Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	He бойся за мяне. Сам не пападзіся, бо найперш пра цябе падумаюць, а я ж не магу цябе разграшыць, горка ўсміхнулася Адэля. Так што пра сябе думай.
Багдана не пераканала яе суцяшэнне, але, што сказаць, не знайшоў. Адэля дапамагла накінуць сярмягу і прыладзіць торбу за плячыма.
-	Зараз я цябе выведу. Там твой конь-небарака. Калі няма надзейных сяброў, перасядзі нейкі час у пушчы. Тыдзень ці два вар'яцець будуць, усё перавернуць, шукаючы. Тут табе крыху грошай.
-	He трэба, пані Адэля. I так ужо... запярэчыў Багдан.
-	Бяры, сыне! голас яе ўздрыгнуў. Барані цябе Божа! Дай я цябе абдыму на дарогу. Пайшлі!
Трымаючыся за рукі, ціха пракраліся сутарэннем і цераз гаспадарчы двор выйшлі ў закінутую частку сада. Вартаўнік недзе здалёк пару разоў грукнуў у сваю дошку, але гэта іх не трывожыла.
-	Конь там, прашаптала Адэля. Але не сядай адразу вершкі, адвядзі далей, параіла яна.
Багдан укленчыў перад жанчынай і прыпаў вуснамі да яе рукі.
-	Да пабачэння... матуля, прашаптаў ён, ледзь стрымліваючы слёзы.
Схіліўшыся, Адэля перахрысціла яго, пацалаваўшы ў лоб.
-	Ідзі, беражыся, паллятай пра бацьку... і пра мяне.
Цемра праглынула яго постаць, але Адэля ўсё старалася яе разгледзець. Нарэшце глухі тупат капытоў па ўтравелай сцежцы апавесціў, што Багдан шчасліва ад'ехаў.
* * *
Такім чынам усе сумненні адпалі, падвёў вынік Бурскі. Што з ім будзем рабіць?
-	Можа сварка ды бойка між гайдукамі? Ён кінецца мірыць, разнімаць, выказаўся Чыж.
-	Але ён нам трох уходае, калі скеміць, запярэчыў Бурскі.
-	Такой бяды. Гэтага дабра хапае. А можна ж з першага Ўдару.
-	Бач, знаўца, не хаваючы кпіны сказаў Бурскі. Думаеш, ён будзе выбіраць горшых? А яны асвоеныя, амаль кожны на кручку. Ды якая бойка, калі ён пад арыштам?
-	Пан Сымон праўду кажа, падтрымаў Бурскага падсудак. Навошта нам некалькі нябожчьжаў, калі мы на аднаго не адважваемся. Падумаць трэба. Калі вырашым канчаткова, то лепш няшчасце на паляванні, ці з канём наравістым. У будзённае лягчэй павераць.
Бурскі пацягнуў глыток віна. Прыцягваць увагу да Крушні незвычайнымі здарэннямі няварта, але з Багданам трэба вызначыцца. Так і крушнянскія справы могуць усплыць на якім сойміку. А Крушня немалы прыбытак, грунт вялікага гешэфту.
-	А ці не дапытаць нам яго зараз? запытаўся Бурскі. Раптам яго паводзіны падкажуць нейкае выйсце. Я, вашмосьці, не выключаю мажлівасці торгу: за пакаянне дараванне, а за жыццё-адданасць. Вядома з пісьмовым пацвярджэннем. Што вы на гэта?
Пан Чыж паціснуў плячыма, бо не верыў нават сваім абяцанкам, не тое што чужым, хай сабе і пісьмовым. Але падсудак, замілаваны ў хітрыках, ахвотна падхапіў новае меркаванне.
Найлепш навязаць пагрозу выяўлення нейкага ганебнага ўчынку, альбо злачынства, нечага такога, што будзе трымаць яго ў паслухмянасці.
Ну,гэтаможназнайсці.Пазычымукагозгайдукоў,аддамо Багдану, заслляяўся Бурскі.
-	Няблага, пахваліў падсудак, хоць з гэтай брыдой ніколі няма пэўнасці. Нап'ецца і расплявузгае, што ягоную зухваласць іншы прысвоіў. Лішні клопат. А вось як вам такі ход: Багдан прызнаецца, што абрабаваў пана Хмялеўскага, а можа і параніў, і той не мог ані паехаць з выкупам, ані вярнуцца сюды, бо меў бы сорам за недатрыманне сяброўскага абавязку. А паверыць, што такога ваяра абрабавалі, ніхто б не паверыў.
Пуцята павёў вачыма па суразмоўніках і быў здіўлены. Пан Антон ізноў паціскаў плячыма, хоць не так рашуча, а вось Бурскі быў выразна збянтэжаны. Падсудак гэта заўважыў:
-	Чымсьці мая прапанова не падабаецца?
-	He, чаму ж, няпэўна азваўся Бурскі. -1 так можа быць. Але ў каршэнь нас ніхто не папіхае з нейкім прысудам: аднаго вязня Крушня ўтрымаць здолее, не збанкрутуе. А вось дапытаць, ці, скажам так, пагутарыць з ім варта. Лепш, мяркую, зрабіць гэта далей ад вачэй, у тым пакоі.Пакліч Васіля, папрасіў Чыжа.
-	Навошта, адгукнуўся той, там жа Далмат ды нас трое.
-	Ну калі ты з намі, то страху няма, здзекліва кінуў пан Сымон, кіруючыся да дзвярэй.
Далмат, стомлены няспынным чуваннем, адразу павярнуўся тварам да пана і яго суправаджэння.
-	Малайчына, Далмат, паляпаў па плячы вартавога пан Бурскі. Адчыняй!
Далмат моцнай далонню налёг на дзверы, але тыя не варухнуліся. На твары гайдука адмалявалася здзіўленне, і ён грукнуў кулаком. Прыслухаўся і загрукатаў, як у бубен. Устрывожаны Бурскі ірвануў свісток з грудзей Далмата. На пералівісты посвіст куляй падляцеўхлапец.
-	Бяжы вакол дома, схапі драбіну і зірні ў вакно. Што там з ім? Але маланкай, загадаў хлапцу, а сам стукнуў разы два ў дзверы і пазваў: Адчыні, Багдан, гэта я!
3-за дзвярэй не адгукнуліся. Далмат гэпнуў у дзверы плечуком, яны уздрыгнулі, наколькі дазваляла засаўка, але не паддаліся. Бурскі здзіўлена глянуў на Пуцяту.
-	Няўжо налажыў на сябе рукі? He падобна, каб быў такі ўражлівы.
Падсудак, незнаёмы з Багданам, толькі паціснуў плячыма.
-	Вам лягчэй меркаваць. Я ж яго так і не пабачыў.
Задыханы хлапец мала што праясніў:
-	Нікога не відаць, пане. У абодва вакны зазірнуў. Хіба што пад ложак схаваўся. Ён учора казаў, што баіцца спаць, як дзверы незарыгляваныя.
Бурскі глянуў на прасцяка, але стрымаўся: стараецца як можа. А вось пан Касьян, навыкшы да ўліку дробязяў, чамусьці запамятаўгэтузабаўнуюасаблівасцьдужага,пасловахБурскага, гайдука.
-	Бяжы, хлопча за кавалём, распарадзіўся Бурскі. Хай возьме, што трэба, каб дзверы ўзламаць, альбо краты ў вакне. Што яму лягчэй. Скеміў?
-	Бягу, пане!
Думкі Бурскага круціліся ліхаманкава вакол аднаго:
-	Як жа ўцёк? Калі Далмат выпусціў, то хто зарыгляваў дзверы?
Каваль з'явіўся бегма, звонячы сваім жалезным прыладдзем. Стаў задыханы перад панам.
-	Ламі! загадаў той, паказаўшы на дзверы.
Упораліся хутка. Пакой быў пусты. Мэбля на месцах, шыбы і краты ў вокнах цэлыя, пад ложкам нікога няма.
-	Такога не бывае! -прамовіў нібы самсабе Бурскі, і пачаў тупаць па масніцах падлогі. Загадаў адсунуць ложак, камоду, куфар. Апошні не паддаўся а н і кавалюз Далматам, ані агульным намаганням чатырох мужчын. Века таксама не адчынялася.
Ламі! загадаў Бурскі.
Каваль завагаўся. Шкада было стараннай, адмысловай работы.
-	Можа замок як-небудзь, пане,... ключ?... няпэўна запытаў ён.
-	Ламі ды хутчэй! падагнаў Бурскі. He хацеў да пары розгаласу: ключ, беганіна, крыкі...
Крэкнуўшы, каваль падсунуў невялікі ломік пад века, і яно з ціхім скрыгатам замковых жалезак і трэскам дрэва паддалося. Як толькі выкінулі стос абрусоў і посцілак, усё стала зразумелым.
Ключ ад парожняй каморы ў сутарэннях быў у звязцы, даступнай амаль кожнаму. Хто адчыніў уцекачу, той і замкнуў, а ключ павесіў на месца. Вось тут і загадка. He прыпаміналася, хто б так быў з Багданам запрыязнены, каб рызыкаваць? He сварыўся, але і не сябраваў. 3 кім сутыкаўся вязень за час свайго кароткага зняволення? Кароткае распазнанне на мігі з Далматам, прадоўжылася роспытам пакаёвага хлапца.
-	Ты прыносіў вядро ў пакой?
-	Але. Далмат мне свістаў, пане.
-	А ў вядры нічога не было? He заўважыў?
-	Як сюды нёс, дзве конаўкі вады плюснуў, пане. А назад, то ўсё, што належыць, як чалавек добра пад'есць.
-	Тфу, дурань, плюнуў Бурскі. Добра ўжо!
Ён разумеў, што не гэты хлопец дапамог Багдану. Самае большае, мог нешта перадаць. Ну хоць бы ключ ад таго куфра, ці якую паперку. Багдану, як падказкі, і ключа хапіла б. Але наўрад ці гэты недарэка здолеў бы абдурыць Далмата. Заставалася ахмістрыня.
-	Пойдзем уніз. А вы напраўце ўсё як было. Люк забіць і не балбатаць лішняга, а лепш забыцца, што бачылі! загадаў Бурскі.
-	Так, пане, паслухмяна пакланіліся дваровыя.
Калі пані Адэля ўвайшла ў пакой, Бурскі прапанаваў ёй прысесці.
-	Слухаю, пане, у голасе жанчыны не чулася аніякага хвалявання.
-	Колькі разоў вы кармілі Багдана?
-	Адзін раз, як і загадвалі. А што?
Пані Адэля разумела, да чаго прывядзе размова і не хацела аддаваць поле бітвы ў рукі Бурскага. Той не адказаў на пытанне.
-	Ясна. А хто насіў ежу?
-	Сама, як і загадвалі. Сама і посуд забірала.
-	Ці заўважылі што нязвыклае ў яго паводзінах?
Хто б ні дапамагаў Багдану, не магло прайсці міма яе ўвагі, а хутчэй за ўсё і дапамогі. I ключ магла пакінуць, і ўсё астатняе падказаць. Але прама хітрая дворка нічога не скажа, хіба што прагаворыцца выпадкова.
-	Нічога такога. Ды я і не прыглядалася. Пакуль ён еў, мы з Далматам абрус дасталі. Той, што вашмосьці застольнікі ўчора засвінячылі, удакладніла яна незадаволена.
-	Ну-ну! Без знявагі! заўважыў Бурскі. Дык кажаце абрус даставалі? 3 куфра? злосна ўдакладніў ён.
Было відаць, што ён ледзь стрымліваецца,каб не раз'юшыцца, не кінуцца на жанчыну з кулакамі. Усведамляў, што толькі праз Адэлю можа дабіцца нейкай яснасці.
-Тамунасусеабрусы захоўваюцца,-павялаянапрыгожымі плячыма.
-	А ці замкнулі вы яго пасля гэтага?
-	Пэўна што замкнула, наморшчыўшы лоб, прыпомніла ахмістрыня. -Так, бо прасіла Далмата прыціснуць века.
-	А ключ?
-	Што ключ? перапытала пані Адэля. Ключ на месцы, звязка ў шуфлядзе ў сталовым.
-	А як жа яго Багдан адамкнуў? Бурскі ўжо не хаваў з'едлівага тону.
-	He ведаю. А навошта яму было адмыкаць?
Бурскі адчуваў, што без яе ва ўцёках не абыйшлося, што ахмістрыня будзе выдурвацца хоць бы з прычыны свайго характару, каб лішні раз дапячы яму.
-	Як жа ён тады ўцёк?
-	Хто?
-	Хто, хто! перадражніў яе Бурскі. He кот і не сабака нейкі. Багдан як уцёк?
-	Як пашэнціла. Уцёк то і добра. А як зловіце запытаеце.
-	Запытаем! -злавесна паабяцаў Бурскі.
-	Груганам сокала не злавіць, пасміхаючыся, сказала ахмістрыня.
Яна ўвачавідкі цешылася разгубленасцю і злосцю Бурскага, не сумнявалася, што здабыча была вартаснай.
-	Ці не дапамагла яму пані, што так весяліцца? упікнуў пан Чыж.
-	А калі і так, то не бачу граху. За што хлопца са свету зжыць хацелі? выгукнула Адэля, ўкладаючы ў вокліч усю сваю крыўду.
-	Ніхто такога і не думаў. Сама пані выдумала і таму дурню натрындзіла, сказаў Чыж.
-	Ат! Маўчы хоць ты, хлюндра бруковая! бліснула вачамі жанчына.
-	Дык як жа ён уцёк на вашу думку? I куды? злосна лаўтарыў сваё пытанне Бурскі. Лепш адказваць, сама лані разумее.
Самі па сабе ўцёкі Багдана пана Сымона не трывожылі. Пабег, ну і хай бяжыць. Іншая справа, што хлопец кемлівы, магчыма што-нішто вынюхаў і можа нарабіць клопату разам з тымі Турамі ды Храптовічамі. А гэта лішняе, калі такая мэта з'явілася!