Прастрэлены талер. Кніга 1  Аркадзь Ліцьвін

Прастрэлены талер. Кніга 1

Аркадзь Ліцьвін
Выдавец: ЮрСаПрынт
Памер: 414с.
Гародня 2013
97.62 МБ
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 2
Прастрэлены талер. Кніга 3
Прастрэлены талер. Кніга 3
адважваўся прэтэндаваць на ролю маршалка сойміка, а тым больш Сойма. Маршалак мог адчувальна ўплываць на ход і вынікі сесій, пэўнымі знакамі ці заўвагамі выводзіць на арэну адпаведных байцоў, у яго моцы было, калі і каму даць слова. Вялікі ўплыў меў пры складанні laudum, пастановы сойміка, пры рэдагаванні інструкцый паслам на Сойм, што было адной з важных задач соймікаў. Стырнавому няўстойлівага і крохкага карабля шляхоцкай дэмакратыі патрэбна было складанае спалучэнне красамоўства, талерантнасці, настойлівасці і гнуткасці, а, найперш, бязмежнай цярплівасці. Без гэтыхякасцяў немагчыма было дапяць жаданай прыстані.
Таму прасоўванне на маршалкаў патрэбных асобаў было вялікім клопатам палітычных колаў. Дзеля гэтага ў ваязодствы, землі і паветы рушылі ўплывовыя асобы, каб забяспечыць падтрымку, сфармаваць грамадскую думку, закруціць інтрыгу на карысць сваёй групоўкі.
♦ ♦ ♦
3	такімі намерамі набліжаўся да павятовай сталіцы ўладальнік утульнай нятаннай карэты, запрэжанай шасцярыком. Эскорт быў, як на тыя часы, можа і невялікі, але выстаўны. Вершнікі маладыя, коні добрыя, у адну масць, зброя і вопратка паказвалі, што пан на гэтым не ашчаджае. Штрыфелі кунтушоў, аблямоўкі, чапракі усё ў адным колеры, пёры на шапках усе аднаго памеру. Зайздрасць брала, на гэткае гледзячы!
Карэта, ахова, бляск аздобаў, лак гербаў між жытніх палёў, зялёных паплавоў ды прыціхшых вёсак усё гэта было як прывід іншага жыцця, свету замкаў, палацаў, каштоўна выстраёных паноў і паняў, святочнай мітусні перад храмамі, баляў у магнацкіх і каралеўскіх дварах.
Сустрэчныя сяляне доўга стаялі без шапак, у нізкім паклоне, углядаючыся ўслед такому багаццю і вялікапышнасці. A картэж ехаў бестурботна, весела гамонячы, зусім не стомлены дарогаю. Мясціны былі хоць і лясныя, але, дзякаваць Богу, спа-
койныя. А што пыл ды крыху цяплей, чылл хацелася б, то гэта бяда невялікая, можна вытрымаць. На адлегласці, каб не псаваць велічнасці панскага выезду, цягнуліся некалькі вялікіх фурманак. Што на іх месцілася пад шырокімі палатнінамі, цяжка было меркаваць. Мабыць лягчэй было б гадаць, чаго там няма, бо ў тыя часы нават на вайну шляхціц валок за сабою ладны хвост абозу. Чым той ваяр быў значнейшы і багацейшы, тым даўжэйшым быў гэты хвост. Злыя пёры пісалі, што дадатковы склад вялікалітоўскага войска ці не ў пяць разоў перавышаў колькасць ваяроў. Што ж дзівіцца ў час міру і спакою, ды яшчэ даведаўшыся, хто ўладальнік карэты. Сам пан кашталян Траян Храптовіч, гербу Адравуж, сенатар, гаспадар прыбытковых старостваў, чалавек немалой вагі як у Вільні, так і ў Варшаве выбраўся з нейкай нагоды ў родныя мясціны. Меў ён і тут уладанні, але прывялі яго, напэўна, больш важкія прычыны, чым агледзіны сваіх добраў.
He даехаўшы да мястэчка, ля высокага крыжа карэта з аховаю збочылі на прасёлак, абоз жа павалокся далей, каб спыніцца ля карчмы, лепшай не толькі ў мястэчку, але на думку яе гаспадара, ва ўсім павеце.
Галава каравана, узнімаючы яшчэ большыя клубы пылу, жвава рушыла да багатага двара, што адкрываўся вачам, абкружаны з трох бакоў паркам і закінутым, ці не наўмысна, садам. Прыгожы і з выгляду ўтульны палац глядзеў вокнамі фасаду проста на дарогу ў прысадах, а прасторны дзядзінец перад ім абкружалі шпалеры кустоўя.
-	Ладны дварок мае Сцяпан, пахваліў у душы падарожны.
Карэта тымчасам няспешна кацілася ўкруж дзядзінца, каб спыніцца акурат ля прыступак, дзе з вясёлай усмешкай ужо чакаў гаспадар, Сцяпан Тур, павятовы маршалак, даўні сардэчны сябар, таварыш вайсковых паходаў шаноўнага госця.
Як толькі апрануты па венгерску гайдук адчыніў дзверы карэты і адкінуў прыступку, абодва рушылі адзін аднаму насу-
страч, раскінуўшы рукі для абдымкаў. Абняліся моцна, двойчы пацалаваліся, зірнулі адзін на аднаго, ізноў абняліся.
-	Ну, Сцяпане, здароў будзь!
-	Траян, браце мілы! Вачам сваім не веру!
-	Пастарэў? Et singula praedantur anni, гады, мінаючы, абдзіраюць з нас усё. Здаецца, так казаў Гарацый, засмяяўся госць, пэўны, што з яго абадралі далёка не ўсё.
-	He адзін год чакаю, але не спадзяваўся такой радасці. Fugaces labuntur anni, слізгаюць хуткабежныя гады! сугучна сябру праскандаваў гаспадар. Як жа даехаў?
-	Дзякуй Богу без прыгод. Гэта ж колькі часу не бачыліся!
-	Далёка, бач, ад Вільні да нашых гоняў, мякка паўшчуваў Тур. Але ж, fata nolentem tranhunt, прызначэнне вядзе таго, хто ўпіраецца!
-	Ды яно, як выберашся, то нібы і недалёка, але выбрацца баішся, апраўдваўся госць.
-	He назавеш ты госця злыднем,
Што едзе на тры дні, а прагасцюе тыдні?
Абодва весела зарагаталі. Сцяпан Тур узяў ад служкі кубак і ладаў з паклонам.
-	Каб добра жылося, каб усяго вялося! прымовіў Храптовіч і з асалодай выпіў.
-	Венгерскае? Тое самае? сцвердзіў запытальна.
-	Але, тваё любімае, адказаў Тур. Дзеля госця бярог, усміхнуўся, задаволены.
-	Дзякуй, браце! To вядзі ж у свае парогі. Але, не, пачакай, дай вокам кіну.
Храптовіч прыпыніўся перад самымі дзвярыма і павёў поглядам па наваколлю, наколькі дазвалялі густыя прысады. Сл ізгануў паглядам па дворні, якая тлумна ціснулася ля пабудоў, каб не блытацца пад рукамі панам, але і не прагледзець чаго цікавага.
-	Добра ў цябе тут. А то з гэтай скрынкі, махнуў рукою на карэту, не вельмі што пабачыш. Добра! I палі, і лес, і вада. Рыба, пэўна, ёсць? паказаў на ладную сажалку, што паблісквала з-за дрэў.
-	Ёсць і рыба, і ракі. На свой стол хапае.
Храптовіч ухвальна кіўнуў:
-	Усё як трэба і нічога не зашмат, як на мае ўпадабанні. Ну, дакладна пазней агледзілл. Я, браце, хоць і віленскі пацук, але сэрцам заўсёды ў маёнтак цягнуся.
А Сцяпан Тур прыглядаўся ахове, якая яшчэ не спешылася і стаяла амаль вайсковым парадкам.
-	Але і хлопцы ў цябе! -усклікнуў ён у шчырым захапленні. -Зухі, брат, зухі!
-	Пасада абавязвае, з непрыхаванай іроніяй азваўся Храптовіч. А так на халеру б я гэту плойму карміў на старасці. Калі шчыра казаць, гойсаюць хлопцы ну зусім без патрэбы. Для аховы тузіна хапіла б.
Шчырая пахвала сябра была яму прыемнай, але надзімацца пыхаю перад Турам было б непачцівым.
-	А глянуць прыемна! прызнаўся Тур. Я тут у глушы адвык ад такіх відовішчаў. Зноў жа прыедзь ты сам, ці там з парай гайдукоў, то як бы прынялі?
-	Вось тут і загваздка, засмяяўся Храптовіч. Пыха дурная, шляхоцкая. Немец бы іх, мабыць, апрануў, абуў ды аддаў каму ў наймы. Няхай за чужыя грошы ваююць, кормяцца, ды нарабаванае дадому валакуць. А ў нас іншы фасон. Застаўся, але выстаўся! Але на сойміках хлопцы вельмі прыдатныя. Ну, дык вядзі, a то мы загаварыліся, а пара ж і паням пакланіцца.
3	захаваннем усяго цырыманіялу госць апынуўся ў сенях. У салоне, адперазаўшы палаш, быў зноў пачаставаны, адрэкамендаваны пані дому і сямейнікам. Застаўшыся нейкічасудвох, пераскокваючы ад адной падзеі да другой, вяртаючыся да трэцяй, не маглі наталіць прагнай да ўспамінаў хвілі спаткання.
-	Што ж пара да стала, запрасіў Тур госця. Яшчэ нагаворымся, спадзяюся.
-	Ёсць, браце, пра што, папярэдзіў Храптовіч, сур'ёзныя будуць размовы.
-	Ды ўжо ж, пан кашталян, усміхнуўся Тур, прапускаючы госця ў сталовы пакой, дзе ўсё дыхала ліцьвінскай гасціннасцю.
здагадваюся, пасада абавязвае. Але пакуль тое чым хата багата!..
Надыйшоў час калі сябры маглі крыху адпачыць самнасам.
-	Ну што ж, госць накормлены, крыху напоены...
-	Добра накормлены і яшчэ лепш напоены...
Храптовіч засмяяўся, паляпаўшы сябе па жываце. Як на свой немалы век і пасаду, чэрава не разгадаваў і ў сядле не глядзеўся б, як цэбар на плоце, падумалася маршалку, прыпомніўшы іншых сенатараў. Рады быў, што і на сойміку сябра будзе выглядаць хвацка, як і належыць колішняму гусару.
-	Тады можам і пра важныя справы пагутарыць. Пэўна не дзеля капрызу ты да нас заехаў. Але можа не собіць табе з дарогі са справамі калгаціцца? Мо' адпачыць бы хацеў, а іншае на потым?
-	Адклад, сапраўды, не ідзе ў лад, сказаў кашталян. Прыехаў я, вядома не дзеля капрызу, хоць і рады з табою сустрэцца, мо' яшчэ з кім з таварыства. Ёсць клопат. Усёй браці датычыць, але хацеў бы параіцца найперш з табою. Скажы, як ты тут пачуваешся з гэтым сваім маршалкоўствам?
-	Хочаш ведаць ці сам задаволены, ці якое войска маю?
Храптовіч зарагатаў:
-	Пра першае мне і пытаць не трэба, прамовіў ён. Чалавек тваёй меры з такой пасады не можа быць задаволены, але з карысцю для агулу ўжыць здольны. Таму пачні пра сваё, якты кажаш, войска.
-	Войска казачнае: волаты, валідубы ды вярнігоры, калі іх саміх паслухаць. Таму туркі, сарацыны ды іншыя нехрысці ў наш павет і носа не сунуць, маршалак памаўчаў, працягваў сур'ёзна. На паспалітае рушанне нейкую харугвачку сабраць здолеем. Здатнейшыя ў выпадку вялікай вайны да сапраўднага войска пойдуць. Цяжка сказаць, колькі экіпіруецца на гусарскага таварыша, а вось да петыгорцаў можа і пара дзесяткаў рызыкне.
Звычаем тых часоў удзел у выдатнейшых рэгімэнтах войска, гусарыі і панцырных, альбо як іх звалі ў Вялікім Княстве петыгорскіх харугвах, патрабаваў ад ваяра немалых выдаткаў. Конь, зброя, рыштунак патрабаваліся найлепшага гатунку. Апроч сябе гусарскі, альбо петыгорскі таварыш павінен быў экіпіраваць некалькі прыбочных, так званы почат. Колькасць пачтовых у вялікай ступені ўплывала на месца ў ролі, спісе таварыства ў харугве. Шляхце, якая не магла забяспечыць сынам такой выправы, заставаліся лёгкія, званыя казацкімі, харугвы. A ў паспалітае рушанне траплялі найгорш узброеныя, на слабых конях і мала муштраваныя.
-	Мяркуючы па апошняму попісу, працягваў Тур, мацнейшыя маюць почту па тры чалавекі. Ёсць саматрэць, падвойныя, ну і такія, што сам як цвік, хоць узброены і пры выдатным кані. Шаблі, пістолі гэта ёсць і амаль ва ўсіх добрыя, што са спадчыны, што з малдаўскіх паходаў і, вядома, ад маскоўскай вайны. 3 даўгой зброі ў каго мушкет, у каго бандалет, але ёсць і гульдынкі, a то і самапал, хоць гэта ў самых незаможных. Найгорш з вывучкай, яна, натуральна, павятовая: як гармата грукне палова ў россып кінецца. Сам добра ведаеш, састарэла такое войска. Яно для наездаў, для партызанства, для канфедэрацый, маршалак прыцішыў голас.
Храптовіч азваўся не адразу. Ён не чакаў, што ў гэтым павеце сустрэнецца з іншым станам вайсковай справы, чым у іншых. Новыя часы патрабавалі добра муштраванага, сталага войска, асабліва калі помніць пра варожае настаўленне да шляхецкай рэспублікі Рэчы Паспалітай яе суседзяў з усіх канцоў свету. Але шляхта аніяк не пагаджалася на павелічэнне падаткаў, каб пасіліць войска, дзеля захавання тых вольнасцяў, якімі шляхта так даражыла.