Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Зацікавіўся, вашмосьць? пан Кастусь заўважыў, што госць задумаўся над пачутым. А пачуў жа вельмі мала.
Стары пашлэпаў у кут да невялікай шафы і, цяжка прысеўшы, даволі доўга ў ёй корпаўся. Шафа, налэўна аднагодакуладальніка, была поўная скруткаў і звязкаў папер. Нарэшце патрэбнае было адшукана і абтрэсена ад пылу.
-	Лягчэй расказваць, маючы нешта пад рукою, патлумачыў пан Кастусь. Але, каб усё зразумець, набярыся, васпане, цярпення, бо казка будзе не кароткая.
-	Пастараюся, пане настаўнік, запэўніў Пуцята. Дзе ж яшчэ пра гэта даведаешся.
-	У клубку маем некалькі нітак. Пачнем ab initio, ад пачатку, з таго, што ў нашым павеце, я ўсё ж лічу яго сваім, з часоў Жыгімонта Трэцяга атабарыўся род Забелаў, гербу Тапор. Ці то якая галіна, ці простая лінія, не скажу, бо род даўні і шмат дзе сустрэнеш зараз Забелаў. Гэтыя паходзілі з Меншчыны і сталі ў павецеўліксамыхзначныхі заможных. Пазней крыхузаняпалі, а зараз і не ведаю, як там.
Пуцята ўжо слухаў, не прапускаючы аніводнага слова. імя Забелаў адразу прыпомніла пані Яніну, уладальніцу Клінка, землі якога зліваліся з Каралеўскім лесам.
-	Якна наш павет,-патлумачыўён.-сярэдняйзаможнасці. Але толькі адна сям'я, якая валодае Клінком.
Пуцята стараўся гаварыць абыякавым тонам, каб нейкай згадкай не перавесці ўвагу суразмоўцы на пабочны шлях.
-	Шкада, калі так, адзначыў пан Кастусь. Але слухай жа, вашмосьць, як тое было.
Пуцята стрымаў усмешку, пазнаўшы даўнюю звычку старога вінаваціць слухачоў у тым, што сам збіваецца на іншую тэму.
-	Пачну хоць бы з таго, што ў Забелаў была завядзёнка першынцу па мячы даваць імя дзеда. Так павялося ад таго продка, што Андрэем быў названы. Род быў праваслаўны, пасля вуніяты, а там адно імя даюць, як ведаеш. 3 вуніі на каталіцтва перайшлі, але ўсе пяршынцы па мячы былі Андрэямі. Бог не абыходзіў іх шчасцем мець хлопцаў і tanto modo, такім спосабам, здавалася, што жыве несмяротны Андрэй, Андрэеў сын, унук і праўнук і гэтак далей углыб часу.
-	Пашыраная традыцыя, заўважыў Пуцята. Але цікава, што дагэтуль падтрымліваецца. Апошні гаспадар, што памёр не так даўно, быў Андрэй. I сын яго, таксама нябожчык, меў тое ж імя і ўнук.
-	Бач ты! Шануе род традыцыю! задаволена ўсклікнуў Гарабурда. А ці гэты апошні мае сына?
-	Пакуль яшчэ не жанаты, Пуцята не хацеў уводзіць настаўніка глыбей у сёняшнія справы Забелаў.
-	Ну гэта не бяда, усё ў свой час, суцешыў пан Кастусь.
-	Але ж пэўна ў сям'і былі яшчэ хлопцы? Ці пра гэта няма следу? пацікавіўся Пуцята. Чаму ж лінія не разраслася?
-	Былі, вядома, але рассыпаліся па свеце, маглі і на войнах загінуць. He адных Забелаў падобны горкі лёс напаткаў.
-	А мы з табою, браце, азначым для сябе прапрадзеда сёняшняга Андрэя Забелы, хоць і нежанатага, пан Кастусь крамзануў на аркушыку колькі словаў. Праваслаўны ці вуніят, служыў каралю Жыгімонту Трэцяму старанна галавою і палашом, таму меў ад Міласцівага Пана цалкам заслужаныя
даравізны. Выпадкова тое адбылося, ці келллівы Забела цераз адпаведнага чалавека даў накірунак каралеўскім думкам, але атрымаў ён земл і акурат у нашым павеце, дзе magna pars, значная частка, каралеўскіх уладанняў ляжала блізу значнейшай сядзібы Забелаў, Клінка. Невялікі дагэтуль быў двор і вёска пры ім.
-	Ён і зараз невялікі, але спраўны, уставіў пан Касьян.
Стары кіўнуў на знак, што прымае да ведама, і працягваў.
-	А далей так. I зямлі і лесу меў чалавек шмат, а пакарыстацца не змог, бо і гады былі немалыя і час быў няпэўны: ані году без войнаў ды закалотаў. To ў войску, то ў Вільні, то ў Варшаве. Але сына займеў і ўсё яму пакінуў. Гэта ўжо ў нашым пазначэнні будзе прадзед апошняга з роду,пан Кастусь ізноў чыркнуў пяром. Тут і далей прасочваем, што сем'і былі маладзетныя. Забелы вайсковасць у крыві мелі. Да гетманаў не ўзнімаліся, але і ў абозе не пляліся. Так што і прадзед сваім парадкам адгойсаў у сядле, як на ўсходзе і захадзе, так і на поўначы з поўднем. Лёс склаўся, што і дні свае скончыў далёка ад дому. У блізкіх сяброў на гасціне занядужыў і ў хуткім часе развітаўся з гэтым светам блізу Варшавы.
Пуцята старанна запамінаў пакручасты ход забелавага роду. He думаў, што пан Кастусь так грунтоўна яго прасачыў. Відаць ад маладых год не ленаваўся распытваць ды занатоўваць.
-	Ну вось і набліжаемся да нашых часоў, прамовіў пан Кастусь, маючы на думцы свае гады, але ніяк не свайго вучня. Мецьмем справы з дзедам. Гэты служыў каралю больш шабляй, чым галавою. Можа таму меў больш ран, чым адзначэнняў за тыя раны. I так сталася, што калі in articulo mortis, у хеілі смерці, прадзед дыктаваў сваю апошнюю волю, пакідаючы сыну ўсе маёмасці рухомыя і нерухомыя, якімі кіравалі ды карысталіся незлічоныя арандатары, сын ягоны, па нашаму дзед, трапіў у вялікія тарапаты. Паланёны, быў памылкова палічаны забітым. Так і дадому весткі паляцелі. Там, аднаго з другім блытаючы, абодва ж Андрэі, абодва ў войску, палічылі абодвух памерлымі-
забітымі. Тады і пачалі пагаворваць пра беспатомную смерць і права кадука адносна іх маёмасці, велізарнай як на нашы мясціны. Спадзяюся, васпану, як урадоўцу, ды яшчэ судзейскаму, не трэба тлумачыць, што такое права кадука?
Пан Кастусь з хітраватай ухмылкай утаропіўся ў былога вучня, спадзеючыся, што падлавіў яго з незасвоеным урокам.
-	Ды не, не забыўся, паспяшаўся запэўніць Пуцята. Як жа такога не ведаць.
-	Можа і так, але вы, маладыя, часта блытаеце простыя рэчы, то я ўсё ж прыгадаю з большага.
Нічога іншага не заставалася як пагадзіцца.
-	Як ведаеш, васпане, маёмасць, што засталася без уласніка і без нашчадка завецца спусцізнай. А пасля пераходу да караля кадукам...
Пан Гарабурда не заўважыў, як замест кароткага, з большага, напамінання выклаў былому вучню ўсе складанасці вырашэння лёсу маёмасці без уласніка. Такое ў часы амаль няспынных войнаў, вынішчальных эпідэмій, наўмысных смяротных паядынкаў здаралася часта. Таму яшчэ ў 1588 годзе было пастаноўлена, што як няма бліжэй восьмага пакалення нашчадкаў памерлага ўладальніка, спадчына пераходзіць да караля. Але не адразу, а праз год і роўна шэсць тыдняў пасля смерці. Аспрэчыць гэта дазвалялася, калі нехта, маючы падставы, не мог у час запабегнуць вышэйзгаданаму рашэнню. А вось спадчына па бяздзетных чужаземцах заўсёды пераходзіла да караля, каб набытую імі маёмасць не вывозілі з краю. Праўда Сойм не дазваляў такую маёмасць далучаць да каралеўскай і прызначаў яе для раздачы рыцарскаму стану за заслугі.
-	Восьтакз гэтьім правам кадука, пан Кастусь перавёўдых пасля працяглага выкладу.-Алезкліноцкіміабшарамі выпадак асаблівы, casus particularis. Усё пайшло не так, як належыць. Бо нібы з меху пасыпаліся на наш край няшчасці і няўладзіцы. Тут і безкаралеўе, патоп шведскі, навала маскоўская, уцёкі ды няскорыя вяртанні, абдыкацыя караля, пераездьі ўладаў, элекцыі, соймікі ды Соймы і шмат чаго іншага. Так склалася.
што і кліноцкі гаспадар доўга не з'яўляўся. Аканомы паміралі, арандатары-дзяржаўцы на фальварках ды вёсачках у гэтым баламуцтве парабіліся нібыта ўласнікамі. Большасць з іх былі з колішніх вайсковых таварышаў, што сваё адбегалі і багатым прыяцелем былі на яго абшарах пасаджаны на ўмовах ге vera, сапраўды, вельмі паблажлівых. А паколькі Забелы больш ганяліся за славаю, чым за здзерствам, то і плата гэтая век не пераглядалася. Ео ipso, тым самым, склалася тое, што, мабыць, сёння маем. Ну што, галава не закружылася?
Пан Кастусьхітра прыжмурыўся наколішняга вучня.
-	Ды не, але без запісаў лёгка заблытацца, прызнаўся Пуцята.
-	Я ж і кажу, напомніў пан Кастусь, на саму памяць палягаць нельга. А мне дарэчы будзе сказаць, што маладзенечкі scryptor, які шкрэбаў пяром тэстамэнт прапрадзеда, стаў з часам вядомым у павеце палястрантам.
-	To гэта... здагадаўся падсудак.
-	Ва ўласнай асобе. Адкуль бы я ўсё так дакладна ведаў? з гонарам адзначыў пан Гарабурда. Дадам, што тэстамэнт той быў аблатаваны ў каралеўскай канцылярыі. Да Княства ў завірусе мог і не трапіць. Нашчадак, ведаю, вярнуўшыся з палону, атрымаў яго другі асобнік. Але яго права ніхто не аспрэчваў, вярнуўся чалавек на дзедзіну, дадому. Пазней ажаніўся, меў сына, вядома Андрэя. А як мы яго пазначым? пан Кастусь запытальна ўтаропіўся ў Пуцяту.
-	Бацька, тонам здагадлівага вучня падказаўтой.
-	Дакладна, пахваліў стары. А вось што далей, вашмосьць лепш за мяне павінен ведаць і мне пры гэтай нагодзе падказаць.
-	Ахвотна. Тут як ні дзіўна, гісторыя ў нейкім сэнсе паўтараецца. I не толькі ў імёнах, бо апроч, як вы запісалі, бацькі ёсць і сын, што пайшоў у войска і як на сёння лёс яго дакладна невядомы. Адны кажуць паланёны, другія забіты, трэція жывы і неўзабаве вернецца. Але ўсё гэта чуткі і нічога пэўнага.
-	А бацька, як васпан казаў, памёр? удакладніў пан Кастусь.
-	Памёр, Пуцята памаўчаў, даючы пану Кастусю час усведаміць гэта і змясціць у сваіх часовых раскладах. Абагнаў Дзеда, бо здароўем быў слабы. Нядоўга пакутваў, вярнуўшыся з венгерскага паходу ў ранах і з хваробамі. Неўзабаве і сын, насуперак угаворам дзеда, зажадаў вайсковае славы. Ну і маем сёння тое, што маёнткам кіруе аканом ад імя ўдавы па дзеду, a ўнук няма ведама дзе.
Пуцята замоўк. Пан Кастусь таксама не азываўся. У галаве пана падсудка між неакрэсленых шкадаванняў, што добры маёнтак можа пайсці не таму каралю, які дарыў, а ноеаму прыхадню, як іскра, узбліснула думка, яшчэ не зусім ясная, аднак нечым значная. Дзякаваць Богу, пан Гарабурда ў сваёй задуменнасці не перашкаджаў ёй выспяваць і праясняцца. Накідвалася пытанне: калі кліноцкі лесзліваецца з Каралеўскім, а землі маёнтка адным кавалкам прыступаюць да лесу, to...? A тыя засценкі за лесам ці не тыя самыя фальваркі, зданыя некалі ў арэнду? Гэта ж за колькі год яны не плацілі ўласніку? Божа! Як жа кліноцкія паны страцілі ўяўленне, што ім належыць? Можа дзе на Падоллі такі абшар дробязь, але ў нас у Княстве ого! A ляжыць аблогам, альбо падлесам, нічый!
-	А цікава было 6, васпане, парушыў маўчанне пан Кастусь, спісаць сямейную хроніку гэтай галіны Забелаў, назавём іх кліноцкімі. Гэта ж частка гісторыі ліцьвінскай шляхты! Той, хто гэта зрабіў бы, не столькі тых Забелаў уславіў бы, колькі сваё імя ўвекавечыў. У мяне ўжо на гэта сілы не стае ды і часу не хопіць. Як казаў Сэнэка, старасць-хвароба невылечная.