• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    -	Ну што, арыштант, згаладаўся? гукнула яна сярдзіта. Бач, мушу сама насіць яму есці, пан вялікі!
    Паставіла ўсё на стол, сама, нібы дзеўчанё, ускокам села на куфар, пастукваючы ў сценку абцасамі. Далллат стаяў у расчыненых дзвярах.
    -	Ці ён хоць прысеў за дзень, небарака? чамусьці паспачуваў гайдуку Багдан.
    -	А ты еш ды я посуд забяру! падагнала ахмістрыня.
    Багдан павярнуў галаву і заўважыў, як ахмістрыня, злавіўшы яго позірк, вымоўна паляпала далонямі па веку куфра.
    -	А ты, стражнік, не галодны? Мо' і табе трэба прынесці? Але ўжо не сама, прышлю з кім-небудзь. А?
    Далмат адмоўна пакруціў галавою.
    -	Ну, як хочаш. Ой! Я ж з-за вас зусім забылася! Гэта ж абрустрэба ўзяць! Аты еш, пакуль вярнуся.
    Ахмістрыня хутка з'явілася, дзвынгаючы ключамі. Выбрала патрэбны і ўставіла ў адтуліну куфра.
    -	А ну, волат, дапамажы! загадала Далмату.
    Той імгненне павагаўся, але ацаніў, што Багдан цалкам заняты вячэрай, падыйшоў да куфра і падняў века. Трымаючы адной рукою, на другую прымаў стосікі абрусоў, ахмістрыня шукала патрэбнага. Яна зусім прагнулася ў куфар, нешта перабіраючы з незадаволеным мармытаннем. Далмат круціў галавою, пераводзячы погляд з вабных клубоў Адэлі на Багдана і зноў назад.
    -	Во ён! На самым сподзе быў! нарэшце выпрамілася ахмістрыня, спрасціўшы Далмату задачу назірання. На самым сподзе! гучна паўтары/іа яна, ізноў цвёрда глянуўшы ў вочы Багдану і пачала складваць абрусы назад, старанна, адзін за адным.
    -	Госці едуць, патлумачыла яна абодвум, нейкія важныя, то і абрус патрэбен адпаведны. Вечарам будуць! Як сцемніцца!
    Выраўняла ўсё ў куфры, разам з Далматам асцярожна апусціла цяжкое века.
    -	Прыцісні, паказала Далллату, а Багдану крыкнула: Ну што, усё з'еў?
    Багдан пачуў, як ключ кляцнуўтуды і назад, двойчы. Гэта адбылося якраз тады, калі Далмат зірнуў на стол, дзе Багдан збіраў посуд. Ахмістрыня выцягнула ключ, пазваніла нізкай пад носам Далмата і паляпала яго па плячы.
    -	Дужы ты хлопец!
    Далмат зрабіў на твары тое, што лічыў усмешкай, і стаў за парогам. Падхапіўшы паднос, Адэля знікла за дзвярыма. Багдан застаўся адзін.
    * ♦ ♦
    Куфар! Штосьці з гэтым куфрам! Нездарма ж гэтыя знакі ды маніпуляцыі. Толькі такі дубалом, як Далмат мог гэтага не заўважыць. Але пры чым тут ахмістрыня? Магла ж прыслаць з абедам каго іншага. Багдан ведаў пра яе не нашмат больш, чым пра іншых.
    Была ахмістрыняй даўно, пры ранейшым пану. Бурскі не захацеў нікога адпускаць, хоць нікому не забараняў пайсці, і ахмістрыня засталася. Жанчына вабная, прыгожая на свае гады, ніякіх кавалераў не падпускала. Казалі, што колішні пан меў да яе афэкт, а яна да яго яшчэ большы. Але мужчынам пра тое балбатаць было непрыстойна, а з жанкамі маладому хлопцу і пагатоў. Нічым не вызначала ахмістрыня і Багдана, як і ён яе, бо якіх-небудзь сумесных спраў не было, калі не лічыць выпадковай якой дробязі. I вось зараз яна нешта яму падказвала. Ці не ад яе была тая паперка?
    Багдан паціху наблізіўся да куфра, стаў да яго спіною і, маючы дзверы на воку, асцярожна паспрабаваў падняць века. Падалося! Стрымліваючы раптоўнае хваляванне, ён гэтак жа павольна, каб не грукнула, апусціўяго на месца. He памыліўся!
    Адэля на гэта і разлічвала, заняла Далмата, адвяла яго ўвагу, каб нешта там пакінуць. Глянуўшы на засаўку, Багдан імгненне лавіў нейкую, яшчэ неакрэсленую падказку і знайшоў.
    Прымусіў сябе супакоіцца, бо сэрца раптам затахкала ў прадчуванні рызыкі, рашучага дзеянння. Трэба крыху пачакаць пакуль сцемніцца. Галоўнае вырвацца, а там будзе відаць!
    Пасля адведзін ахмістрыні неабходнасць уцёкаў стала для яго відавочнай. Яе спрыянне сведчыла пра наяўнасць пагрозы, для яго самога пакуль невядомай.
    Перачакаўшы ў такіх роздумах гадзіну, а мо' і болей, Багдан, гучна ступаючы, скіраваўся да дзвярэй. Адчыніў іх і, трымаючыся аберуч за жывот, паказаў, што яму трэба. Далмат ухмыльнуўся і дзьмухнуў у свісток. Подбегам з'явіўся хлопец, ураз скеміўшы, хутка прынёс ладнае вядро, у якім плюхалася крыху вады. Па знаку Далмата ўнёс у пакой і знік. Удасца звесці Далмата ці не? Багдан вымоўна паказаў на засаўку і на вядро. Далмат ізноў хмыкнуў і кіўнуў сцвярджальна. Відаць, размова знакамі больш адпавядала пры яго калецтве. Зачыніўшыся на засаўку, Багдан пагрукаў аядром і на дыбачках кінуўся да куфра.
    Адкінуў века і ціхенька прыхіліў да сцяны. Паспешліва выклаў на падлогу бярэмя абрусаў і посцілак. Пад імі на самым дне ляжаў невялікі турэцкі ятаган, побач паперчына. На ёй быў адзін сказ:"уцякай, бо заб’юць." Схіліўшыся за ятаганам, заўважыў на дне куфра завесы і ручку з жалезнага прэнта ў палец таўшчынёй. Пацягнуў за ручку і люк адкінуўся на завесах да бакавой сцяны куфра. Пад ім была чорная пустата, выйсце кудысьці. Багдан таропка закрыў люк, паскладваў назад абрусы і асцярожна апусціў века, ятаган сунуў у пасцель.
    Заставалася самае нескладанае. Управіўшыся, узяў вядро і гучна ляснуў засаўкай. Адчыніў дзверы, перапрашальна ўсміхнуўся Далмату і задаволена паляпаў сябе па жываце. Далмат ізноў свіснуў.
    Цяпер усё ў парадку, сказаў Багдан гучна, каб чуў хлапец, які забіраў вядро. Спаць таксама запруся, баюся, як не зачынена.
    Ён паказаў усё на мігі, Далмат нейкі час думаў і, відаць, вырашыў, што і яму так будзе спакайней. Засаўка рухаецца
    з грукатам, у любым выпадку пачуеш, так што яшчэ адна перасцярога. Гайдук згодна кіўнуў галавою, сам паказаўшы на засаўку. Багдан удзячна ўсміхнуўся, сказаў "Дабранач" і сам зачыніў дзверы.
    Цяпер хутчэй! Мала што ўзбрыдзе ў галаву Бурскаму, альбо і гэтаму боўдзілу. Ужо лрывычна падняўшы века, хутка перанёс частку абрусоў у камоду, астатнія ссунуў на бок і палез у люк, намацваючы нагамі нейкія прыступкі. Калі галавой стаў упоравень з верхам скрыні, апусціў над сабою века і асцярожна вызваліў спружыну замка. Сувалды павярнуліся і рыгель паслухмяна заняў сваё месца: куфар быў замкнуты. Скурчыўшыся, ступіў ніжэй, апускаючы люк, каб стос абрусоў прыкрыў яго зверху. Усё гэтак жа асцярожна Багдан сыйшоў на якія два сажні ўніз па зрубе з драўляных брусоў. Відаць дуб, падумалася, бо плесні амаль не чуць. Ступаць даводзілася па прыступках з двух бакоў. Хутка ўжо стаяў на дне гэтага калодзежа.
    Няўжо тупік, схованка? Гэта яго не ўратуе. Але не падобна на тое, павінна быць выйсце, бо і паветра не застаялася, а хто калі тут лазіў. Багдан пачаў абмацваць сцены, увесь час прыслухоўваючыся. У скляпенне не далятала аніякіх гукаў, не прабіваўся анінайменшы праменьчык. Але вось рукі наткнуліся на дзве драўляныя завалы, уціснутыя за жалезныя крукі ў бэльках абшалявання. Вызваліў адзін канец і лёгка зняў моцны брус. Частка шалёўкі адразу адскочыла, вузкай шчылінай святла вызначыўшы люк. Асцярожна паклаў зазалу пад ногі і, падпіраючы люк плечуком, заняўся ніжняй. Адхіліў верхні край покрыва і зірнуўу шчыліну. Пусты пакой ці нейкая камора. Адставіўшы покрыва, пралез у люк і агледзеўся.
    Ён быў у сутарэнні. Праз два закратаваныя вакенцы прабівалася крыху святла і на беленай вапнай сцяне даваўся разгледзець надпіс вугалем: "Сядзі тут." Агледзеў дзверы, краты, вярнуўся да люка, прыладзіў покрыва на месца і залажыў тымі ж заваламі з гэтага боку.
    Трэбачакацьзбавіцелькі,каліўжодаверыўся,-разважаў, сціскаючы тронак ятагана. Прынамсі хоць нейкая зброя. Каб на пядзю даўжэйшы, то і зусім бы тое, што трэба.
    Багдан прысеў і паспрабзваў прыслухоўвацца да адгалоскаў дваровай крутаніны перад начным адпачынкам. Вось знаёма зарыпелі вароты стайні. Пагрукваючы даёнкамі, жанчыны вярталіся ад кароў, рыпеў журавель студні і даляталі галасы мужчын, што цягалі ваду ў калоды. Нарэшце скрыгатнуу ключ у замку і ў дзверы праслізнула ахмістрыня.
    Ты ўжо тут? МалайчынаІ Я так і разлічвала.
    Багдана ўразіў яе бестурботны, злёгку смяшлівы тон. Успомнілася папярэджанне: "заб'юць."
    "Нібы ў хованкі гуляем!" папракнуў яе ў думках, але апамятаўся і запытаў. Чаму разлічвалі?
    Ну не мог жа такі рыцар змусіць старую жанчыну дрэпацца па тых лазах, з уздыхам пажартавала Адэля. А іы, выпадкам, не ведаў пра гэту схованку?
    Адкуль жа! Толькі вось зараз даведаўся. А Бурскі ведае?
    He, не ведае. Гэта ж дзед дзеля мілага ўнука пастараўся. Хоць і малы палацык, а таямніцу мусіў мець. I забаўляліся абодва, як хлапчукі. Такое ад бацькі твайго чула. Ажно, бач, праўнуку спатрэбілася.
    Багдан насцярожыўся. He тое, што не давяраў гэтай жанчыне, але нейкімі дзіўнымі падаліся словы пра ўнука, пра бацьку.
    А я вось ніяк не дадумаюся, у што мяне рыцарскасць ублытала, ён зрабіў выгляд, што не зразумеў словаў пра бацьку.
    У дрэнныя справы ўблытала, спакойна патлумачыла ахмістрыня. Але ці твая толькі ў гэтым віна? А што паверыў мне, дзякуй. Зняў мне камень з сэрца. Кемлівы, як бацька.
    Адкуль вы ведаеце, які мой бацька?
    Добра ведаю. Ты ж Хмялеўскі, сцвердзіла Адэля. Багдан Хмялеўскі, сын майго пана, а ніякі не Вайніловіч.
    Багдан быў агаломшаны. А што, калі яшчэ нехта адкрыў ягоную таямніцу. А што, калі і Бурскаму яна вядома? Па якой жа брытве ён хадзіў у такім разе!
    А як вы здагадаліся? Таіцца мне пасля ўсяго вамі зробленага не выпадае, ды і не ганарова.
    -	Пазнала. Падобны вельмі на яго. Ды і сэрцам адчула, ці што. He ведаю, чым патлумачыць. А каб паверыў, скажу, што на правай лапатцы маеш вялікі шнар. Лазіў буслянят глядзець і сарваўся. Сама і лячыла. Мала ты ў нас пабыў, таму не запамятаў мяне. А чуў пра Адэлю з Карпекаў пэўна не раз? Гэта я.
    -	Чуў, неяк нерашуча, нібы прызнаваўся ў нечым, адказаў Багдан.
    -	Ведаю, што і як казалі. He зважала на гэта аніколечкі. He маю граху ані перад Богам, ані перад вамі, дзецьмі майго Івана.
    Яна супакоіла яго запозненую трывогу:
    -	Апроч мяне, можаш быць лэўны, ніхто пра цябе не ведае. Сачыла ўвесь час і папярэдзіла б, не думай. Тыя смаўжы з бацькам нядоўга бачыліся, ды і не падумалі пра такую смеласць.
    Пані Адэля кінула на Багдана погляд захаплення. Сын рыхтыку бацьку!
    -	Я веру вам, пані Адэля, і нічога благога пра вас не думаў.
    -	1 добра рабіў, хлопча. Кахала я твайго бацьку і кахаю, шчаслівая, што ён майго сэрца не адрынуў, хоць і не адразу гэта адбылося. Ты не пужайся, перабіла яна свае думкі, час у нас ёсць, трэба пачакаць, пакуль тыя вепрукі нажлукцяцца ды паснуць.