Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Паненка!... Я з вёскП... Там гэтыя... з Крушні! Да нас едуць! хлопец глытаў словы, захлынаючыся паветрам.
-	Супакойся крыху, адсапніся, спыніла яго Алена, памаўчы хвіліначку. Напіся вось, паказала на кубак, прынесены здагадлівай жанчынай.
Усе кліноцкія насельнікі яшчэ не забыліся пра наезд і жылі ў чаканні магчымай помсты "ваўкоў" і іх злога правады-
ра. Перадыхнуўшы i напіўшыся,хлопецзагаварыў больш-менш выразна.
-	Я, паненка, у вёсцы быў, у хроснай. Якраз гайдукі гэтыя, крушнянскія пад'ехалі. Коней паілі, то я іх падслухаў. Яны да нас выбіраліся, але лесам, укругаля, каб патаемна. Мы, кажуць, пакажам ім склеп.
-	Дык яны паехалі? запытала Алена.
-	He ведаю. Але яны неяк не спяшаліся. А я адразу сюды напрасткі цераз поле. А колькі іх?
Хлапчына ўжо крыху адсопся і апавядаў з сэнсам і без спеху.
-	Можа з дзесятак, хлопец растапырыў пальцы, усе са зброяй. Усё казалі: цівун тое, цівун гэта. Перапытвалі адзін аднаго ці далёка да леснічоўкі.
-	Да леснічоўкі?! жахнулася Алена. "Божа! Там жа Багдан!"-апякла хваля страху.
-	Які ты малайчына, Васілёк! абхапіла хлапчука за плечы. Бяжы да пана Алеся! Усё яму раскажы, а я паляцела!
-	Куды ж вы, паненка? ускрыкнула жанчына.
-	Я ў лес, некалі марудзіць! крыкнула Алена і пабегла да стайні.
Там адпачываў адзіны асядланы конь, відаць пасля палявога аб’езду. Як хлапчук, узляцела ў сядло і пагнала да лесу. He шкадуючы, гнала каня, хоць змораная жывёліна не аднавіла свае сілы. Апанаваная трывогай за Багдана дзяўчына не зважала ні на што, апроч нізкіх галін над дарогай, ды глыбейшых выбоін.Таму не пачула анітупату другога каня ззаду, ані посвісту аркана, што захліснуўся вакол яе плячэй. Кідала дасведчаная рука, таму Алену не выбілі з сядла, а паступова скараціўшы адлегласць, прымусілі спыніцца.
-	Папалася, ластаўка! зарагатаў вершнік. Алена пазнала Васіля Яцуту. Бачыш, не толькі ваш конюх валодае арканам.
-	Мярзотнік! кінула Алена. Калі нешта ўмееш, апоч скубання курэй, дык і то з ганебным ужыткам.
-	Ну-ну! Ты, паненка, не дужа распускай язык, бо ў мяне шллат мужчынскіх здольнасцей, пагрозліва раз'юшыўся Васіль.
"Век не пазбыццатагоскубання, кабтаму Шарэвічутак жылося!" Васільтармаснуўарканам, каб пятля мацней прыціснула локці да стану дзяўчыны, ведаў, што не вылеціць з сядла нават на галопе.
-	He хваліся сваёй жывёльнасцю, яе і так усе бачаць, пагардліва адказала Алена.
-	Яшчэ раз кажу, не вельмі зухвалься. А зараз паедзем да сокала, здзекліва прамовіў Васіль, беручы повад аленінага каня.
Трымаючы ў левай руцэ повадяе каня, а ў правай нарыхтаваны да стрэлу мушкет, Васіль гнаў лёгкім трухталл, уважліва азіраючы наваколле. Спыніўся і насцярожыўся, пачуўшы наперадзе конскі тупат. Насустрач выехалі двое. Адзін мажны, высакарослы, другі звычайнай будовы, хутчэй хударлявы, але ўвішны, спрытны. Абодва сядзелі на конях, як улітыя. Калі б не зухвалыя, лайдацкія пысы, можна было б залюбавацца іх кавалерыйскай выпраўкай.
-	Мы, Васіль, ад цівуна, пачаў меншы і сумеўся, Макар паслаў нас паглядзець, што з гэтага боку.
-	Усё ў парадку, буркнуў Васіль. Але раней трэба было глядзець.
Відаць было, што гэтае "ад цівуна" балюча кальнула яго самалюбства. Ані хлапчук кліноцкі, ані Алена не здагадваліся, што некалькі гайдукоў з новым цівуном Макарам былі ўжо ў кліноцкім лесе, калі другая частка паіла ў вёсцы коней. Такі быў разлік Бурскага, каб заблытаць і адвесці вочы ад нападу на леснічоўку.
-	А там? кіўнуў Васіль у напрамку, адкуль з'явіліся гэтыя двое.
-	Усё павінна быць добра, адказаў гайдук і нібы толькі заўважыўшы Алену, узняўся на страмёнах і па блазенску пакланіўся.
-	Ці дазваляе каралеўна далучыцца да яе аховы?
-	Каралеўна не ў гуморы, рагатнуў Васіль, але я ў яе за маршалка двара, то дазваляю.
Меншы з гайдукоў з удаванай дворнасцю сцягнуў з галавы круглую шапку і, ўзмахнуўшы ёю, нізка схіліўся ў сядле.
-	ОПослужымёй сваімі шаблямі!-усклікнуў ён, ляскаючы далонню па баку.
-	А можа літасцівая каралеўна і мне вызначыла б якую пасаду? нахіліўся ў сваю чаргу асілак, нахабна зыркаючы вачыма.
-	Табе?-зарагатаўмаларослы.-3рабіце ласку, каралеўна, кіньце незадаволены позірк на яго твар! павёў ён шапкай у бок прыяцеля. Такое відовішча знойдзеце хіба ў Наваградку, гледзячы на замак з яго равоў. Гэты нос Бог семярым нёс, але аднаму дастаўся.
Параўнанне было трапнае. Hoc гайдука нібы магутная вежа падпіраў не вельмі значны лоб і быў самай адметнай часткай твару.
-	Глядзі, Франак, з удаванай злосцю адказаў даўганосы,будзеш мяне абгаворваць перад дамаю, то страціш той кіпаць, што маеш над аблезлымі вусамі. А сваім парадкам, хачу запытацца ў шаноўнай каралеўны, ці ж не ўласціва людзям маламаёмасным зайздросціцыым, хто мае нечага шмат?
-	Іншы раз аж зашмат! -уставіў Франак. -Такой спарудай самы раз дранку шчапаць, а не даму палохаць.
-	Што ж, такога і сабака не перабрэша, змірыўся даўганосы, звяртаючыся да Алены за спагадай.
Васіль не ўдзельнічаў у іх забаве, але і не думаў бараніць Алену, ехаўхмурны і ўсё прыглядаўся ды прыслухоўваўся. I таму, мабыць, першым знайшоўся, пачуўшы аддалены стрэл. Адным махам адрэзаў аркан ад свайго сядла і кінуў даўганосаму.
-	Трымай! шпурнуў повад аленінага каня, а сам сірымгалоў паімчаўся ў напрамку стрэлаў, што сыпануліся ў лясную цішу.
3 крыкам "Стой, дурні! He страляць! Ён нам жывы і цэлы патрэбны!" былы цівун вылецеў на паляну і адразу зразумеў: позна! Убачыўшы распасцёртага на траве Багдана, злосна паўтарыў самсабе:
-	Ён жа нам жывы патрэбен.
Гайдукі тоўпіліся вакол. Васіль саскочыў з каня.
-	Ёлупні! Як гэта здарылася?
ВасільзвяртаўсядаМакара,свайгонаступніканацівунстве, галоўным чынам, каб паказаць, каго лічыць вінаватым у няўдачы.
-	Ён, бачыш, зброяй займаўся на ганку, пісталет чысціў, вінавата тлумачыў Макар, бачым, не зараджаны, хлопцы і кінуліся. А ён, падла, з-за спіны другі! Лясь, ледзь не ва ўпор! Адзін, бачу, асунуўся. Але і мы імпэтам ужо ля яго. А ён за шаблю! Ну, хлопцы не стрымаліся і грымнулі. To і атрымаў. Але ж паспеў разануць, сабачы сын. Юрась пэўна шаблі ў руку не возьме. Іншыя нічога, выліжуцца. Так і звалілі. Але гэта нічога, паспрабаваў супакоіць Васіля.
-	От пан табе за тое што звалілі, яшчэ ўваліць! са злой задаволенасцю паабяцаў Васіль. Набраў тарбахватаў магілёўскіх, не дзіва, што справу скноцілі.
Макар, крануты за жывое, сярдзіта начапурыўся, гатовы спагнаць сваю крыўду на суперніку. Але на паляну ўжо заехаў сам Бурскі з некалькімі гайдукамі. Пачуўшы, што сталася, сціснуў сківіцы, тоячы дзікі гнеў і нават роспач.
-	Я каму казаў не чапаць яго? кіўнуў на Багдана.
-	Дык не забілі ж, пане, рашыўся падаць голас Макар, камечачы шапку. Дыхае! Крыху паранены.
Бурскі толькі плюнуў у адчаі: што з такіх возьмеш.
-	Незабіліі-перадражніў цівуна.-Скажы лепш, ёлупень, што ты цяпер ад яго даведаешся?
Гаротны Макар хацеў нейкім чынам паправіць сваю прамашку. He рваўся ён на цівунства, а ўжо даводзіцца адказваць за няўдачу.
-	Калі пан дазволіць, нясмела прамовіўён, я паспрабую тое-сёе зрабіць, каб ачуняў хутчэй. Я крыху ўмею.
-	Спадзяюся, не катаваннем? злосна азваўся Бурскі. Мне трэба з ім гутарыць. Спакойна гутарыць, падкрэсліў ён.
-	Я зраблю, пане. Перавяжу, іншае што. Я на вайне лекарам дапамагаў, то навучыўся, патлумачыў Макар, рады магчымасці здзейсніць нешта карыснае.
Алена са сваімі стражнікамі пад'ехала да леснічоўкі якраз, калі Макар схіліўся над непрытомным Багданам. Дзяўчына з крыкам ірванулася з каня, але моцныя рукі стрымалі яе. Бурскі запытальна зірнуў на Васіля.
-	He паспеў паведаміць, пане, перапрашаючы, адказаў той і на дазвольны ківок Бурскага працягваў: Неслася да леснічоўкі, як вар’ятка. Ці то папярэдзіць, але адкуль ведала, ці то на сустрэчу, што можа больш верагодна.
-	На гэтым кані?-здзіўлена запытаў Бурскі.
-	На гэтьім, пане. Гаспадарчая кляча. Але можа было пільна, Васіль брыдка хмыкнуў, а ейны раскаваўся. А мо', каб падмануць дворню ці брата?
-	Мажліва,у роздуме адзначыў Бурскі.
З'яўленне Алены было вельмі недарэчы. Непажаданы сведка, ад якога не так проста пазбавіцца. Непадобна, каб яе ад'езд ніхто не заўважыў.
-	Вітаю шаноўную паненку і перапрашаю за невыгоды ў шпацыры, створаныя маімі людзьмі. Бурскі схіліў галаву ў паклоне. Неадкладна здыміце аркан! рэзка загадаў даўганосаму.
-	Якім правам, пане Бурскі, вы ізноў наязджаеце наш маёнтак? Вашы гіцлі чыняць гвалт і пускаюцца на абразы безабароннай жанчыны! увесь назбіраны за дарогу гнеў звінеў у голасе Алены.
Яна пакарысталася нагодай і саскочыла з каня, трымаючы яго пад цуглі. Але падступіцца да Багдана ёй не далі.
-	Адкажу шаноўнай паненцы, спакойна адказаў Бурскі. За ўчыненую вам крыўду вінаватыя, хто б яны ні былі, па-
нясуць пакаранне. Што тычыцца наезду, то яго не было. Я са сваімі людзьмі, якіх вы так зняважліва назвалі гіцлямі, у тоне Бурскага цяжка было згледзець мяжу між ветлівасцю і прыхаваным хамствам, я са сваімі людзьмі пераследаваў злачынцу. Адпаведна свайму абавязку захапіў яго і аддам належным уладам. Як наёмны слуга, Багдан павінен адказваць за нанесеную мне шкоду.
-	Ніякі Багдан не злачынец. Гэта тыя, хто ў яго стралялі злачынцы! крыкнула Алена. -1 вы іх сюды прывялі.
Гайдукі, якія стаялі зводдаль, пачалі прыслухоўвацца да размовы Бурскага з Аленай.
-	Гэты чалавек атакаваў маіх гайдукоў, некалькіх параніў.
-	Адзін на цэлую зграю?пагардліва запытала Алена.
-	Адвагі яму не пазычаць. Але да ўсяго, што тут ім учынена, ён яшчэ і забойца маёй ахмістрыні.
-	Няпраўда! Ён нікога не забіваў! горача запярэчыла дзяўчына.
-	Шаноўная паненка! нібы цярпліва тлумачыў ёй Бурскі. Маючы сардэчны афэкт да чалавека, лёгка паверыць любым яготлумачэнням.
Бурскі хацеў яшчэ нешта дадаць, але заўважыў, што да яго ідзе Макар.
-	Пане! Раны яго не на смерць. А непрытомнасць, гэта з гарачкі, задаволена абвясціў гайдук. Адна куля ў галаву, другая ў бок і адна вось тут, Макар паляпаў сябе па леваму плечуку. Перавязалі, кроў пакуль утаймавалі, не ідзе.
Бурскі заўважыў, як пасвятлеўтвар дзяўчыны.
-	Ачуняў? перабіў ён саматужнага эскулапа.
-	Пакрысе даходзіць да свядомасці. Далі яму гарэлкі.
-	Пайшлі!
-	Дазвольце і мне, папрасіла Алена.