Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Авашмосьць саромеецца?-усміхнуўся Бурскі.
-	Прызнаюся, адчуваў бы пэўную ніякаватасць, павініўся падсудак.
He адна сарамлівасць была прычынай. Пуцята рашуча пастанавіў, што аніхто не павінен бачыць яго побач з Бурскім пры вырашэнні такіх спраў. Невядома, чым можа скончыцца гульня ў падобныя легенды.
-	Нічога, даляцеў да яго голас Бурскага. Сам пагавару. I суцешу, і папярэджу. Скажу, што будзе пад ключом, пакуль не прызнаецца, дзе паперы і дзе той Багдан.
Падсудак не мог не прызнаць яму рацыі. 3 пазіцыі законаў ахмістрыня дапусціла злачынныя дзеянні ў адносінах да свайго пана і несла пакаранне. Зразумела і цалкам лагічна.
-	Я вось яшчэ што падумаў, пане Сымоне. У пана Аскеркі за ахмістрыню немка, злая, што гадзюка. Па нашаму, як і па польску амаль нічога. А што калі яе пазычыць?
-	Варта ўзважыць! усклікнуў Бурскі. Гэта можа быць якраз тое, што патрэбна. Толькі не ўводзячы пана Тодара ў справу, засцярогся ён.
-	Ані ў якім выпадку! Прыдумаю што-небудзь і дамоўлюся.
Крушня займела сваю небяспечную таямніцу.
♦ * *
ПанЛявон казаў праўду: чужыху кліноцкім двары не было. Але яшчэ глыбокай ноччу ў яго вакно ледзь чутна пастукалі. Аканом стаў ля сцяны побач вакна і ціха запытаў:..
-	Хтотам?
-	Прастрэлены талер, пане Шарэвіч, пачуўся сцішаны шэпт, не бойцеся, я прашу дапамогі.
-	Стань супраць вакна. Ты адзін?
-	Адзін. Але мяне ніхто не павінен бачыць. Гляньце, вы мяне пазнаеце, малады голас прагучаў больш выразна.
Пан Лявон асцярожна глянуў з-за вушака. Чалавек раздзімаў распаленую губку, асвятляючы твар.
Кемлівы,-пахваліўШарэвічі,прыгледзеўшыся,здзіўлена прашаптаў:
-	Ты "прастрэлены талер"? А як мне паверыць?
Той, відаць разгубіўся, бо адказаў не адразу:
-	Успомніце, пад словам "талер" кружок з дзіркай намаляваны. Пусціце, Богам прашу, a то яшчэ вартаўнік заўважыць, альбо сабакі ўчуюць.
-	Ідзі да задніх дзвярэй, толькі ціха.
Напамінак бадай што лішні, чалавек праслізнуў у прыадчыненыя дзверы, як кот. Пан Лявон хуценька правёў яго ў свой пакойчык.
-	Сядай. Кажы, што цябе прывяло.
Пан Лявон трымаўся насцярожана і міжволі кідаў погляды ў бок вакна. Святла запальваць не спяшаўся, урэшце, прыхадня пазнаў і пакуль гэтага дастаткова.
-	Я Хмялеўскі, пане Шарэвіч. Багдан Хмялеўскі, сын Івана Хмялеўскага, пачаў начны госць...
Калі Багдан змоўк, пан Лявон не азываўся некалькі хвілін. Усведамляў? Думаў? He верыў? Багдан губляўся ў здагадках, вагаўся, ці разумна зрабіў, звяртаючыся за дапамогай да аканома. Але не ведаў, што пачне, калі тут адмовяць. Нарэшце Шарэвіч крэкнуў, нібы данёс цяжкі мех да патрэбнага месца, і запытаўся:
-	Ты мабыць есці хочаш?
Нечаканае, будзённае пытанне раптам усё праясніла. Амаль адразу ў душы Багдана аслабла нейкая напятая спружына, адступіла пачуццё адзіноты і небяспекі. Ён пракаўтнуў даўкі камяк у горле і сказаў, як паскардзіўся:
-	He, дзякуй, яшчэ не паспеў выгаладацца, толькі піць хочацца. Да студні падыйсці баяўся.
-	Правільна рабіў. Вунь там збанок, напіся. Побач і корац берасцяны. Гэта мой, як кажуць, капрыз берасцяны ко-
рац, засмяяўся пан Лявон, з яго піць смачней. Ты тут пасядзі ціхенька, я зараз.
Неўзабаве пачуліся ціхія крокі і ў пакой услед за панам Лявонам зайшоў Алесь Лужэцкі.
-	Знаёмцеся нанова, вашмосьці, усміхнуўся аканом. Спадзяюся, будзеце сябрамі. А зараз сядайце і слухайце, што зробім...
Пан Лявон каротка але дакладна давёў абодвум задачу і падагнаў:
-	Завіхайцеся, хлопцы, а я сваёй часткай займуся. Адно памятайце: ціха!
Праз якую гадзіну двое юнакоў на адным кані пакінулі маёнтак і зніклі ў цемры, пакуль пан аканом вёў змястоўныя размовы з вартаўніком, як то ў звычаі старых, калі ім не спіцца. У лесе хлопцы разыйшліся кожны сваёю дарогаю...
Яшчэ не пачынала шарэць, калі моцны грукат у дзверы падняў карчмара Ёселя.
-	Вой! Хто там будзіць бедных людзей?
-	А каб ты так жыў! Жабрак знайшоўся! Вось не будзеш рухацца, то дальбог, бедным станеш! крыкнуў падарожны і грукнуў так, што шыбы дзвынгнулі.
Але Ёсель не саступаў.
-	А вэй-вэй! Куды ж рухацца, калі на дварэ ноч, а ноччу ўсе добрыя людзі адпачываюць ад дзённых клопатаў. А як хто поначы, то гэта ўжо...цягнуў сваё карчмар, прыкідваючы на чым больш страты: пабітых шыбах ці задавальненні патрэбы гэтага нахрапа.
-	Ты што квэкаеш, пархаты? Па твойму, шляхціц, змушаны стукацца ў тваю смярдзючую карчмунядобры чалавек? Ці мне разбіць шыбы ды вывалачы цябе за пэйсы на панадворак, каб павучыць бізуном, як належыць сустракаць госця рыцарскага стану? Глядзі, не пашкадую часу, хоць бы дзеля іншых!
Крык незадаволенага шляхціца мог абудзіць і продкаў нерастароплівага карчмара.
-	Які пан сярдзіты, які нецярллівы! Аж страх! He разумее яснепан жартаў простага чалавека. Я ж толькі баюся, што мой сціплы заезд не для гэткага вяльможнага рыцара. Зараз, зараз адчыняю!
Паляскаўшы клямкамі ды засоўкамі, загрымеўшы цяжкім рыглем, Ёсель адчыніў дзверы і, пераступіўшы парог, схіліўся ў паклоне.
-	Прашу, міласцівы пане, зрабіце гонар!
-	А мне непатрэбная твая карчма. Вынясі ежы на дарогу, ды кварту піва напачатку. I не скуголь, заплачу! малады шляхціц паходжваў каля каня, ляпаючы бізуном па халяве.
-	Ужо робіцца, яснавяльможны, ужо робіцца, забалбатаў Ёсель, хаваючыся ў цемры сеняў.
Калі ён вынес торбу, коннік доўга лрыладжваў яе за сядлом, пасля корпаўся ў машне, шукаючы патрэбнай манеты. Карчмар тым часам спрабаваў здагадацца, адкуль ды куды едзе гэты няўрымслівы шляхцюк, каб яму тое піва ды... Ці не пушчанскі гэта маладзец? Ды халера з ім, абы заплаціў ды ўжо ехаў сабе. Але той нешта не спяшаўся. Прыладзіўшы ўсё як трэба, ралтам пляснуў каня па азадку і сказаў:
-	Як бы мне каня памяняць? Я даплачу. Мой, бачыш здарожыўся, а справа мая пільная, дзяржаўная.
Ёсель ледзь не ўкленчыў у роспачы.
-	Найяснейшы пане! Адкуль у беднага габрэя стаеннікі? Калі ёсць пара нейкіх авечак з грывамі і хвастом, то супраць іх панскі жарабец ну чыста венгерскай пароды!
-	Як гэтаты ўтакой цемры згледзеў, што жарабецды яшчэ венгерскай гадоўлі?
-	А які, скажыце, можа быць конь у такога спраўнага рыцара? строга залытаў Ёсель.
-	Дык кажаш, няма? рыцар не праняўся высокай ацэнкай каня як і сваёй асобы.
-	НямаІНяма! Аўраамам клянуся, каб найяснейшага пана лераканаць.
-	Heтрэба, злітаваўся падарожны. А вось на зваротным шляху праверу. Калі згледжу, што збрахаў, то вывучку дам.
-	Заўсёды да панскіх паслуг! Заўсёды! запэўніў Ёсель, сярдзіта плюнуўшы, калі вандроўнік ужо не мог гэтага заўважыць.
А той пачлэпаў нетаропкаю хадою свайго "венгерскага" жарабца да наступнай па віленскім напрамку карчмы. Там усё адбылося падобным чынам з дадаткам, што дрэнна давядзецца Ёселю пры сустрэчы. Бо ў габрэйскай морды нават піва добрага не знайшлося, таму змушаны смагаю затрымлівацца пры выкананні ўрадавага даручэння, на чым і падарожны, і конь страцілі апошнія сілы. Крый Божа, беднага Мойшу пайсці следам свайго неразумнага супляменніка. Ад неадкладнай расплаты іх пакуль што ратуе недахоп часу, але пазней...
Тым не менш, і Мойша не пажадаў стаць уладальнікам венгерскага жарабца, бо лічыў, што праўдзе адпавядала толькі апошняе. Пасля няўдалых перамоў з Мойшам пільная ўрадавая справа абрыдла вершніку, як і яго выдатны конь. Ад'ехаўшы ў глухаваты лес за некалькі вёрст далей, рассядлаў стаенніка, пераапрануўся ў адзежу, што меў у торбах і, насыпаўшы туды зямлі, запхнуў усё знятае і разам з сядлом шпурнуў у невялікае азярцо. He зірнуўшы на каня, які спакойна скубаўтраву, пайшоў прэч, унікаючы непатрэбных сустрэч.
♦ * *
Багдан драмаў, папалуднаваўшы, калі пачуўся стук дзятла: тройчы па тры. Асцярожна выглянуўшы ў расчыненыя дзверы, згледзеў брычку аканома.
-	Як атабарыўся, лесавік? запытаўся пан Лявон, адказаўшы на радаснае прывітанне Багдана.
-	Амаль як мядзведзь, ем ды ляжу, пажартаваў хлопец.
-	Яна, бачыш не зусім развалілася, кіўнуў пан Лявон на старую леснічоўку, так што дажджом ці віхураю пад дрэ-
валл сядзець не будзеш. Да таго ж, ллесца лічыцца нячыстым, і людзі яго абмінаюць. Лухта, вядома, але нам з табою адпавядае. Толькі будзь пільны і сустрэч пазбягай. Гэты кавалак лесу наш, а далей каралеўскі, то там шмат лазяць, кароль далёка, усміхнуўся аканом.
Пан Лявон ніяк не мог вырашыць, ці варта наўпрост сказаць пра тое забойства, ці не чыніць хлопцу лішняй прыкрасці. Недзеўсамымкуточкудушы заставалася няпэўнасць:а раптам сапраўды! Усё ж рашыўся высветліць.
-	На нейкі час мы іх са следу збілі. Вы з Алесем як наўмысна і ростам, і паставай падобныя, ды і век, лічы аднолькавы. Бурскаму я таксама ў вушы ўводзіў, што да гарадоў якіх падаўся. Пасядзіш пакуль тут, а пазней прыкінем, куды табе падацца. '
-	А што Бурскі?-устрывожыўся Багдан.
-	Ужо з ранку прыпёрся, грэбліва скрывіўся Шарэвіч. Уцекача шукаць. Я такому апошняга збіра не аддаў бы.
-	А нічога не казаў, як там у Крушні?
Аканом заўважыў хваляванне Багдана і насцярожыўся:
-	А што меўся казаць? Тым болей мне?
Пан Лявон бачыў, што хлопцу карціць пра нешта даведацца, але вагаецца, а можа і баіцца.
-	Я, пане Шарэвіч, вельмі непакоюся. He ведаю, ці выпадае пра гэта казаць, але таіцца перад вамі нядобра. Мне дапамаглі ўцячы. Сам яшчэ невядома, ці здолеў бы.
-	Баішся, ці не адкрылі, хтотабе паспрыяў?-пан Лявон па ранейшаму не налягаў, каб пачуць штосьці дакладнейшае.
-	Баюся, прызнаўся Багдан. Жанчына гэта, пані Адэля. Зацная жанчына, пане Шарэвіч, што б вам пра яе ні казалі, горача закончыўён.
У пана Лявона адлягло ад сэрца: і тое добра, што невінаваты хлопец.
-	А я наконт яе самай лепшай думкі. змушана ўсміхнуўся аканом. Пра пачуцці яе да твайго бацькі ведаю ад яго самога.
Сам раіў канчаць з войнамі ды браць яе за жонку. Бачыш і не варта было таіцца.
Усмешка тая далася яму цяжка. Добра, што сядзелі no634, і Багдан не бачыў яго твару. Лепш пакуль устрымацца, хай хлопец крыху ачуняе, a то невядома на што наважыцца ў роспачы ды злосці.
-	Ты адпачні як след. Нікуды не хадзі, мы самі за ўсім лрасочым. Такі табе мой загад. Ты з сумленнасці сваёй за намі стаў, то і мы цябе не адступімся, будзь пэўны.
-	Дзякуй вам, пане Шарэвіч.
-	А яшчэ, ведаеш, дамовімся, каб ты мяне клікаў дзядзькам Лявонам. Так яно прыемней будзе. А я цябе, вашмосьць, пан Лявон ласкава ўзяў хлопца за плячук, Багданам зваць буду.