• Газеты, часопісы і г.д.
  • Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

    Прастрэлены талер. Кніга 1

    Аркадзь Ліцьвін

    Выдавец: ЮрСаПрынт
    Памер: 414с.
    Гародня 2013
    97.62 МБ
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 2
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    Прастрэлены талер. Кніга 3
    ♦ ♦ ♦
    Адгалоскі вялікіх падзей даляталі і да ціхіх паветаў, дзе жыццё ішло здаўна накатанай каляінай. Старыя ва ўспамінах даўно мінулых залатых год праймаліся клопатамі сваіх дзяцей, а тыя, маючы ўжо сваіх дзетак, ставілі гэтым апошнім у прыклад уласную маладосць і ўласную тых часоў разважлівасць і цноту. Маладыя жылі адвечным законам росквіту і непахіснай верай у шчасце наперадзе.
    Так, мабыць, глядзеў на свет вершнік год дваццаці з нечым, які, загуменнямі аб'ехаўшы вёску, палявой сцяжынай выбраўся на прасёлак. Ды як не пачувацца шчаслівым, калі ты малады, дужы і здаровы? Конь пад табой аж танцуе, паветра такое, што не надыхацца, сонца гарачае, а ветрык прахалодны, бо ад лесу. Прасёлак прывёў да ўзлеску і ўліўся ў старую лясную дарогу, ужываную час ад часу зімовай парою дзеля тралёўкі лесу.
    Дарога была выбоістая, для вазоў нязручная, але конна цалкам прыдатная. Час ранні, ехаць недалёка, а лесам заўсёды прыемней. Ды і бліжэй, чым па тракту, так што можна не спяшацца. Конь ішоў жвава. Набітая гульдынка кавалерыйскім звычаем вісела на рэмені, нож у похве на поясе. Хлопец з асалодай удыхаў сасновы водар, разглядаючыся дзеля забавы, ці не выскачыць знячэўку якая дзічына. Але толькі дзяцел нястомна працаваў у сваёй зялёнай кузні.
    Праз якую мілю дарога пайшла ўніз, цераз нешырокі ручай. Проста так, без мастка, без грэблі, падарожныя ехалі па жвірыстаму броду на пядзю глыбінёй і ўзнімаліся лагодным узгоркам на другі бок неглыбокай лагчыны. Наблізіўшыся да броду, вершнік заўважыў невялікую каламажку ці брычку, і дваіх ездакоў.
    -	Панесла іх ліха гэтай дарогай, хмыкнуў хлопец.
    Здзівіўся, што гэта жанчыны: старая, калупалася ў нечым на каленях, маладая, сярдзіта мармытала, ладзячы штось ля хамута.
    -	Дзень добры паням, павітаўся вершнік, ці не магу чым дапамагчы?
    -	Во! Кавалер! Якраз і патрэбен, кіўнуўшы галавою, прамовіла старая ці то сама сабе, ці ўсяму наваколлю і ўтаропілася ў нейкае сваё пляценне.
    -	Супонь парвалэся, каб на яе халера! адначасна азвалася маладая.
    Вершнікужосаскочыўзканяізаўважыў,штогэтадзяўчына, вельмі пекная , год, мабыць, дваццаці.
    -	Дазвольце, я займуся, прапанаваў хлопец, лагодна вызваляючы рэмень з яе рук.
    Бяда была невялікая, але ў дзяўчыны не хапала сілы сцягнуць хамут, а мо' і дуга была непадатлівая. Хутка звязаў супонь, падрэзаў расцягнутыя канцы, паправіў гужы і сцягнуў хамут. Заадно праверыў сядзёлку, падцягнуў церазсядзельнік і сказаў:
    -	КалІ даззоліла паненка заняцца рымарскай справай, то можа возьме за фурмана?
    -	Але ж вашмосьць некуды спяшаецца, а з-за нас і так затрымаўся.
    -	3 прыемнасцю затрымаўся, усміхнуўся вершнік, люблю коней і ўсялякі пры іх занятак. А паням куды?
    -	Да мястэчка.
    -	Дык нам па дарозе! весела ўсклікнуў вершнік.
    Прыеязаў повад свайго каня да брычкі і, падсадзіўшы дзяўчыну, скочыў побач з ёю на пярэднюю лаву.
    -	Ну ён у мяне пачухаецца, няздара! сярдзіта прамовіла дзяўчына, калі брычка паціху рушыла ўверх па схілу.
    -	Каго гэта бяда чакае? нібы жартуючы, запытаўся хлопец.
    -	Ды стаеннага нашага, Стася, адказала дзяўчына і перадражніла, У мяне заўжды парадак! У мяне ўсё, як у радзівілавай стайні!
    -	А навошта ж вы паехалі гэтай нязручнай дарогай? Мо' трактам было б і не здарылася нічога? Там і коням лягчэй, і на збрую не такі высілак.
    Дзяўчына гарэзліва зірнула на суразмоўцу і, нібы насуперак раней сказанаму, павінілася:
    -	Ат! Тутужо сама вінаватая. Захацелася, каб карацей.
    -	Кароткі шлях больш каштуе, так магаметане кажуць.
    -	А пан ці не з татараў, што ўсходнія прымаўкі ведае? Але ж занадта русявы, ды і вочы не татарскія, адбіла дзяўчына і сумелася, выдаўшы сваю цікаўнасць да выпадковага спадарожнага.
    Хлопец весела засмяяўся, выразна задаволены ўвагай да сваёй асобы.
    -	He, не татарын! I завуся па хрысціянску, Багданам.
    -	Мо' Хмяльніцкі, крый божа! жахнулася, смеючыся, дзяўчына.
    -	He, не Хмяльніцкі, а... хлопец на імгненне сумеўся, Багдан Вайніловіч, з дазволу паненкі.
    -	А я Алена, назвалася дзяўчына. 3 дому Лужэцкіх. Вось толькі дому таго даўно нямашака, са смуткам дадала яна.
    Багдан памаўчаў. Зразумеў, што незнарок кранулі балючы ўспамін. Напэўна вайна альбо мор, а можа адно і другое. Даліся ў знакі няпрошаныя маскоўскія госці. Дзяўчына ацаніла далікатнасць.
    -	Справьі далёкія, не варта іх варушыць.
    Ізноў усталявалася маўчанне. Каб неяк яго парушыць, Багдан запытаў:
    -	I не баіцца паненка адна ехаць лесам, глухой дарогай?
    -	Я ж не адна, мы з бабкай!
    -	Ці ж і старэйшая пані такая адважная? ціхенька запытаўся Багдан.
    -	Бабка нічога не баіцца! абвесціла Алена. Ды ёй хоць з гарматы страляй, бо яна нічога нечуе! Абое весела засмяяліся. А каго тут баяцца?
    -	Ну, звера, ліхога чалавека, ёсць жа і гэткія.
    -	А на гэткіх я вось што маю, Алена выцягнула з нейкай схованкі вялікі пісталет, а другі з вашага боку. I ў бабкі два. I зарады маем. Чаго нам баяцца!
    Багдан здзіўлена крэкнуў. He тое, што ўпершыню бачыў зброю ў жаночых руках, але вельмі ўжо нязвыкла выглядала, як глухая бабка адстрэльваецца ад разбойнікаў з брычкі, якую гоніць дарогаю гэта прыгожая паненка.
    -	А вы не глядзіце, што яна рахманая, дзячына як угадала, пра што ён думае. Вочы ў яе, як у ястраба. Яна, калі хочаце ведаць, за сваім мужам з войскам хадзіла, як толькі пабраліся. Навучылася і страляць і нават шабляй крыху.
    Відаць, свае здольнасці Алена лічыла неаспрэчнымі, бо не кранала гэтай матэрыі.
    -	Ну, калі вы такія амазонкі, то гора таму, хто вас зачэпіць, Багдан засмяяўся як мага найзычлівей.
    Даўно не пачуваўся так добра, так утульна, як вось зараз побач з гэтай рашучай дзяўчынай. Злавіў сябе на жаданні ехаць павольней і не спяшацца ў гэтае там мястэчка, на чорта лысага патрэбнае.
    -	А што гэта такое... амазонкі? перабіла яго думкі Алена.
    -	Амазонкі хто? ачомаўся хлопец. Гэта племя такое, ваяўнічыя жанчыны ў старажытных. He ў жыцці, вядома, патлумачыў ён, у казках, у легендах. Сям'і не прызнавалі.
    Дзяўчына задумалася.
    -	He, я не хацела б быць амазонкай. I бабка таксалла, каб чула, упэўнена сцвердзіла Алена. Жанчына павінна дом трыллаць, мужа, дзяцей даглядаць. Богалл так вызначана.
    -	Me ж бабка, самі кажаце...
    -	Ну, калі дакладна, то яна мне бабка вельмі-вельмі далёкая. А пра тое, што вы хацелі заўважыць, дык вядома, калі мужу неабходна дапамагчы, то і трэба, не залежыць дзе: дома, у хваробе ці ў ваеннай патрэбе.
    Багданаўразілаглыбокаяперакананасцьутонедзяўчыны, міжволі кінуў на дзяўчыну здзіўлены позірк.
    -	Будзе некаму шчасце, а можа і клопат, падумаў ён, усміхнуўшыся сам сабе.
    -	3 чаго, пане Багдане, пасміхаецеся? Ці ж няпраўду кажу, ці іначай думаеце?
    -	Шчырую праўду кажаце! горача запэўніў хлопец. A пасміхаюся, бо гаворка прыемная і час незаўважна сплывае.
    -	Можа і добра, што супонь парвалася, гарэзліва зірнула Алена і засмяялася.
    Напэўна ведае, што ўсмешка робіць яе яшчэ прыгажэйшай, падумалася Багдану.
    -	To і стаеннаму варта тынфа даць, у тон дзяўчыне падказаў ён.
    -	Хіба што! Але з чыйго кашаля?
    -	Усё прыемнае ад сустрэчы на маім баку, рашуча сцвердзіў Багдан.
    -	Але ж васпан самалюб! Варта нешта і спадарожным пакінуць апроч звязанай супоні. А на таго хвалька не варта траціцца.
    -	Відаць, хоча паненцы спадабацца, магу яго зразумець.
    -	Ой! Вялікае шчасце афэкт ад конюха! кепліва перасмыкнула плячыма Алена.
    Бач, ты, задавака, падумаў Багдан, але злосці чамусыці не адчуў.
    -	Прашу прабачыць, але ж канюшы ў нашу ваколіцу наўрад ці завітае. Застанецца паненка ў дзеўках.
    -	Наўсёволя Божая,-уздыхнула роблена дзяўчына і зноўку засмяялася. Да таго ж не пасуе таму канюшаму беспасажная.
    Ведае, шэльма, што не заседзіцца і будзе мець з каго выбіраць. Калі не з ваяводзічаў, то і не з беззямельных.
    -	Даруйце смеласць, але паненка свой пасаг з сабою носіць. I не малы! -адважыўся Багдан.
    -	Скажаце! заруменілася дзяўчына. А ў беднае сграціначкі толькі чорны бровы?
    -	Во! Во! падхапіў Багдан. Бровы не зліняюць!
    -	Зліняюць, зліняюць, уздыхнула дзяўчына. Бачыце, якая бабка? А кажуць, каб яна захацела, то ўся іх харугва замест ротмістра за ёй бы рушыла і любых нехрысцяў пашаткавалі б як капусту.
    -	Розныя бываюць людзі і між нехрысцяў.
    -	Як гэта?
    -	Ну, бачылі ж вы пэўна татараў нашых? Яны тае ж крыві, што і тыя з Крыма. I веры тае ж самай. Але не падаліся паненцы звярамі, праўда? Ці можа я памыляюся?
    Алена падумала хвіліну, як бы прыпамінаючы.
    -	He, так не думалася, хоць і бачыла іх мала. Як войска праходзіла, ды аднойчы на кірмашы ў Наваградку. Людзі як людзі, толькі тварам Іншыя.
    -	А мне давялося размаўляць з тымі, каму ваяваць з татарамі давялося і ў палоне пабыць. У бітвах яны лютыя, a дома цалкам звычайныя і да тых жа нявольнікаў вельмі часта нават паблажлівыя.
    -	А да веры сваёй не прымушаюць?
    -	Ды не, але ахвочых прымаюць без перашкодаў.
    Дзяўчына з цікаўнасцю зірнула на суразмоўніка. Пэўна не часта трапляліся гэткія.
    -	Што вы кажаце? здзівілася Алена. Няўжо ёсць і такія?
    -	Здараецца. іншым разам чалавек толькі так можа жыццё ўратаваць. У тых землях жыццё чалавечае не вельмі шануецца, што ж казаць пра нявольніка.
    -	Барані Божа да іхтрапіць, прамовіла дзяўчына, уражаная пачутым.
    -	У чужых краях і нашы не анёлы, працягваў Багдан. Я не пра бітву кажу. Там мужчыны між сабой са зброяй у руках змагаюцца. Я пра тое, што пасля перамогі творыцца. He для вушэй паненкі гэта. Дзякаваць Богу, што жыяем не на памежжы з тым Буджакам ці Дзікім полем.
    Алена з недаверам зірнула на хлопца. Чула і пра Дзікае Поле і пра Малдову, але ўсё гэта здавалася такім далёкім нібы і не існавала па сапраўднаму.
    -	Няўжо і там быць давялося?
    -	Мала, падлеткам з татам, прызнаўся Багдан. Больш наслухаўся ад старэйшых.
    -	Пэўна і зарзз з бацькам жывеце? Алена не стрымала цікаўнасці і тут жа пашкадавала, заўважыўшы як пасуровеў дагэтуль лагодны, нават вясёлы твар Багдана. Даруйце мне!
    -	Нічога, супакоіўён дзяўчыну.-Няматутаніякай вашай віны. Служу я. Дваранін напалам з гайдуком. Двор не магнацкі, таму ўсялякай працы перападае. Вось павінен універсалы пра соймік ксяндзу давезці, заадно пан нейкія лісты перасылае, адтульлісты забяру. Невялікі клопат.
    -	А пан ці суровы?
    Багдан весела зарагатаў. Алена пакрыўджана зірнула на яго.