Аднаго стаеннага я вазьму, коней дагледзець, ды і дзеля аховы.
-	Вось і добра, весела заключыў той, больш нам і не трэба. He адны будзем ехаць, не кінуць, калі ў якой каляіне загрузнем.
На нарадах і клопатах, у спрэчках з жаночай тройцай сплылі дні. Настаў ранак, калі да ганка кліноцкага дому падалі вымытую толькі што брычку. Пан Лявон Шарэвіч, пасол Сойму Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, кіраваўся ў мястэчка, каб адтульразамздругімпаслом,панамСавічам, рушыцьдаВаршавы. Моцныя запрэжныя коні былі адведзены напярэдадні ў двор суддзі, туды ж даставілі ўсё неабходнае ў дарозе і на месцы, у Варшаве. Стась, якому выпала шчасце суправаджаць пана Лявона і пабачыць каралеўскую сталіцу, пахаджваў ва ўсім новым, з непрывычнай для яго шабляй, у бліскучых панавых ботах.
Самога пана Лявонаўжодаўно небачылітакім прыгожым і наватмаладым. Удобра дапасаваным кунтушы, блакітным атласным жупане, падперазаным аздобным поясам, з севярынавай шабляй-карабэляй у прыгожай, абцягнутай аксамітам похве пан Лявон ва ўсім бляску беларускага шляхецкага строю з хвац-
ка падкручаным вусам выклікаў захапленне ўсіх насельнікаў маёнтка. Круглую шапку з мяккім султанам трымаў у руцэ.
Аніякі Радзівіл, абсыпаны дыяментамі, не выклікаў гэткіх шчырых віватаў дворні, якія выпалі на долю аканома Шарэвіча. He спяшаючыся, пан Лявон абыйшоў старэйшых, развітаўся за руку і аддаўапошнія загады. Абняўся з дамоўнікамі, пакланіўся ўсім разам, сеў у брычку і ціхенька штурхануў фурмана. Брычка пакацілася вакол дзядзінца і скіравалася ў вароты. Вярба ад іх ужо даўно была адцягнута ў бок, хоць яшчэ не ўся папілавана і пашчапана.
"Якянытутбезмяне?"-падумаўпанЛявон,павярнуўшыся, памахаў шапкай. Стась махаў, стаўшы ў страмёнах. 3 дзядзінца даляталі неразборлівыя крыкі і, нібы крылы, трапяталі жаночыя хусцінкі.
"А з Багданам як?" пагляд пана Лявона ўпёрся ў зялёную сцяну лесу, нібы спрабуючы ўгледзець схаваную за ёю леснічоўку.
У апошняе наведванне пан Лявон рашыўся паведаміць пра смерць Адэлі Карпекі. Шчырае гора Рамана прагнала рэшткі сумненняў, затое ўзмацнелі падазрэнні, што падзеі падпарадкаваны нейкай злачыннай задуме.
-	Я вам, дзядзька Лявон, тады не казаў, што пані Адэля забрала ў Бурскага паперы і мне аддала.
-	Якія паперы? не зразумеў пан Лявон.
-	Маёмасныя, пра набыццё маёнткаў і іншыя. Але я іх яшчэ не прагледзеў, як трэба.
-	А дзе ж тыя паперы зараз?
-	Схаваў я іх. Можа дастаць?
-	Пачакай. Схаваў надзейна? He папсуюцца?
-	Засмаліў, патлумачыў Багдан.
Шарэвіч зразумеў, што страта папер магла быць прычынай непакою Бурскага. Але ж толькі ў тым выпадку, калі там не ўсё ў парадку. Запісы ў кнігах і не так цяжка іх аднавіць.
-	Разумна, пахваліў ён Багдана. Даставаць не трэба, але нікому не кажы, дзе яны. Так лепш. Прыеду з Сойма, выра-
шым, як з імі быць. Важныя, ллабыць, паперы, калі да забойства дапусціліся.
-	Я, дзядзька Лявон, баюся, ці не абыйшліся так з бацькам гэтыя нелюдзі. He мог ён прадаць Крушню, дзедзіну нашу.
-	Будземспадзявацца налепшае,-паспрабаваўсуцешыць пан Лявон. Зоймемся, як вярнуся. Можа там што напытаю. Ты, хлопча, сцеражыся. He да пары гэты Сойм, халера!
-	Нічога, не турбуйцеся за мяне, супакоіў Багдан. Ці такая бяда ў лесе летам пасядзець? Вы сябе аберагайце, шлях няблізкі, клапатлівы.Паненцы маё шанаванне.
Шарэвіч усміхнуўся, прыпамінаючы слаба прыхаваныя знакі ўвагі да ўсяго, што так ці іначай кранала імя Алены. Добрая была б пара, падумаў пан Лявон, і абавязак апякунскі выканаў бы як належыць. Вось пасаг, уздыхнуў ён у думках, лічы, няма таго пасагу. "Але што гэта я, нібы ўжо ў сваты прыехаў?" перапыніў ён свае летуценні. "Спачатку во трэба Рэч Паспалітую замуж выправіць".
♦ * ♦
-	Я вось бакі адбіваю, але думаю, што б то было, калі б караля адразу з цэлай гурмы выбіраць, сапраўды паціраючы бок, прамовіў пан Савіч.Пачакай? Ад якой гэта пары павяліся Канвакацыі?
Пан Лявон адарваўся ад аглядання праплываўшых міма карэты нечыіх палеткаў.
-	Няблага дагледжаны, пахваліў невядомага гаспадара. Канвакацыі пытаеш? Ды ад сёняшняга ужо сто год з гакам. Як памёр Жыгімонт-Аўгуст, першы студзеньскі Сойм 1573 года назвалі Канвакацыйным. Тады ж ухвалілі, што інтэррэксам будзе навечна архібіскуп гнезненскі.
-	Бач ты, кніжнік, засмяяўся пан Савіч. I калі паспяваеш!
Памаўчаў, таксама зірнуў у вакно, але ўдзел у Сойме займаў мацней.
-	Валтузня канешне, але лепш папярэдне ўзгодніць, каго дапусціць да элекцыі, а каму скласці падзяку за турботы і нашы прабачэнні.
-	Безумоўна лепш. Пры змене караля, лёгка да спакусы ўсталяваць absolutum dominium. Вось захаванне свецкай улады прымаса таксама гэтаму запабягае. Адсюль і прывілей ягоны абяшчаць электа каралём і каранаваць яго.
-	Наконт прымаса, то нешта прыгадваецца з соймікавых размоваў, сарамліва прызнаўся пан Савіч.
-	He думаю, што ты такі слабы на палляць, літасціва адзначыўпан Лявон.-Хоцьшматхтодумае,штотакадГедыміна павялося, a то і раней.
Абодва засмяяліся і зноў утаропіліся ў агляданне мінаных ваколіц.
Сойм, які пачаўся 29 жніўня 1696 года, гарачымі дыскусіямі між так званымі незадаволенымі і рэгалістамі, прыхільнікамі каралеўскага двара і ўлады наогул. Максім Савіч і Лявон Шарэвіч, адвыклыя ад гарадзкой сумятні і вялікіх палітычных вэрхалаў, дзівіліся, як гэта маршалак і яго памочнікі
даюць рады кіраваць сходам. Усё ж гэта не соймік, вунь якое панства з'ехалася!
Як шмат хто з паслоў, не маючы дакладнай арыентацыі, абодва паціху радаваліся, што не мусяць выяўляць сваё бачанне падзей. На пачатку незадаволеныя абвінавацілі прымаса Радзеёўскага, што, сядаючы пад балдахінам, ён узурпуе манаршыя прывілеі.
-	Паны-браты, шаноўная Ізба і яснавяльможныя сенатары!-патэтычна выдзіраўся шляхцючок, яксказаўбы панЖаба, не з горшых. Ці ж не дзеля таго сабраліся мы, каб разважыць, каго дапусціць да канкурэнцыі за гэта ганаровае месца!
Ён выкінуў руку ў напрамку прымаса. Мімаволі ўсе зірнулі на інтэррэкса. Прымас, чалавек амбітны, спрактыкаваны палітык і выдатны прамоўца не спяшаўся замінаць крыкунам.
-	Мы сабраліся разважыць, крычаў на ўсю залу пасол, аж месца ўжо занятае!
-	Можна падумаць, што ямутам сесці належала, пахіліўся пан Лявон да Савіча.
А вокал гарлалі аднадумцы-незадаволеныя.
-	А якім то правам? заходзіліся крыкам з лаваў насупраць.
-	На тое ж і інтэррэкс, каб займаць месца манарха! напружвалі горла іх апанэнты, рэгалісты. Гэта ж знак, што безуладдзя ў Рэчы Паспалітай няма!
Аднадумства выключалася ўжо з тае прычыны, што за кожным з тузіна прэтэндэнтаў на карону нехта стаяў. У змаганне шматлікіх груповак дзейсна ўключылася каралева-удава. А тым часам паслы ўсіх перадканвакацыйных соймікаў мелі інструкцыі з патрабаваннем, каб сям'я Яна Трэцяга, адпаведна звычаю, пакінула сталіцу, а шмат хто меў наказ сарваць Сойм, калі гэта не будзе выканана. He дзіва, што ўвечары першага дня дэлегацыя паслоў з'явілася да прымаса з пытаннем: ён за вольнасці стаіць, ці за каралеву. Так выглядае, што каралева спрабуе падмяніць вольную элекцыю ледзь не прызначэннем
некага з сыноў Яна Сабескага. А гэта, пане-браце, як ні хітруй, нагадвае спадчынную лланархію!
Каралева, сапраўды, раптоўна забылася на спрэчкі са старэйшым сынам Якубам і кінулася ў змаганне за трон на яго карысць. Парушыць звычай было тым лягчэй, што прымас Радзеёўскі, сапраўды, яе падтрымліваў. Каб набыць яго прыхільнасць, каралева не шкадавала сродкаў, а супрацьзалатых аргументаў прымас ніколі не могустаяць. На баку каралевы былі вялікі гетман каронны СтаніслаўЯбланоўскі, куяўскі біскуп Станіслаў Домбскі, другая асоба ў касцельнай іерархіі, шэраг уплывовых урадоўцаў і сенатараў. Групоўка каралевы расла з дня на дзень. Калі 7 верасня плоцкі падкаморы Павел Мастоўскі распачаў наступ, грубымі выразамі патрабуючы выдалення каралевы з Варшавы, гучныя пратэсты рэгалістаў змусілі пасла змоўкнуць, не скончыўшы.