Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Калі б і ведала куды, не сказала б вашай несвятой тройцы, жанчына акінула іх пагардлівым позіркам. Але на шчасце не ведаю, то і перад катам не выкажу.
-	Ці ж няма вашай віны ў такім разе, што хлопцу зараз няведама дзе бадзяцца? паўшчуваў яе пан Пуцята.
-	He стройце з сябе анёлкаў! He спачувалі ж яму як пад варту саджалі!
-	Вінаваты ён, то і кара належала. Але не тое, што васпанна прымроіла, сілячыся на мяккасць, пераконваў падсудак.
Ён мала верыў у саступкі ахмістрыні, больш дбаў, каб не выглядаць такім зацятым як Бурскі. Пойдуць жа размовы, плёткі, не ўтоіцца такое.
-	Ведаю я гэтыя кары! горкая ўсмешка кранула вусны ахмістрыні. He адчуваў бы небяспекі, не збег бы. Нешта не помніцца за ім ніякага зухвальства.
-	А цяпер яго самі гайдукі бізунамі захвошчуць за тую здраду з наездам, злосна сказаў Бурскі.
Ахмістрыня акінула ўсіх нейкім зухвалым позіркам.
-	Дык гэта ён вас у дзіравы лапаць пасадзіў! зарагатала яна. Вось з-за чаго вы на хлопца ўз'еліся! Але спачатку злавіць трэба. Ды і ў такім выпадку не раіла б вашмосьці гайдукам яго кідаць.
-	3 чаго б гэта? зачэпліва крыкнуў Бурскі. -1 я не дарую!
-	Mae ён сродкі ўздзейнічаць на пана.
Удаваная абыякавасць пачала знікаць з твару Бурскага. Да яго сведамасці пачаў даходзіць прыхаваны сэнс слоў ахмістрыні.
-	На мяне?грэбліва крывячыся, запытаў Бурскі.
-	He на мяне ж! зачэпіста выгукнула Адэля.
Адчуў непакой і падсудак, можа нават раней Бурскага. Толькі пан Чыж усё яшчэ знаходзіўся ў стане высакароднай крыўды на нягжэчную ахмістрыню.
-	Цікава! прамовіў Бурскі. Як гэта ён з усімі дамовіцца?
-	Васпан будзе дамаўляцца, нядбала патлумачыла Адэля. Таму не раю ўводзіць гайдукам у вушы, што вашмосьць задаволішся мёртвым уцекачом. Але ці зловіце! Даўся вам той Клінок! Цівун дурасць упароў, дык ён жа разлічыўся.
-	Бачу ўсё ведаеш, змяя! не стрымаўшыся, ўзарваўся Бурскі.
-	Ахмістрыня ў сваім доме ўсё павінна ведаць, павучальна прамовіла Адэля.
-	У сваім доме! перадражніў Бурскі. Я тут пан і на маёй ласцы сядзіш!
-	He быў ты тут панам, вашмосьць, і не будзеш, рашуча пралловіла ахмістрыня. -Ты так, часовы рабаўнік, прыблуда, a не гаспадар.
Пуцята спалохаўся, што Бурскі на такую абразу адкажа нястрыманым гвалтам, і строга параіў неразважнай жанчыне:
-	Васпанне лепш стрымаць язык, бо нам лёгка знайсці на яе ўправу.
Але і для яго Адэля не выбірала выразаў.
-	Чхала я на твае пагрозы, моль папяровая. Лаві сокала са здабычай, шахрай віленскі!
Бурскі падхапіўся і страсянуў ахмістрыню за плечы.
-	Якой здабычай? Якой такой здабычай, змяя падкалодная?! Кажы зараз жа, альбо...!
Сведамасць здзейсненай помсты штурхала яе далей. Хай шалеюць, хай палохаюцца! Ці ж не гэтыя гнюсары зламалі ёй жыццё якраз тады, калі яно пачало цешыць напоўніцу, калі доўгачаканае шчасце, здавалася, ўжо не пакіне яе ніколі.
Альбо заб'еш! А тады як даведаешся? здзекліва запытала Адэля, страсаючы рукі Бурскага з плячэй.
Бурскі павярнуўся да Чыжа збялелым тварам. Успомніў, што Далмата не было ля спальнага пакоя.
Хто? прахрыпеў. Хто мяне распранаў?
Звычайна не траціў пачуцця меры, а тут даў сабе слабіну.
-	Знайшоў каго пытаць! пагардліва ўставіла Адэля. Ягамосьць сам ляжаў як бервяно. Я распранала і ўкладвала яснебездапаможнага пана.
Гіуцята паспеў прыкрыць усмешку, а Бурскі мабыць не заўважыў здзеклівага досціпу ахмістрыні. Адпіхнуў Адэлю так, што яна звалілася на падлогу і, пераскочыўшы цераз яе, кінуўся за дзверы. Праз кароткі час зверху даляцеў дзікі рык. Ізноў загрукаталі прыступкі, раз'юшаны Бурскі ўляцеў у пакой і кінуўся да ахмістрыні, якая паспела ўстаць і прысела на канапу блізу дзвярэй.
-	Дзе падзела? Кажы, нягодніца, бо іначай канецтабе! у руцэ Бурскага скакаў пісталет.
-	А ты мяне не пужай. Я табе не слу...
Раптоўны стрэл абарваў яе словы. Адэля схапілася аберуч за грудзі і звалілася тварам наперад з канапы. Бурскі, яшчэ неўцямны ад дзікага гневу паглядзеў на нерухомае цела, на пісталет, нібы не разумеючы, чаму той стрэліў, і паклаў яго на стол. Сам цяжка плюхнуўся на крэсла.
-	Налі мне, бо сам не здолею, цяжка дыхаючы, загадаў Чыжу.
Пан падсудак устаў і старанна зачыніў дзверы на зашчапку. Пракаўтнуўшы паўчаркі, Бурскі вымавіў:
-	Зніклі паперы. Усе паперы па маёнтках. I па Крушні таксама.
-	Як жа гэта! жахнуўся Пуцята. Вы ж казалі, што надзейней месца не знойдзеш. I раптам нейкі хлапчук...
-	He хлапчук гэта ўчыніў, а вось гэта выдра! У яе мазгоў на двух мужчын хопіць! Хапіла б, паправіўся Бурскі.
Злосць паступова саступала месца ўласцівай яму звыроднай вынаходлівасці, упартаму імкненню да вызначанай мэты.
-	Часу марнаваць нелыа. Калі схопім пташка, а паперы пры ім, усё стане на сваё месца. Калі схаваў-за жыццё верне.
-	А калі яна сама схавала? прамовіў Чыж. -Ты ж ведаеш, што яна з Хмялеўскім...
Пан Антон быў добра напалоханы здарэннем. Рознае здаралася ў яго бяспутным жыцці, але быць сведкам забойства жанчыны!...
-	Можа і яна, у роздуме прамармытаў Бурскі. Піхнула хлопца на ўцёкі і пад гэтым покрывам сваё зладзіла. Што ж, цалкам мажліва.
-	Трэба абшукаць яе пакой. I каморы, дзе яна гаспадарыла, прапанаваў Чыж. Я займуся. Mary і зараз.
-	Пачынай з пакоя. He думаю, што яна паперы будзе ў каморы хаваць. Дае ж ключы службе.
Чыж знік за дзвярыма, Пуцята ізноў старанна зашчапіў дзверы. Аніводзін не хацеў кранаць цела. Абодва ўдавалі, нібы яготут няма.
-	Я думаю, пане Сымоне, паперы яна яму аддала, прамовіў падсудак. Што ёй было з імі рабіць? I Багдан ваш, перакананы, далёка не выбраўся.
-	Гэта як разумець? не здагадаўся Бурскі.
-	Ён у Лявона Шарэвіча! падсудак гаварыў, адначасова ўзважваючы свае меркаванні. Клінок яго прыме і схавае за папярэджанне, Пуцята ўздыхнуў, і за вашы паперы. За іх пан Лявон і заплаціць згодзіцца, калі, вядома, Багдан пра іх скажа.
Бурскі з павагаю глянуў на падсудка.
-	Так. Можа не сказаць. Хлопец кемлівы, ведае, што ад нас вытаргуе больш, чым ад Шарэвіча. Паводзіны вось гэтай, Бурскі кіўнуў на падлогу, ды і словы паказваюць, што паперы сапраўды ў Багдана. Дарэчы, што з ёю рабіць?
Да стрэлаўу доме прывыклі. Служба ведала, што цікавіцца, як паны бавяць час, не належыць.
-	3 ёю? у расцяжку прамовіў падсудак, цешачыся сваёй хвілёвай перавагай. Што з ёю! Справа гарлавая, што нам і трэба, пстрыкнуў ён пальцамі. Аддавайце нам, пане Шарэвіч, забойцу няшчаснай жанчыны, каб не быць у ліку пакрывацеляў альбо і саўдзельнікаў злачынства. Як вы на гэта, пане Сымоне?
-	Ход! усклікнуў Бурскі. Бліскучы ход!
Падсудак самазадаволена ўхмыльнуўся.
-	Чэлядзі, калі што чула, пашчы на замок!
З'явіўся пан Чыж: пакой агледзеў, нічога не знайшоў, але замкнуў. Бурскі ведаў, што шукаў пройда найперш грошы і, мяркуючы па задаволенай пысе, нешта згроб.
-	Я думаю, лазіць па сутарэннях няма сэнсу, сказаў Бурскі. У маёнтку Багдана няма, інакш бы ахмістрыня так не ерапенілася.
Пан Чыж падзяляў гэта меркаванне. Бурскі вызначыў задачы супольнікам.
-	Я зараз у Клінок. Пане Касьян, вы ў мястэчка да вознага, не мне вучыць, што трэба. Але пакуль коней, складайце мамрам: такая ды гэткая забітая пры сведках праз Багдана Вайніловіча, шляхціца, і гэтак далей... з прычын пакуль не вы-
светленых. Ты, Антось, бяры Васіля ды пару хлапцоў і скокні на віленскую дарогу, на гарадзенскую. Распытайце-раскажыце, сам разумееш. 3 карчмы чуткі ўмомант разыйдуцца. Але гэта не значыць, што ў карчме сядзець! папярэдзіў ён.
-	А што з целам? напомніў падсудак.
-	3 целам? перапытаў Бурскі. Пакуль тут пакінем. Антось! Бабу Маньку сюды! Няхай рыхтуе да паховін, але пад ключом, пакуль не вернемся. Я не забаўлюся.
Бурскі цвёрдым крокам скіраваўся на дзядзінец, дзе ўжо чакалі гайдукі з асядланым для пана канём. Думкі яго круціліся вакол новай сітуацыі. Разгубленасць пасля стрэлу канчаткова знікла. Небяспека, рызыка, інтрыга заўсёды надавалі вастрыню яго высновам, падводзілі да нечаканых для самога рашэнняў
♦ ♦ ♦
Хлапчукі прынеслі трывогу: ад Крушні едуць коннікі, можа з паўтузіна. Пан Лявон супакоіў людзей, але дваранам сваім і Алесю загадаў узброіцца і схавацца ў доме. Сам выйшаў насустрач гасцям.
Пан Бурскі, заехаўшы на дзядзінец, ветліва павітаўся і злез з каня. Гайдук падхапіў повад.
-	Я мірна, пане Шарэвіч, прамовіў Бурскі, але па справе непрыемнай і не для чужых вушэй.
-	Ды ўжо ж! У суседа, што ні справа да нас, то непрыемная, іранічна ўсміхнуўся аканом, і не для ўсіх вушэй.
Бурскі стрымаўся і нават павярнуў заўвагу на жарт.
-	Такое жыццё, васпане. A то галота пачуе, сама дадумае, а клопат і страты на пана.
-	Падалейтрэба адгалоты, параіў пан Лявон. -Заходзьце, калі з мірам. А хлопцаў сваіх выпраўце за вароты. Так будзе спакайней, бо і мае могуць што-небудзь дадумаць ды ўтварыць.
Ахова ад'ехала з дзядзінца. Калі прыселі ў гасцёўні, Шарэвіч распарадзіўся пра збанок добрага віна: не паважаеш асобу, паважай звычай. Бурскі скаштаваў, пахваліў і адразу перайшоў да прычын наведвання.
-	Пане Шарэвіч, мы ведаем, што вы перахоўваеце майго двараніна Багдана Вайніловіча, які збег з Крушні гэтай начы.
-	Адкуль такая пэўнасць? здзівіўся пан Лявон.
-	Ёсць пэўнасць. Але не ў тым справа. Незалежна ад падзей, што засмуцілі нашы адносіны, я не зычыў і не зычу прыкрасцей свайму суседу. Прыкрасці ж гэтыя, незалежна ад маёй волі, зноў пэўнымі злачыннымі ўчынкамі звязаны з Крушняй.
Шарэвіч не крыўся са сваім здзіўленнем і Бурскі падумаў ці не паспяшаўся падсудак з падазрэннямі.
-	Можа, вашмосьць, удакладніце, альбо спросціце свае выклады? прапанаваў пан Лявон. Як дагэтуль я не разумею мэты панскага візіту.
-	Ахвотна, пане Шарэвіч. Багдан Вайніловіч збег з маёнтка, застрэліўшы з пісталета маю ахмістрыню. Вы бароніце забойцу бязвіннай жанчыны.
-	Вы маеце сведкаў злачынства? спакойна запытаў Шарэвіч.
Ён не баяўся, што пытанне прагучыць, як доказ недаверу і сумнення ў праўдзівасці сказанага. Бурскі, калі і быў абражаны, то не паказаў гэтага.
-	Вядома маем. Два шляхціцы былі побач са мною ў гэты момант, вырвалася ў Бурскага.
Відаць, клопаты і хваляванні апошніх дзён прыглушылі яго пільнасць. Шарэвіч не хацеў, каб Бурскі заўважыў свой прагавор, і запытаў:
-	Я пра перахоўванне забойцы. У вас ёсць сведкі, што мы далі яму схованку?