Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Дыкпачнемсваювайсковуюраду адніжэйшагапасадай. У яго, мабыць, будзе больш назіранняў, чым ва ўсіх нас разам, сказаў Бурскі, абводзячы поглядам Пуцяту, Чыжа і Васіля, што сядзелі перад ім паўкругам.
Размова, была не для чужых вушэй, таму за дзвярыма гасцёўні стаяў адданы пану нямова Далмат, ні то лёкай-ахоўнік, ні то гайдук.
-	Пачынай, Васіль. Хто ж, па-твойму, папярэдзіў кліноцкіх?
-	He было каму, апроч Багдана, рашуча выказаўся цівун.
-	Ды што ты! А не ад зайздрасці кажаш? Ведаю, ты яго не любіш, заўважыў Бурскі.
Васіль падрыхтаваўся менавіта на такі водгук, таму не разгубіўся.
-	Было там чаму зайздросціць, злосна адрэзаў ён. Вы як сабе хочаце думайце, пане, а я сваё ведаю.
-	Як жа ён гэта зрабіў? Ты ж сам казаў: нікога нікуды не пускаў.
У	вачах былога цівуна бліснула злая іскра.
-	А на мястэчка хто ездзіў? Га? запытаў ён.
-	Так, у мястэчка я ягосам пасылаў, прызнаў Бурскі. -Але ведаю, што да Клінка ён не ездзіў. Ды і раней там не бываў, няма ў яго там нікога.
У гэтым Бурскі быў упэўнены, бо патаемна сачыў з дапамогай тых жа гайдукоў.
-	Затое з Клінка на мястэчку акурат у той дзень нехта быў, хітра заўважыў Васіль. Я дакладна ведаю.
Яго чорныя цыганскія вочы злосна ўтаропіліся на пана. Быў задаволены сваёй перавагай у спрэчцы.
-	To кажы, прапанаваў Бурскі, я ж сам у цябе пытаюся, што ты выведаў. Кажы, чаму падазраеш Багдана.
-	А я наперад забягу, пане, прамовіў Васіль. Я нават у маёнтак да іх завітаў, нібы капшук там згубіў. To і з аканомам, і з кухцікам тым чортавым пагутарыў, і з іншымі. А яшчэ высачыў, што Багдан наш з іхняю Аленай, пляменніцай таго аканома, усё неяк выпадкова сустракаюцца то на межах, то на ўзлеску, ці на дарозе. Яна нібы палеткі аглядае, а ён дзеля якой халеры круціцца ля іх узмежкаў у кожную вольную хвіліну?
Бурскі ўтаропіўся ў Васіля. Ведаў, што хітры, але не думаў, што набярэцца цярплівасці і ўдаванай пакоры, каб з'явіцца ў Клінку ды яшчэ перад Шарэвічам.
-	Гэта сапраўды навіна, але дзеўка таго вартая, заўважыў Бурскі, хаваючы сваё здзіўленне.
-	Гляджу, пане Сымоне, ваш Васіль і ў цяжкіх умовах не разгубіўся. Інтарэс свайго пана ўсюды меў на мэце, азваўся Пуцята.
Яму ўдалося пахваліць адразу абодвух. Заўвага незнаёмага пана прыйшлася даспадобы Васілю.
-	Бачыце, пане, патлумачыў ён, звяртаючыся ўжо неяк да абодвух, Бурскага і Пуцяты, яшчэ ў палоне пачуў я, як іхняя паненка, Алена, лаяла стаеннага, якраз таго, з арканам, то я са злосці вушы і натапырыў.
-	За што ж яна яго лаяла?
-	Ды супонь у яе парвалася, сказаў Васіль і сумеўся.
Усе засмяяліся, нават сам цівун.
-	Ну, не ў яе, а на хамуце, вядома, збянтэжана паправіўся ён
-	Гэта калі яна на мястэчка ездзіла. Я так нібы па дурному, тое-сёе запытаўу дваровых і даведаўся, калі гэта было. A было гэта...
-	У той дзень, як я паслаў Багдана, здагадаўся Бурскі.
-	Так, пане, у той дзень.
-	Ну і што? уставіў падсудак.
Ён здагадваўся, што адкрыў Васіль і стараўся падтрымаць яго, каб не збіваўся на злосць і помсту, а выклаў усё грунтоўна.
-	A то, пане, з ахвотаю патлумачыў Васіль, што нейкі гжэчны кавалер ёй дапамог з тою супонню. А бабка яе, глухая як пень, што з ёю ездзіла, пасля колькі разоў таго кавалера хваліла. Як іх паслухаць, то кавалер той, рыхтык наш Багдан, разам з імі да мястэчка ехаў. Мог расказаць той прыгажуні? Мог!
Васіль акінуў усіх, не выключаючы Чыжа, цяжкім злосным паглядам, нібы папярэджваў іх, каб не спрабавалі пярэ-
чыць. Чыж не ўтрымаўся, каб не вылезці з пытаннем асабісгага кшталту:
-	А паненка тая, як сабою? He даводзілася бачыць. Сапраўды пекная?
-	Нават вельмі! адрэзаў Васіль, кальнуўшы пана Антона здзеклівым поглядам. Але на пана яна і зірнуць не пажадае.
-	Гэта чаму ж? пакрыўджана запытаў Чыж, незаўважна для сябе праглынуўшы кпіну.
-	Таму, ухіліўся цівун ад тлумачэнняў, ганарыстая!
-	Але ж дзеўка тая і бабка вярнуліся ў Клінок пасля наезду. У мястэчку гасцявалі, напомніў Пуцята. У Севярына Мяжэвіча.
Васіль з удзячнасцю зірнуў на падсудка. Адчуваў, што той яму спрыяе ў размове.
-	Пане! радасна ўсклікнуўён. Але ж нейкі пан Севярын гасцяваўу Клінку незадоўга перадтым. Ведаеце, як гэтыя кухары языкамі менцяць, усё перабяруць, што чулі, што бачылі.
У голасе Васіля чулася, як не хапае над тымі балбатунамі здольнага цівуна. Ён працягваў, ахоплены новай здагадкай:
-	Але ж тым на дакладнасці не залежыць. Ды і я, не ведаючы гэтага пана Севярына, не звярнуўтады такой увагі.
Пуцята ўхвальна кіўнуў цівуну.
-	Гэта, Васіль, сябра пана Шарэвіча, таварыш яшчэ з вайсковых часоў, патлумачыў падсудак. Сапраўды, справа ўскладняецца. He ў звычаях Севярына ехаць з дому, калі тая бабка ў яго гасцюе. Паверце, пане Сымоне, гэта вельмі незвычайна.
-	Добра было б у такім разе даведацца, калі гэты візіт адбыўся, сказаў Бурскі.
Пуцята хітра ўсміхнуўся задаволены і падміргнуў Васілю.
-	А нам гэта і сёння вядома. Я ж казаў, што пачну выведваць. Вось, распытваючы наконт бабкі, даведаўся выпадкам, што з Мяжэвічам не пабачылася, бо той паехаў у Клінок. А бабка з унучкай дабіраліся, з капрызу старой дарогай і мелі нейкі клопат. Бачыце, як супадае.
-	Сапраўды, працягнуў Бурскі, пераводзячы пагляд з аднаго выведніка на другога.
Усё таварыства памаўчала, разважала над пачутым: раптам што прыпомніцца, выпадкова забытае. Азваўся Бурскі.
-	Бачыш, Васіль, табе і без цівунства хапае заняткаў. Без цябе мы гэту загадку не разгадалі б.
-	А чаму пан Лявон пасылаў у Крушню менавіта гэтага Багдана? пацікавіўся Пуцята ў цівуна.
-	Той сам вызваўся. Калі запыталі, хто паедзе паведаміць пану, усе баяліся.
Чыж зарагатаў:
-	Вестуну злога башку прэч! Ніхто не хацеў першай узнагароды.
-	Ага, кіўнуў Васіль. Але таму аканому, па ўсяму відаць было, усё адно, хто паедзе. Смяяўся ён з нас, расказвалі, каня Багдану даў здохлага, без сядла выправіў, з адной аброццю.
-	He ацаніў, значыць, яго паслугі, адзначыў Чыж, якому доўга не ўдавалася нешта ўставіць.
Падсудак пакруціў галавою.
-	Дарма васпан так лічыць. Цалкам лагічна было не выдаваць дэлятара дробнымі прывілеямі. Усё разумна.
Бурскі пацвярджальна заківаў. Васіля турбавала не логіка аканомавых учынкаў, а неадпомшчаная знявага, паняверка перад кліноцкай дворняй. Першы вінаваты быўтут у Крушні, руку працягнуць!
-	Але што зробім з Багданам, пане? з адценнем настойлівасці запытаў ён. Няўжо дасце выкруціцца макам?
-	Трэба ўпэўніцца, Васіль, памяркоўна азваўся Бурскі.
Вельмі яму не хацелася пераканацца, што здольны дваровы, можа лепш казаць дваранін, яму здрадзіў. Ды яшчэ на карысць старога, незаможнага Шарэвіча. Урэшце мог атрымаць іую дзеўку якузнагароду, калі ямутак на ёй залежала. Павянчаў бы і пасаг з кліноцкага даў бы. Прыдаўся б такі хлопец у яго новых задумах. Але, калі здрадзіў, даравання не будзе. За здраду,
за спробу зруйнаваць ягоныя мары, Бурскі будзе бязлітасны. Як бы ўгадаўшы панскія думкі, Васіль прыйшоў на дапамогу:
-	А каб яго ў сутарэнне, ды пад бізун!
-	Шляхціца? Бачыў бы ты, які вэрхал узняўся на сойміку.
Бурскі ведаў, што шляхецтва не заўсёды і не ўсюды абарона ад гвалту, але не з яго вагою спакушацца на гэта, асабліва зараз.
-	Трэба, хлопча, хітрэй, паўшчуваў ён Васіля. Няхай Багдан жыве, як жыў і тым жа займаецца, а мы будзем назіраць. Здрада для нас не проста небяспека, а пагроза вялікай справе. Памятай што я табе абяцаў: павядзеш на аркане сваіх крыўдзіцеляў.
Але асмелены панамі цівун не саступаў. Васіль муляўся, альбо хацеў распаліць цікаўнасць, каб было больш веры.
-	Пане, дык жа не толькі гэта...
-	Кажы, што яшчэ маеш, нецярпліва падагнаў яго Бурскі.
Цівун зірнуў спадылба і пачухаў патыліцу.
-	Баюся, пане, вы ізноў не пагодзіцеся. Скажаце, дарма падазраю.
-	Што, яшчэ каго падазраеш? У чым?
-	У здрадзе, пане, як і Багдана, рашуча заявіў Васіль.
Пуцята насцярожыўся. Яго даўно дзівіла зажыласць пыхлівага Бурскага са сваім цівуном. Ці не была таму прычынай назіральнасць і хітрасць гэтага ваўкаватага, злога чалавека. He марнаваў цівун адведзенага Бурскім часу. Чаго-чаго, а наведвання Клінка падсудак па ім не спадзяваўся. Бурскі, як пан, хутчэй за ўсё, быў не здольны ацаніць гэтыя якасці гайдука належным чынам.
-	Ды ты цэлую змову раскрыў! хмыкнуў ён, усё яшчэ канчаткова не перакананы. Кажы адкрыта, каго падазраеш. Можа каторага з нас? усміхнуўся ён, каб падбадзёрыць дамарослага выведніка.
-	Аўгіньку вашу, пане.
-	Пакаёвачку? А ёй што да гэтага?
-	Знак яна падавала. Напярэдадні, якраз у той дзень, калі вы на мястэчка выбраліся.
-	Які знак? Каму?-зацікавіўся падсудак.
He ведаючы людзей асабіста, ён лягчэй успрымаў падазрэнні і высновы цівуна. Васіль адчуўшы гэта, пачаў апавядаць, звяртаючыся проста да падсудка.
-	Бачыце, пане, я пасля дапетрыў, што да чаго. Хоць і адразу мне падалося незвычайным, чаго гэта пакаёўка да той агароджы бегае і збанок на кол ускідвае, нібыта сушыцца. He яе гэта клопат, ды і чаму там, дзе ніхто іх век не сушыў. Я ёй нават пра гэта казаў, а яна пырхнула, ведаеце, як гэтыя цацы, што пры панах.
Усе засмяяліся. Аўгінька, маладзенькая дзяўчьіна, сірата засцянкоўца, сапраўды працавала блізка пры панах, але не гэтак, як іншым разам здавалася гайдукам ды цівунам.
-	Пырхнула, значыць і зняла, працягваў Васіль. А пасля я кручуся па двары, аж гэты збанок ізноў на кол надзеты. Ну і халера з ім, думаю, не лаяцца ж з дурніцаю.
-	Дык што з гэтага вынікае?
Пуцята вырашыў дапамагчы цівуну давесці слушнасць яго назіранняў. Бурскі заўважыў, што Васілю лягчэй размаўляць з чужым, прыхільна настаўленым панам, і не перашкаджаў.
-	Ды тое, што да Аўгінні нашай улягае Стась, кліноцкі стаенны.
-	Ізноў той, з арканам, здагадаўся Бурскі.
-	Той, змрочна пацвердзіў цівун. Вось я і зразумеў пасля, навошта той збанок быў: знак гэта нягодніца падавала.
-	Можа дзеля спаткання? уставіў пан Чыж.
Васіль не дужа цырымоніўся:
-	У пана, прашу прабачыць, заўжды адно на розуме.
-	А чаму ж так не магло быць? здзівіўся Бурскі.
Васіль і яму адказаў сярдзіта. Яго выразна злавала неабходнасць дробязна даводзіць бясспрэчныя назіранні.
-	Вы, пане, відаць забыліся, як маладыя былі. Хто гэта спатканне прызначае, калі цэлы дзень спрэс заняты? Ці ж яна сама сабе гаспадыня?