Прастрэлены талер. Кніга 1
Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
Ахмістрыня кіўнула галавою ўверх.
■ Мы з табою першы раз так размаўляем. Невядома, ці яшчэ давядзецца. Хачу, каб усё зразумеў. Як маці ваша памерла, я ж зусім дзяўчо была. Дзяўчо і закахалася ў твайго бацьку. Як вяртаўся ён з войска, прыгожы, у зброі, з прыбочнымі і чэляддзю, вачзй не магла адвесці! А сапраўднае пазней прыйшло. Ён апроч маці вашай не заўважаў нікога. А як адыйшла яна, то і зусім як не па гэтым свеце хадзіў. Пакрысе, як крыху боль прыціх, стаў усведамляць, што і вы дагледжаныя і ў доме парадак і ў двары лад. Стаў са мною раіцца, думкі маёй пытаць.
- А я, ведаеце, той час памятаю, так, па дзіцячаму, сказаў Багдан. -1 вас помню, толькі тую...
- Маладзейшую, услліхнулася Адэля. Прыемна. Жанчыне прыемней, як яе помняць маладою ды прыгожаю.
На яе аблічча наплыла хмурынка смутку, вачыма душы бачыла сябе тую, маладую.
- Што вы, пані Адэля! На вас і зараз азіраюцца! нечакана смела ляпнуў Багдан і спужаўся: Ой, прабачце!
- А што ты благога сказаў? Дзякуй за такія словы, нявесела ўсміхнулася ахмістрыня. Але для мяне ўсе гэтыя кавалеры не існуюць. А як пайшлі гэтыя чуткі пра смерць, то мне стала ўсё адно, дзе жыць, што рабіць, хто вокал.
- Можа ў іншым месцы лягчэй бы забылася, згладзілася, прамовіў Багдан.
Жанчына паглядзела перад сабою. Быццам не сцяна была перад ёю, а нешта прыгожае, хоць і далёкае, незваротнае. Загаварыла як сама з сабою:
- А навошта мне пра дарагое забывацца! He хачу я гэтага. Каб не зойны праклятыя, мы б пабраліся. Быў, ведаю, момант, бацька твой нібы сам свайго пачуцця спалохаўся, альбо майго не ацаніў. Вырашыў мяне сасватаць некаму. He думаю, што за благога мяне б выдаў. Але як ён пачаў пра гэта размову, то я не стрывала, усё са слязьмі і вылілася. Так і пачалося. Я табе чаму расказваю? Дарослы ты ўжо, раптам нешта падобнае з табою адбудзецца. Можа спатрэбіцца, каб не прагледзець шчасце. Ты не мяркуй, што я толькі пра сябе думала. Я хацела быць яго паняй, гаспадыняй яго дому, але з вамі разам. Ці вас двое, ці пяцёра было б усіх сэрцам прыняла б. Хочаш вер, хочаш не, але як вас, малых, з Крушні да радні забралі, па першым часе месца сабе не знаходзіла. Можа баялася, што і яго з вамі страціла. Але не... I мне шчасце ўсміхнулася. Пачаў Іван часцей бываць, жыў падоўгу. Каб жа не гэты паход непатрэбны, не той палон!
Багдан і сам кляў тую злашчасную выправу, што нікому не прынесла ні славы ні здабычы, а пакутаў і цярпення вышэй галавы.
- А вы з ім бачыліся, як ён за грашамі прыязджаў? спытаўся Багдан з надзеяй.
Адэля ўсклікнула з адчаем:
-Ды не! Гэтак жа собіла! Даведалася, вярнуўшыся з Гародні. Хоць ты ўслед бяжы! Але ўсё спадзявалася, што хутка вернецца. Таму і тут заставалася. Ды і куды ехаць? А Бурскі дворню не крануў. Яму так зручней. Людзі справу ведаюць. Сам жа ўсё з нейкімі махлярствамі ды гешэфтамі гойсае, павет, Вільня. Ну і мне выгадна: прыглядаю за гаспадаркай, бо сэрцам адчуваю, вернецца Іван.
- А мне, пані Адэля, давялося чуць, нібы ў знікненні бацькі вінаваты вось гэты наш пан, Багдан з'едліва падкрэсліў апошнія словы.
Ён сярдзіта бліснуў вачыма на столь. Недзе там хеўра Бурскага святкавала нейкае чарговае мярзоцтва.
- Балбочуць рознае, пагадзілася ахмістрыня, але дзе ж доказы? He веру ў яго смерць! Жывы! -упарта дадала яна.
- 1 я не паверу, пакуль не атрымаю доказаў, а яны недзе тут. Прынамсі, доказы махлярства. Таму і наняўся да Бурскага. Думаў, ніхто мяне тут не ведае, ён усміхнуўся пані Адэлі. Калі пакрыўдзіў бацьку не пакіну помсту Богу. Богу дапамагаць трэба, зашмат нягоднікаў на яго аднаго.
Пані Адэля ўглядалася ў сцяну са сваім папярэджаннем.
- Праўду кажаш, Багдане. Можа і грэх гэта, але я не магу такога дараваць. He думаю, што Бурскі даведаўся, чый ты сын, хоць ён і затаіцца здольны.
- Зараз цяжка сказаць, але, здаецца, не. Неяк бы праявілася, пагадзіўся Багдан. Ды і хітры ён, захацеў бы прасачыць, падгледзець. А ён жа даручаў паперы вазіць, лісты дыктаваў. He стаў бы так рабіць, каб ведаў, што я Хмялеўскі.
Пані Адэля памаўчала. Мажліва спрабавала ўспомніць якое здарэнне, нейкую праяву асаблівай увагі да Багдана.
- Мабыць так. За што ж уз'еліся? Тое, што пачула, ды і пакой гэты, яна паказала ўверх, да аднаго зводзіцца: Багдан павінен знікнуць.
- Хіба што з-за наезда. Там я ім не выслужыўся. Але, каб з-за гэтага забіваць!
- А неабавязкова проста забіваць. Выкліча хто на паядынак, а на полі апынуўся б ты адзін супраць некал ькіх. A то секундант са спіны секануў бы. I ўсё нібы ганарова сведкі пацвердзяць. Чуў жа, ллабыць, пра такія выпадкі?
Багдан міжволі сцепануў плячыма.
- Чуў, вядома. Толькі да сябе чалавек такое звычайна не навязвае, адказаў Багдан. Але не думайце, што я лічу вашу дапамогу нестасоўнай. Шкада толькі страчанага часу. Трэба пачаць пошукі з другога канца.
- Што ты, хлопча, надумаў? устрывожылася Адэля. Ці не да татараў сабраўся?
- Ды не. Думаю, ці не пашукаць таго радзівілаўца? Можа ён нешта падказаў бы. Рагтгам бацьку з палона не выпусцілі? A з гэтым Бурскім яшчэ разбяруся. Мець бы тыя паперы! Уласна дзеля іх гібеў тут, каб вырваць у змяі зубы.
Адэля павярнулася да Багдана.
- Якія паперы?запытала. Пра што?
- Паперы на маёнтак. Арэнда, набыццё. Запісы ў земскіх кнігах пра арэнду ці продаж бацькавых маёнткаў ёсць. Але не мог ён прадаць Крушню! Гэта ж дзедзіна, яна не падлягала продажу. Бацька ўвесь час мяне вучыў, што мне пасля гаспадарыць і для сваіх дзяцей захоўваць. А вось зараз пра вас і яго даведаўся, Багдан сумеўся, але прадоўжыў, не мог ён вас не папярэдзіць і кінуць на волю лёсу. He такі ён!
Яна ўдзячна глянула на Багдана. Грэла ёй сэрца разуменне хлапца, які ледзь-ледзь не стаў яе пасынкам.
- Я з гэтага боку неяк і не глянула, хоцьдумала-перадумала не адну ноч, уздыхнула жанчына. Але ўсё пра адно: абы выкупіўся, абы на волю вырваўся. Ой, цёмная справа! Па ўсім выглядае, што не з дабрыні нас Бурскі пакінуў. Напэўна такая дамова была ў бацькі з панам Юрагам. А гэты махляр не хацеў лішняга вэрхалу, так і ўчыніў.
- Я, ведаеце, не мог распытваць, сведкаў шукаць. Разумеў, што толькі раскрыюся і нічога не даведаюся. Неверагодна, але
ў запісах усё як след. Хіба што і там падман. Таму і наняўся, як толькі пачуў, што Бурскі гайню збірае.
- Але ты ж ллог у судзе здрадзіцца. А мо' і пазналі ды западозрылі?
Багдан задумаўся, прыпамінаючы тыя няўдалыя спробы. Мала што яны далі, але шкоды, здаецца, не лрынеслі.
- Западозрыць Бурскі мог, калі даведаўся. Алетам быўчалавек з матчынай радні, нібыта дзеля вызначэння долі сястры, бо дзедзіна ж. Так што я нібы ні пры чым.
- Хітры ты, пахваліла ахмістрыня.
- Ну, страхі пра тое ўжо запозненыя, усміхнуўся Багдан. А вось дзе паперы, гэта цікава. Нейкае там махлярства, перакананы. Крушня захоплена наездам, а затым Клінок. Нашто наязджаць, калі купіў адпаведна праву? Ды і бараніць не было каму. Усё наводзіць на адно: махлярылі.
Адэля, слухаючы, перабірала ў памяці назіранні апошняга часу, што значнейшыя падзеі ад моманту з'яўлення Бурскага ў Крушні. Навязліва круцілася ў галаве нешта знаёмае, нейкая рэч ці чыннасць, датычная гэтай вось размовы, але як, якім бокам, не магла даўмецца.
Усяго не перагаворым, уздыхнула яна. Мне пара. Збегаю, зірну, што там. Жлукцяць, як галодныя свінні пойла. A ты сядзі ціха і чакай! Можа і доўга давядзецца, не трывожся. Есці не хочаш? He? To пацярпі, кіруючыся нейкім сваім разуменнем, загадала яна. -Як баба захоча, то і чорта абхітруе! Праўда? А зброя нішто сабе? 3 бацькавага збору, сама схавала...
Грукнула клямка і Багдан ізноў застаўся адзін. Маці ён амаль не памятаў. А вобраз маладзенькай жанчыны, прывабнай, рухлівай, вясёлай, што паспявала ўсюды і за ўсім прыгледзець, ад дзіцячых год, праведзеных у Крушні, захаваўся, хоць і прыглушаны пазнейшымі ўражаннямі. Вось яна якая, Адэля Карпека!
Сёння, з вышыні свайго жыццёвага досведу, ён мог бы назваць яе сваёй другой маці. Жыццё ў маёнтку дзеда з бабуляй не было сумным ці пазбаўленым ласкі, як нярэдка вы-
падае на долю сірот, але лложа дарма старыя аддалілі ад яго і сястры гэтую і сёння такую жывую, дзейсную і прыхільную асобу. Хто ведае, каб не мусіў бацька хавацца са сваім пачуццём, можа і жыццё яго пайшло б іншым шляхам. А так заламалася гвалтоўна, нібы палявы дуб ад дзікай віхуры.
Зусім сцямнела, бо наплылі хмары і закрылі маладзік, што дагэтуль прабіваўся са сваім святлом праз лёгкія аблачынкі, Ахмістрыня прыйшла, як падалося Багдану, праз некалькі гадзін.
- Бяры, ■ падала яна торбу. -Тут ежа, пісталет. Набіты, але зарадаў не здабыла. Адзін стрэл, са шкадаваннем патлумачыла Адэля.
- 1 тое добра! узрадаваўся Багдан. Дзякуй вам, пані Адэля.
- Пасля аддзячыш. На вяселле запросіш. Вазьмі, у руцэ яе быў ладньі скрутак, загорнуты ў хусцінку, здаецца гэта тое, штотабе трэба.
Багдан вобмацкам узяў ладны скрутак, пад рукамі зашамацела.
- Што тут? запытаўся ён, Няўжо?... апякла яго здагадка.
- Так. Паперы. He ведаю якія, схапіла ўсё, што ляжала ў шуфлядцы. Можа і не тыя, але важныя, калі хаваў. Зможаш злыдню хвост прышчаміць.
- Як жа вы іх знайшлі? здзівіўся Багдан.
- Здагадалася. Раптам неяк на розум прыйшло, сказала Адэля, дапамагаючы хлопцу ўладкаваць знаходку ў торбу. Ложак яго бачыў? Там і знайшла.
Ложак у спальным пакоі Бурскага быў яго асабістай уласнасцюўадрозненнеадусягоастатняга,спрадвекукрушнянскага. Відаць прывык і не жадаў адступацца. Гэта была велізарная, незвычайная прылада. Уся ў адмысловай разьбе, з пазалочанымі аздобамі, з мноствам шуфляд і скрыначак. Прывезлі гэта дзіва нібыта з Венгрыі, бо дрэва было нетутэйшае. А там, кажуць, звычка на такія ложкі. Як глянуць, то ён на адну пару, а калі
раскласці ды павысоўваць розныя прыстасаванні, цэлая сялл'я размесціцца, і не цесна будзе. Багдан бачыў яго толькі цераз парог, бо доступ у спальню меў Далмат ды пакаёўка пад яго наглядам, каб паслаць нанач. А сёння Далмат на стражы, вось Адэля і пакарысталася абставінамі.
- Але што ж з вамі будзе, як адкрыецца? затрывожыўся Багдан.
Ён разумеў, што схованка не заставалася незамкнутаю, што нейкім чынам ахмістрыня здабыла ключ і знайшла магчымасць ім пакарыстацца. Такое Бурскі не даруе, нават калі б нічога не прапала.