Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Але і супрацьлеглы бок не драмаў. Як толькі ўгаманіліся з балдахінам, узяліся за каралеву.
Вялікі гетман Казімір Сапега прыбыў на Сойм з княскай, калі не каралеўскай пышнасцю. Пры пасярэдніцтве папскага нунцыя даўся пагадзіць з Берастоўскім, затым з Радзівіламі, супраць якіх другі год вёў фактычную вайну, і рашуча кінуў ў соймавыя змаганні немалыя сілы.
Сапежанскія падбухторшчыкі шчыравалі між павятовых абраннікаў Княства, адданыя Сапегам паслы прамаўлялі старанна падрыхтаваныя гарачыя прамовы. Абяцанні, дадзеныя каралеве Бенядыктам Сапегам, былі забытыя. Зараз, у выпрабаванні, Сапегі выступілі супраць Марыі-Казімеры, у сукурс інтарэсам Францыі.
На паседжанні 9 верасня п'янаму паслу з Галічыны ўдалося лрачытаць сваю інструкцыю "аб рэлегацыі каралевы з Варшавы." Крык усчаўся ўсеагульны. Лямантавалі тыя, хто за гэта і хто супраць. Жарсці і сваркі разгараліся такія, што пазнанскі біскуп прынёс крапідла, каб свянцонай вадой суцішыць паноў-братоў. Так-сяк пачалі ўгамоньвацца, калі рэферэндар Станіслаў Шчука, здольны прамоўца і дасведчаны
ўрадовец, завалодаў увагай Сойму. Ад пачатку прамовы стала ясна, што і рэферэндар, набліжаны да каралеўскага двара і не абыйдзены яго дабрадзействамі, нетолькі нападае на каралеву, але стаіць супраць усяго каралеўскага дому.
Незадаволеныя пагражалі, што не дазволяць працягнуць сесіі, калі каралева не ад'едзе са сталіцы, a 12 верасня сплываў час двухтыднёвых Канвакацый. Шмат хто з паслоў ужо схіляўся адкінуць словы і пераканаць апанентаў больш дзейснымі сродкамі.
Любамірскія з Сапегамі старанна падагравалі такія настроі.
Каралева не саступала. Прымас Радзеёўскі, спрабуючы яе бараніць, віўся ўюном, адбіваўся ад папрокаў сенатараў, пераконваў, пагражаў, угаворваў. У выніку Сойм ні на крок не наблізіўся да галоўнага: дэбатаў над кандыдатурамі.
Урэшце зацятасць каралевы абрыдла ўсім. Нават прымас пачаў угаворваць упартую. Баючыся, што гэта дрэнна скончыцца, удава Яна Сабескага міласціва паведаміла: яна пакіне Варшаву, але не па прымусу, а па сваёй добрай волі.
Пыхлівая францужанка ад'ехала зусім недалёка. У паблізкіх Бялянах пасялілася ў кляштары камедулаў і занялася ўжо не столькі справамі элекцыі, колькі помстай незгаворліваму Сойму. Найлягчэйшы на гэта спосаб зрыў. А ці будзе ад гэтага Рэчы Паспалітай карысць ці шкода, пра гэта няхай баліць галава ў самой Рэчы Паспалітай. Сітуацыя ў Сойме складвалася не найлепей. Канвакацыйны Сойм лічыцца надзвычайным і адведзеныя на яго законам два тыдні, ужо скончыліся з марнымі вынікамі. Прадоўжыць сесіі можна толькі пры аднадушнай згодзе паслоў. 27 верасня пасол з чарнігаўшчыны Лукаш Гарадэнскі склаў пратэст, пакінуў паседжанне і Сойм быў сарваны. Паслы ў роспачы кінуліся шукаць-лавіць зрывача, але той прапаў, развеяўся, як дым. Адны вінавацілі каралеву, іншыя незадаволеных.
Дэбаты дэбатамі, ды найважней усяго належала прызначыць дату элекцыйнага Сойму. Была яшчэ адна неадклад-
ная справа: якраз перад Соймам кароннае войска завязала ў Самбожы канфедэрацыю і яе маршалак Багуслаў Бараноўскі пагражаў бунтам у выпадку невыканання яго патрабаванняў, што галоўным чынамтычыліся невыплаты належнасці. Войска, заняўшыся рабункам навакольнай тэрыторыі, асабліва паношылася ва ўладаннях Марыі-Казімеры і Якуба Сабескага. Але гэта не замінала незадаволеным абвінавачваць Сабескіх у інспіраванні канфедэрацыі і падбухторванні войска, каб перашкодзіць вольнай элекцыі. Прыхільнікі каралевы сваім парадкам вінавацілі Патоцкіх і Любамірскіх, бо маршалкам канфедэрацыі невыпадкова абралі таварыша гусарскай харугвы пана Любамірскага.
Кожная канфедэрацыя пагроза спакою краіны. Канфедэрацыя войска небяспека ўдвая, утрая большая. Натуральна, адкладваць гэту справу на потым было нельга. Таму і з гэтай прычыны Сойм трэба было абавязкова ратаваць. Урэшце паслы пачулі кароткую, але вымоўную рэляцыю пра Лукаша Гарадэнскага.
-	Нічога не скажаш, вашмосьці! узмахваючы магеркай над успацелым чубам, тлумачыў адзін з тых, каму старанныя пошукі прынеслі сумніўную радасць пераканацца, што пасол Гарадэнскіжывы іздаровы.-Чалавекняблага зарабіў. Спачатку Яе вялікасць Каралева ахвяравала яму шэсцьсотчырвоных злотых, каб сарваў Сойм. Затым мы, грэшныя, сабралі гэтулькі ж, каб ён у гэтым прызнаўся. Калі для Міласцівай Пані гэта драбяза, то для нас кошт.
-	Дык можа варта было апярэдзіць таго Лукаша? выгукнулі з залы.
-	А дзе ж ты быў са сваёй парадай, вашмосьць, калі ведаў, які грош капне? азваўся выведнік. Ці можа сам спадзяваўся ды прамарудзіў?
Перачакаўшы рогат і шум, пасол працягваў:
-	Дзякуючы нашым шасці сотням, можам засведчыць публічнае прызнанне пасла Гарадэнскага ў атрыманні хабару. Так што, шаноўны пане маршалку і вы, вашмосьці, маеце фар-
мальна складзенае прызнанне, як да таго пратэсту дайшло. Вашмосьцям вырашаць, што далей.
Адпушчаны маршалкам пасол пайшоў на сваё месца. Прагучалі першыя крыкі:
-	Прадоўжыць Сойм, і ўсё тут!
Асабліва стараліся Любамірскія са сваімі кліентамі. Сабраўшы вакол сябе значную колькасць паслоў і схаўрусаваўшыся з Сапегамі, спадзяваліся завязаць канфедэрацыю, каб канчаткова адсунуць каралеўскі дом ад трону.
Але амаль адначасна пракаціліся воклічы фанатычных вызнаўцаў права liberum veto:
-	Але ж пратэст не адкліканы! Сойм будзе неправамоцны!
Сенатары перашэптваліся між сабою, маршалак раіўся з прымасам. Гул, як у вуллі, перабіваўся раз-пораз усплёскамі гучнай спрэчкі між пасламі.
Па пэўным часе маршалак вырашыў, што першае полымя апала, і ўзняў жазло, заклікаючы да цішыні і ўвагі. Выклаў праўную сітуацыю, якая большасці паслоў была зразумелаю, напомніў, што раз'ехацца зараз, не вырашыўшы аніводнай задачы было б, калі не здрадай Рэчы Паспалітай, то страшэннай лёгкадумнасцю, спасылаючыся на падобныя выпадкі ў мінулым, прапанаваў засяродзіцца на тых справах, якія можна абмеркаваць. А тым часам, можа ўдасца нешта ўчыніць з тым пратэстам. Падрыхтаваўшы такім чынам паслоў, маршалак даў слова інтэррэксу.
Прымас Радзеёўскі выказаў горкае шкадаванне з прычыны неразважнасці аднаго з паслоў. Пра неразважнасць каралевы паслы павінны былі здагадацца самі. Затым архібіскуп перайшоў да сутнасці справы.
-	Я мяркую, Шаноўнае Кола, што ў нас ёсць адпаведнае выпадку выйсце: яно ў абвяшчэнні нашага Сойму канфедэрацыяй.
Па залі хваляй пракаціліся ціхія пакуль што воклічы нязгоды і ўхвалення. Немагчыма было вызначыць, якіх болыл. Прымас пакорліва счакаў хвіліну-другую і далей пераконваў:
-	Ужо не аднойчы на сойміках і Соймах так рабілася. Асабліва, калі над тэрыторыяй ці надусёй дзяржавай навісала пагроза. А хіба зараз не так? Мы ўсе шануем права залатой вольнасці, але ж усе мы ведаем, што бываюць такія часіны ў жыцці нашым, калі нельга рызыкаваць лёсам нашых народаў. Нельга, каб гэты лёс стаў цацкай для неразважнага, а іншым разам пакрыўджанага на ўвесь светчалавека. Зараз маем такі час. Маем і цалкам адчувальную пагрозу з боку сканфедэраванага войска. Гэта шчасце, што яго не падтрымала Вялікае Княства. Пагроза ўзрасце, калі перыяд безкаралеўя зацягнецца.
Цішыня паказвала, што большасць паслоў паддаецца ўгаворам прымаса. Чаго гэта будзе варта, калі дома на рэляцыйным сойміку давядзецца паведаміць, як паслы ўсталі ды раз'ехаліся, не прыняўшы аніякіх ухвалаў. Добра, калі паныбраты толькі палаюць ды лаплююцца, а могуць жа і лупцоўку даць. Прымас адчуў настрой і прыкідваў, якімі довадамі пераканаць завадатараў шляхоцкай грамады.
-	Шаноўнае рыцарства! Ужо сёння вы падзелены на фракцыі асобных прэтэндэнтаў на трон. Небяспечны стан павінен як мага хутчэй скончыцца. Дасягнуць гэтага нелыа, не прызначыўшы даты элекцыйнага Сойму. У іншым выпадку раздзяленне думак можа паглыбляцца, не знаходзячы выйсця, і прывядзе да бязглуздага змагання без надзеі на разумны вынік. Вось таму я прапаную сканфедэраванне Сойму і вырашэнне важнейшых спраў без рызыкі, што гэтаму перашкодзяць чарговыя шэсць соцень злотых.
Высокія ўрадоўцы, кашталяны, старосты ды ваяводы лепш за простых паслоў разумелі слушнасць слоў прымаса. Але шмат у каго з іх прыватныя мэты не мелі нічога агульнага з інтарэсамі і дабром дзяржавы. На бясспрэчныя довады прымаса ў іх лёгка знаходзіліся пярэчанні, таксама пераканаўчыя.
-	Яго правялебнасць прымас выклаў нам думкі на карысць канфедэрацыі. Але ці так гэта добра, як яго вялебнасці здаецца? загаварыў малады, невысокі, дробны целам пасол.
Смуглявы, як на паляка, твар з доўгім носам і вузкімі сціснутымі вуснамі нёс выраз упэўненасці ў сваёй значнасці. Злёгку раскосыя вочы кідалі кароткія патрабавальнапраніклівыя позіркі.
-	Патоцкі, галіцкі староста. Ганарлівы пан! патлумачыў нехта ззаду Шарэвіча.
Па справах кароннага войска дыскусію натуральным чынам павялі паслы Кароны.
Юзаф Патоцкі, хоць і меў дваццаць тры гады, цаніў сваё слова высока, бо не пачаў гаварыць, пакуль не ўсталяэалася прыймальная на яго погляд цішыня.
-	Згодзен, сканфедэраваны Сойм нельга сарваць, працягваў ён. Сапраўды, ён зможа прымаць ухвалы большасцю, а не абавязковым аднагалоссем. Але ж гэта тычыцца не толькі слушных прапаноў, але і тых, якія могуць быць навязаны праз ціск на паслоў з боку тых, хто пакіруе такім Соймам. Сёння, зрабіўшы крок ад правоў, асвечаных як законам так і звычаем, мы рызыкуем заўтра стаць цацкай у руках такой невялікай, але маючай уплывы групоўкі. Дзе ж будзе нязмушаная воля большасці, яе неаспрэчнае права вырашаць дзяржаўнай вагі справы? Сойм Рэчы Паспалітай, а тым болей Сойм Канвакацыйны, не павятовы соймік, каб ісці на такую рызыку, тым болей, калі ён ужо сарваны.
Дэмагогія Патоцкага не ўсіх магла збіць з тропу, бо не падавала аніякога ўцямнага шляху, але ўражлівыя на свае правы паслы, маглі не падтрымаць адзіна разумную прапанову прымаса.
-	Дык што, і пра войска не будзем вырашаць? выгукнуў бэлскі ваявода Сеняўскі.-Атак пакінуць-хіба не рызыка? Калі яснепана слухаць, то мы па войску ні на крок не зрушымся.
Самавіты, вайсковай паставы Адам Сеняўскі быў з тых, з кім нелыа не лічыцца. Неаднораз выказаў схільнасць да вай-
сковай справы, шмат часу бавіў між харугваў, у жаўнераў меў цалкам заслужаны послух.
-	He, войскам абавязкова трэба заняцца! усклікнуў Патоцкі, абвяргаючы логіку сваіх папярэдніх довадаў.