Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
Праехаўшы так з паўмілі, Алена згледзела затравелую дарожку і звярнула на яе, затым яшчэ раз, і так прабівалася ўсё далей і далей ад свайго маёнтка. Напаткаўшы густы ельнік, зашылася ў яго з канём і сцішылася. Сэрца грукала, як цэп на таку, твар увесь мокры, гарыць агнём. Дзяўчына скінула лёгкі кафтанік і старанна выцерла каню галаву. Затым абматала храпу, завязаўшы рукавы за рэменьаброці.
-	Тролькі не іржы і не пырхай, любы! папрасіла шэптам.
Конік, не распешчаны доглядам, нібы разумеючы, паглядзеў на дзяўчыну, памахаў галавою, задаволены, што ўрэшце ізноў можа адпачыць, набегаўшыся за гэты клапатлівы дзень. Алена паслабіла сядзельную папругу, паправіла чапрак, наскубаўшы моху, выцерла каню бакі. Зусім рассядлаць не рашылася. Палезла ў сядзельныя торбы і да сваёй вялікай радасці знайшла акраец хлеба і пляцёнку з цёплай чыстай вадою. 3 прагнасцю выпіла вады і пачала грызці смачную скарынку і яшчэ не зачарствелы мякіш.
-	Добра, што не паспелі забраць, падумала зудзячнасцю пра нейчую няўпраўнасць.
Толькі зараз адчула, як згаладалася. Памеркаваўшы, што варта тут перачакаць да змяркання, прысела, каб даць і нагам адпачынак. Пакуль зусім сцямнее, трэба будзе выбрацца на дарогу да Клінка. А там можа хто надзейны сустрэнецца, а не то і сама дабярэцца. He будуць жа на яе рабіць кругавую аблаву
з-за гайдука. А далей пабачым. Пакуль што загад Багдана яна выканала. He ўдасца Бурскаму давесці свае пастулаты належным уладам, як не дапамагло яе патаемнае паланенне. Адно, каб не рашыўся на забойства, але гэта, па ўсім відаць, яму не выгадна.
Пры ўспаміне пра Багдана ізноў сціснулася сэрца. Але разам з тым цёплая хваля заліла душу. Як гэта ён сказаў пра вяртанне слова! Алена разумела, што гэта быў зручны спосаб падмануць Бурскага, але адчувала, што не выпадкова Багдан выбраў менавіта такі. Думаў, значыць пра іх абаіх. Чамусьці ўспрымалася гэта не як вяртанне слова, а як асведчыны.
-	Божа, злітуйся над намі, пачала маліцца Алена.
Калі сонца схавалася за вершалінамі дрэў і пачалі гусцець цені, яна ціха вывела каня з гушчару, прыслухалася і, супакоеная, скочыла ў сядло. Акрамя звыклых гукаў вячэрняга лесу нічога не было чуваць.
♦ ♦ ♦
Бурскі не адразу выправіўся ўслед за Аленай. Рашыў яшчэ раз пагутарыць з Багданам, скарыстаўшы кволае паразуменне, што ўсталявалася між імі.
-	Ну вось, панна Алена хутка будзе ў Крушні, а там і цябе забярэм, памяркоўна, ледзь не па сяброўску пачаў Бурскі. Разумныя людзі заўсёды дамовяцца. А што пагарачацца іншым разам, дык гэта, як кажа пан Пуцята, людское. Але ты, хлопча, занадта пагарачыўся.
-	А вы што жартам да мяне Далмата прыставілі? Прыкончыць вырашылі, толькі час адпаведны выбіралі ды спосаб.
Бурскі нават нахіліўся над Багданам, каб той бачыў, як кранула яго незаслужаная крыўда.
-	Ну, тут ты, Багдан, пальцам у неба трапіў! Справа правалілася, то скажу, чаму пасадзіў цябе пад варту. Баяўся, што папсуеш адну задуму, голас Бурскага гучаў даверліва, зда-
лося б каллу, размаўляюць два сябры, старэйшы з ллалодшым. Аднойчы пашкадаваў слабейшых, можа з-за дзяўчыны, вартая таго, прызнаю, то мог і другі раз такое зрабіць. Але каб прыкончыць! Ты мне во як патрэбен! Бурскі правёў далонню па шыі. Гэта мабыць тая дурніца табе ў вушы ўвяла. Праўда зараз гэта ўжо не істотна.
Багдана ахапіла злосць, але ён стрымаўся. Другі выпадак так пагутарыцьз Бурскім не надорыцца.
-	А што ў тых вашых палерах, што вы іх гэтак патрабуеце?
-	Дык ты што, не прагледзеў іх? з недаверам запытаўся Бурскі.
Багдан улавіў у яго голасе ледзь заўважную палёгку, надзею, што гэта сапраўды так. ‘Тэта была б удача, падумаў Бурскі. Ён зараз у маіх руках, то і, захацеўшы, не здрадзіць пра што паперы, калі не паспеў ці паленаваўся прагледзець. Абы не трапілі ў іншыя рукі." Крыху падумаўшы, спакойна патлумачыў:
-	Там паперы на маёнткі. He ведаю ці дасца аднавіць, бо не заўсёды знойдзеш старыя запісы: войны шмат пагарэла. Што ты іх узяў я не давяду ніколі, але ведаю, што гэта так. У што б ты, прыкладам іх ацаніў?
-	Адкуль мне ведаць? Я гэтым век не займаўся.
-	Ну, не такі ўжо доўгі твой век, засмяяўся Бурскі. А здарылася, бачыш, нагода, то карыстайся. А так навошта было іх браць?
Багдан увесь час думаў, як выпытаць пра пані Адзлю і не знаходзіў спосабу. Нешта тут было не так з тым забойствам. He вельмі налягаў на яго Бурскі ў размовах з ім. Адны паперы яго непакояць. Шкода, не паспеў прагледзець, хоць сам, магчыма, і не разабраўся б, што там да чаго.
-	Дык навошта іх браў? паўтарыў Бурскі.
-	А на злосць вам! За знявагу адпомсціць, Багдан канчаткова ўпэўніўся, што Бурскі не ведае, хто ён насамрэч і прыняў ролю пакрыўджанага слугі.
-	А хіба я не меў права на помсту за правал наезду? пакарыстаўся нагодай і Бурскі.
Невядома, які вынік дала б размова, каб не звычайная муха, што пакружыўшы над галавою хлопца, села над брывом, дзе запякліся кроплі крыві. Багдан, забыўшыся, матлянуў галавою, міжволі таргануўся і страціў прытомнасць ад болю, што прашыўяго наскрозь. Ён нешта замармытаўу трызненні, нібыта спрабаваў адказаць альбо запярэчыць Бурскаму. А той схапіў хлопца за руку і схіліўшыся да яго вуха лагодна але настойліва прашаптаў:
-	Багдан, дзе ты схаваў паперы? Дзе схаваў? Скажы.
Нечакана для самога Бурскага вусны Багдана пачалі бязгучна шавяліцца, нібы ён сіліўся нешта вымавіць. Бурскі злёгку паціснуў яго руку і паўтарыў пытанне. Нарэшце з невыразнага мармытання прабіўся адзін дастаткова ўлоўны сказ.
-	Ніхто не знойдзе... ні воўк... ні мядзьведзь... ні вы, сабакі смярдзючыя... шаптаў Багдан як у сне.
Разам з Бурскім пачуў і Васіль, які падыйшоў запытаць, ці хутка ехаць. Бурскі выпусціў руку Багдана і сярдзіта плюнуў:
-	Нягоднік!
Наблізіўшыся да гайдукоў, стаяўшых гатовымі ля коней, тыцнуў пальцам у двух бліжэйшых:
-	Вы двое, ты і ты, застанецеся тут чакаць фурманкі. Астатнія са мной у маёнтак. Размовы пра Клінок вяліся, каб змыліць вочы. Пальцам іх кранаць забараняю!
У суправаджэнні Васіля і Макара Бурскі скіраваў свайго каня на нешырокую крушнянскую дарогу. Астатнія паволі выцягвалісяўкалонуўследза імі. Ехалілёгкайрыссюі неўзабаэе заўважылі вершніка. Конь ішоў, ледзь перабіраючы нагамі.
He адразу пазналі аленінага ахоўніка. Даўганосы гайдук сядзеў скурчыўшыся, прыціскаючы скрываўленую руку да правага боку. Крыві страціў шмат, бо твар быў як крэйда, хоць у сядле трымаўся ўпэўнена.
-	Хто гэта цябе? спытаў Бурскі. Рука яго моцна сціснула плётку. Дзе дзяўчына?
-	Уцякла. Гэта яна, ведзьма, адказаў гайдук.
-	Чым? У яе ж ніякай зброі, вырвалася ў Васіля.
-	Нажом... маім, дадаў гайдук. Сучка I
-	Але чаму? Ды як такое дзяўчо...? раптам Бурскі здагадаўся. Палез да яе, хаме! Шляхцянкі захацелася!
Злосць заліла Бурскага і ён з размаху перацяў плёткай нядошлага палюбоўніка. Раз! Другі! Трэці!
-	Ваяры, каб вас пярун пасмаліў! раз'юшана загрымеў ён. Вепрукі перакормленыя! To іх стары з сотняю кароў у палон забірае, то дзеўкі нажамі поруць! Послуху ўтрымаць не здольныя. Лепш ужо татараў наняць. Тыя хоць па корчмах бурды не ўзнімуць!
Доўга не мог супакоіцца, сыплючы праклёны і знявагі на сваіх ваўкоў. Шукаць-лавіць тую Алену сэнсу не было. Хай даедзе шчасліва дадому, халера на гэту дзеўку! Хлопцам бы ёй нарадзіцца!
Гайдукі прымалі вымовы па рознаму. Тыя што наперадзе, навідавоку панурыўшы галовы, спусціўшы позіркі долу. Хто стрымліваў сустрэчную злосць, хто крыўду на панскую несправядлівасць. А хто зводдаль, за дрэўцамі, то можа і забаўляўся здарэннем. Зухі гэтыя кліноцкія, хай на іх паляруш.
Хоць патаемна, затое напоўніцу цешыўся Васіль Яцута. Адно, штоў новага цівуна воўчая зграя не выглядалалепш, чым пры ім, другое не з яго аднаго за ўсё спаганяць! Яшчэ пан пабачыць, што значыць адпіхнуць Васіля. Будзе нагода. А Бурскі думаў, як будзе размаўляць з Багданам.
З'яўленне фурманкі збіла напружанне. Коннікі далі росступ, шыхт рассыпаўся, сціх і гнеў пана.
-	Васіль! ужо паспакайнеўшым голасам загадаў Бурскі. Вазьмі з дзесятак хлапцоў і едзь за фурманкай. Няблага, калі і апярэдзіце. Можа тая дзеўка ўжо сваіх узбаламуціла. Кінуцца ж на выручку. I гэтае боўдзіла вазьміце на воз, паказаў плёткай на даўганосага.
-	Даруйце, пане, але я хацеў бы конна, прамармытаў гайдук, каб толькі хто дапамог перавязаць.
-	Ну, як хочаш, абыякава кінуў Бурскі.
* * *
Ледзьве пан з гайдукамі аддаліўся, двое вартавых селі ў цяньку, перамолваючы ў жорнах сваіх мазгаўніц папрокі і пагрозы за раненне гэтага шалёнага Багдана.
-	Як, Міхал, думаеш, пан папрэ нас з двара? запытаўся маладзейшы векам і відаць менш абазнаны ў крушнянскіх дачыненнях.
Блазнавать^лайдацкітварсвяціўсятрьівогайіняпэўнасцю лёсу.
-	Можа і папрэ, але не ўсіх. Можа і нікога, глыбокадумна азваўся Міхал, тармосячы калматую чупрыну. Ці то ўпершыню? Дзе ён возьме лепшых?
-	Вось і я так мяркую.
Размовы такія ўзнікалі неаднойчы асабліва падчас гучнай пагулянкі ці чыёй-небудзь правіны і не вельмі займалі старэйшых.
-	А што пану ад яго трэба? гайдук кіўнуў на Багдана.
-	He нашага, Халімоне, розуму справа. Ён у пана быў за набліжанага, вось і ўзніклі кейкія парахункі. Лепш не ўлазіць.
-	Твая праўда, пагадзіўся Халімон. Слухай, Міхал, а яго ж здаецца ніхто не абшукаў. Ці няма тамякога кашалька, ці хоць капшука зтытунём.
-	Ён жа, здаецца, не курыў і не нюхаў.
Халімон вінавата пачухаў патыліцу.
-	Ага. Я і забыўся. Можа ў той хаце варта зірнуць?
Чалавеку не цярпелася пакарыстацца воляй: ані пана ані цівуна, а хутка нехта вернецца.
-	Там ужо ўсё ператрэслі. Сам Васіль шчыраваў, нібы на скарб спадзяваўся, хмыкнуў Міхал. А ў гэтага давай паглядзім.
Гайдук няспешна ўстаў і падыйшоў да палоннага. Зламаўшы галінку, памахаў, разганяючы мух, і прыкрыў твар хлопца. Усё адно як саромеўся таго, чым зоймецца. Багдан быў ці то ў сне, ці ў непрытомнасці. Другі гайдук таксама наблізіўся
і,	стаўшы з другога боку, назіраў як Міхал спрактыкаванымі рухамі кішэннага злодзея абмацвае Багдана, запускае рукі ў кішэні, каб выцягнуць адтуль незамыславатыя скарбы. Нічога вартага ўвагі не знаходзілася.
-	Хіба што капшук, падвёў вынік Міхал і распусціў шнурок. -Тут і губка, і крэсіва. Добрае, нямецкае.