Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
-	Так, цікава было б чытаць.І падзеі гістарычныя не малой вагі і лёс саміх Забелаў шмат у чым незвычайны, задуменна прамовіў Пуцята.
I раптам яму стрэліла задума. А што калі заняцца гэтым? He дзеля гісторыі, дзеля сваёй уласнай карысці. He пакінуць без падзякі гаспадары такой фартуны, калі дапамагчы ім даведацца, чым яны маюць права валодаць. А калі яшчэ папярэдзіць
пра пагрозу права кадука? Пра Забелаў усе гавораць як пра людзей прыстойных.
-	А штоб вы, exemplum, прыкладам, сказалі, пан настаўнік, калі б ваш не такі ўжо кемкы вучань паспрабаваў бы гэткай працы хоць з большага?
Пан Кастусь ускінуўся:
-	Ачаму толькі з большага? Я ўпэўнены, штотам у павеце ёсць яшчэ каго распытаць, няхай сабе і не з першых вуснаў, але шмат чаго даведацца. Ды і ў архівах не адно знойдзецца.
-	Досведу ў мяне малавата, прызнаўся Пуцята. Пакуль усведамлю накірункі, дзе што шукаць, шмат часу змарную. A яшчэ служба патрабуе ўвагі.
-	Гэта праўда. Абавязкі належыць спраўляць належным чынам, павучальна загуў пан Кастусь. Але ж у нечым я табе магу дапамагчы. Вось давай дамовімся: гэтым разам, паколькі мусіш ехаць, я ўжо нічога не паспею, так, можа якія дробязі. Але наступным прыездам дам табе ўсё патрэбнае для пачатку. Што ў сваіх паперах знайду, што ў каго іншага, спіс падрыхтую, дзе якія прывілеі на павет выдаваліся і дзе іх пабачыць можна. Пры Жыгімонце Трэцім, пры тым жа Яну-Казіміру, пры Сабескім. Кожны сваю цагліну паклаў. Дык што, згодны?
-	Калі так, то сорам адмаўляцца, пане настаўнік, усміхнуўся Пуцята, схіляючыся ў пашанотным паклоне.
♦ ♦ ♦
Калі ўсе патрэбныя сабраліся, пан Лявон Шарэвіч, аканом на Клінку, агледзеў прысутных, нібы пералічыў і ўзважыў наяўныя сілы.
-	Вось што, мужчыны: на нас збіраюцца наезд учыніць. Ці згодны вы бараніцца? ГІытаю вашай згоды, бо я не пан ваш і прымушаць не магу, а без вас абараніць маёнтак не здолею.
-	А хто гэта, пане? Мо' пужаюць дурнымі жартамі?
-	He, не пужаюць. Ад суседа наедуць, з Крушні, адказаў пан Лявон.
-	Ого! Дык там жа такія ваўкі, а нас тут колькі! пачуліся галасы поўныя трывогі.
Але на радасць Шарэвічу прагучала некалькі смялейшых.
-	А на ваўкоў зялезы ёсць. азваўся каваль Юрась.
-	Кажыце, пане, што рабіць, а мы не збаімося! Так, хлопцы?
Дваровыя разумелі, што наезд і магчымы захоп маёнтка парушыць увесь лад іх жыцця ў горшы бок.
-	Але з-за чаго гэта? пачулася нясмелае пытанне.
Пан Лявон, збіраючы людзей, вырашыў не таіцца, адказваць нават на недарэчныя пытанні, тлумачыць справу ясна, проста. Дворня стане на рашучую абарону, калі людзі зразумеюць, што бароняць не маёнтак, а саміх сябе ад вельмі благога пана і яго бязлітасных памагатых, што сядуць ім на карак.
-	Справа простая: маёнтак лакомы. Разлічваюць, што бараніць яго некаму, за ўдаву заступацца ніхто не кінецца. Гэта не просга вэрхал узняць, абрабаваць ды ваўкам даць пацешыцца, не спяшаючыся тлумачыў аканом. Ідзе пра тое, што вашым панам замест пані Яніны можа стаць Сымон Бурскі. A ці будзе хто аканомам, не ведаю, цень усмешкі крануў вусны Шарэвіча.
-	Ратуй, Божа! Гэта ж скуралуп і акрутнік!
Узняўся сур'ёзны і надзейны ў кожнай справе Марцін. Азірнуўся на прысутных і прамовіў:
-	Як каго, а мяне пераконваць не трэба, ён ізноў акінуў поглядам невялікую грамаду, нібы выглядаючы нязгодных. -Я, пане, вас ведаючы і досьвед ваш вайсковы немалы, мяркую, што ўсё абдумалі і вырашылі, перш, чым нас сабраць. Так што давайце загады.
-	Добра сказаў, Марціне, усцешыўся пан Лявон, па тварах бачу, усе з ім згодныя. Мы абаронімся, людзі! Hi сваёй ні чужой крыві, веру, не пральем, бо ведаеце, як да гэтага паставіцца наша пані. Толькі папрацаваць давядзецца і падрыхтавацца, як належыць. А зробім так...
Пан Лявон падрабязна выклаў свой спосаб абароны. Стараўся, каб кожны з мужчын праняўся верай у яго здзяйсненне, прызнаў яго сваім.
Размяшчэнне пабудоў двара было для задумы аканома надзвычай прыдатнае. Палацык, а калі дакладней, прыгожы дом, што не часта здаралася ў такім невялікім маёнтку, стаяў наверсе лагоднага схілу да дарогі. Дарога з прысадаю вяла да тракта і далей на мястэчка. Ад тракта да паблізкіх вёсак і двароў адбягалі звычайныя прасёлкі. Адзін з іх напрасткі вёў да Крушні.
Пабудовы кліноцкага двара ішлі справа і злева ад панскага дома амаль упрытык адна да адной у выглядзе падковы. Невялікі дзядзінец з добрай студняй пасярэдзіне быў не столькі прадстаўнічым пляцам панскай рэзідэнцыі, колькі плошчай гаспадарчага жыцця маёнтка. Так было здаўна а можа і спрадвеку, як казалі стэрыя. Чацверты бок двара меў шырокія вароты, ад якіх у абодва бакі ішоў звычайны шчыльны паркан, не завысокі, але проста так не лераскочыш.
-	Трэбадобраабгарадзіцца,-тлумачыўаканом.-Пралёты між домам і пабудовамі заставім вазамі і карэтай. На вазы ды пад іх усялякае ламачча, кадушкі, бароны, кашы. Абы канём не перасягнуць ды пешаму не пралезці. Разбяром азярод і жэрдкамі падвысім агароджу, дзе трэба.
-	Гэта ўсё не цяжка, ды і дзятва дапаможа, падтрымаў нехта.
-	Дарэчы пра дзяцей, заўважыў пан Лявон. Пакуль няхай дапамагаюць, але пазней іх трэба будзе схаваць. Падлеткаў не ўтрымаеш, але меншых, каб не трапілі ў бяду, лепш пад нагляд. Ведаеце з кім мецьмемы дачыненне.
-	Ды ўжо ж! Хто-ніхто на сваёй скуры пераканаўся.
Пан Лявон згодна кіўнуў галавою і ярацягваў:
-	Старэйшых жэўжыкаў, хто пажвавей, пасадзім на чаты. А вось бабам неадкладна быць на дзядзінцы, як толькі тыя пакажуцца. Каб усё ў двары было будзённа, каб тыя дурні ўляцелі
сваім звычаем, з гікам ды стралянінай. Няхай сваю зброю разрадзяць адразу, больш ім стрэліць не дамо.
Па грамадзе прайшоў лёгкі пошум, той-сёй ціхенька засмяяўся. Прадчувалі, што пан аканом рыхтуе нешта незвычайнае і напэўна забаўнае, бо чалавек сур'ёзны і на глупства не папусціцца.
-	Што ў цябе, дзядзька Ігнат? Кажы, кожная парада спатрэбіцца.
Шарэвіч заўважыў, што стары, ціхманы вартаўнік не рашаецца нешта сказаць.
-	О, то ж у нас між свірнам і стайняю, яшчэ дзе, ёсць такія пралёты, што каню не праціснуцца, а воўк прашмыгне, Ігнат усміхнуўся свайму кечаканаму досціпу. А што, каб насупраць іх ды зрабіць воўчыя ямы?
-	Добрая рада! Якраз на ваўкоў, засмяяліся мужчыны. Раптам шусне каторы.
-	Табе, Марціне, важнейшыя задачы, звярнуўся пан Лявон ці не да самага спраўнага з дворні.
Выслухаўшы,штоямудавядзеццарабіць,Марцінздзівіўся і ледзь не пакрыўдзіўся:
-	Ну, знайшлі, пане, задачу!
-	А ты даслухай, падумай і пабачыш, што гэта самае вырашальнае, калі падумаць, суцешыў яго аканом.
Пан Лявон выбраў поглядам тых, хто са стайні, з аборы, ад быдла і дробнай жывёл ы, загадаў прыслухацца і добра засвоіць пачутае.
-	Цялят, цялушак, драбязу розную патрымаем няпоенымі, ім моцна не зашкодзіць. Калоды ад студні перацягніце бліжэй да склепа. Я, Макар, пазней пакажу куды. Аднутрэба з вёскі пазычыць. Усе наліць поўныя. Быдла сабраць у вазоўню, у свіран, што пусты, яшчэ, дзе можна. Увесь час трымаць зачыненымі, карміць, але паіць вельмі ашчадна, абы малако не прапала.
Калі ўсё было абмеркавана і размеркавана, пан Лявон папярэдзіў не пужаць жанок і не разбалбатаць пра намеры, бо шанецухітрасціінечаканасці.Усе разыходзілісязасяроджаныя,
хллурныя. Разумелі, што лёс уласны і сям'і вырашыцца тым, як пойдзе ўсё на гэтым дзядзінцы, дзе калі й узнімаўся часам вэрхал, то хіба як сабакі счэпяцца, ці бабы пасварацца. Шарэвіч спадзяваўся, што гэта разуменне паспрыяе стрыманасці і захаванню таямніцы лепш усякіх перасцярог; падаў знак застацца Алесю, свайму яляменніку, і двум небагатым шляхціцам. Яны жылі ў Клінку як рэзідэнты, сталыя госці, і сплочвалі сваё ўтрыманне чынным удзелам ва ўсіх гаспадарчых справах, дапамагаючы аканому ў рахунковасці і гандлі.
-	Пачнем, вашмосьці, сваё рыцарскае кола, звярнуўся да бліжэйшых памочнікаў пан Лявон.
Прыпомніў вайсковы звычай у складаных момантах збіраць на агульную нараду таварыства-шляхту харугвы, a то і значнейшага рэгімэнту. Кожны мог выказацца незалежна ад месца ў ролі, спісе таварышаў, які складаўся адпаведна заслугам і досведу. Алесю, які яшчэ не нюхаў ні парахавога ні бівачнага дыму, забава вельмі падабалася. Рэзідэнтам, старэйшым, рыцарскае кола было не ў наеіну і абодва пасмейваліся над алесевым узрушэннем.
-	Ты, Алесь, пан Лявон глянуў на пляменніка, скочыш у вёску. Трэба, каб яны дапамаглі ў простых справах. Але пра наезд ані гуку. Пад нейкім прэтэкстам заскоч у Крушню, хоць бы каня папаіць, ці да дворкі якой пазаляцацца. Разведай ці Бурскі ў маёнтку, ці не мерыцца куды ехаць. Наезд напэўна адбудзецца ў яго адсутнасць, каб хітры ліс быў ні пры чым. A самае галоўнае: пусці пагалоску, што пані вось-вось прыедзе рабіць "вальны сойм".
Усе засмяяліся. "Вальным соймам" звалі назедванне паняй сваёй вёскі, калі збіраліся ўсе, хто хоча, і маглі выказваць свае просьбы ці крыўды, a то і парады. Як завядзёнка было, што пасля такога збору вёсцы перападала нешта добрае.
-	Зразумелі? дапытліва зірнуў на іхмосьцяў пан Лявон. Наезд вырашаць рабіць да "вальнага сойму". Вось мы ім адну мяжу вызначым, па нашаму таньчыць лрымусім, калі
ўжо забараніць не можалл тае забавы. Другую мяжу паводзіны Бурскага падкажуць.
-	А калі ехаць? нецярпліва запытаўся Алесь.
Усе ведалі: пакрасавацца ў сядле перад вясковымі прыгажунямі і крушнянскімі дворкамі для хлопца было як свята. Ды і тым чаму не зірнуць на прыгожага паніча.
-	Удакладнім крышку пазней, а пакуль пра іншае, пан Лявон на хвіліну задумаўся, пасуровеў тварам. Хоць і казаў, што без крыві адолеем, але рознае можа здарыцца. Калі шабля на цябе ляціць, мусіш шабляй бараніцца, а не Боскі запавет успамінаць. Таму агледзьце ўсю зброю, памяркуйце, дзе і як размесцім стральцоў. Порах, кулі падрыхтуйце, гэта ўсё на вас. Рулі мушкетаў мы ім у любым выпадку мусім паказаць. Як звечарэе, нанасіць вады ў кадушкі ды цэбры па пакоях. Ну і пра пастронкі не забудзьцеся, можа каторага вязацьтрэба будзе. Здаецца ўсё, падвёў рысу пан Лявон і запытаўся: Ці ўсё зразумела?
Пытанняў не было, рыцарскае кола Клінка можна было заканчваць. Але пан Лявон успомніў яшчэ адно.
-	Там, у гэтай зграі нібыта ёсць некалькі шляхціцаў. Hi ў якім разе не даць прэтэкстуда выкліку на паядынак. Нам залежыць на іх прыніжэнні, на ганьбе. Тады гаспадар зграі страціць нахрапістасць, а шляхта асмялее і справіць ваўкам канец.