Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
- Мы ведаем гэта без сведкаў, пане Шарэвіч. Вашмосьць быў з ім у змове, гэта не так цяжка зразумець.
Пан Лявон толькі паціснуў плячыма на такое сцверджанне.
- Калі васпан такі здагадлівы, то яшчэ лягчэй было б зразумець, што яго тут не можа быць, бо чалавеку зручней хавацца ў натоўпе. Заручаю сваім словам, што аніякіх забойцаў у маёнтку няма і не было. Натуральна маё сведчанне не датычыць вашых гайдукоў.
Бурскі і на гэты раз стрымаўся. Шмат што залежала ад гэтай размовы.
- Але я павінен звярнуцца да судовых уладаў. Сустрэчныя крокі васпана засцераглі б маёнтак ад непрыемнай працэдуры ператрусу.
- А вы, пане Бурскі, упэўнены, што вашага меркавання ці падазрэння дастаткова, каб учыніць ператрус у шляхоцкай пасэсіі? Можа яшчэ вашымі гайдукамі?
- Вось таму я тут, каб не было прыкрасцяў і ўзаемных папрокаў між суседзямі. Вы аддаеце нам злачынцу, мы дастаўляем яго ў грод, няхай заменіць вашу гасціну на вежу ў чаканні суда і прысуду. Хіба ж не разумнае вырашэнне справы? Ані вы, ані маёнтак не фігуруе ў працэсе.
Пан Лявон пабарабаніў пальцамі па стале, каб прыглушыць раздражненне. Адчуваў, што мае справу з чарговым лайдацтвам, але пакуль не мог здагадацца з якім і нерваваўся.
- Мяркуеце па свойму лагічна, прызнаў пан Лявон, але час мы марнуем дарэмна. Дарэчы, не будзе з майго боку залішнім пацікавіцца, з-за чаго дайшло да забойства?
- Стан узбуджэння, паціснуў плячыма Бурскі. Можа рэўнасць, альбо якія застарэлыя парахункі. Для мяне нечаканасць і невядомасць.
- Ахмістрыня пэўна ж немаладая, а гайдук, кажаце, хлопец.
- Так, але жанчына вабная і з характарам. А хлопца вы магчыма ўспомніце. Гэта той, якога вы пасылалі з паведамленнем ад маіх гайдукоў.
- Бяда! спачувальна прамовіў пан Лявон. Малады ж зусім дзяцюк. I нібыта ваш давераны.
Бурскі паківаў галавою, дапіў віно і паставіў шклянку.
- У лляне няма падстаў не верыць слову шляхціца, прамовіў крыху напышліва, але схаваць магла якая маладзіца з дворні, ці хто іншы і без вашага ведама. Таму я намераны абставіць маёнтак сваімі людзьмі і назіраць да прыбыцця вознага, калі да гэтага часу не выкрыем злачынцу самі.
- Што ж, у мяне няма ні сродкаў ні жадання перашкаджаць вам у гэтай місіі, адказаў Шарэвіч. Вартуйце, але каб на дзядзінец, ці ў вёску вашы цэрберы не памкнуліся ані нагой.
- Гэта я абяцаю. Шкада, вельмі шкада, што васпан не пажадаў зручным і простым спосабам выйсці з так небяспечнага становішча.
3 гэтымі словамі Бурскі падняўся і ў суправаджэнні аканома скіраваўся на дзядзінец, дзе яму адразу падвялі каня.
Наступныя доўгія гадзіны дворня назірала, як дзесятак гайдукоў пражыўся на сонцы па навакольных узгорках і палях, гойсаў на ўзлеску і па гайках.
Пан Лявон, выправіўшы Бурскага, доўга сядзеўза сталом, абапершы галаву на рукі.
- Божа мілы! Ну адкуль гэтыя беды на старыя гады! Ці то араць, сеяць, жаць ды касіць гэта малы занятак, каб яшчэ гуляць у забаўкі з прайдзісветамі? У іх жа адно на думцы: хітрыкі, хцівасць, мана, прага ўладарыць, не адказваючы за ўчынкі. Хлопец, па ўсім выглядае, галаву ратаваў, а яму след крывёю палілі!
Сведкі! Ці не сведкі і забілі? Бач ты, трое шляхціцаў назіралі, як чацверты жанчыну застрэліў, і схапіць не здолелі. Рыцары! Нешта ллоцна іх напалохала, што такі ліс, як Бурскі, прагаварыўся. Штось ізноў у сваім гняздзе намахлярылі. A тут яшчэ гэты Сойм не ў пару. На каго ўсё пакінуць? Севярына папрасіць? Разам з Яраславам дагледзяць, пакуль вярнуся.
* * *
Вярнуўшыся з Клінка, пан Бурскі здзівіўся, згледзеўшы Пуцяту.
- Што, ужо вярнуліся? Так хутка? запытаў Бурскі.
Толькі зараз заўважыў, што падсудак у вялікай трывозе:
- Я не ездзіў, пане Сымоне, ціха прамовіў пан Касьян.
- А што затрымала? He варта адкладваць. Антось зараз разнясе па корчмах, то хутка і без нас даведаюцца, а гэта горш.
- Хвіліначку, пане Сымоне, спыніў яго падсудак. Адыйдзем убок. А лепш на двор. Вушы і ў сценках здараюцца.
Бурскаму перадаўся непакой падсудка, і ён без пярэчанняў скіраваўся на дзядзінец. Выйшлі ў сад, пераканаліся, што паблізу нікога няма, прыселі на лаўку.
- Што яшчэ здарылася? не вытрымаў Бурскі.
- Пане Сымоне, яна жывая! Ахмістрыня ваша жывая.
- Вы ўпзўнены?! цяпер ужо Бурскі ні то з жахам, ні то ўзрадаваны ўтаропіўся ў падсудка.
- А як жа! Хіба дазволіў бы сабе такія жарты? Пры мне ж прыйшла ў свядомасць, Пуцята ўздыхнуў з палёгкай, паведаміўшы самае непрыемнае. He служылі мы з вамі ў войску, вось і памыліліся!
Бурскі ўсё яшчэ не мог паверыць у нечаканую навіну.
- А рана цяжкая? Страляў жа ледзь не ва ўпор.
- У тым і справа, што няма ані крыві, ані раны. Гэта проста кантузія. Відаць, дасталося па нейкіх жылах, і не куляй, а пыжом. Цвёрды пыж з лямца знайшла баба за пазухай ахмістрыні. Толькі сінец на тым месцы. Як пачалі мы з вашай кабецінай укладваць яе на канапу, застагнала.
- Гм. Штожзараз?Дзеяна?!-Бурскіцяжкасоп, нібы цягаў цяжары.
- Тамсама. I баба ля яе. Замкнуў і папярэдзіў, каб ані гуку.
- А можа?... Бурскі шматзначна глянуў у вочы падсудка.
- He, пане Сымоне! зразумеў Пуцята. Што не адбылося, тое не адбылося. На замардаванне не згодны. Я ўсё ж
прадстаўнік улады, юрыдычны бок справы, самі ведаеце, чым можа павярнуцца,
- Што ж, тады трэба альбо адмовіцца ад задумы, альбо шукаць іншае выйсце. А я ўжо Шарэвіча папярэдзіў па вашай парадзе, пане Касьян, напомніў Бурскі з лёгкім папрокам. Урэшце, можа так лепей. He будзе вісець забойства. Дзякаваць таму шалапуту Антосю, што з п'янай галавы пра кулю забыўся... Гэта ж ён пазаўчора страляў дзеля забавы. Пашанцавала Багдану, з забойствам на шыі быў бы паслухмяны. Колькі з-за гэтага пройды клопату!
Бурскі аніяк не мог уявіць сябе вінаватым. Што робіцца дзеля яго мэтаў, само па сабе мае сэнс і грунт. Усё, што насуперак, не мае рацыі існавання. А падсудак напружана абдумваў сітуацыю. Яму таксама было шкада свайго вынаходніцтва: прышпіліць Бзгдану Вайніловічу знак забойцы.
- Сапраўды нарабіла клопату, яктыя жонкі Сіняй Барады! -хмыкнуў пан Касьян.
Бурскі глянуў на падсудка спадылба, нібы не зразумеўшы пачутага. Думкі ягоныя шукалі нейкай ледзь заўважнай сцежкі, спрабуючы ўшыхтавацца ўтакі-сякі парадак.
- Сіняя Барада, кажаце? прамовіў ён у роздуме. Вочы яго нібь! ўбачылі нешта за спікою суразмоўніка. Чуў я гэтую казку... Пане Касьян! А вы ізноў падкінулі незвычайную думку.
На вуснах Бурскага блукала ўсмешка, якую самы паблажл івы да яго чалавек не назваўбы прыемнай. Ён углядаўся ў твар падсудка, чакаючы здагадкі І водгуку. Пуцята ад магчымых здагадак яшчэ больш насцярожыўся.
- Няўжо вы, пане Сымоне, адважыцеся?... 3 жанчынай..., са шляхцянкай? пан Пуцята спадзяваўся яшчэ на нясмачны жарт.
Тое, што адпала пакрыццё забойства, прынесла яму вялікую палёгку і нават трывогу з-за скрадзеных папер адсунула некуды далёка. Каб толькі пан Сымон не натварыў яшчэ чаго небудзьу сваёй непрадказальнай рашучасці.
- Алежякнаш выпадакпасуедатой легенды,-з непрыемным смехам пачаў Бурскі. -Той шэвалье сінябароды за што сваіх абранніц уходваў? За тое, што насуперак забароне лезлі ў патаемны пакой. А мы сваю цікаўную не замардуем, хоць заслугоўвае, а зробім вязнем таго патаемнага пакоя! Ясна? Як вам прысуд сёняшняй Сіняй Барады?
- Гэта сапраўды выйсце, прамармытаў падсудак. Анічога не давядзецца мяняць.
- Супакойцеся, пане Касьяне, з тае легенды ці казкі мы на патрэбны нам час пазычым самае істотнае: таямніцу. Пазней жанчыне добра заплоцім, ды няхай далей ахмістрыніць. Чым дрэннае выйсце?
Бурскі засмяяўся, не хаваючы насмешкі.
- Штосьці вы страцілі імпэт, васпане. Аддаеце мне лейцы? He маркоцьцеся! Розгаласу ўзнімаць не будзем: удзел улад ані нам, ані Багдану не патрэбен.
Падсудак усё ж вагаўся, хоць у такім падмане для яго, сапраўды, не праглядалася небяспекі. Асабліва, калі гэтую Адэлю ўдасца ўлагодзіць.
- А пахаванне! раптам спахапіўся пан Касьян.
- Пахаванне адбудзецца, не міргнуўшы вокам адказаў Бурскі.
Яшчэ ўчора ён сам не дадумаўся б і не пагадзіўся, прапануй яму хто-небудзь, выдаць жывую жанчыну за мёртвую, a зараз спакойна разважаў, як зладзіць пахаванне, каб нікога не здзівіць паспешнасцю і залішняй сціпласцю.
- Радні не ведаем. -Бурскі упэўнена працягваў, гледзячы ў твар падсудку. Будуць толькі свае. Ясна? Ксёндз пабурчыць, а яму ды нам гэта, што пугай па вадзе, перажывем, даўшы добрае ахвяраванне.
Падсудак вычарпаў свае страхі. Калі прыкінуць, то сціпласцьпахавання няблагатлумачыцца крыўдай: згаварылася з лайдаком супраць пана, ўчынілі немалую шкоду; прапалі грошы, паперы каштоўныя, цалкам прыймальна. Горш з ксяндзом. Можа якога мніха прывезці? Памармыча над закрытай труною:
спёка, рана жудасная, не да агледзін. Чэлядзь насамі пашморгае, ну і мы сувора засяродзімся. Пан падсудак занатаваў, што ўсе клопаты кладуцца на гаспадара Крушні, нават якіх-небудзь пацверджанняў ад яго не патрабуецца. Ён рашыўся выказаць парады, каб згладзіць непрыемныя ўспаміны пра свае страхі ды ваганні.
- А можа яе лепш куды завезці?
- А як там сцерагчы? Ды і каму даверыцца? Тут у нас усё на вачах, запярэчыў Бурскі.
Усё ж для Пуцяты гульня была занадта заблытаная, хоць менш рызыкоўная, чым спачатку здалося. Хацеў высветліць мажлівыя пасткі.
- А як будзе з доглядам? Гэта ж жанчына, Далмата не прыставіш.
Бурскі задумаўся.
- Тут вы праўду кажаце. Далматам не абыйдземся. Жанчына патрэбна, альбо дзеўка.
- А што калі тую, што знак падавала? Як то яе клічуць, забыўся?
- Аўгіньку? Сапраўды! Добрая парада. Яшчэ крыху папужаем, лёхам прыгрозім, калі што пісне. Дзецца ёй некуды, будзе маўчаць, вырашыў Бурскі.
- А з бабай гэтай?
Бурскага ўжо несла хваля ягонай лайдацкай, заўжды практычнай фантазіі.
- Бабу неадкладна выправім на багамолле ў Кіеў. Даўняя яе мара. На крыжы паклянецца маўчаць. Антось падвязе да Жыровіц, а далей сама з такімі ж. Дачка тут застаецца, то старая будзе маўчаць як камень, яшчэ памоліцца за мяне, што шчодры. А можа і памрэ па дарозе, яшчэ лепей.
- Нібы ўсё ўладжваецца, з пэўнай палёгкай зазначыў Пуцята.
СваімісумненнямііваганняміёндобрадапамогБурскаму. Спрытным розумамтой вышукваў выйсце і сам пераконваўся ў надзейнасці задуманага.
- А з ёю, з ахмістрыняй, самі пагаворыце?